У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г




старонка1/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.62 Mb.
  1   2   3   4

1940

У 1940 г. на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г. у Маладзечанскім раёне было створана 14 калгасаў, столькі ж — у Куранецкім і Пастаўскім раёнах, 6 — у Ільянскім, 15 у Мядзельскім, 7 — у Радашковіцкім, па. 5 калгасаў — у Відзаўскім і Смаргонскім раёнах, 9 — у Глыбоцкім раёне, 13 - у Дунілавіцкім. Самая вялікая колькасць калгасаў — 34 — была створана ў Міёрскім раёне, 24 калгасы — у Дзісенскім і 17 калгасаў — у Докшыцкім раёнах.

У пачатку15 студзеня 1940 г. Вілейская вобласць была падзелена на 22 раёны. На тэрыторыі сучаснага Вілейскага раёна знаходзіліся Ільянскі, Курансцкі і частка Крывіцкага раёнаў.

У склад Ільянскага раёна ўвайшлі воласці Вязынская (78 населеных пунктаў, 2117 гаспадарак, 10 604 жыхары), Ільянская (115 населеных пунктаў, 1898 гаспадарак, 9380 жыхароў), Хаценчыцкая (121 населены пункт, 1519 гаспадарак, 8.300 жыхароў) і частка Даўгінаўскай (7 населеных нунктаў, 244 гаспадаркі, 1310 жыхароў) воласці былога Вілейскага павета. Тэрыторыя раёна склала 817,7 кв. км, насельніцтва — 29 630 чалавек. Раённы цэнтр — вёска Ілья (Ілля, раней мястэчка), знахо-дзілася на шашы Вілейка — Даўгінава (35 км ад Вілейкі), налічвала 310 жылых будынкаў, 1550 жыхароў. У вёсцы працавалі паравы і вадзяны млыны, лесапільны завод, пачатковая і няпоўная сярэдняя школы, клуб, пошта, тэлеграф, кааператыўны магазін, 67 прыватных крам (1939). Пасля ўдакладнення межаў агульная колькасць населеных пунктаў Ільянскага раёна склала 311, сялянскіх гаспадарак — 5778, у т.л. 1116 хутарскіх. Ворная зямля ў раёне займала 24 732 га, сенакосна-пашавыя ўгоддзі — 15 670 га, лясы — 25 477 га. На тэрыторыі раёна знаходзіліся: кардонная фабрыка (у в. Раёўка, 286 рабочых, у маі 1940 г. — 243 рабочыя), 2 вінакурні (у вёсках Вязынь, Лукавец, 22 рабочыя), 3 невялікія лесапільныя і 5 смалакурных заводаў (у вёсках Алеры, Располле, Рэдзькавічы, Старая Гута, Старынкі), 4 маслабойныя (у вёсках Абадоўцы, Гумніцы, Хаценчыцы, Ярмолічы), 2 цагелыіі (у вёсках Карытніца, Цагельня), 2 гарбарні (у вёсках Хаценчыцы, Шонаўшчына). Рыбная гаспадарка ў в. Чарвякі, саматужная вяровачная вытворчасць у Вязыні, 5 вадзяных (у вёсках Беражок, Вязынь, Ляўкова, Чарвякі, Шчарка) і 2 паравыя (у вёсках Мацькаўцы, Хаценчыцы) млыны.

У 1940 г раён налічваў 2 няпоўныя сярэднія і 40 пачатковых школ, 3 клубы, 21 чырвоны куток, 3 паштовыя агенцтвы. У раёне знаходзіліся 43 былыя памешчыцкія маёнткі (28 787 га). У лютым 1940 г. на базе некалькіх маёнткаў былі арганізаваны жывёлагадоўчыя саўгасы «Абадоўцы» (дырэктар Міхаіл Цімафеевіч Матусевіч) і «Лукавец» (дырэктар Якаў Антонавіч Зяньковіч). Саўгас «Абадоўцы» (другая назва «Асцюковічы - Абадоўцы»)

з аддзяленнямі «Асцюковічы» і «Старынкі» налічваў 2204 га зямлі, у т.л. 884 га ворыва, 419 га сенажаці і пашы, 14 га саду, 848 га лесу; 21жылы будынак, 38 гаспадарчых пабудоў, 70 коней, 207 галоў буйной рагатай жывёлы, 106 свіней, 89 галоў авечак і іншую жывё-лу. Цэнтр саўгаса знаходзіўся ў былым маёнтку Абадоўцы (у 1939 г. уладанне Багдановіча, 4500 га зямлі, з іх 339 га ворыва). Усе жылыя і гаспадарчыя пабудовы маёнтка, прадпрыемствы размяшчаліся кампактна ў форме квадрата: кузня, сталярная майстэрня, вінакурня (не працавала) і г.д. У склад былога маёнтка ўваходзілі фальваркі Старынкі (1295 га, перададзены саўгасу) і Раёўка (1139 га), фанерная фабрыка, лесапільны і алейны заводы, масла-сыразавод, млын.

У красавіку 1940 г. на тэрыторыі раёна меліся 3 фельчарскія пункты і 1 амбулаторыя (1 урач, 3 фельчары), планавалася арганізаваць бальніцу ў Навагуцкім сельсавеце і пабудаваць бальніцу ў Ільі. 3 красавіка 1940 г. у в. Ілья было праведзена электраасвятленне. Ільянскія райвыканком (старшыня Адам Фёдаравіч Тулоўскі) і РК КП(б)Б 11-ы сакратар Аркадзь Рыгоравіч Хархалёў, раней працаваў 2-м сакратаром Вілейскага абкома КП(б)Б], на працягу 1-й наловы 1940 г. распрацавалі падзел раёна на 12 сельскіх Саветаў.

12.10.1940 г. Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў падзел раёна на 11 сельсаветаў: Альковіцкі сельсавет (старшыня Канстанцін Ігнатавіч Мардас), 2905 жыхароў, цэнтр в. Альковічы (былое мястэчка, у 1939 г. 41 двор, 325 жыхароў); Вязынскі сельсавет (старіпыня Канстанцін Данілавіч Чарапок), 2708 жыхароў, цэнтр в. Вязынь (былое мястэчка, у 1939 г. 111 гаспадарак, 622 жыхары); Ільянскі сельсавет (старшыня Васіль Іванавіч Шушкевіч), 4100 жыхароў, цэнтр в. Ілья; Карпавіцкі сельсавет, 2179жыхароў, ц.штрн. Карпавічы (64 двары, 340 жыхароў); Латыгальскі сельсавет (старшыня Андрэй Герасімавіч Брыль), 2273 жыхары, цэнтр в. Латыгаль (у 1939 г. сяло, 68 двароў, 340 жыхароў); Навагуцкі сельсавет (старшыня Восіп Рыгоравіч Трацінка), 1975жыхароў, цэнтр в. Новая Гута (62 двары, 250 жыхароў); Ракшыцкі сельсавет (старшыня Іван Ігнатавіч Комса), 2368 жыхароў, цэнтр в. Ракшыцы (61 двор, 300 жыхароў); Рэдзь-кавіцкі сельсавет (старшыня Уладзімір Апанасавіч Жаўняровіч), 1894 жыхары, цэнтр в. Рэдзькавічы (60 двароў, 329 жыхароў); Суднікоўскі сельсавет (старшыня Васіль Данілавіч Шалуха), 1929 жыхароў, цэнтр в. Суднікі (58 двароў, 262 жыхары); Хаценчыцкі сельсавет (старшыня Кацярына Іванаўна Цывілька), 2665 жыхароў, цэнтр в. Хаценчыцы (у 1939 г. сяло, 32 двары, 210 жыхароў); Шыпкоўскі сельсавет (старшыня Сцяпан Фёдаравіч Старадуб), 2519 жыхароў, цэнтр в. Шыпкі (115 двароў, 500 жыхароў).

У аднаведнасці з падзелам раёна, прананаваным Ільянскім райвыканкомам (зацверджаны Вілейскім аблвыканкомам 7.8.1940), планавалася стварыць Паняціцкі сельсавет з цэнтрам у в. Паняцічы і насельніцтвам 1572 жыхары. У 1940—1941 гг. на тэрыторыі Ільянскага раёна былі арганізаваны 6 калгасаў (2148 га), у т.л. «Чырвоная Армія» (старшыня Іван Адамавіч Кучко, 20 гаснадарак), «1 Мая» (30 гаснадарак) Альковіцкага сельсавета, «Чырвоная Беларусь» (24 гаспадаркі) Карпавіцкага сельсавета, «17 Верасня» ў в. Паняцічы (56 гаспадарак у 1940). У падпарадкаванні Ільянскага райпрамкамбіната ў пачатку 1941 г. знаходзіліся шклозавод (Гута), цагельня (в. Цагельня), 7 млыноў, майстэрні: кавальска-слясарная, сталярна-мэблевая, ганчарная.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка