У далях блукаю Сцяжынкаю роснай




Дата канвертавання11.06.2016
Памер21.37 Kb.
УЛАДЗІМІР МАЗГО

* * *
У далях блукаю

Сцяжынкаю роснай,

Нібыта шукаю

Мінулыя вёсны.
Далёкія вёсны

І юныя леты

У краі дзівосным

Зялёнай планеты.


Хоць блізіцца восень,

Не гасне затое

Аддаленых вёсен

Святло залатое.

* * *
Цямнеюць лініі дарог,

А паміж іх адна світае

Дарога для цябе святая,

Якую ў сэрцы ты збярог.


Ты з ёю выйшаў

на прастор

Праз церні ўсе і перашкоды,

Усім вятрам наперакор

І нечаканасцям пагоды.
Як таямніцу у жыцці

Адчуў яе пры нараджэнні,

Але дарэшты не спасціг,

Бо сэнс жыцця—

у спасціжэнні.

* * *
У кожным вершы

крылы ёсць,

Што над зямлёй

цябе ўздымаюць.

І сталасць тут,

і маладосць

Іспыт аднолькавы трымаюць:


Адчуеш дотык

лёгкіх крыл

Да белых аркушоў аблокаў,

Дзе толькі ты

і небасхіл

святой паэзіі высокай.

БЕРАГІНІ
Каля Нёманавай плыні

Зачарованы стаю,

Дзе дзяўчаты-берагіні

Песню родную пяюць.


Падпявае нават сэрца

І цяплей,

і весялей,

Калі нам зайграе скерца

Закаханы салавей.
Памалюся,

як багіням,

Прынямонскім берагіням.

Наша песня не загіне,

Бо спяваюць—

Берагіні.


НАРАЧ


Пра спатканне марачы,

Летнюю вандроўку

Прысвячаю Нарачы

І каханай зноўку.


З нарачонай удваіх

Адчуваем нанач:

Перахоплівае дых

Цішынёю


Нарач.
Да світання не засне

Хваляў калыханка.

Нарач човен прыхіне,

Як мяне


Каханка.
Бы русалачка,

Луску


Скінуўшы на вецце,

Мне адкрыла на пяску

Кут найлепшы ў свеце.
Каб вярнуліся адно

І наступным летам,

Нарач кідае на дно

Зорныя манеты.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка