У кожным музеі гісторыка-краязнаўчага профілю ўладарыць муза гісторыі Кліо. У той жа час музей мае сваю непаўторную гісторыю стварэння, развіцця І дзейнасці




Дата канвертавання21.05.2016
Памер16.56 Kb.
У кожным музеі гісторыка-краязнаўчага профілю ўладарыць муза гісторыі Кліо. У той жа час музей мае сваю непаўторную гісторыю стварэння, развіцця і дзейнасці.

Гісторыя Нёманскага літаратурна-краязнаўчага музея імя I. Д. Гурскага налічвае каля двух гадоў. 25.05.1994г. згодна загаду дырэктара школы №47 быў адкрыты музей імя I. Д. Гурскага.

Стварэння музея пачалося з рэшткаў, якія з’явіліся ад музейнага пакойчыка старой школы. Усе рэчы збіралі былыя настаўнікі разам з дырэктарам Н. I. Ус. Так была закладзена аснова музейнага збору.

Гэта дало магчымасць стварыць асноўныя раздзелы экспазіцый: “Вёска Магільна ад старажытных часоў”, “Вялікая Айчынная вайна”, “Жыццё і творчасць I. Д. Гурскага”, “Гісторыя школы”, “Гісторыя калгаса”.

Музей знаходдзіцца ў асобным пакоі з экспазіцыйнай плошчай 60 кв. м на першым паверсе. Пакой музея раздзелены 2 экспазіцыйнымі перага родкамі, на якіх размешчаны музейныя экспанаты. Таксама экспазіцый ныя матэрыялы прадстаўлены на сценах і прысценных вітрынах. Колькасць экспанатаў не перавышае 250, з іх у асноўны фонд уваходзіць 145.

У раздзеле “Вёска Магільна ад старажытных часоў” паказаны асноўныя паддзеі з гісторыі вёскі, экспануюцца ўзоры народнага ткацтва, вышыўкі гэтай мясцовасці, работы жыхароў вёскі.

Раздзел “Вялікая Айчынная вайна” расказвае аб ліхалеццях гэтага часу і ўдзеле жыхароў Магільна ў барацьбе супраць ворага. Імёны ўдзельнікаў Лаўскага бою назаўсёды застануцца ў памяці магільнян.

У раздзеле “Жыццё і творчасць I. Д. Гурскага” экспануюцца асабістыя рэчы пісьменніка і творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў, якія супрацоў нічалі з Гурскім, або творы сучасных талентаў беларускай зямлі. Раздзел “Гісторыя школы” нагадвае гісторыю стварэння адукацыйнай установы. У гэтым раздзеле з калекцыі “Дакументы” можна вылучыць каштоўны дакумент – пасведчанне першага настаўніка.



Адным з раздзелаў музея, які захапляе наведвальнікаў.з'яўляецца раздзел “ Гісторыя калгаса”, таму што ён звязаны з сучаснымі жыхарамі вёскі. Выстава можа расказаць аб першых кроках калгаса, аб працы аднавяскоўцаў паведамяць фотаздымкі і дакументы.

Літаратурна- краязнаўчы музей імя I. Д. Гурскага саступае іншым музеям па багаццю музейных збораў, тым не менш прадстаўляе цікавасць, як для мясцовых жыхароў, так і для іншых людзей.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка