У жодзінскі Гарвыканкам 40 Год Кастрычніку, 7




Дата канвертавання01.04.2016
Памер29.29 Kb.
У Жодзінскі Гарвыканкам

40 Год Кастрычніку, 7

Бацькоў беларускамоўнага гімназыста,

Янкі Лапцікага,

Аляксея Лапіцкага й

Сьвятланы Лапцікай.


Вул. 50 год Катрычніку 8а-30,

222160, г.Жодзіна

Тэл.: 8 (1775) 34-970

Заява №5

На ваш адказ ад 25,09, 2009 за №180-9л/02-03 заяўляем, што ва ўмовах існаваньня вашага неправамерна-дыскрымінацынага Рашэньня №928 аб закрыцьці беларускамоўнае гімназычнае клясы й стварэньня праўнай, адукацыйнай і сацыяльна-гуманітарнай праблемы там, дзе яе дагэтуль зусім не існавала:



  1. Вы й надалей робіце спробы незаўважаць і абыходзіць патрабаваньні нашага Беларускага Асноўнага Закону, дзе замацаванае нашае права на адукацыю на роднай дзяржаўнай мове, спрабуеце парушыць і неправамерна абмежаваць нашыя грамадзянскія правы, замацаваныя таксама ў іншых Міжнародных актах і дамовах Беларусі (МПГіПП, напрыклад), абавязковых для выкананьня кожным суб’ектам права ў нашай краіне;

  2. Вашыя дыскрымінацыйныя дзеяньні зьдзяйсьняюцца Вамі без прад’яўленьня нам, як пацярпелым ад дадзенага службовага свавольства й гвалту грамадзянам Беларусі, дастатковых матывацыйных абгрунтаваньняў прыняцьця дадзенага дыскрымінацыйнага рашэньня (яны не прадстаўляюцца на нашыя настойлівыя запыты!);

  3. Вамі, як бачна, пасьлядоўна й наўмысна

  • ігнаруецца вядомая вам натуральная беларускамоўная й нацыянальная прыналежнасьць нашай сямьі (сын Янка адзіны ў ёй, хто першыя словы ў сваім жыцьці сказаў па-беларуску!),

  • ігнаруецца нашая пазыцыя, погляды й перакананьні, якія не дазваляюць нам пагадзіцца на дыскрымінацыйны стан навучаньня нашага сына ва ўласнай краіне Беларусі на іншай мове, акрамя як на роднай беларускай;

  1. Вамі, як бачна, не бяруцца пад увагу й сьвядома парушаюцца нашыя кампрамісныя дамоўленасьці (з дырэктарам Гімназыі №1, службоўцамі Упраўленьня АА Менаблвыканкаму і Мінадукацыі),

  • адносна фармалізацыі далейшага працэсу навучаньня па-беларуску нашага сына на ТЭРЫТОРЫІ Гімназыі №1 як часовае й вымушанае формы – да моманту адмены Вамі вашага дыскрымінацыйнага Рашэньня № 928 у адзначаным кантэксьце, а таксама

  • катэгарычная нашая адмова вучыць сына ў ізалявана-дыскрымінацыйных умовах па-за вучнёўска-гімназычным соцыюмам (гл. адну з заўвагаў кіраўніцы УА Менаблвыканкаму, сп. Данілевіч);

  1. Вамі сьвядома не ўлічваецца тое, што стан здароў’я нашага сына Янкі заўсёды дазваляў і дазваляе зараз пасьпяхова навучаца, наведваючы Гімназыю №1, акрамя таго гэта было

- нашай АБАВЯЗКОВАЙ УМОВАЮ (навукчаньне ў гімназычным паяшканьні й па гімназычнай беларускамоўнай праграме з захаваньнем спэцыялізацыі па ангельскае мове), а таксама

- тым выключэньнем, на якое нам абяцала пайсьці дырэкцыя Гімназыі №1, калі мы пагадзімся аформіць працэс навучаньня ў выглядзе хатняе формы.

Улічваючы адзначанае,

НАСТОЙЛІВА ПРОСІМ і як грамадзяне Беларусі – ПАТРАБУЕМ:



  1. адмяніць уласную дыскрымінацыйную пастанову ў Рашэньні № 928 адносна разфармаваньня беларускамоўнае гімназычнае клясы ў Гімназыі №1;

  2. асэнсаваць безумоўны й неад’емны прыярытэт Канстытуыйнага ПРАВА грамадзянаў у Беларусі (у Жодзіне і Гімназыі №1 у тым ліку), замацаваны ў міжнародных стандартах права й адпаведных дамовах Беларусі (МПГіПП, міжнародныя акты й канвэнцыі: Венская канвэнцыя аб праве міжнародных дамоваў, адпаведны нацыянальны Закон “Аб праве міжнародных дамоваў” – у ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКІХ І ПАЛІТЫЧНЫХ ПРАВОЎ), над ЛЮБЫМІ нутранымі актамі й службова-галіновымі інструкцыямі, датычнымі гэтае сфэры.

  3. спыніць гвалтоўна навязаную й прымусовую, фактычна – правакацыйную й стрэсагенную практыку ўціску на нашу сям’ю, у выніку якой без АБАВЯЗКОВАЕ ЗГОДЫ І ЗАЯВЫ бацькоў нашай сям’і ПРЫМУСОВА й НЕПРАВАМЕРНА навязваеца рэалізацыя ЗАГАДЗЯ НЕПРЫЙМАЛЬНАЙ Й ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНАЙ формы навучаньня ў ізаляваных ад соцыюму ўмовах;

  4. да моманту адмены адпаведнае пастановы ў Рашэньні №928 – стварыць спрыяльныя ўмовы для працягу беларускамоўнага спэцыялізавана-гімназычнага навучаньня нашага сына на базе Гімназыі №1 у вызначаных кампрамісных абрысах на падставе хатняе формы навучаньня, але ў задавальняючым усе перамоўныя бакі, мінулым клясным памяшканьні Гімназыі №1.


01.10.2009 ___________Аляксей Лапіцкі

___________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка