У. I. Куліковіч за нацыянальнае аблічча мовы




Дата канвертавання11.05.2016
Памер80.99 Kb.
У. I. КУЛІКОВІЧ

ЗА НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АБЛІЧЧА МОВЫ (Тэарэтычная спадчына і творчая практыка У. Дубоўкі)

Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў 20-я гады XX ст. супала з перыядам наибольшая увагі і найбольшай актыўнасці грамадства ў адносінах да яе і ў той жа час з перыядам сваеасаблівага раздарожжа ў гісторыі моўнай нормы. Хаця ў стуктурных адносінах як сродак камупікацыі беларуская мова ўжо тады набыла амаль усе сучасныя рысы, аднак эканамічнае становішча, інтэнсіўнае грамадска-палітычнае жыццё, пашырэ`нне сферы выкарыстання патрабавалі неадкладнага ўда-сканалення лексічнага складу, грамадска-палітычнай і навукова-тэхніч-най тэрміналогіі, графічных і правапісна-граматычных сродкаў. Прычым вырашэнне гэтых задач неабходна было весці комплексна, без падзелу на першасныя і другасныя.

Бадай, галоўпым правадніком моўнай палітыкі на Беларусі ў той час быў Інстытут беларускай культуры, рэарганізаваны ў 1928 г. ў Акадэмію навук БССР. Менавіта з дзейнасцю гэтай установы, дзе працавалі М. Байкоў, Ц. Гартны, У. Ігнатоўскі, Я. Карскі, Я. Колас, Я. Купала, Я. Лё`сік, С. Некрашэвіч і іншыя выдатныя дзеячы беларускай культуры, звязаны найбольшыя поспехі ў справе нармалізацыі тагачасиай белару­скай літаратурнай мовы.

Але, каб поўнасцю ацапіць зробленае ў 20-я гады, даўно наспела патрэба звярнуць увагу на суб'ектыўна творчы пачатак у гэтай рабоце, бо сённяшняя мадэль нарматыўна-стылістычнай сістэмы складвалася не толькі навуковымі цэнтрамі, а і асобнымі таленавітымі пісьменнікамі, работнікамі культуры.

Мы ж спынімся на той мадэлі, якую прапанаваў, тэарэтычна асэн-саваў і паслядоўна ажыццяўляў у творчай дзейнасці вядомы паэт, перакладчык, шчыры прыхільнік беларускай культуры У. Дубоўка. Распачатая ім работа па зберажэнню сінанімічнага багацця беларускай мовы, захаванне яе нацыянальных асаблівасцей і сягодня прыцягвае ўвагу овае'й надзённаецга і актуальнасцю.

Нармальнае развіццё любой літаратурнай мовы звязана ў першую чаргу з вырашэнием практычпых задач пашырэння літаратурнага слоў-ніка і ўпарадкавання яго набыткаў.

Беларуская мова ў гэтых адносінах не выключэнне. Мастацкія творы, публіцыстычныя і навуковыя тэксты, якія друкаваліся па ёй у 20-я гады нашага стагоддзя, былі літаральна перанасычаны вялікай колькасцю дыялектызмаў, паланізмаў, дублетаў-русізмаў, штучных наватвораў, што замаруджвала і без таго складаныя працэсы яе пармалізацыі. Акрамя таго, як адзначаў У. Дубоўка, мепавіта такія творы зиеахвочвалі беларускага чытача ад чытання беларускай літаратуры, давалі недабра-якасны матэрыял таму, хто імкпецца вывучаць беларускую мову, ад-моўнае і няправільнае ўяўленне пра сучасную беларускую мову1. А гэ та, у сваю чаргу, адмоўна ўплывала на далейшае развіццё ўсёй нацы-янальнай культуры, на рост нацыяиальнай свядомасці. Таму, каб пра-духіліць многія негатыўныя вынікі палітыкі беларусізацыі, неабходна была строгая навукова абгрунтаваная праграма ўдасканалення літаратур­най мовы, якая ў той жа час не супярэчыла б аб'ектыўным законам развіцця яе ўнутранай структуры. Праграма, у якой знайшлі б адлюстра-ванне ўзгодненыя прынцыпы, на падставе якіх дыялектызмы, наватво-ры і запазычанні ўзбагачалі б, а не засмечвалі літаратурную мову.

Да складання такой праграмы і меў пэўнае дачыненне У. Дубоўка падчас дыскусіі, выклікапай абмеркаваннем пытанняў культуры бела­рускай мовы.

Згодна з меркаваннямі пісьмепніка, літаратурная мова павінна ўзба-гачацца за кошт розных пластоў лексікі: паветалізмаў (г. зн. дыялек­тызмаў), запазычанняў, вытворча-прафесійнай і навуковай тэрміналогіі, старажытных слоў, наватвораў, абавязковай умовай для ўвядзення якіх з'яўляецца выканаине шэрагу прыватиых і агулыіых патрабаванияў. Мепавіта яны, па яго думку, павінны абмяжоўваць удзельную вагу кожнай асобнай групы лексем, рэгуляваць іх колькасць.

Сярод усіх пералічаных лексічных пластоў асноўную ролю ў працэсе папаўнення літаратурнага слоўніка У. Дубоўка адводзіць народнай мове, так званым паветалізмам. Прыватнае патрабаванне да такіх слоў адзі-нае— тэрытарыяльная распаўсюджанасць.

«Кожнае слова жывой народнай мовы, якое спатыкаецца на ўсім этнаграфічным абшары, можна і трэба ўжываць у літаратурнай мове. Сюды ж адносяцца і такія словы, якія з якой-небудзь прычыны зніклі ў асяродку. Скажам, слова спатыкаецца на Гарадзеншчыне і Магіле'ўш-чыне або на Віцебшчыне і на Палессі, але не ўжываецца на Меишчыне,— такое слрва таксама мае ўсе падставы быць у літаратурнай мове»2.

Практыка пацвердзіла жыццядзейпасць гэтых назіранняў У. Дубоўкі. А з 60-х гадоў атрымалі яны належную ацэнку і ў беларускім мова-знаўстве3. Непрыняцце іх у 20-я гады часткова можна растлумачыць сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі ўмовамі развіцця беларускай культуры, меркаваннямі многіх майстроў слова абмежаваць ужыванне дыялектызмаў у мастацкіх творах, непаслядоўнасцю выканання агуль-ных патрабаванняў да знойдзенага слова самім пісьменнікам. Напрык-лад, адзінай падставай для увядзення ў літаратурную мову слоў жось, сутока (для абазначэння збегу галосных), турэц, чмарнасць, нажутка, хлуд, шчамлёткі, дойлід і іншых было катэгарычнае сцверджанне У. Дубоўкі, што ўжываюцца яны на ўсім этнаграфічным абшары Беларусі4. А гэта іншы раз не адпавядала рэальнасці.

Праўда, ў далейшай сваей творчай дзейнасці паэт неаднаразова вяртаўся да такіх слоў, правяраючы іх на мілагучнасць, знітаванасць з асноўнай слоўнікавай масай, прад'яўляючы іншыя агульныя патраба-ванні, акрэсленыя ўласнай праграмай.

Вось толькі адзін прыклад з верша ў розных рэдакцыях:

Прамерыць гоні шмат разоў араты, па- Прамерыць гоні шмат разоў араты, па-
куль даручыць зерне пухкай глебе; ня куль даручыць зерне пухкай глебе; не
раз вачыма павартуе ў небе збытэчнай раз вачыма павартуе в небе спарнейшай
хмары для засмаглай шаты. хмары для засмаглай шаты.

(Узвышша. 1927. № 4. С. 3) (Выбр. тв. Мн., 1965, Т. 1. С. 143.)

Спрэчным і складаным Сыло ў 20-я гады і пытанне аб запазычаннях. Адсутнасць адзіных падыходаў садзейнічала таму, што ў друк трапля-юць шматлікія іншамоўныя словы пераважна з рускай і польскай моў; якія не спрыялі нармалізацыі літаратурнай мовы. Сустракаюцца яны і ў творах У. Дубоўкі. «Каля левага вуха закапала кроў. Гэта паддало пэнду...» (Аршанскі Маладняк. 1925. № 1. С. 5); «Пачоўнасць рыхтык у лазні распарылася летам...» (там жа С. 7); «Хваля мкнецца імпэтпа на скалы...» (Т. 1. С. 71); «Адкуль да нас каснуўся гэты сум...» (Т. 1. С. 153); «... бежанства і звязаныя з ім нэндза, галадоўкі не спрыялі ні ў якім памеры творчай працы» (Узвышша. 1927. № 3. С. 149).

Напэўна, гэтыя спробы іншамоўнай лексікі ў кантэксте і абумовілі шэраг прыватных тэарэтычных разважанняў адносна іх ужывання. «Я не праціўнік, а прыхільнік запазычанняў з суседпіх моваў, — заяўляе У. Дубоўка, — але толькі ў тым выпадку, калі гэта вымагаецца неабходнасцю»5. Узбагачацца ж лексіка беларускай мовы, на яго думку, павінна толькі за кошт інтэрнацыянальных слоў, за кошт безэквівалент-най лексікі, якая павінна пераносіцца ў беларускія тэксты ў марфала-гічна нязменнай форме. «Мы не павінны, бо гэта не мэтазгодна, замя-няць беларускімі словамі тыя іншакрае'выя словы, якія нельга перадаць дакладна нашымі словамі. Так, напрыклад, у дзе-якім «слоўніку» гібрыд і гермафрадыт аб'яднаны адным словам мяшанец»6. Тыя ж лексемы, якія ўносяць у справу блытаніну, з'яўляюцца праяўленнем неахайнасці, трэба заўсе'ды і рашуча выкідваць з ужытку. Да ліку такіх слоў, напрыклад, у рэцэнзіі на кнігу вершаў Я. Журбы «Заранкі» (Мн., 1924) адносіць ен мал і стар, май (травень), станкох (варштатах), скаваў ланцугамі (закаваў у ланцугі)'.

Аднак яскравым сведчаннем пазіцыі У. Дубоўкі да запазычанняў служыць прапанова аб замене лінгвістычных тэрмінаў дыфтонг і аф-рыката, якія ўжо ў праекце «Слоўніка граматычна-лінгвістычнай тэр-міналогіі» (Мн., 1927) падаваліся без дублетных пар, беларускім словам згук8. Сутнасць гэтай пазіцыі можна вытлумачыць не інакш як імкненнем паэта пры любым зручным моманце пазбаўляцца «іншакранёвых» слоў, аддаючы перавагу ўласным моўным рэсурсам. Стварэнню ж тэрмі-налагічных матэрыялаў, павелічэнню слоўніка і замацаванню дасягнен-няў роднай мовы найлепшым чынам, згодна з далейшымі разважаннямі У. Дубоўкі, будуць спрыяць словы рамесніцкія і навуковыя1 калі яны не адносяцца да вузкай спецыяльнасці. Іх скарыстанне павшна быць абумоўлена ў першую чаргу неабходнасцю поўнага адлюстравання назіранняў за жыцце'м, а па-другое, стварэннем літаратурнай мовы максімальна набліжанай да мовы працоўных мае9.

У гэтым жа кантэксце асабліва заўзята падтрымліваў У. Дубоўка і ідэю звароту да лексікі старабеларускай мовы. Прычым у адрозненне ад многіх навукоўцаў знаходзіў магчымым выкарыстоўвать не толькі старажытную тэрміналогію. Але адсутнасць гістарычнага слоўніка, тэ-арэтычнай распрацаванасці прыватных праблем у гэтым напрамку стрымлівалі натуральную пераемнасць лексічных сродкаў дзвюх не такіх ужо і далёкіх моўных сістэм. Таму, як першасны крок, разглядаў ён толькі тую старажытную лексіку, якая мела карэнную сувязь з жывой народнай мовай. Аднак і ў праграме У. Дубоўкі намечаныя ім падыходы да старабеларускай лексікі не атрымалі належнага развіцця. Старабела-рускія словы павінны былі ўжывацца толькі з тым значэннем, якое развілося ў іх падчас бытавання ў народнай мове10.

Разумеючы абмежаванасць канкрэтнага спосабу, неабходнасць новых пошукаў, ён заклікае больш даследаваць і вывучаць традыцыі старой кніжнай мовы. А работу па ўнармаванню лексікі сучаснай мовы пра-цягваць стварэннем наватвораў.

Але і тут за аснову У. Дубоўка прапануе ўзяць найбольш распаўсюд-жаныя спосабы ўтварэння слоў з народнай мовы: злучэнне назоўніка з дзеясловам, утварэнне дзеясловаў ад назоўнікаў, утварэнне складаных эпітэтаў, таўталогію11. Уласная творчасць — выдатны прыклад, наколькі былі пашыраны і дапоўнены гэтыя спосабы. Вось толькі невялікі пералік слоў, прапанаваных пісьменнікам у той час для ўжытку: ажыццяўленне, акрынічылі, ападаткаванне, арфазвоішасць, апска-патоля, вядомка, выпламянешіе, гарацешная, гойкнулі-крыкнулі, дабрабыт, далявед-ныя, двузлотка, дубэльты, дьшаміць, завядомвае, мілагучны, цемра-шал і іншыя.

Паказчыкам вартасці і неабходнасці іх быў так званы «естественный отбор», які з'яўляўся, бадай, найважнейшым фактарам ва ўсёй пісьмен-ніцкай праграме-мадэлі нармалізацыі лексічнага фонду.

Мова ствараецца народам і для народа. Калі тое ці іншае слова ўжываецца большасцю — значыць япо адзінае і патрэбнае, лічыць У. Дубоўка. «Калі якое-небудзь слова, ужытае ў паэтычиым творы, другімі не ўжываецца, — яго трэба адкідаць, прабуючы новае»12.

Зважаючы на тыя ўказанні і рэкамендацыі, якія найбольш часта сустракаюцца ў артыкулах У. Дубоўкі, менавіта яны складаюць тры пункты важнейшых агульных патрабаванняў да слова, перш чым уво-дзіць яго ў літаратурны слоўнік.

1. Любы наватвор павінен быць выкліканы ў жыццё арганічнай


патрэбнасцю, якая вынікае са спецыфікі развіцця беларускай літаратур­
най мовы. Пошукі ж новай адзінкі неабходна весці ў першую чаргу для
выражэння паняцця, на якое няма адпаведнага слова ў літаратурнай
мове ці ўзбагачэння гэтага паняцця новым адценнем. Па-другое, для
павелічэння ліку назоўнікаў. Па-трэцяе, для таго, каб пазбегнуць непа-
жаданай аманіміі.

  1. Знойдзенае ці створанае слова павінна быць лёгкім для ўспрыман-ня ўсімі носьбітамі мовы.

  2. Акрамя гэтага, яно павінна быць знітаваным з асноўнай слоўні-кавай масай і не парушаць прыроднай уласцівасці мовы, яе мілагучнасці.

На жаль, не ўсе гэтыя прынцыпы, дзякуючы якім жыве літаратурная мова, былі надежным чынам распрацаваны, абгрунтаваны самім пісь­меннікам, а некаторыя доўгі час не браліся пад у вагу нашымі мова-знаўцамі. Ды і многія цікавыя словы, што паспяхова прайшлі праз сіта прыватных і агульных патрабаванняў, якімі часта карыстаўся пісьмен-нік і яго калегі, альбо забараняліся, альбо служылі падручным матэры-ялам пры абвінавачанні ў нацдэмаўшчыне.

Такім чынам, за аснову стварэння мадэлі нарматыўна-стылістычнай сістэмы У. Дубоўкам былі ўзяты рэсурсы жывой народнай мовы, якія не бяздумна ўводзіліся ў літаратурны ўжытак, а абавязкова павіниы былі адпавядаць пэўным патрабаванням, иакіраваиым на замацавание спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы.

Далейшы ход развіцця пацвердзіў слушнасць многіх назіранняў пісьменніка. Сёння ўсё часцей і часцей чуюцца заклікі звяртацца да нявыкарыстаных яе багаццяў. Так, П. Сцяцко гаворыць: «Час адраджэн-ня нацыянальнай культуры і мовы патрабуе надта ўважлівых клопатаў пра роднае слова. Тут патрэбна зберагаць усё роднае, а не бяздумна пазбаўляцца так званых «дыялектных рысаў»13.

1Дубоўка У. // Узвышша. 1927. № 2. С. 170.

2 Там жа. С. 174.

3 Гл.: К^амко I. I., Ю р э в і ч А. К., Я н о в і ч А. I. Гісторыя беларускай
літаратурнаи мовы. Мн., 1968. Т. 2. С. 241—242.

* Узвышша. 1927. № 2. С. 175.



5 Там жа. С. 169.

6 Там жа. 1928. № 4. С. 164.

7 Гл.: Маладняк. 1924. № 5. С. 111.

8 Гл.: Узвышша. 1928. № 4. С. 164.

9 Там жа. 1927. № 2. С. 178.

10 Там жа.

11 Там жа. С. 179.

12 Савецкая Беларусь. 1925. 25 ліст.

13 С ц я ц к о П. // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 1. С. 11.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка