У гэты дзень жыхары двух краін суседак Беларусі і Расіі сабраліся разам, каб ушанаваць памяць загінуўшых




Дата канвертавання19.03.2016
Памер20.45 Kb.
16 жніўня ля мемарыяла воінаў-кавалерыстаў, недалека ад вёскі Горня, адбыўся ўрачысты мітынг прысвечаны 71 гадавіне бітвы воінаў-кавалерыстаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на чале з палітруком Іванам Гарабцом.

У гэты дзень жыхары двух краін суседак Беларусі і Расіі сабраліся разам, каб ушанаваць памяць загінуўшых.


На сустрэчы прысутнічалі: намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама Жанна Казакова і намеснік галавы адміністрацыі Суражскага раёна Зінаіда Прахаренка, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Ячнеў, Аляксандр Пагарцаў, ураджэнец сяла Ніўнае Суражскага раёна, казак Сцяпан Еўдакіменка і прадстаўнікі грамадскасці абодвух раёнаў.



Мерапрыемства пачалося з ускладання вянкоў да мемарыяла і малітвай аб загінуўшых у выкананні архімандріта Кірыла, настаяцеля Свята-Троіцкага сабора. А пасля гэтага слова было дадзена галавам дэлегацый абодвух раёнаў, а таксама ветэранам. Пасля заканчэння распаведаў сведак гераічных падзей, прагучалі музычныя нумары ў выкананні працаўнікоў РЦК.



19 жніўня ў гарацкім Парку культуры і адпачынку адбылося традыцыйнае народное свята “СПАС”. Працаўнікі РЦК штогод праводзяць любімае народам свята. Удзел у мерапрыемстве прынялі калектывы Забялышанскага і Трасцінскага СДК.





На сцэне таксама адбылося тэатралізаванае прадстаўленне, на працягу якога ўсе жадаючыя: і малыя, і дарослыя - мелі магчымасць прыняць удзел у гульнях і конкурсах, а таксама пачаставацца спасаўскімі яблыкамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка