У дапамогу навучэнцам Беларуская мова Як выконваць работу над памылкамі




Дата канвертавання13.06.2016
Памер38.93 Kb.
У дапамогу навучэнцам

Беларуская мова

Як выконваць работу над памылкамі


Слова з выпраўленай памылкай

Часціна мовы

Марфемны разбор

Правіла

Прыклад

студзеньскі

прыметнік

Студз-ень-ск-і

ь пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў

Чэрвеньскі, ліпеньскі, а таксама: восеньскі

шэравокі

прыметнік

Шэр-а-вок-і

Літара э захоўваецца ў першай частцы складаных слоў

Рэдказубы, мэтазгодна, тэлебачанне

падпісаны

дзеепрыметнік

Пад-піс-ан-ы

Дзеепрыметнікі залежнага стану маюць суфіксы –ен-, -ан-, якія заўсёды пішуцца з адным –н-

Вызвалены, прыручаны, скошаны, загоены


ПАМЯТКІ

1. Як пісаць дыктант.
Выкладчык заўсёды чытае ўголас увесь тэкст дыктанта. Уважліва паслухайце яго. Калі пачуеце незразумелыя словы, абавязкова высветліце іх значэнне (практыка паказвае, што ў словах, значэнне якіх невядома, навучэнцы робяць памылкі).

Пасля тэкст чытаецца па асобных сказах: сказ чытаецца цалкам, затым дыктуецца па частках, потым яшчз раз чытаецца поўнасцю. Пажадана, каб пры першым чытанні навучэнец асэнсаваў структуру сказа (просты ці складаны), звярнуў увагу на наяўнасць устаўных канструкцый, якія чуюцца выразна. У час запісу сказа па частках рэкамедуецца не ставіць знакаў прыпынку (выключэннем можа быць толькі выдзяленне ўстаўных каструкцый, пастаноўка косак перад супраціўнымі злучнікамі), а цалкам засяродзіць увагу на напісанні слоў. Знакі прыпынку варта расстаўляць, калі сказ яшчэ раз чытаецца поўнасцю.

Калі навучэнцы напішуць увесь тэкст, выкладчык яшчэ раз выразна чытае яго. Менавіта цяпер можна праверыць напісанае, асэнсаваць знакі прыпынку.

Звычайна даецца некаторы час (5-7 хвілін) на самаправерку.


2. Як правяраць напісанае.
Па сутнасці, тэкст ужо правяраўся пры апошнім чытанні. Аднак варта звярнуць увагу на:

правапіс о, э, а (ы), а таксама е, ё, я (удалечыні, далячынь; шэры, шарэў);

напісанне прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў;

ужыванне часціц не, ні;

напісанне часціцы не з рознымі часцінамі мовы;

напісанне прыназоўнікаў (прыназоўніка с не бывае).

Для таго, каб правільна паставіць знак прыпынку, трэба высветліць яго ролю ў сказе (раздзяляе аднародныыя члены, часткі простага сказа, ставіцца на месцы пропуску выказніка і г.д.).

Злучнікі, якія сустракаюцца ў тэксце, - гэта своеасаблівыя “падказчыкі”, якія дапамогуць у прыняцці правільнага рашэння.



Але саўладаць з цяплом ужо не магла старая / зіма / і, ледзь паказвалася сонца, ад злосці і бяссілля плакала шчодрымі капяжамі.

Разважаем: злучнік і звязвае аднародныя выказнікі (не магла саўладаць і плакала), пасля злучніка – даданы сказ (плакала / калі / ледзь паказвалася сонца). Коскі стаўлю для выдзялення даданай часткі складаназалежнага сказа.

Яшчэ адзін прыклад.



Неба было ўжо не лагоднае, не асмужана – гарачае, а халаднаватае і нядобрае, і, гледзячы на яго, хацелася зашпіліцца ці надзець паліто.

Разважаем: гэта складаны сказ, часткі якога звязаны злучнікам і. Перад гэтым злучнікам ставім коску.

У першым простым сказе ёсць аднародныя члены: не лагоднае, не асмужана – гарачае (няма злучніка – ставім коску), а (перад супраціўным злучнікам заўсёды ставім коску) халаднаватае і (ужываецца адзін раз – клска не патрэбна) нядобрае. Гледзячы на яго – аднасобленая акалічнасць (дзеепрыслоўны зварот, адасабляецца заўсёды), адасабляем яго коскамі з двух бакоў.



Але саўладаць з цяплом ужо не магла старая / зіма / і, ледзь паказвалася сонца, ад злосці і бяссілля плакала шчодрымі капяжамі.

Разважаем: злучік і звязвае аднародныя выказнікі (не магла саўладаць і плакала), пасля злучніка – даданы сказ (плакала / калі / ледзь паказвалася сонца). Коскі стаўлю для выдзялення даданай часткі складаназалежага сказа.

Яшчэ адзін прыклад.



Неба было ўжо не лагоднае, не асмужана – гарачае, а халаднаватае і нядобрае, і, гледзячы на яго, хацелася зашпіліцца ці надзець паліто.

Разважаем: гэта складаны сказ, часткі чкога звязаы злучікам і. Перад гэтым злучікам ставім коску.

У першым простым сказе ёсць адародыя члены: не лагоднае, не асмужана – гарачае (няма злучніка – ставім коску), а (перад супраціўным злучнікам заўсёды ставім коску) халаднаватае і (ужыаецца адзін раз – коска не патрэбна) нядобрае. Гледзячы на яго – адасобленае калічнасць (дзеепрыслоўны зарот, адасабляецца заўсёды), адасабляем яго коскамі з двух бакоў.



ЯК ПРАЦАВАЦЬ НАД ПЕРАКАЗАМ

  1. Паслухай уважліва тэкст.

  2. Звярні ўвагу на ключавыя (апорныя) словы.

  3. Складзі з імі сказы, а потым на аснове сказаў – звязныя выказванні.

  4. Абапіраючыся на гэтыя словы і сказы, узнаві, што засталося ў памяці.

  5. Праслухай уважліва тэкст другі раз.

  6. Якая асноўная думка тэксту?

  7. Вызначы тэму, стыль тэксту.

  8. З якой мэтай будзеш рабіць пераказ?

  9. Складзі план.

  10. Уяві наглядна тую ці іншую карціну, сітуацыю, выгляд дзейных асобаў.

  11. Пры пераказе старайся надаць мове, эмацыйную вобразнасць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка