У каз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання30.03.2016
Памер83.61 Kb.

У

каз

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


5 ліпеня 2011 г. № 307 г.Мінск

Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу ”Лепшы прадпрымальнiк 2010 года“

1. Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу ”Лепшы прадпрымальнiк 2010 года“ за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi прызнаць:


1.1. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў“:


пераможцам


закрытае акцыянернае таварыства ”ВIТЭКС“, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Цярэшчанка Вiктар Аляксеевiч);


лаўрэатамi


прыватнае вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства ”Светлагорскi Леснарыхтпрам“, Гомельская вобласць, Светлагорскi раён, пас.Мольча, хутар Нiколiн востраў (дырэктарБыхаўцаў Дзмiтрый Уладзiмiравiч);


сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”БЕЛОР-ДЫЗАЙН“, г.Мiнск (генеральны дырэктар – Краснякоў Iгар Iванавiч);


1.2. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання“:


пераможцам


сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”АРАМАЦIК“, Мiнская вобласць, Дзяржынскi раён, г.Дзяржынск (дырэктар – Бельковiч Сяргей Мiкалаевiч);


лаўрэатамi


вытворчы кааператыў ”Моталь“, Брэсцкая вобласць, Iванаўскi раён,
в.Моталь (старшыня – Шыкалай Мiкалай Сцяпанавіч);

сумеснае закрытае акцыянернае таварыства ”Белатміт“, Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, г.Быхаў (генеральны дырэктар – Цыпорын Барыс Раманавіч);


1.3. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння“:

пераможцам




таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Біяком Тэхналогія“, г.Гродна (дырэктар  Гецольд Генадзій Вацлававіч);

лаўрэатамi




таварыства з абмежаванай адказнасцю ”МеталЭлектраТрэйд“, г.Гомель (дырэктар – Козыр Ларыса Цітаўна);


таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Віадэн Медыя“, г.Мінск (дырэктар – Пракапеня Віктар Міхайлавіч);


1.4. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне будаўнiчай дзейнасцi“:


пераможцам


таварыства з абмежаванай адказнасцю ”МЕМПЭКС“, г.Мiнск (дырэктар – Маісееў Віктар Аляксандравіч);


лаўрэатамi


ўнiтарнае спецыялізаванае вытворчае прадпрыемства ”Фрэгат“ Максімава А.М. г.Салігорск, Мінская вобласць, Салігорскі раён, г.Салігорск (дырэктар – Максімаў Аляксандр Мікалаевіч);


закрытае акцыянернае таварыства ”СПЕЦАРГБУД“, Мінская вобласць, Мінскі раён, паўночна-ўсходні бок зямель ДРБУ-735 каля вёскі Новы Двор Навадворскага сельскага савета Мінскага раёна Мінскай вобласці, АКБ (дырэктар – Канановіч Войцех Вячаслававіч);


1.5. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне грамадскага харчавання“:

пераможцам




таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Новы Альянс“, г.Мiнск (дырэктар – Чэгрынец Сяргей Уладзiмiравiч);


лаўрэатамi


прыватнае ўнiтарнае прадпрыемства грамадскага харчавання
”Грэнi Смiт“, г.Мiнск (выконваючы абавязкі дырэктара – Клачкевіч Вольга Іванаўна);

таварыства з дадатковай адказнасцю ”Мультыгруп“, г.Мінск (дырэктар – Ранько Таццяна Аляксееўна);


1.6. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне аптовага i рознiчнага гандлю“:

пераможцам




таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Дыямантпрам“, г.Мiнск (дырэктар – Клейн Аляксандр Аляксандравiч);

лаўрэатамi




сумеснае закрытае акцыянернае таварыства ”ТАЎРЫДА ЭЛЕКТРЫК БП“, г.Мiнск (дырэктар – Кірэеў Сяргей Барысавіч);


прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства ”Менелай“, Вiцебская вобласць, Браслаўскі раён, г.Браслаў (дырэктар – Красная Святлана Фрыдрыхаўна);


1.7. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне медыцынскай дзейнасцi“:

пераможцам




сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Лекфарм“, Мiнская вобласць, Лагойскi раён, г.Лагойск (дырэктар – Падабед Iрына Вячаславаўна);

лаўрэатамi




iндывiдуальнага прадпрымальнiка Арлову Валянціну Сяргееўну, г.Магілёў;


сумеснае закрытае акцыянернае таварыства ”Медвакс“, г.Мiнск
(генеральны дырэктар – Стома Алег Уладзiмiравiч);


1.8. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк – арганiзацыя з замежнымi iнвестыцыямi“:

пераможцам




замежнае прыватнае ўнiтарнае вытворчае прадпрыемства ”Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусiя“ прыватнай кампаніі з абмежаванай адказнасцю ”КК Бэўрыджыз Холдзінгз II Б.В.“, Мiнская вобласць, Мiнскi раён, пас.Калядзічы (генеральны дырэктар – Дзянiсаў Аляксандр Пятровiч);

лаўрэатамi




замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ”ВЕЗА-Г“, г.Гомель (дырэктар – Скурат Віктар Дзмітрыевіч);


сумеснае беларуска-французскае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Камконт“, г.Гомель (генеральны дырэктар – Праскушкін Віктар Сямёнавіч);


1.9. у намiнацыi ”Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка“:

пераможцам




сялянскую гаспадарку ”Версія“, Мінская вобласць, Клецкі раён,
в.Шчэпічы (кiраўнiк гаспадаркi – Аўдзей Аляксандр Уладзіміравіч);

лаўрэатамі




сялянскую гаспадарку Шруба Міхаіла Рыгоравіча, Гомельская вобласць, Жыткавіцкі раён, г.Тураў (кiраўнiк гаспадаркi – Шруб Міхаіл Рыгоравіч);


сялянскую (фермерскую) гаспадарку ”Сула“ Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в.Ячонка (кiраўнiк гаспадаркi – Радзевіч Уладзімір Уладзіміравіч);


1.10. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання паслуг“:

пераможцам




iндывiдуальнага прадпрымальнiка Кучаравенку Сяргея Маратавіча, г.Мінск;

лаўрэатамi




таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Прэсс рэклама“, г.Гомель (дырэктар – Новікава Аляўціна Аляксандраўна);


таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Інтэртрансаўта“, Мінская вобласць, Дзяржынскi раён, г.Дзяржынск (дырэктар – Смоляр Андрэй Анатольевіч);


1.11. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання фiзкультурна-аздараўленчых паслуг“:

пераможцам




iндывiдуальнага прадпрымальнiка Аляхновiча Дзмiтрыя Эдуардавіча, Брэсцкая вобласць, Камянецкi раён, в.Абяроўшчына;

лаўрэатамi




сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Свет фітнэсу“,
г.Мінск (генеральны дырэктар – Фіневіч Дзмітрый Васільевіч);


прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ”Камільфо плюс“,
г.Магілёў (выконваючы абавязкі дырэктара – Сідарэнка Таццяна Мікалаеўна);


1.12. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк у галiне турызму“:

пераможцам




таварыства з дадатковай адказнасцю ”ВІАПОЛЬ“, г.Мінск (дырэктар – Патаева Галіна Рамуальдаўна);

лаўрэатамі




прыватнае турысцкае ўнітарнае прадпрыемства ”Альта-тур“, г.Магілёў (дырэктар – Кавалёва Людміла Леанідаўна);


таварыства з дадатковай адказнасцю ”Амега-тур“, г.Магiлёў
(дырэктар – Клiмянкоў Леанiд Яўгеньевiч);


1.13. у намiнацыi ”Лепшы суб’ект iнфраструктуры падтрымкi i развiцця прадпрымальнiцтва“:

пераможцам




камунальнае інфармацыйна-кансультацыйнае ўнітарнае прадпрыемства ”Наваполацкі цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасці“, Віцебская вобласць, г.Наваполацк (дырэктар – Жарнасек Віталій Мікалаевіч);

лаўрэатамi




закрытае акцыянернае таварыства ”Бабруйскі рэгіянальны інавацыйны цэнтр развіцця бізнесу“, Магiлёўская вобласць, г.Бабруйск (дырэктар – Пракопчык Андрэй Анатольевіч);


інфармацыйна-кансультацыйнае таварыства з дадатковай адказнасцю ”БЕЛІНМЭНЭДЖМЕНТ“, г.Мінск (дырэктар – Сеўрукевіч Наталля Ігараўна);


1.14. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк-экспарцёр“:


пераможцам


прыватнае транспартна-экспедыцыйнае ўнiтарнае прадпрыемства ”Iнтэртрансэкспедыцыя“, Мiнская вобласць, Дзяржынскi раён, г.Дзяржынск (дырэктар – Смоляр Андрэй Анатольевіч);

лаўрэатамi




беларуска-германскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ДЖАКЕЙ ПЛАСТЫК МАГIЛЁЎ“, г.Магiлёў (генеральны дырэктар – Купрыянчык Святаслаў Уладзiмiравiч);


сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ЛЛК-НАФТАН“, Віцебская вобласць, г.Наваполацк (генеральны дырэктар – Катульскі Пётр Васільевіч);


1.15. у намiнацыi ”Лепшы прадпрымальнiк – арганiзатар новых рабочых месцаў“:

пераможцам




сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Контэ Спа“,
г.Гродна (дырэктар  Машков Андрэй Юр’евіч);

лаўрэатамi




таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Газасілікат“, Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, в.Зацішша (генеральны дырэктар – Рачыцкі Ігар Анатольевіч);


сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ПП Палессе“, Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г.Кобрын (дырэктар – Гольцман Андрэй Міхайлавіч);


1.16.  у намiнацыi ”Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам“:

лаўрэатамi




закрытае акцыянернае таварыства Банк ВТБ (Беларусь), г.Мiнск (старшыня праўлення – Iваноў Уладзiмiр Уладзіміравіч);


”Пріорбанк“ Адкрытае акцыянернае таварыства, г.Мінск (старшыня праўлення – Касцючэнка Сяргей Аляксандравіч).


2. Узнагародзіць дыпломам ”Ганаровы прадпрымальнiк“ Аляхновiча Дзмiтрыя Эдуардавiча, які на працягу трох гадоў з’яўляўся пераможцам рэспублiканскiх конкурсаў ”Лепшы прадпрымальнiк 2008 года“, ”Лепшы прадпрымальнiк 2009 года“, ”Лепшы прадпрымальнiк 2010 года“.

3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзідэнт

Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка