У час Лiвонскай вайны




Дата канвертавання17.03.2016
Памер57.97 Kb.
У час Лiвонскай вайны

Пад пагрозай крыжацкай aгpэcii з заха­ду i мангола-татарскай з усходу ў 13 ста­годдзi пачаўся працэс аб'яднання асобных княстваў на тэрыторыi Беларусi. Цэнт­рам кансалiдацыi стала летапiсная Лiтва, размешчаная на тэрыторыi сучасных Ус­ходняй Лiтвы, Верхняга Панямоння i Падняпроўя. Пачатак стварэння Вялiкага княства Лiтоўскага звязаны з iмем Мiн­доўга. Гэта дзяржава iснавала на тэрыто­рыi Лiтвы, Беларусi (у 13-14 стагод­дзях), Украiны (да 1569 г.) i невялiкай часткi Pacii (да трыццатых гадоў 16 ста­годдзя). Асноўная афiцыйная назва феа­дальнай дзяржавы з 15 стагоддзя - Вя­лiкае княства Лiтоўскае, Рускае, Жамойц­кае i iншых земляў. Цэнтрам яе спачатку быў Новагародак, з 1323 г. Вiльня. Вя­лiкае княства Лiтоўскае было полiэтнiч­най дзяржавай, у складзе якой працяг­валася фармiраванне беларускай, укра­iнскай i лiтоўскай народнасцей.

У сярэднiя вякi тэрыторыя сучаснага Расонскага раёна належала да Полацкага ваяводства i гiстарычна яе лёс быў ад­нолькавы з гэтым славутым у беларускай гiсторыi горадам.

На захад і паўднёвы захад, у нiжнiм цячэнні Дзвiны, размяшчалася Лiвонiя - тэрыторыя Латвii i Эстонii, падпарадка­ваная нямецкiм рыцарам. Галоўную ваенную сiлу Лiвoнii складаў нямецкi ордэн. Маскоўскай дзяржаве належала нязначная палоска на беразе Фiнскага залiва з вусцем Нявы. Палiтыка маскоў­скага цара Iвана IV (Грознага) была накiравана на далучэнне Лiвoнii да Мас­коўскай дзяржавы. Урад Маскоўскай дзяржавы вырашыў дабiвацца выхаду да Балтыйскага мора ваенным шляхам.

У студзенi 1558 г. маскоўскае войска перайшло гранiцу. Пачалася працяглая Лiвонская вайна (1558-1583). У бараць­бе за Лiвонiю супраць Масквы аб'ядна­лiся Польшча, Вялiкае княства Лiтоўскае, Швецыя. Шматлiкая армiя на чале з Iва­нам Грозным дзейнiчала на тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоўскага ў 1563 г. Яна асадзiла i пасля двухтыднёвай аблогi захапiла Полацк. Гэта быў самы буйны поспех маскоўскага войска за ўвесь час вайны, пасля чаго ваенныя дзеяннi часова зацiхлi.

У час войнаў у 16-17 стагоддзях значная роля адводзiлася асобным крэпас­цям. На тэрыторыi Вiцебскай вобласцi iснавала больш за 20 такiх ваенных умацаванняў (замкаў). Размяшчэнне значнай ix колькасцi на тэрыторыi Bi­цебшчыны тлумачыцца тым, што тут скрыжоўвалiся iнтарэсы, з аднаго боку, Маскоўскай дзяржавы, а з другога ­Вялiкага княства Лiтоўскага i Польска­га Каралеўства. Кожная з гэтых дзяржаў iмкнулася ўстанавiць ды замацаваць сваю ўладу ў гэтым кpai. Найбольш буйнымi былi замкi у Полацку i Bi­цебску.

У сярэдзiне 16 стагоддзя некаторыя замкi былi пабудаваны паводле загаду караля Рэчы Паспалiтай Жыгiмонта II Аўгуста, але большасць узведзена вая­водамi Iвана Грознага. 3вычайна замкi будавалiся з дрэва i складалiся з вежаў i сцен, зручна размяшчалiся сярод пры­родных перашкод на берагах рэк i азёр. Узбраенне замкаў складалася з гармат вялiкага калiбру. Акрамя таго, iснавала замкавая ручная зброя: ручнiцы, пiшчалi, гакаўнiцы i iнш.

У час Лiвонскай вайны ўрады варо­жых бакоў вялiкае стратэгiчнае значэн­не надавалi Полацку, справядлiва лiчылi яго ключом не толькi ад Лiвонii, але i ад Вялiкага княства Лiтоўскага. Таму побач з умацаваным Полацкам у 1566 - 1567 гг. былi пабудаваны новыя замкi­-крэпасцi. Пра ix сакратар караля Рэ­чы Паспалiтай Стэфана Баторыя Гей­дэнштэйн пiсаў у сваёй хронiцы: «Па дарозе ў Пскоў пры злiяннi рэк Дры­сы i Нiшчы стаяў замак Сокал насупроць лiтоўскiх замкаў Дзiсны i Дрысы. Далей стаяў замак Нешчэрда над возерам тае ж назвы, за 30 тысяч крокаў ад 3аво­лачча; Сiтна - па дарозе ў Пскоў у верхняй частцы Полаты...» (Гiсторыя Беларусi ў дакументах i матэрыялах. Мн., 1936. Т. 1. С. 435-436). Пасля таго, як Полацк быў захоплены рускiм войскам, паводле загаду Iвана Грознага была ўзведзена крэпасць Нешчарда на мысе, якi далёка ўваходзiў у аднаймен­нае возера. 13 снежня 1579 г. полацкi ваявода Iван Дарагастайскi, якi быў на баку Стэфана Баторыя, падышоў да замка. Маскоўцы ўпарта абаранялiся. Драўляны замак быў падпалены з ycix бакоў. У час штурму ад мяча i агню загiнула больш за 2000 яго абаронцаў. У палон былi ўзяты 4 маскоўскiя ваяводы i 1000 чалавек - мужчын, жанчын i дзяцей.

За 4 км на захад ад в. Старыца 3а­борскага сельсавета ва ўрочышчы Гарадок на мысе возера Нешчарда цяпер засталi­ся толькi рэшткi некалi добра ўмаца­ванага замка. На гары на вышынi 25 м размешчана пляцоўка памерам 65Х20 м. На плошчы 2 га прасочваюцца рэшткi разаранага культурнага пласта,з паўноч­нага боку мыса - рэшткi вала.

У 1566 г. пры злiццi р. Дрыса з ракой Нiшча таксама па загаду рускага цара была пабудавана крэпасць Сокал. Яна лiчылася адной з найбольш умацаваных на маскоўскай гранiцы. Паводле малюнка С. Пахалавiцкага, крэпасць мела 11 вежаў, была абкружана валамi i драўлянымi сценамi. Глыбокi роў iшоў ад адной paкi да другой. 3амак Сокал пpaicнa­ваў толькi 13 гадоў.

У 1569 г. паводле Люблiнскай yнii Вялiкае княства Лiтоўскае i Польшча аб'ядналiся ў адну дзяржаву - Рэч Пас­палiтую. Аб'яднанне ваенных сiл на асно­ве Люблiнскай yнii дазволiла каралю Стэфану Баторыю правесцi наступленне супраць Маскоўскай дзяржавы. У 1578 г. войскi Рэчы Паспалiтай з'явiлiся ў паў­днёвай частцы Лiвонii i авалодалi некалькiмi гарадамi. У наступным годзе Баторый рушыў да Полацка. Яму давяло­ся асаджаць горад на працягу трох тыдняў.

Iван Грозны прыйшоў з войскам у Пскоў i даведаўся аб асадзе Полацка. Цар адразу паслаў да Полацка адборную частку свайго войска пад камандай Ба­рыса Шэiна i Фёдара Шарамецева. Апош­нiя, пераканаўшыся, што ў Полацк прайсцi нельга, бо ўсе дарогi заняты па­лякамi, спынiлiся ў Сокале. Адсюль яны нападалi на польскiя абозы, якiя нaкipoў­валiся па правiянт. Кароль паслаў су­праць маскоўскага войска Хрыстафора Радзiвiла i Яна Глябовiча з некалькiмi адборнымi атрадамi коннiкаў. Абаронцы Сокала зачынiлiся ў крэпасцi. Але кон­нiцы Рэчы Паспалiтай удалося рас­пачаць бой з маскоўскiмi коннiкамi амаль каля самых сцен крэпасцi. Пасля невялiкiх страт з абодвух бакоў палякi захапiлi некалькi палонных i вярнулiся пад Полацк да караля.

Мiж тым асада Полацка працягвалася.Стэфан Баторый, паабяцаўшы вялiкую ўзнагароду, угаварыў венграў падкрасцiся да сцен Полацка i падпалiць ix з ycix бакоў. Асаджаныя не маглi патушыць пажар на працягу ўсяго дня. Сам Стэфан Баторый з большай часткай войска стаяў на дарозе, якая вяла да Сокала, i назiраў, каб маскоўскiя ваяводы не выйшлi з крэпасцi на дапамогу Полацку. Два днi працягваўся бесперапынны штурм полац­кiх умацаванняў войскам Баторыя. Пасля перагавораў горад быў здадзены.

3аняўшы Полацк, кароль паслаў пад Сокал гетмана Мялецкага з палякамi i немцамi. Падрабязна пра падзеi пад кра­пасцю глядзi ў артыкуле “3весткi пра асаду замка Сокал i жорсткасцi ў час Лiвонскай вайны”.



3а 1,5 км на захад ад в. Кульнева пры злiццi рэк Дрыса i Нiшча знаходзiцца ўрочышча Сокал, дзе размяшчалася крэ­пасць. Тут захавалася трохвугольная ў плане пляцоўка плошчай у некалькi гектараў, якую з двух бакоў агiнаюць рэкi, з трэцяга знаходзiцца прыродная выспа вышынёй 10 м i даўжынёй 200 м.Культурны пласт адсутнiчае, рэчаў - нiякiх. Пры раскопках на выспе ў 1969 г. М. А. Ткачоў выявiў шкiлеты людзей, напэўна тых, што загiнулi тут у час трагiчных падзей 16 стагоддзя.

Г. В. Штыхаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка