Творы I. Сяркова




Дата канвертавання18.03.2016
Памер35.23 Kb.




ТВОРЫ I. СЯРКОВА
Сяркоў, I. К. Мы з Санькам -артылерысты...: аповесць: [для сярэд. і ст. шк. узросту] /І. Сяркоў; маст. В. Бароўка. - Мн.: Юнацгва, 1989. -205 с.

Сяркоў, І.К. Мы з Санькам у тыле ворага: аповесць: [дпя сярэд. і ст. шк. узросту] /І. Сяркоў; маст. Л. Урублеўская.-Мн.: Юнацгва, 1981.-204 с: іл.

Сяркоў, І.К. Мы - хлопцы жывучыя: аповесць: [для сярэд. і ст. шк. узросту] /І. Сяркоў; мал. В. Бароўкі. - Мн.: Юнацтва, 1971. - 200 с: іл.

Серков, И.К. Мы с Санькой...: повести: [для сред. и ст. шк. возраста] / И. Серков; авториз. перевод с белорус. В. Жиженко; худож. В. Боровко. - Мн.: Маст. літ, 1978. - 288 с: илл.

Содерж.: Мы с Санькой в тылу врага; Мы хлопцы жпвучііе.

Серков, ИК Мы - хлопцы живучие: (Сябры): режиссер. сценарий /авт. сценарня Н. Серков; режнссер В. Станкевнч. - Мн.: 1973.-213 с.

Докшыцкая ЦБС

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу










2009 г.
Нарадзіўся Іван Сяркоў у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння 7 класаў мясцовай школы (1947г.) быў прыняты выхаванцам Мінскага артылерыйскага падрыхтоўчага вучылішча. Да 1955 г. служыў у арміі. Дэмабілізаваўшыся, пайшоў працаваць у Гомельскую раённую газету «Маяк». 3 1960 г. – рэдактар, з 1961 г. — галоўны рэдактар Гомельскай студыі тэлебачання. Адначасова паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыў завочна ў 1962.

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1957 г. як паэт. Творчы шлях пісьменніка пачынаўся з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў. У 1962 г. у часопісе “Вожык” быў апублікаваны сатырычны верш “Прусакі”, якім І. Сяркоў адгукнуўся на злабадзённыя для таго часу праблемы. Аднак малады журналіст любіў расказваць пра сваё ваеннае дзяцінства, і яму настойліва параілі запісаць гэтыя расказы. Так нарадзіўся Іван Сяркоў – дзіцячы пісьменнік, так нарадзіліся творы пра вайну.

Аповесці І. Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага” (1968 г., адзначана другой прэміяй у рэспубліканскім конкурсе) , “Мы хлопцы жывучыя” (1970 г., адзначана першай прэміяй на Усесаюзным конкурсе на лепшую кнігу мастацкай літаратуры для дзяцей), “Мы з Санькам – артылерысты..” (1989 г., першая прэмія на рэспубліканскім конкурсе) кампазіцыйна завершаныя творы і разам з тым паводле стылёвых асаблівасцей і вобразнай структуры успрымаюцца як трылогія.

Пісьменнік расказаў пра лёс галоўнага героя Івана Сырцова, яго сябра Санькі, жыхароў вёскі Падлюбічы, на долю якіх выпала шмат выпрабаванняў і нягод у гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны час. У аповесцях аўтар здолеў не толькі арганічна зліць паказ лёсу юных герояў з шырокім адлюстраваннем жыцця і змагання ўсяго народа ва ўмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі, а і захаваць непаўторны свет дзяцінства.

Аповесці перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, малдаўскую, армянскую, балгарскую мовы.

Івану Сяркову належыць таксама сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма “Мы – хлопцы жывучыя”, які быў пастаўлены ў 1974 г.

Узнагароджаны медалём «За доблестный труд», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1972 г., 1979 г.).

З’яўляўся сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП Беларусі з 1977г.



Памёр у 1989 г.

ЛІТАРАТУРА АБ I. СЯРКОВЕ

Андраюк, С. Жыць чалавекам: літ.-крыт. артыкулы / С. Андраюк. - Мн.: Маст. літ.,1983. - С. 29-30.

Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6т. Т.5. Пестрак-Сяўрук / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. -Мн.: БелЭн, 1995. - С. 478-479.

Чыгрынаў, I. Новае ў жыцці, новае ў літаратуры / І.Чыгрынаў – Мн.: Маст. літ., 1983. - С. 150-154.

Шаўлоўская, М. Асабістая далучанасць: слова пра Івана Сяркова / М. Шаўлоўская // Роднае слова. - 1999. - № 5. - С. 8-10.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка