Творчая спадчына Я. Лучыны і А. Гурыновіча План семінара




Дата канвертавання22.03.2016
Памер143.14 Kb.
Творчая спадчына Я. Лучыны і А. Гурыновіча
План семінара



  1. Жыццёвы шлях Я. Лучыны.

  2. Шматграннасць таленту аўтара: разнапланавасць творчасці.

  3. Агульная характарыстыка паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся».

  4. Праблематыка вершаў «Вясна», «Вясновай парой».

  5. Патрыятычны пафас вершаў «У роднай старонцы», «Сівер».

  6. Лірызм паэзіі Я. Лучыны (верш «Заходзіць сонца за горы»).

  7. Рэалізм вершаванай спадчыны аўтара (верш «Што думае Янка, везучы дровы ў горад»).

  8. А. Гурыновіч: адметнасць жыццёвага і творчага шляху аўтара.

  9. Працяг традыцый Ф. Багушэвіча ў творчасці аўтара (верш «Дзякуй табе, браце Бурачок Мацею»).

  10. Матыў параўнання гістарычных часоў у вершах «Што ты спіш, мужычок» і «Перш душылі паны».

  11. Філасофскія матывы ў лірыцы аўтара: вершы «Што за гук», «Вясна», «Бор», «Сцямнела на дворы, і ціха кругом…».

  12. А. Гурыновіч як стваральнік беларускай дзіцячай літаратуры (вершы «Рыбак», «Каток»).


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 132 –135.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 52 – 54.


Развіццё беларускай літаратуры ў пачатку ХХ ст.
План семінара



  1. Гістарычныя абставіны, што аказалі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры ў дадзены перыяд.

  2. Адметнасці жыццёвага шляху К. Каганца.

  3. Праблематыка прозы аўтара («На сплаў», «На сплаве», «Такая доля», «Забойства Захара», «Што кажух, то не вата»).

  4. Патрыятычная тэматыка ў творчасці К. Каганца («Нёман», «Плач беларуса»).

  5. Асаблівасці драматургічнай спадчыны аўтара (п’есы «Модны шляхцюк», «Двойчы прапілі», «У іншым шчасці няшчасці схавана», «Сын Даніла», «Старажовы курган»).

  6. Жыццёвы шлях А. Пашкевіч (Цёткі).

  7. Літаратурна-мастацкая характарыстыка зборніка «Скрыпка беларуская».

  8. Асаблівасці ідэйна-тэматычнай спадчыны Цёткі. (зборнік «Хрэст на свабоду»).

  9. Алегарычнасць празаічнай спадчыны Цёткі («Прысяга над крывавымі разорамі»).



Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васю­чэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 164 –166.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 103 – 120.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 66 – 69.


Літаратура пачатку ХХ ст.: асаблівасці развіцця і функцыянавання
План семінара


  1. Перыядычны друк на пачатку ХХ ст.

  2. Грамадска-літаратурная дзейнасць газеты «Наша Доля».

  3. Адметнасці функцыянавання і лёс газеты «Наша Ніва».

  4. Крытыка і літаратуразнаўства.

  5. Асаблівасці масавай паэзіі ў 1920-я гг.

  6. Дзейнасць А.І. Луцкевіча.

  7. Ф. Аляхновіч і К. Сваяк як прадстаўнікі адраджэння.



Рэфераты


  1. Газета «Наша Доля» як асноўны друкаваны орган пачатку ХХ ст.

  2. «Наша Ніва»: «струмень» адраджэння пачатку ХХ ст.


Асноўная літаратура



  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ –да 1970-х г. ХХ ст.»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2009. Ч. 1.


Беларуская масавая паэзія і проза пачатку ХХ ст.
План семінара



  1. Асаблівасці развіцця мастацкай літаратуры ў пачатку ХХ ст.

  2. Гальяш Леўчык і яго кніга вершаў «Доля і хлеб».

  3. Лірызм паэзіі Янкі Журбы.

  4. Канстанцыя Буйло: патрыятызм і інтымнасць лірыкі (зборнікі «Курганная кветка», «Світанне», «Роднаму краю».

  5. Уладзіслаў Галубок «Журавінка», «Апошняе спатканне», «Шчырае каханне», «Парабкі», «Гонар».

  6. Жыццё і творчасць Вацлава Ластоўскага («Кароткая гісторыя Беларусі», аповесць-утопія «Лабірынты»).

  7. Адметнасці жыццядзейнасці Зоські Верас.

Асноўная літаратура



  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1.

  2. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ –да 1970-х г. ХХ ст.»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2009. Ч. 1.


Беларуская эміграцыя

План семінара


  1. Асаблівасці стварэння і функцыянавання эмігранцкай літаратуры.

  2. Творчасць Наталлі Арсеньевай як крыніца лірыкі (зборнікі паэзіі«Пад сінім небам», «Між берагамі», «Сягоньня»).

  3. Трагізм лёсу Масея Сяднёва.

  4. Алесь Салавей: асаблівасці творчасці.

  5. Паэтычныя адметнасці зборнікаў Ларысы Геніюш «Невадам з Нёмана», «На чабары настоена».

  6. Скразныя вобразы паэзіі Янкі Юхнаўца.


Рэферат:
Творчасць Н. Арсеньевай у кантэксце беларускай літаратуры.


Асноўная літаратура
1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васю­чэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006.

2Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1.



3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ –да 1970-х г. ХХ ст.»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2009. Ч. 1.


Жыццёвы і творчы шлях Я. Купалы
План семінара


  1. Біяграфічныя звесткі. Вытокі творчасці Я. Купалы.

  2. Традыцыі і наватарства ў творчасці Я. Купалы.

  3. Зборнік «Жалейка» (1908) як падсумоўванне ранняга творчага вопыту.

  4. Зборнік «Шляхам жыцця» (1913): тэмы, матывы, ідэйна-эстэтычная ўстаноўка мастака.

  5. Філасофская лірыка Я. Купалы: мастацкае асэнсаванне сутнасці быцця і ўласная мадэль светабудовы («Сон», «Гусляр» і інш.).

  6. Пейзажная лірыка Я. Купалы («Явар і каліна», «Снег» і інш.).


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 172 – 181.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 121 – 175.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 69 – 77.


Жыццёвы і творчы шлях Я. Купалы
План семінара



  1. Асноўныя матывы лірыкі Я. Купалы (на прыкладзе зборніка «Спадчына»).

  2. «Ляўкоўскі» цыкл вершаў Я. Купалы.

  3. Наватарская сутнасць і гісторыка-літаратурнае значэнне драматычных паэм «Адвечная песня» (1908) і «Сон на кургане».

  4. Рамантычныя паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»: характары герояў, прырода канфлікту, мастацка-вобразная сістэма твораў.

  5. Гістарычная абумоўленасць звароту мастака да драматургічных жанраў. Камедыя «Паўлінка» (1912) як вяршыннае дасягненне ранняй беларускай драматургіі.



Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 172 – 181.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 121 – 175.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 69 – 77.



Жыццёвы і творчы шлях Я. Купалы
План семінара


  1. Драма «Раскіданае гняздо» (1913): гісторыя роду Купалы, праблематыка, канфлікт, псіхалагізм, філасафічнасць, сістэма вобразаў.

  2. Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922): актуальнасць праблематыкі

  3. Мастацкае асэнсаванне гістарычнага шляху Беларусі і ўслаўленне яе дзяржаўнасці ў паэме «Безназоўнае»

  4. Спрошчана стэрэатыпныя карціны жыцця ў паэме «Над ракой Арэсай» (1933)

  5. Лірыка Я. Купалы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

  6. Публіцыстыка Я. Купалы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Трагікамедыя «Тутэйшыя»: актуальнасць праблематыкі


Пытанні

  1. Які час адлюстраваны ў творы?

  2. Па якой прычыне п’еса амаль 60 год не выдавалася і не ставілася на сцэне?

  3. Праблематыка і канфлікт п’есы «Тутэйшыя».

  4. Вобразы-сімвалы ў творы: іх ідэйна-мастацкае асэнсаванне.

Заданні


  1. Назавіце год напісання п’есы.

  2. Прыгадайце год публікацыі п’есы і год яе пастаноўкі на сцэне.

  3. Узгадайце жанр п’есы, акрэслены самім Я. Купалам.

  4. Абгрунтуйце ідэйны змест назвы «Тутэйшыя».

  5. Назавіце героя п’есы, якому належаць словы «Якімі б раскошнымі матэрыяламі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадарыць над нашай воляй…».



Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 172 – 181.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 121 – 175.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 69 – 77.

Месца і роля Я. Коласа ў беларускім літаратурным асяроддзі


План семінара


  1. Чалавечы і мастакоўскі воблік Я. Коласа.

  2. Я. Колас і яго зборнік «Песні жальбы».

  3. Апавяданні Я. Коласа 1912-1914 гг. («Нёманаў дар», «У старых дубах», «Малады дубок»): эвалюцыя і адметнасць псіхалагізму аўтара.

  4. Гістарычныя апавяданні-прыпавесці «Казкі жыцця»: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.

  5. Лірыка першых паслярэвалюцыйных гадоў (вершы «Да працы!», «Покліч», «Беларускаму люду», «На чужыне», «Крыж»): тэматыка і праблематыка твораў.

  6. Змястоўнасць і праблемнасць апавяданняў Я. Коласа 20-х гадоў («Сяргей Карага», «Крывавы вір», «Багаховец»).


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 181 – 190.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 176 – 236.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 77 – 83

Месца і роля Я. Коласа ў беларускім літаратурным асяроддзі


План семінара

  1. Паэма «Новая зямля» (1923) як этапная з’ява ў творчасці Я. Коласа: аўтабіяграфічнасць твора, праблема зямлі і волі, паэтызацыя чалавека працы.

  2. Канцэпцыя мастака і мастацтва ў паэме «Сымон-музыка»; алегорыя ў творы. Тры аўтарскія рэдакцыі твора.

Характарыстыка і аналіз паэм Я. Коласа



«Новая зямля» і «Сымон-музыка»
Пытанні і заданні

  1. Назваць гады напісання паэмы «Новая зямля».

  2. Які жыццёвы матэрыял пакладзены ў аснову паэмы?

  3. Якія праблемы ўзнімае аўтар у творы?

  4. Як асэнсоўваецца пісьменнікам праблема зямлі ў творы?

  5. Як і чаму патомны селянін Міхал стаў лесніком?

  6. Як матэрыяльна жылося сям’і Міхала, калі ён працаваў лесніком у Радзівілаў?

  7. Калі і чаму Міхал загарэўся марай «купіць зямлю, прыдбаць свой кут»?

  8. Якія, на думку Я. Коласа, у селяніна і зямлі ўзаемныя абавязкі?

  9. Які ідэал роднага кута, сваёй зямлі і сядзібы высніла сям'я лесніка? Адказ аргументуйце прыкладамі з твора.

  10. Міхась з Антосем знайшлі такую зямлю, якую выснілі ў марах, аднак яе не купілі. Чаму?

  11. Якімі, на думку пісьменніка, павінны быць сямейныя і сваяцкія ўзаемаадносіны? Пацвердзіце сваё меркаванне тэкстам.

  12. Якія традыцыйныя святы апісаны ў паэме «Новая зямля»?

  13. Якім паказаны чалавек ў паэме «Новая зямля» ў яго кантактах з прыродай? Прывядзіце прыклады з твора.

  14. Назавіце даты напісання розных рэдакцый паэмы «Сымон-музыка».

  15. Што склала жыццёвую першааснову сюжэта паэмы?

  16. Вызначце асноўны способ групоўкі вобразаў паэмы.

  17. Назавіце асноўныя этапы знешняй біяграфіі Сымона.

  18. Прасачыце ўнутраную біяграфію Сымона-музыкі. Высновы аргументуйце тэкстам.

  19. Якую ролю ў творы адыгрываюць другарадныя вобразы (Яўхім, Шлёма, дзед Курыла, дзед Даніла, жабрак, Ганна)?

  20. Якія пазасюжэтныя элементы ёсць у творы?

  21. Назавіце ўстаўныя элементы паэмы.

  22. У чым заключаецца кампазіцыйнае значэнне карцін прыроды ў творы?


Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 181 – 190.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 176 – 236.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 77 – 83.

Месца і роля Я. Коласа ў беларускім літаратурным асяроддзі
План семінара


  1. Трылогія «На ростанях»: ідэйна-эстэтычны ўзровень твораў, уплыў на іх атмасферы часу.

  2. Мнагапланавасць праблематыкі твора, сістэма вобразаў, псіхалагічная заглыбленасць, майстэрства Я. Коласа-партрэтыста, роля публіцыстычных і філасофскіх адступленняў як асноўныя вартасці коласаўскай трылогіі.

  3. М. Лужанін пра чалавечы і мастакоўскі воблік народнага песняра ў кнізе «Колас расказвае пра сябе».


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 181 – 190.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 176 – 236.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 77 – 83.


Літаратурная спадчына Ядвігіна Ш. і А. Гаруна
План семінара


  1. Асаблівасці жыццёвага шляху Ядвігіна Ш.

  2. Распрацоўка жанру прыпавесці ў творчасці аўтара («Падласенькі», «Рабы», «Гадунец», «Награда»).

  3. Сацыяльна-псіхалагічная тэматыка прозы аўтара («Жывы нябожчык», «Зарабіў», «Як зарабляюць», «З бальнічнага жыцця», «Гаротная»).

  4. Маральна-этычная праблематыка рамана «Золата».

  5. Жыццёвы шлях А. Гаруна.

  6. Публіцыстычнасць прозы А. Гаруна (зборнік «Матчын дар»).

  7. Філасофскія матывы прозы аўтара («Пан Шабуневіч», «П’еро і Каламбіна»; творы са зборніка «Сэрцам пачуты звон»).


Асноўная літаратура



    1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 166 –167, 200 – 203.

    2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 86 – 102, 319 – 334.

    3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 83 – 87.


Нетрадыцыйнасць постаці М. Багдановіча

ў беларускай літаратуры
План семінара


  1. Трагізм жыццёвага шляху М. Багдановіча.

  2. Праграмнае значэнне ранніх твораў («Песняру», «Музыка», «З песняў бела­рускага мужыка», «Прыйдзе вясна» і інш.).

  3. Праблема красы ў эстэтыцы паэта (празаічныя творы «Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Мадонны» і інш.).

  4. Разнапланавасць творчых метадаў, жанравых форм і ідэйна-тэматычных напрамкаў у лірыцы М. Багдановіча (зборнік «Вянок»).

  5. Арыентацыя паэта на народную песню ў вершах беларускага складу («Як Базыль у паходзе канаў…», «Лявоніха» і інш.).


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 191 –200.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. –Мн., 2003. Т. 1, с. 265 – 318.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 87 – 90.


Нетрадыцыйнасць постаці М. Багдановіча

ў беларускай літаратуры
План семінара



  1. Творчае пераасэнсаванне фальклорных сюжэтаў у баладах «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь».

  2. Узмацненне грамадзянска-патрыятычнага пафасу ў вершах «Пагоня», «Беларусь, твой народ дачакаецца» і інш.

  3. Ідэя «нацыянальнага стылю» ў артыкуле «Забыты шлях» (1915).

  4. Асэнсаванне гісторыі беларускай літаратуры ў артыкулах «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХV ст.», «Белорусское возрождение».

  5. Праблема адраджэння беларускаў і іншых славянскіх народаў у артыкулах «Братья-чехи», «Галицкая Русь», «Сталецце руху беларускага народа».


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 191 –200.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. –Мн., 2003. Т. 1, с. 265 – 318.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 87 – 90.

Рознабаковасць таленту М. Гарэцкага


План семінара



  1. М. Гарэцкі як пісьменнік, даследчык літаратуры, мовазнаўца, фалькларыст, перакладчык, публіцыст, рэдактар-выдавец.

  2. Навізна тэматыкі і праблематыкі ранніх твораў (апавяданні «У лазні», «Роднае карэнне», «Што яно?».

  3. Зборнік прозы М. Гарэцкага «Рунь» (1914): тэматыка, ідэйна-мастацкія асаблівасці.

Заданні




  1. Дзе і калі нарадзіўся класік беларускай літаратуры?У якой сям’і рос і выхоўваўся будучы пісьменнік?

  2. Дзе набываў адукацыю будучы аўтар аповесцей і раманаў?

  3. Чаму ў «Камароўскай хроніцы» пісьменнік пісаў пра сябе: «…Чатыры гады прапала»?

  4. Якая трагедыя напаткала аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы ў 30-ыя гады?

  5. Што спрыяла развіццю пісьменніцкага таленту М. Гарэцкага?

  6. Якім псеўданімам карыстаўся пачынаючы пісьменнік?

  7. Як называлася апавяданне, якое ўпершыню было надрукавана 25 студзеня 1913 года ў газеце «Наша ніва»?

  8. Якую назву меў першы зборнік маладога аўтара, выдадзены ў Вільні Беларускім выдавецкім таварыствам у 1914 годдзе?


Асноўная літаратура



  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 207 – 215.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. –Мн. , 2003. Т. 1, с. 381 – 426.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 90 – 95.

Рознабаковасць таленту М. Гарэцкага


План семінара



  1. Драматычны пошук літаратурным героем свайго месца ў жыцці (аповесці «У чым яго крыўда?», «Меланхолія», «Дзве душы»).

  2. Знешні і ўнутраны аўтабіяграфізм, праўдзівасць паказу абставін у творчасці М. Гарэцкага («Літоўскі хутарок», «Рускі», «На імперыялістычнай вайне», «Ціхая плынь»).


Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 207 – 215.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. –Мн. , 2003. Т. 1, с. 381 – 426.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 90 – 95.

Рознабаковасць таленту М. Гарэцкага


План семінара



  1. Тэматыка і праблематыка забароненых ў савецкія дзесяцігоддзі твораў пісьменніка («Дзве душы», «Фантазія», «Усебеларускі з'езд 1917 года»).

  2. Народ і беларуская гісторыя ў творах М. Гарэцкага (апавяданні «Войт», «Панская сучка», раманы «Віленскія камунары», «Камароўская хроніка»).

  3. Які след пакінуў М. Гарэцкі ў беларускай літаратуры?

  4. Чаму доўгі час творчая спадчына М. Гарэцкага была вядома толькі вузкаму колу людзей, звязаных з літаратурай?

Асноўная літаратура


  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 207 – 215.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. –Мн. , 2003. Т. 1, с. 381 – 426.

  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Гісторыя беларускай літаратуры і крытыкі ХІХ – пач. ХХ стагоддзя»/ пад рэд. Багарадавай Т.Р. –Наваполацк, 2008, с. 90 – 95.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка