Творчыя заданні на ўроках літаратурнага чытання, як сродак павышэння матэвацыі малодшых школьнікаў Альхімовіч Вольга Пятроўна




Дата канвертавання01.05.2016
Памер223.15 Kb.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Гімназія г. Асіповічы»
Творчыя заданні на ўроках літаратурнага чытання,

як сродак павышэння матэвацыі малодшых школьнікаў

Альхімовіч Вольга Пятроўна,

Настаўнік пачатковых класаў

Педагагічны стаж: 16 год

Кваліфікацыйная катэгорыя: першая

Адрас:

213764, Магілёўская вобласць,

Г. Асіповічы, вул. Сташкевіча, 35

Кантактны тэлефон:

8(02235)20116

E-mail:www.gimnos2008.narod.ru


Асіповічы

2015

ТВОРЧАСЦЬ – гэта гімнастыка для розуму.

ТВОРЧАСЦЬ – гэта ключ для развіцця мыслення.

ТВОРЧАСЦЬ –гэта свабода дзейнасці і думак.


Актуальносць вопыта

Праблема творчасці на сучасным этапе развіцця грамадства набывае выключную актуальнасць. Патрэбнасць грамадства і дзяржавы ў творчых людзях, здатных да інавацыйнай дзейнасці, паспяховаму рашэнню існуючых праблем, вызначае прыарытэты сучаснай адукацыі. Стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў – адно з асноўных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Гэта асабліва важна на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Усе дзеці хочуць вучыцца.Успомнім, якімі яны прыходзяць у 1 клас, як ганарацца новай формай, партфелем, як перапаўняе іх прадчуванне радаснай сустрэчы са школай, з таямніцамі, якія іх там чакаюць.Яны цікаўныя, дапытлівыя, цягнуцца да ўсяго новага, любяць сваіх настаўнікаў, радуюцца вучэнню, але добра яшчэ не ведаюць, што гэта такое. Як зрабіць, каб дзеці сталі шчаслівымі ў школе? Збіраючыся ў школу, дзіця было ўпэўнена, што вучоба – радасць, спадзявалася на поспех і адабрэнне настаўніка. Поспех у вучэнні натхняе на новыя поспехі. А шчаслівае дзіця лягчэй вучыць і выхоўваць, лягчэй развіваць яго духоўны патэнцыял.У кожным чалавеку з маленства закладзены розныя здольнасці: іх трэба развіваць, не баючыся працы.

Творчая асоба – гэта асоба, якая здольная да здзяйснення творчай дзейнасці, у якой сфарміравана матывацыйна – творчая актыўнасць.

Творчасць выхоўвае і развівае. Не выпадкова ўсе мысліцелі планеты здольнасць тварыць лічаць галоўнай якасцю.Рамен Ралан пісаў: “Радасць – сонца, якое азарае ўсё, што ёсць, і ўсё, што будзе – бажэственная радасць творчасці! Усе радасці жыцця ў творчасці…”

Неабходнасць рыхтаваць да творчасці кожнага растучага чалавека не патрабуе доказу. Сёння дзеці захоплены баевікамі, беззмястовымі мультфільмамі, што паражае агрэсіўнасць, жорсткасць. Менавіта пагэтаму так важна вызваць цікавасць да роднага слова, навучыць гаварыць, сачыняць, пісаць.

Развіваць гэты “дар”, каб мова дзіцяці як можна радзей запляталася, зрабіць так, каб яго думкі “не выскаквалі растропанымі і паўадзетымі”, навучыць цешыцца прыгажосці вуснага і пісьмовага слова, адчуваць яго праўдзівы сэнс, у наш час асабліва неабходна.

Працуючы 16 год у школе, маючы свой педагагічны вопыт, вывучаючы новыя тэхналогіі ў адукацыі і навучанні, прыйшла да высновы, што трэба шукаць тую іголку, за якой пацягнецца нітка, даўжынёю ў школьнае жыццё. Гэтай іголкай у маім разуменні з’яўляецца творчасць. Асновай навучання павінна быць не ўзнаўляльная дзейнасць, а творчая, калі большую частку ведаў вучні павінны засвойваць не са слоў настаўніка, а ў працэсе самастойнага пошука інфармацыі і спосабаў рашэння творчых задач. Бо сучаснаму грамадству патрэбен не проста пісьменны чалавек, а чалавек, які свабодна валодае ведамі, умее думаць лагічна, навукова, творча. Можа свабодна рэалізаваць асабістае “Я”.

Такім чынам, актуальнасць выбара дадзенай тэмы дыктуецца патрабаваннямі практыкі, паколькі школа павінна выпускаць людзей творчых, крэатыўных, здольных самастойна набываць новыя веды і прымяняць іх у зменных умовах сучаснасці.

  Тэарытычнае абгрунтаванне вопыта

З замежных даследчыкаў праблемы творчасці разглядаюць у асноўным Дж. Гілфард, П. Торрэнс, С. А. Меднік, В. Н. Дружынін, А. М. Мацюшкін, Б. П. Цяплоў, Д. Б. Богаяўленская і інш. Значэнне, змест і асноўныя палажэнні тэорыі творчых здольнасцей распрацаваны, галоўным чынам, менавіта ў працах гэтых вучоных. Яны даследуюць фенамен творчасці з розных бакоў, але да гэтага часу няма адзінай думкі па дадзенаму пытанню.

Сучасная методыка чытання і развіцця мовы выкарыстоўвае цэнны вопыт методыкі чытання прошлага: філасофска-педагагічныя ідэі Л. Талстога, К. Д. Ушынскага, В. А. Сухамлінскага.

Літаратура з’яўляецца багатай крыніцай пазнання жыцця і інструментам уздзеяння на ўсе бакі асобы. Менавіта праз чытанне чалавек пазнае навакольны свет. В. С. Сухамлінскі пісаў: “Чытанне – гэта вакенца, праз якое дзеці бачаць і пазнаюць свет і саміх сябе. Яно адчыняецца перад імі толькі тады, калі разам з чытаннем адначасова і нават раней, чым ўпершыню раскрыта кніга, пачынаецца крапатлівая работа над словам, якая павінна ахопліваць усе сферы актыўнай дзейнасці жыцця дзяцей – працу, гульню, узаемасувязь з прыродай, музыку, творчасць.Без творчасці, без казкі і фантазіі, гульні нельга уявіць чытанне як адну з сфер духоўнага жыцця.”

Асноўнымі адукацыйнымі лініямі на ўроках літаратурнага чытання з’яўляюцца: успрыманне мастацкага твора, развіццё навыка чытання, фарміраванне літаратурных уяўленняў і паняццяў, развіццё творчай дзейнасці, развіццё мовы, фарміраванне працаваць з кнігай.Усе гэтыя задачы рэалізуюцца ў большай ці меншай ступені на кожным уроку.



Мэта вопыта: тэарытычна абаснаваць педагагічныя ўмовы, якія садзейнічаюць развіццю творчых здольнасцей у малодшых школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання.

Задачы вопыта:

  • садзейнічаць фарміраванню літаратурных асаблівасцей малодшых школьнікаў праз сістэму творчых заданняў ;

  • развіваць цікавасць да літаратуры;

  • фарміраваць творчае мысленне;

  • развіваць эмацыянальную сферу асобы малодшага школьніка, вопыт самастойнай чытацкай і мастацка-творчай дзейнасці;

  • апісаць прыёмы творчых заданняў.

Аб’ектам вопыта з’яўляецца працэс развіцця творчых здольнасцей у дзяцей малодшага школьнага ўзроста.

Прадметам вопыта выступаюць умовы, прыёмы, спецыфічныя асаблівасці выкарыстання творчых заданняў на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковай школе.

Тэхналогія вопыта

Вядучай педагагічнай ідэяй дадзенага вопыта, з’яўляецца стварэнне на ўроках сітуацый, пры якіх вучні з рознымі здольнасцямі і падрыхтоўкай маглі б з задавальненнем уключацца ў пазнавальную дзейнасць, адчуць поспех пры вывучэнні розных літаратурных твораў, у выніку чаго павінны выпрацоўвацца ў вучняў выразнасць хуткага чытання, развіццё мовы, узбагачэнне слоўнікавага запасу, уменне аналізаваць тэкст.На ўроках літаратурнага чытання неабходна ўлічваць прынцыпы навучання: прынцып развіцця асобы, прынцып псіхалагічнай камфортнасці, прынцып авалодання культурай, апоры на родную мову, а таксама прынцып практычнай накіраванасці і творчага характару навучання.

Развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў праз урокі літаратурнага чытання – праблема, над якой я працую другі год. Абагульняючы вывучаную літаратуру, для рашэння дадзенай задачы важным, неабходным лічу – актыўнасць, ініцыятыўнасць, творчы пошук самога педагога.

На мой погляд, паспяховае развіццё творчых здольнасцей магчыма пры стварэнні пэўных умоў:



  • Змяненне ролі вучня. На ўроку вучань павінен стаць актыўным удзельнікам пазнання, які мае магчымасць выбіраць, задавальняць свае цікавасці, рэалізоўваць свой патэнцыял.

  • Камфортная псіхалагічная абстаноўка. Творчы, добразычлівы мікраклімат, абстаноўка павагі і супрацоўніцтва настаўніка і вучня, увага да кожнага дзіцяці, пахвала нават малейшага поспеху садзейнічае творчаму развіццю дзіцяці.

  • Стварэнне ўнутранай матывацыі вучэння з устаноўкай на творчасць, высокай самацэнкі, упэўненасці ў сваіх сілах.

  • Карэктная педагагічная дапамога вучню. Нельга рабіць штосьці за дзіця, калі ён можа зрабіць сам. Нельга думаць за яго, калі ён можа сам дадумацца.

  • Спалучэнне розных форм работы. Аптымальнае спалучэнне франтальных, групавых, індывідуальных форм работы на ўроку ў залежнасці ад мэт выканання творчага задання і яго ўзроўню складанасці.Перавага калектыўнай і групавой форм работы абумоўлена тым, што сумесны пошук дазваляе аб’яднаць веды, уменні, асаблівасці некалькіх чалавек.

  • Сувязь з іншымі прадметамі.У працэсе рашэння творчых заданняў неабходна выкарыстоўваць веды з розных галін.

  • Стварэнне сітуацыі поспеху.Заданні творчага характару даюцца ўсяму класу. Пры іх выкананні ацэньваецца поспех кожнага дзіцяці.

  • Самастойнасць выканання творчага задання.Патрэбны складаныя, але па сіле творчыя заданні, якія стымулююць цікавасць творчай дзейнасці і развіваюць адпаведныя ўменні.

  • Рознабаковасць творчых заданняў, як па зместу і па формах, так і па ступені складанасці.

  • Паслядоўнасць і сістэматычнасць у развіцці творчых здольнасцей малодшых школьнікаў. Эпізадычны характар творчых практыкаванняў і заданняў не садзейнічае актывізацыі творчай дзейнасці вучняў.

Уменне бачыць незвычайнае ў звычайным – вельмі важная якасць у характары кожнага чалавека.Дзеці з задавальненнем выконваюць заданні, якія абуджаюць іх фантазію.Аднак акрамя таго, што падобныя творчыя заданні выклікаюць цудоўны настрой і пачуццё вынаходніцтва, яны развіваюць увагу, мысленне, творчае ўяўленне.Дзіцяці неабходна ўявіць сябе творцам, для гэтага на ўроках літаратурнага чытання я выкарыстоўваю розныя прыёмы творчага характару.

Прыём “Ключавыя словы”. Ключавыя словы з тэкста растаўляюцца ў пэўным парадку. Па іх можна прыдумаць апавяданне, а потым на стадыі разумення знайсці пацверджанне сваім меркаванням, пашыраючы новы матэрыял.

Прыём “Інсерт” дапамагае вучням лепш разумець змест вывучаемага матэрыяла (інсерт – маркіроўка тэкста значкамі ў працэсе яго чытання). Пры чытанні новага твора вучні выдзяляюць асноўныя словы алоўкам. Актыўнае чытанне садзейнічае развіццю ўмення класіфіцыраваць і выдзяляць патрэбную інфармацыю.

Прыём “Аўтобусныя прыпынкі”. Па ходу ўрока насупраць кожнага этапа (выкананага задання) вучні ставяць на палях значкі: “+” – зразумела, “-“ – не зразумела, “?” – ёсць цяжкасці. Такі від работы дазваляе ўбачыць праблемы ў засваенні матэрыялу. Пасля ўрока аналізую пастаўленыя вучнямі значкі і вызначаю шляхі карэкцыі.

Прыём “Жывая карцінка”. Практыкаванне праводзіцца ў пары: адзін з вучняў чытае тэкст, другі мімікай рэагіруе на прачытанае.

Прыём “Канферансье”. Дзеці чытаюць урывак тэкста так, як быццам канферансье аб’яўляе нумар канцэрта – святочна і выразна.

Прыём “Тоўстыя і тонкія пытанні”

“Тонкія” пытанні “Тоўстыя” пытанні

Хто…? Чаму..?

Што…? Дайце тры тлумачэнні чаму…?

Калі…? Чаму вы так лічыце…?

Ці мог…? У чым адрозненне…?

Як звалі..? Што, калі …?

Ці згодны вы…?

Сярод найбольш цікавых форм навучання, якія садзейнічаюць развіццю творчасці дзяцей , маім вучням падабаюцца:


  • нестандартныя ўрокі (урок – казка, урок –КВЗ, урок – аукцыён);

  • гульня – лато (Дадатак 5);

  • конкурс “Знаўца прыказак і прымавак”

  • галаваломкі;

  • гульні са словамі (крыжаванкі, шарады, метаграмы)

  • літаратурныя гульні (Дадатак 7);

  • літаратурныя гасцінныя.

У працэсе літаратурных гульняў і конкурсаў развіваюцца інтэлектуальныя, маральныя якасці асобы дзяцей, праяўляецца і пашыраецца кругагляд, актывізіруюцца задаткі і творчыя здольнасці.

Зацікавіць і зрабіць разнастайнай работу дзяцей на ўроку чытання дапамагаюць:



  • праблемныя пытанні і праблемныя сітуацыі;

  • дыферынцаваны падыход у навучанні;

  • розныя віды творчай работы (Дадатак 6);

  • работа ў парах і групах (Дадатак 2);

  • здароўезберагаючыя тэхналогіі.

Нетрадыцыйнае выкарыстанне матэрыяла дазваляе вучыць дзяцей не толькі арыгінальна, непрывычна, па-свойму ўспрымаць змест, але і творча пераўтвараць ход апавядання, прыдумаць розныя канцоўкі. Вось некаторыя прыёмы, якія вучаць маіх школьнікаў творчай імправізацыі:

  • паварот сюжэта: “Што было б, калі…”

  • пошукавае чытанне “Прыціхлая карціна”;

  • пошук дыялога героеў;

  • творчая памылка;

  • тэрміновая тэлеграма галоўнаму герою;

  • часціца “не” і новы твор (“Спякла б ты, бабка, не калабок..”)

Асноўныя віды творчай работы з тэкстам, якія выкарыстоўваю на ўроках, - ілюстраванне, драматызацыя, творчы пераказ, вусны дыяфільм, вусная экранізацыя, мастацкае расказванне.

У круг чытання дзяцей уваходзяць творы розных жанраў, якія ўяўляюць практычна ўсе галіны літаратурнай творчасці. На аснове чытання і разумення літаратурных твораў розных жанраў у малодшых школьнікаў пашыраецца чытацкі кругагляд.Для лепшага разумення і адрознення жанраў прымяняю прыём “Намеснік”. (Дадатак 4)

З першых школьных дзён вучу дзяцей сачыняць вершы. Для пачатку прапаную такія практыкаванні, як “знайдзі рыфму”, “даскажы слова”, “складзі рытмічны малюнак верша”, “моўныя варыяцыі на тэму”, “аркестр шумавых інструментаў”.

З вялікім задавальненнем вучні складаюць сінквейны. Сінквейн - эфектыўны сродак творчага самавыражэння. Іх выкарыстоўваю для абагульнення слоўнікавай інфармацыі на розных этапах урока.

Прапаноўваю таксама працягнуць пачатак тэкста, для гэтага арыентую дзяцей на самастойны пошук, прыдумванне, ствараю ўмовы для творчасці, фантазіі і пабуджаю вучняў да выбару індывідуальнага спосаба працяга.

Такім чынам, развіваючы творчыя здольнасці на ўроках літаратурнага чытання, вучэнне становіцца больш цікавым, творчым для дзяцей, прыносіць ім радасць пазнання, маральнае задавальненне і пачуццё гонару за свае поспехі.



Крытэрыі эфектыўнасці вопыта

Асноўнымі падыходамі ў станаўленні вопыта сталі:



  • вучэбны працэс будуецца такім чынам, каб забяспечыць дзіцяці пачуццё псіхалагічнай абароны, радасці пазнання, развіцця яго індывідуальнасці;

  • стварэнне максімальна спрыяльных умоў для таго, каб забяспечыць поўнае развіццё здольнасцей кожнага вучня;

  • фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў – не мэта, а сродак паўнацэннага развіцця асобы;

  • разуменне, прызнанне і прыняцце асобы вучня, заснаванае на здольнасці настаўніка ўлічваць погляд дзіцяці і не ігнарыраваць яго пачуцці і эмоцыі;

  • погляд на вучня як на паўнапраўнага партнёра ва ўмовах супрацоўніцтва.

Выніковасць вопыта

У працэсе работы па развіццю творчых здольнасцей малодшых школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання відаць станоўчыя вынікі (Дадатак 1):

1. Вучні сталі думаць больш самастойна. Узбагачаецца слоўнікавы запас.

2. Значна павысілася цікавасць да літаратурнага чытання, такім чынам, палепшылася і тэхніка чытання.

3. Бачачы вынікі сваёй працы (выставы ілюстрацый да твораў, інсцыніраванне казак, складанне дыяфільмаў да твора і г.д.) дзеці пачынаюць асазнаваць важнасць працэса вучэння і атрыманых ведаў.

4. Вырасла колькасць вучняў, якія здольныя выконваць заданні творчага характару.

5. Назіраецца станоўчая тэндэнцыя роста ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў і ступені навучальнасці класа.

6. Акрамя таго, атмасфера творчасці станоўча дзейнічае на ўзаемаадносіны дзяцей. Яны вучацца жыць у калектыве.



Спіс выкарыстанай літаратуры:

1. Бугрименко, Е.А., Цукерман, Г.А. Чтение без принуждения/ Минск, 1993. с. 94 – 95.

2. Волков, И.П. Учим творчеству/ Москва: Просвещение, 1982.-167 с.

3.Неборская, Т. А. Учим читать вслух и молча: пособие для учителей начальных классов/ Т. А. Неборская. – Мозырь: Белый ветер, 2005

4. Педагогический поиск / сост. Баженова И.Н. Москва: Педагогика, 1989.- 560 с.

5.Сухомлинский, В. С. Сердце отдаю детям/В. С. Сухомлинский. – Киев, 1994

6. Сухомлинский, В.С. Родительская педагогика. Избранные педагогические сочинения / Москва: Педагогика, 1981 -312 с.
7.Чумакова, С. П. Методы организации учебной творческой деятельности младших школьников/ С. П. Чумакова// под редакцией Л. И. Шаповаловой. – Могилёв: МГУ им. А. А. Кулешова, 2011.

8.Свірыдзенка, В. Выкарыстанне эўрыстычнага метаду навучання на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах/Свірыдзенка, В. // Пачатковае навучанне:сям’я, дзіцячы сад, школа – 2008. – красавік- с.11

9.Чумакова, С. Создание креативной образовательной среды в начальной школе/ Чумакова, С.//Пачатковая школа – 2012.-верасень – с. 62

Дадатак 1

Узровень развіцця творчых здольнасцей

Год

Вельмі

высокі


Высокі

Сярэдні

Нізкі

Вельмі

нізкі


2014/2015

-

29%

41%

23%

7 %

2015/2016

1 – 2 чвэрці



-

32%

38%

30%

-


Развіццё творчых здольнасцей

Год

Рознабаковасць цікавасцей

Дапытлівасць

Самастойнасць

2014/2015

59 %

64%

53%

2015/2016

1-2 чвэрці



64 %

69%

62%



Вынікі маніторынга за два апошнія гады па літаратурнаму чытанню


Клас

Колькасць

вучняў


Навучальны

год


Якасць

ведаў


2

24

2014/2015

96%

3

2 чвэрць


24

2015/2016

98%



Дадатак 2

Фрагмент урока ў 4 класе

Тэма: “А. В. Пальчэўскі “Крыўда”

Работа ў групах

1 –я група: складзіце сінквейн па тэме “Сабака Мурза”.

2-я група: закончыце сказы і растлумачце іх сэнс:


  • Мы ў адказе за тых, каго … (прыручылі).

  • Сабака – не футбольны мяч, і пасля гульні ён можа … (спатрэбіцца).

  • Дрэнна выхаванага сабаку цяжка… (перавыхаваць).

3-я група: (працуе, выкарыстоўваючы прыём “Ліст па крузе”). Назавіце па тры прыметнікі, якія, на вашу думку, найбольш падыходзяць да характарыстыкі. Просьба: падмацаваць словы прыкладамі з тэксту. (Мурза – разумны, ласкавы, адважны, верны, даверлівы, прыгожы, добры, адказны).

У час прызентацыі сваіх міні – праектаў было відаць, што вучні з нізкай матывацыяй прынялі актыўны ўдзел у выкананні творчых заданняў.



Дадатак 3

Творчыя заданні на ўроку пазакласнага чытання ў 2 класе

Тэма: “У. Ліпскага “Прыгоды Нуліка”

1.”Вясёлыя малюнкі для Нуліка”. Вучні выдумляюць і малююць свае малюнкі, у аснове якіх круг ці авал, і знаёмяць са сваёй задумай клас.

2. Малюнак па ўяўленні “Круглая хатка”. Звяртаюся да жыццёвага вопыту дзяцей, да таго настрою, які ўзнікаў, калі яны сварыліся з сябрамі ці бацькамі і былі пакрыўджаныя на ўвесь свет. Нагадваю пра ўменні дараваць, слухаць адзін аднаго і дамаўляцца. А потым прапаную ўявіць сабе, як выглядала б круглая хатка, без вуглоў, пра якую так часта мараць дзеці, калі іх ушчуваюць бацькі.

3.Разыгрыванне па ролях урыўка з казкі.



Дадатак 4

Прыём “Намеснік” садзейнічае разуменню прачытанага шляхам мадэліравання, калі ў кожнага паняцця з’яўляецца свой “намеснік”.


ЖАНР

НАМЕСНІК (фігура)

ТЭМА

«НАМЕСНІК”

(колер)

Апавяданне




Аб Радзіме

Чырвоны

Казка




Аб дзецях

Жоўты

Верш




Аб прыродзе

Зялёны

Байка



Пра

жывёл


Карычневы

Быліна, легенда




Пра чарадзейства і падарожжы

Блакітны

Загадка










Прыказка, прымаўка










Дадатак 5

Лато “Шукаем другую палавінку”. (4 клас, Э. Валасевіч “Арэхі і агрэхі”)

Карткі з запісанымі народнымі выслоўямі разразаюцца, мяшаюцца і пераварочваюцца адваротным бокам. Вучні цягнуць адну картку і шукаюць да яе другую, каб атрымалася прыказка або прымаўка.



Дзетачка, спі …

не забава.

Справа …

само не падае.

Нікому з неба …

а справу помні.

Нічога само …

такая і слава.

Хто не ляніцца,…

не зробіцца.

Якая справа, …

тое заўтра як знойдзеш.

Што сёння зробіш, …

той справай сваёй ганарыцца.




  • Як вы разумееце сэнс кожнай прыказкі?

  • Якая агульная тэма закранаецца ў выслоўях? (Тэма працы, адказнасці за своечасовае выкананне пэўнай справы.)

  • Якую справу вы лічыце найважнейшай для сябе?

Дадатак 6

Творчыя заданні па чытанню:

  • Чытанне па ролях.

  • Чытанне па ролях без слоў аўтара.

  • Знаходжанне слоў, з дапамогай якіх можна намаляваць вусны партрэт героя.

  • Знаходжанне ўрыўка, да якога можна падабраць прыказку ці прымаўку.

  • Творчы пераказ бывае ад імя героя, са зменай кампазіцыі, дапаўненнем пачатку (канцоўкі) твора.

  • Вусны дыяфільм.

  • Вусная экранізацыя.

  • Мастацкае расказванне.

  • “Пастка”. Настаўнік чытае ўслых знаёмы вучням тэкст ці ўрывак, дапускае “памылку”, напрыклад замяняе слова сінонімам. Вучні павінны знайсці памылку і выправіць яе.

  • Знаходжанне ўрыўка, які адносіцца да малюнка.

  • Знаходжанне сказаў – загалоўкаў для серыі ілюстрацый тэкста.

  • Знаходжанне ў тэксце слоў, якія дазваляюць вызначыць адносіны аўтара да падзеі.

  • Разгадванне шыфраграм.

Заданні, якія актывізуюць літаратурную творчасць (дзіцячае складанне):

  • Слоўнае маляванне літаратурных герояў, эпізодаў твора.

  • Прыдумванне пытанняў да твора.

  • Напісанне пісьма літаратурнаму герою.

  • Падрыхтоўка рэкламы твора (“Я раю прачытаць гэты твор, таму што…”)

  • Напісанне міні – сачыненняў (“Што я бачу з вакна”)

Мастацкая творчая дзейнасць на ўроках чытання:

  • Разгляд і абмеркаванне ілюстрацый мастакоў з падручніка.

  • Маляванне эпізода, які больш усяго спадабаўся (індывідуальнае ці калектыўнае).

  • Маляванне любімага героя.

  • Лепка любімага героя.

  • Выраб макета кнігі .

  • Маляванне вокладкі будучай кнігі.

  • Маляванне афішы. (Уявіце сабе, што па твору зняўся фільм.Што б вы намалявалі на афішы?)

  • Складанне дыяфільма да твора (маляванне кадраў, падбор цітраў)


Гульні:

  • “Адновім казку”. Перавядзіце казку з незвычайнай мовы, у якой гаворыцца толькі некалькі першых гукаў кожнага слова. (Жы.. – бы… дзе.. і ба..”. “Бы.. у і.. ку.. Ра..)

  • “Назва”. Паслухайце апавяданне (казку) і прыдумайце назву.

  • “Збяры прыказку”. Складзіце раскіданыя прыказкі і прымаўкі.

  • “Сем ці адзін”. Назавіце як мага больш прыказак і прымавак, у якіх сустракаецца лік “адзін” або “сем”.

Дадатак 7
Гульня “Сто да аднаго”

Літаратурнае чытанне. 4 клас

Тэма “ Вясна! Вясна! І ўсе ёй рады”

Абсталяванне – гульнявыя палі для простай адзінарнай гульні, двайной, трайной, гульні наадварот з радкамі, якія адкрываюцца.

Правілы гульні. У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды. Кожная каманда рыхтуе назву адпаведна тэме ўрока, выбірае капітана.

У першым туры вядучы прапануе камандзе, якая пачынае гульню, адказваць на пастаўленае пытанне. Дзеці адказваюць па чарзе. Калі ігрок даў варыянт адказа, які ёсць на табло, то колькасць балаў, запісаныя каля гэтага адказа, ідзе ў розыгрыш. Розыгрыш – гэта сума балаў усіх правільных адказаў. Калі ігрок не адказаў або адказаў памылкова, ход пераходзіць да наступнага іграка гэтай каманды, а каманда атрымлівае штрафное ачко. Пры трох штрафных ачках ход пераходзтць да каманды-саперніцы.

Удзельнікі другой каманды называюць кожны свой варыянт адказа на пытанне (пачынаючы з апошняга іграка) права агучыць адказ мае капітан. Ён у якасці адказа можа выкарыстаць падказку любога іграка або даць свой варыянт. Калі прапанаваны капітанам варыянт адказа аказаўся на табло, то ўсе заробленыя ў гэтым туры ачкі дастаюцца гэтай камандзе, і яна пачынае наступны тур. Калі адказа на табло не аказалася , то ўсе ачкі дастаюцца першай камандзе, і ў гульню зноў уступаюць удзельнікі першай каманды.

Першы тур

Простая адзінарная гульня

Кожнае ачко, зробленае за правільны адказ, памнажаецца на 1.



Пытанне. Якія пешыя прыкметы вясны апісаны ў апавяданні М. Лужаніна

“ Пайшоў бярозавік”?

1.Кроплі са стрэх 41

2. Каткі вербалозу 22

3. Малінавыя пупышкі арэшніку 17

4. Першыя раўчукі 15

5. Раптоўныя ліўні 5

Двайная гульня

Кожнае ачко, заробленае камандай, памнажаецца на 2.



Пытанне. Якія бываюць дажджы (паводле верша М.Лужаніна)?

  1. Грыбасей 39

  2. Палівай 25

  3. Залева 20

  4. Мачыла 13

  5. Бульбянік 3

Трайная гульня

Кожнае ачко памнажаецца на 3.



Пытанне. Пра чые гнёзды вы даведаліся з апавядання А. Клышкі “ Самая лепшая хатка”?

  1. Пра гняздо шпака 35

  2. Пра гназдо чайкі 26

  3. Пра гняздо чмлгі 16

  4. Пра гняздо ластаўкі 12

  5. Пра гняздо ястраба 11

Гульня наадварот

Трэба ўгадаць слова, запісанае на ніжнім радку табло. На абдумванне камандам даецца 30 секунд. Дзеці павінны прыйсці да агульнай высновы, адказ называе капітан каманды. Першай слова даецца камандзе, якая набрала менш ачкоў.



Пытанне. Чые галасы ўмее пераймаць шпак?

  1. Кваканне жабы 30

  2. Мяўканне кошкі 60

  3. Пералівы жаваранка 90

  4. Строкат сарокі 120

  5. Кудахтанне курыцы 240

Пераможцай першага тура з’яўляецца каманда, якая набрала больш ачкоў.

Гэта каманда ўдзельнічае ў 2 туры гульні.



Другі тур

Удзельнічаюць два чалавекі з каманды пераможцаў. Адзін выходзіць з класа, другі адказвае на пяць пытанняў настаўніка ў хуткім тэмпе. Потым на тыя ж самыя пытанні адказвае другі ігрок, калі адказы супадаюць, іграку трэба даць іншы варыянт адказа. У суме два іграка павінны набраць 200 ачкоў.



Пытанне. Якія вятры сустрэліся ў “ Міхалкавых запісах пра вятры”?

  1. Мядзвянік 38

  2. Сівер 22

  3. Перанос 19

  4. Вадахват 11

  5. Усходні 10

Пытанне . Якія словы – назвы дзеянняў ўжываюць аўтары, каб паказаць вецер як жывую істоту?

  1. Шуміць 51

  2. Вые 22

  3. Лётае 16

  4. Злуецца 6

  5. Гоніць 5

Пытанне. Якія мастацкія азначэнні даюць паэты і пісьменнікі вясне?

  1. Шумная 43

  2. Маладая 28

  3. Гаманлівая 17

  4. Вяселая 8

  5. Сонечная 4

Пытанне. Успомніце і назавіце прыказкі аб працы і працавітасці.

  1. Хто працуеЮ той і мае 38

  2. Па рабоце майстра відаць 31

  3. Дзе няма ахвотыЮ там няма работы 14

  4. Белыя ручкі чужую працу любяць 11

  5. Работу словам не заменіш 6

Пытанне. Якія ворагі пагражаюць маладому лесу?

1.Ласі 43

2. Лічынкі хрушча 29

3. Пустазелле 14

4.Пажары 9

5. Дрэвы замінаюць адно аднаму 5






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка