У гэтым футры экзатычным Ты нібы рыжая ліса




Дата канвертавання21.05.2016
Памер6.96 Kb.
***

У гэтым футры экзатычным

Ты нібы рыжая ліса,

І не заплецена каса,

І позірк лёгкаэратычны.
О каралева з каралеў!

Ты варта шчасця незямнога.

Яшчэ пражыта так нямнога!

Тваё сузор’е, пэўна ж, Леў.


Бо так глядзяць адно што львы,

Дакладней кажучы, ільвіцы.

На фоне горнай сінявы

Ты нібы зорка Мілавіца.

Дзе твой Манхэтэн, Галівуд,

Дзе супермодныя тусоўкі?

Свой пачыналі шлях з масоўкі

І Дэмі Мур, Элайджы Вуд...


Чаму ж сумоцінка ў вачах,

Нібыта мары – толькі мары,



Якім адно што па начах

Вярэдзіць сны і плыць за хмары?..


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка