У добрага кораня -добрыя парасткі




Дата канвертавання10.06.2016
Памер52.73 Kb.
У добрага кораня –добрыя парасткі”
(дзень сямейнага адпачынку)
Афармленне: да мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца ўшанаванне чытаючых дынастый,аформлена выстава “Рук залатых зямныя цуды”,дзе прадстаўлены вырабы запрошаных гасцей,а таксама рэтра-выстава “Што чыталі вашы бацькі”.
Удзельнікі: два вядучыя, Ганначка(лялька), бацька, сын(лялькі)
1 вяд.: Добры дзень, паважаныя госці. Рады бачыць Вас сёння ў нашай бібліятэцы на сустрэчы, прымеркаванай да Міжнароднага дня сям’і. Напэўна для кожнага чалавека на зямлі няма нічога больш значнага,чым мір і згода,спакой і добрыя ўзаемаадносіны ў сям’і, таксама выхаванне здаровых, чулых, спагадлівых , працалюбівых дзяцей.
2 вяд. Усё пачынаецца з сям’і…

І крык дзіцяці ў калысцы,

І першы крок у свет няблізкі.

Усё пачынаецца з сям’і…

Уменне жыць,уменне дараваць,

І спачуваць,жадаць,кахаць.

Усе пачынаецца з сям’і…

І перанесці боль,і горыч страт

І зноў уставаць,ісці і памыляцца

І так усё жыццё…

Ды толькі не здавацца!

Усё пачынаецца з сям’і.


1 вяд.: Так павялося між людзьмі - жадаць адно аднаму найперш сямейнага шчасця. Бо ва ўсе часы чалавек ратаваўся ад жыццёвых віхур і ўдараў лёсу ў сваёй сям’і. Тут былі яго апора,глеба, выратаванне ад адзіноты і падтрымка ў старасці.
(гучыць песня “Дом,дзе мы радзіліся” Гл.дадатак )
2 вяд.: Давайце з вамі здзейснім падарожжа ў мінулае. Уявіце сабе беларускую сям’ю мінулага тысячагоддзя…
( шырма лялечнага тэатра,з’яўляецца Ганначка ,перарывае)
Ганначка: Чакайце –чакайце, а як жа вы будзеце падарожнічаць без мяне,вядомай знаўцы народнай мудрасці. Я з задавальненнем вам дапамагу.
1 вяд.: (працягвае) З даўніх часоў павялося,што галоўны ў сям’і –бацька. Ён меў велізарны аўтарытэт,служыў прыкладам для пераймання “Гаспадар”, “здабытчык”,ён кіраваў усімі мужчынскімі работамі ў гаспадарцы,быў галоўным у вырашэнні амаль усіх жыццёва важных пытанняў.
Ганначка: У народзе казалі: “Без гаспадара і хата сумуе”, “Без гаспадара і хата сірата”, “Хлеба не стане-гаспадар дастане”.
2 вяд.: А першай выхавальніцай дзіцяці ў сям’і лічылася маці. Адносіны маці да дзяцей грунтаваліся на добразычлівасці,клопаце аб іх дабрабыце.
Ганначка: Народная мудрасць сцвяржае, што “Бацька фармуе розум,а маці лашчыць цела і душу”, “ Ніхто дзецям не спагадае,як родная матка”, “Пры сонейку цёпла ,пры мамцы добра”, “Маміна крыло і ў мароз цёплае” .
1 вяд.: Дзеці з ранняга дзяцінства прывучаліся да хатніх спраў, дзяўчынкі -да жаноцкіх,хлопчыкі –да мужчынскіх. Галоўным абавязкам маці было даць дачцы ўяўленне аб сямейным шчасці,долі, у старэйшым узросце-аб ролі мацярынства ў жыцці жанчыны. Бацька ж павінен быў навучыць сына асноўнай мужчынскай працы.
Ганначка: Так-так,казалі: “Якое дрэва,такі і клін,які бацька,такі і сын”, “Калі бацька рыбак,то і сын у ваду паглядае”, “Без дачкі сям’я,што печ печ без агня”
2 вяд.: Здаўна ў беларускай сям’і выхоўвалася павага да старэйшых. Бацькоў да старасці даглядалі дзеці, а тыя ,стаўшы бабулямі і дзядулямі,прысвячалі сябе ўнукам,перадавалі ім працоўныя навыкі і народныя веды,маральныя запаветы.

Ганначка: А мудрасць народную ў казках захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне. Напрыклад,як у такой.
(інсцэніроўка казкі “Стары бацька” )
1 вяд.: Час не стаіць на месцы,мяняецца светапогляд, сістэма каштоўнасцяў,але нязменным застаецца галоўнае:сям’я, дзеці, бацькоўскі парог.

З маленства,як неба бясхмарнага,

Дзе першае слова і крок,

Над снамі ўладарыць і марамі

Бацькоўскі парог
Ні ў дзень залаты,ні апоўначы

Сыноў не чакаць ты не мог,

Зажураны,родны і сонечны

Бацькоўскі парог.


Жывуць твае сосны ля веснічак

Дыханнем любаі і трывог,

Тваімі турботамі вечнымі,

Бацькоўскі парог.


Шчаслівай часінай і горкаю,

На кожнай з далёкіх дарог

Ты нам-падарожнаю зоркаю,

Бацькоўскі парог.


2 вяд.: Усім добра вядома народная мудрасць “У добрага кораня –добрыя парасткі” .Маецца на ўвазе, што ў добрых бацькоў –добрыя дзеці, бо з пакалення ў пакаленне перадаюцца майстэрства і працоўныя навыкі, захоўваюцца народныя традыцыі.

Ёсць цэлыя дынастыі мастакоў,ганчароў, умелых кавалёў г.д.



1 вяд.: А сёння мы запрасілі да сябе сем’і, у якіх з пакалення ў пакаленне перадаецца любоў да кнігі, мастацкага слова. Сёння ў нас у гасцях бабулі, якія памятаюць сябе дзяўчынкамі з кніжкай у руках, Якія потым прывялі ў бібліятэку сваіх дзяцей, а зараз нашы чытачы-іх унукі.
2 вяд.: Цікава назіраць і за мамамі, якія зусім нядаўна чыталі ў нашай бібліятэцы, а зараз прыходзяць са сваімі малышамі. Прыемна бачыць,як яны дапамагаюць дзецям выбіраць кнігі,шукаючы менавіта тыя,якія самі чыталі ў дзяцінстве. Можна з упэўненасцю сказаць, што калі ў сям’і сябруюць з кнігай, то парасткі будуць добрыя.
1 вяд.: А зараз мы пачынаем наша знаёмства з сямейнымі чытаючымі дынастыямі.
прадстаўленне сямей;

расказ пра кожную сям’ю;

успаміны бабуль і матуль(прыкл.пытанні: ці памятаеце сваё першае наведванне бібліятэкі,якія спадабаліся кнігі,дзіцячыя уражанні і г.д.)

салодкі стол;

забаўляльная праграма.
1 вяд.: Вось і падыйшла да канца наша сустрэча. Жадаем нашым дарагім гасцям поспеху, шчасця, здароўя. Няхай яшчэ доўга вабяць вас нашы вокны.

Няхай будзе,як з чароўнага рога:

Шмат добрага ўсяго,

Шчаслівая ў жыцці дарога.

Жывіце і любіце, дом свой беражыце!

Дадатак.
“Дом, дзе мы радзіліся”
СЛ.У.Карызны Муз.Ю.Семянякі

Над ракой,за жоўтымі ігрушамі,

Жураўлі падрэзалі зару.

Я,сустрэчай светлаю узрушана,

Са старэнькай мамай гавару.
Адступілаўсё,нібы забылася,

Што было вялікім,як сусвет,

Цішынёй і мамай засланілася,

Абляцела, быццам пустацвет.


Вокны засвяціліся крынічкамі.

Я ступіла ціха на парог:

Вось яна-хацінка невялічкая,

Што была відаць з усіх дарог!


Дарагое,роднае,адзінае,

Сэрцам тут заўсёды мы жывём.



Нездарма маленікаю Радзімаю

Дом, дзе мы радзіліся, завём.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка