У цэнтры вёскі на самым высокім месцы стаіць касцёл Святога Яна, які з'яўляецца 2 па колькасці вернікаў і самым вялікім ў раёне




Дата канвертавання29.03.2016
Памер14.53 Kb.
Рухаючыся са сталіцы нашай Радзімы ў бок Гродна, нельга прапусціць асаблівы для нашай краіны знак: вышэйшая кропка Беларусі, гара Дзяржынская, 345 метраў над узроўнем мора. Да 1985 года яна мела назву Святой гары. Менавіта на яе схілах, за 8 км адсюль, прывольна раскінулася вёска Волма. У дакументальных крыніцах Волма вядома з 15 стагоддзя, з таго часу яна неаднойчы ўзгадвалася ў геаграфічных і гістарычных даведніках.
Аднымі з уладальнікаў Волмы з'яўляліся дваране Ваньковічы. Да нашага часу добра захавалася іх сядзіба. Цяпер памяшканнямі валодае Міжнародны экалагічны універсітэт імя Сахарава.
У серыі «Драўлянае дойлідства Беларусі» можна знайсці паштоўку з выявай вадзянога млына 19 стагоддзя. Гэты млын стаіць на беразе возера каля Волмы. Хутка яму споўніцца 200 гадоў, пабудаваны ён быў ў 1859 годзе.







У цэнтры вёскі на самым высокім месцы стаіць касцёл Святога Яна, які з'яўляецца 2 па колькасці вернікаў і самым вялікім ў раёне.




Як магутныя веліканы, узвышаюцца каля Волмы ветракі, іх відаць здалёк. Здаецца, што яны нясуць сваю вахту па ахове вёскі.




Алея велізарных ліп ахінае месца былой сядзібы памешчыцы Свідавай. Цяпер у будынку размешчана ўчастковая бальніца.


Невялічкая рачулка Валмянка тут выбіваецца з глыбінь зямлі, бяжыць да аднаго з азёраў, што нізкаю размясціліся вакол вёскі, занырвае ў люстэрка вады і імчыць да магутнага Нёмана. Сем’і лебедзяў-шыпуноў кожную вясну прылятаюць сюды, радуюць мясцовых жыхароў. Волма нібы купаецца ў празрыстых водах сваіх азёраў.
У цудоўную карціну родных мясцін мясцовыя жыхары, сярод якіх нямала сапраўдных майстроў, уплятаюць свае дзіўныя ўзоры, дабаўляюць свае штрыхі і ўпрыгожваюць яркімі фарбамі свае сядзібы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка