Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы




Дата канвертавання07.05.2016
Памер15.31 Kb.




Алесь Бадак
Нарадзіўся 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і рабочых. У школе цікавіўся творчасццю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 г. пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984-1986). Зноў вучыўся ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 г. Сябра СП СССР з 1990 г.

З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Будзень» (1989). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце "Будаўнік камунізму", якая цяпер называецца "Ляхавіцкі веснік". Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. На пачатку 90-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы Алеся Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. У апошні час выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.



Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы
Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца -  Мінск:  Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi,  2014. - ( Кніжная паліца для школьніка). 

Жывёлы . -  Мн.:  Маст. лiт.,  2009. -( Усiм пра ўсё) .

За ценем самотнага сонца -  Мн.:  Маст. лiт.,  1995.

Мы купілі “кракадзіла”: вершы. – Мн.: Юнацтва, 1995. – 32с. 

Насякомыя -  Мн.:  ЛiМ,  2011. -( Усiм пра ўсё). 

Невероятные истории из жизни волшебников -  Мн.:  ЛiМ,  2011. 

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзмаў . -  Мн.:  Звязда,  2014 .

Побег на край дождя -  Мн.:  Четыре четверти,  2014. -( Б-ка Саюза пiсьменнiкаў Беларусi). 

Расліны /-  Мн.:  Маст. лiт.,  2008. - ( Усiм пра ўсё). 
Літаратура аб жыцці і творчасці
Алейнік,Л. Нельга двойчы ўвайсці ў адну раку… //Полымя. – 2008. - №5. – С.111-116.
Верціхоўская, М. Прачытаем разам :  [літ.крытыка] //  Маладосць. -  2006. -  № 2. -  С. 132-138.
Гарадніцкі,Я. Паэзія – 2011: зямное і ўзвышанае. – Полымя. – 2012.- №10. – С.169-184.

Шаўлякова,І. Маланкавыя будні самотнага сонца //Маладосць. – 2006. - №7. – С.130-136.



Явіч,Я. Паэт эпохі кніжных скарбаў //Літаратура і мастацтва. – 2015. – 30 студзеня.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка