У жодзінскі Гарвыканкам 40 Год Кастрычніку, 7




Дата канвертавання21.03.2016
Памер46.26 Kb.
У Жодзінскі Гарвыканкам

40 Год Кастрычніку, 7

Вул. 50 год Катрычніку ...,

222160, г.Жодзіна

Тэл.: 8 (1775) 34-970,

Грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,

Аляксея Лапіцкага

На адказ дырэктара ЖГУП

“Аб’яднаньне Жыльлёва-Камунальнай Гаспадаркі”

за №205/01-08 ад 04.11.2009

па калектыўным звароце ад 27 члавек,

жыхароў “Чарнобыльскага дому” №3



па пр. Ф.Скарыны ў г.Жодзіне

ЗАЯВА
На наш зварот да дырэктара АЖКГ горада Жодзіна мы атрымалі адказ за № №205/01-08 ад 04.11.2009 з чарговай адмоваю задаволіць нашу прозьбу па нанясеньні беларускамоўнага надпісу назвы нашай вуліцы на нашым доме па пр. Ф.Скарыны, д.3.
Пасьля ўцяпленьня тарцавой сьцяны зьдзяйсьнялася зьмена старой беларускамоўнай шыльды на доме з назвай вуліцы й нумарам дому, а таксама дублюючага вялікага надпісу. Але шыльда й надпіс выкананыя толькі па-расейску й нашая калектыўная законная прозьба праігнараваная.
Пры гэтым, кіраўніцтва АЖКГ дзіўным чынам тлумачыць адзначанае грубае парушэньне нашых грамадзянскіх правоў і нацыянальных інтарэсаў тым, што “…надпісы на дамы, а таксама пашпарты дамоў выкананыя на расейскай мове” … “у адпаведнасьці з рашэньнем Жодзінскага гарвыканкаму” (!?)
У адказе робіцца спасылка на тое, што “пытаньне выбара мовы” рэгулюецца арт.17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Але патлумачу, што арт.№17 Канстытуцыі вызначае толькі тое, што “дзяржаўнымі мовамі ў Беларусі ёсьць беларуская й руская мовы”. І не больш за тое. ПАДКАЖЫЦЕ, калі ласка, пра які й чый выбар адзначаецца ў адказе кіраўніка АЖКГ Юрыя Гумінскага, калі на зварот грамадзянаў ім проста прадстаўляецца адмова ужываць беларускую мову ў надпісу іхнай вуліцы на іхным жылым доме? Тут проста прысутнічае элемэнтарнае й відавочнае парушэньне законнага права грамадзянаў Беларусі (як мінімум заяўнікоў) ды іхных дзяцей на карыстаньне ў візуальным атачэньні роднай, дзяржаўнай беларускай моваю!??
Вымушаны нагадаць таксама, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь адпаведна вызначаецца, што:

  1. па арт.50

  • Кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасьць …” (асабліва калі яна есьць тытульна вызначальнай альбо асноўнай на тэрыторыі краіны Беларусь);

  • Абраза нацыянальнае годнасьці перасьледуецца адпаведна закону.”;

  • Кожны мае права карыстацца родна моваю …”

  1. па арт. 52 “Кожны, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абавязаны выконваць ейную Канстытуцыю, зхаконы ды паважаць нацыянальныя традыцыі”

(мова – аснова нозьбіту усіх нацыянальных традыцыяў, а талерантнасьць Беларусаў, зусім не азначае, што ейныя асноўныя нацыянальна-культурныя каштоўнасьці, такія як мова, могуць быць цалкам выключацца з візуальна-вонкавай, гукавой ды камунікацыйнай сацыяльна-культурніцкай прасторы!!!);

  1. па арт. 53 “Кожны абавязаны паважаць ГОДНАСЬЦЬ, ПРАВЫ, СВАБОДЫ, ЗАКОННЫЯ ІНТАРЭСЫ іншых асобаў”

(у сувязі з гэтым падобнае ігнараваньне нацыянальнымі інтарэсамі, выкладзенымі ў калектыўнай заяве адносна мовы надпісаў вуліцаў на дамах у Жодзіне, у гэтым кантэксьце, навогул выклікае ШОК …!!!),

  1. па арт. 54 “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурніцкую, духоўную спадчыну ды іншыя нацыянальныя каштоўнасьці

(нават неграмадзянам у любой краіне зразумела, што нацыянальная мова тытульнай нацыі ў ёй – ёсьць неад’емнай і асноўнай адметнай рысаю й найважнейшай нацыянальнай каштоўнасьцю краіны, у тым ліку, безумоўна, і БЕЛАРУСІ, як роўнай і годнай Эўрапейскай краіны ў агульнай Эўрапейскай супольнасьці свабодных і цывілізаваных нацыяў);

  1. па арт. 58 “Ніхто ня можа быць прымушаны да выкананьня абавязкаў, якія не прадугледжаныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь ды ейнымі законамі, альбо да адмовы ад сваіх правоў”

(любыя матывацыі, якія ляжаць у падмурку дзеяньняў, скіраваных на прымус грамадзянаў да адмовы ад сваіх Канстытуцыйных правоў і свабодаў, а таксама іхных законных інтарэсаў – ёсьць абсурднымі й незаконнымі, бо ня могуць апраўдаць любыя дыскрымінацыйныя ці зьневажаючыя нацыянальную ГОДНАСЬЦЬ дзеяньні, безьдзеяньні, абставіны, што прыводзяць да парушэньня гарантаванага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права);

  1. па арт.59 “… Дзяржаўныя ворганы, службовыя й іншыя асобы, якім даручана выконваць дзяржаўныя функцыі, абавязаныя ў межах сваёй кампэтэнцыі прымаць неабходныя захады для зьдзяйсьненьня й абароны правоў і свабодаў асобы.

Гэтыя ворганы й асобы нясуць адказнасьць за дзеяньні, парушаючыя правы й свабоды асобы.” … … …
Зыходзячы з прадстаўленага і патлумачанага, маю спадзяваньні, што тыя дзеяньні, якія дагэтуль дазвалялі Жодзінскаму выканкаму безпакарана, але цалкам неправамерна, парушаючы прынцып роўнасьці абедзьвюх дзяржаўных моваў на карысьць нацыянальнай мовы суседняй дзяржавы (што ігнаруе й прыніжае родную беларускую мову ды нацыянальную годнасьць ейных нозьбітаў у відавочна БЕЛАРУСКАЙ КРАІНЕ БЕЛАРУСІ) прымаць неправамерна дыскрымінацыйныя рашэньні й зьдзяйсьняць на практыцы прымус грамадзянаў (ды іхных дзяцей) да адмовы ад уласных правоў, свабодаў і законных інтарэсаў – будуць неадкладна й тэрмінова спыненыя, неправамерныя рашэньні будуць адменены, а вынікі дыскрымінацыйнай палітыкі неадкладна пачнуць выпраўляцца й будуць безумоўна й канчаткова цалам ліквідаваныя...
На падставе выкладенага, улічваючы калектыўны характар звароту (дадатак №1) як і ў мінулым звароце да кіраўніцтва Жодзінскага АЖКГ,

ПРОСІМ ВАС:


  1. выканаць запрошаны жыхарамі д.№3 па пр. Ф.Скарыны надпіс вуліцы на доме па-беларуску – дадаць яго да маючагася зараз расейскамоўнага надпісу, каб ён добра праглядаўся здаля;

  2. спыніць практыку дэбеларусызацыі вонкавага асяродзьдзя (у тым ліку на дамах у горадзе), што дыскрымінуе й зьневажае родную мову ды ейных нозьбітаў (быццам жодзінцы не разумеюць назвы па-беларуску!?), пераўтвараючы горад, ягоныя вуліцы (як дарэчы й школы, бібліятэкі, крамы, установы й прадпрыемствы …у Жодзіне) у цалкам візуальна русыфікаваныя асяродкі, што выглядае, як поўная супрацьлегласьць таму, што зроблена ў Менску, у сталіцы нашай краіны;

  3. адмяніць усе Вашыя апошнія, дзейсныя неправамерныя рашэньні (у тым ліку й №928 аб прымусе да расейскамоўнай адукацыі беларускамоўнага вучня ў Гімназыі №1), якія дыскрымінуюць грамадзянаў па нацыянальна моўнай прыкмеце ў адукацынай сфэры …

  4. адказаць на мове звароту, па-беларуску, бо ўстановы ўлады павінны паказваць прыклад культуры камунікацыяў і не парушаць дзейснае заканадаўства – вучыцца зносінам на роднай мове й штодня падвышаць узровень уласнай адукаванасьці, імкнуцца да выкананьня правоў грамадзянаў, у тым ліку і ў моўна-культурным аспэкце, што ёсьць наўпростым абавязкам любога дзяржаўнага чыноўніка й суб’екта права ў Беларусі.

Дадатак:

  1. Калектыўная заява ў АЖКГ з подпісамі;

  2. Адказ на калектыўную заяву з спасылкаю на рашэньне Жодзінскага выканкаму.


05.01.2010________________Аляксей Лапіцкі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка