Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы




Дата канвертавання10.06.2016
Памер23.21 Kb.





Янка Сіпакоў


Нарадзіўся 15 студзеня 1936 года ў вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1960). Працаваў у шклоўскай раённай газеце «Чырвоны барацьбіт» (1954 — 1955), у часопісе «Вожык» (1960—1973), з 1973 — загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Маладосць» (з 1989 г. - адказны сакратар).

Пачаў друкавацца з 1953 года. У 1960 годзе выдаў першы зборнік вершаў «Сонечны дождж». Выступае ў жанры паэзіі і прозы. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень да вады» (1976), «Вочы ў вочы» (выбранае 1978), «Усміхніся мне» (1984). Аўтар шырокавядомых кніг прозы «Па зялёную маланку» (1971), «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Аўтар зборнікаў гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).

Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі - «Лісце травы» У. Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф. Прэшарна (1987), паасобныя творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. Сарайліча, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі, А. Сійга, Ю. Марцінкявічуса, Г. Эміна, А. Малдоніса, А. Салакауры, урыўкі з «Калевалы» і інш.

За кнігу «Веча славянскіх балад» у 1976 годзе Янку Сіпакову прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы

Выбраныя творы.У 2 Т. -  Мн.:  Маст. лiт.,  1997.

Вецер на даху вагона -  Мн.:  Маст. лiт.,  2003.

Журба ў стыле рэтра -  Мн.:  Маст. лiт.,  1990. 

Зубрэвіцкая сага -  Мн.:  ЛiМ,  2010. -( Лiмаўскi фальварк).

Зялёны лісток на планеце Зямля -  Мн.:  Харвест,  2006.  

Мсье: новелла //Неман. – 2008. - №3. –С.55-83.

Наталенне смагі:дзённік настрою -  Мн.:  Чатыры чвэрцi,  2007. 

Он с песней родился для песни: стихи //Неман. – 2012. – 33. – С.64-67.

Шукаю спакой у мітусні: дзённік настрою //Маладосць. – 2009. - №3. – С64-76.



Літаратура аб жыцці і дзейнасці

кнігі:

Андраюк.С.А. Пісьменнікі. Кнігі. Літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн.: Маст. літ., 1997. – 319с.

Андраюк С. Жыць чалавекам: літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мн.: Маст. літ., 1983.

Ламека Л., Ламека Н. Сучасная беларуская літаратура. — Мн., 2003.

Лысенка А. Лінія гарызонта: Нарыс творчасці Янкі Сіпакова. — Мн.: На­вука і тэхніка, 1986.

Рагуля А. Імгненні. — Мн.: Народная асвета, 1990.

Санюк Д. Янка Сіпакоў // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Кніга I. — Мн.: Беларуская навука, 2002.
артыкулы

Андраюк, С.А. Янка Сіпакоў і яго “Мая бібліятэка” //Полымя. – 2013. - №8. – С116-127.

Андраюк, С.А. Янка Сіпакоў і яго “Мая бібліятэка” //Полымя. – 2013. - №9. – С.147-156.

Бараноўская,Л. З любоўю і спагадай //Роднае слова. - №6. – С.21-23.

Верціхоўская,М. Пакліканыя і абраныя: урок-разгадка прытчы “Тыя, што ідуць” Янкі Сіпакова //Роднае слова. – 2009. - №10. –С.67-70.

Гумарыстычныя далягляды Віцебшчыны //Вожык. – 2011. - №1. – С.12-21.

Поздняков,М. С любовью к народу и Родине //Неман. – 2007. - №2. – С.194-195.

Самонава,В. Бібліятэка Янкі Сіпакова //Бібліятэка прапануе. – 2013.- №2. – С.23-24.



Сіпакоў,Я. Гэта ж якая радасць – ствараць жыццё: гутарка. //Полымя. - №2. – С.176-198.

 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка