Творчасць Кандрата Крапівы




Дата канвертавання12.05.2016
Памер90.78 Kb.
Паўторна - абагульняючы ўрок па тэме

“Творчасць Кандрата Крапівы”


Мэта:

Паглыбіць, абагульніць і сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы.


Задачы:

а) навучальная:

выявіць узровень падрыхтаваннасці вучняў па тэме;
б) развіваючая:

развіваць і фарміраваць навыкі самастойнай працы, мысленне, памяць; параўноўваць, аналізаваць розныя віды заданняў;


в) выхаваўчая:

выхоўваць цікавасць да вучобы, пазнавальныя інтарэсы, садзейнічаць фарміраванню гуманнага стаўлення да людзей.



Абсталяванне:

на дошцы тэма ўрока, партрэт пісьменніка, выстава кніг К. Крапівы, вытрымкі з баек Крапівы, выслоўі, ордэны, каляровая сцяжынка, плакаты, карткі з заданнямі.


Змест урока:

І. Арганізацыйны момант:

( Вітанне гасцей, педагогаў, вучняў)
ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
ІІІ. Пошукава - інфармацыйны этап:

На працягу шасці урокаў мы з вамі знаходзіліся ў палоне творчасці К. Крапівы. Яго творы прыцягваюць сваёй вастрынёй, незвычайнасцю сітуацый. Сёння ў нас незвычайны ўрок, урок-гульня “Разумніцы і разумнікі”. Аднак нягледзячы на гульнявую форму, задачы ўрока надзвычай сур’ёзныя. Вы павінны паказаць веды, уменні і навыкі, тое, як вы засвоілі матэрыял па творчасці К. Крапівы. Урок-гульня будзе складацца з двух тураў. У першым туры ўдзельнічаюць усе вучні. Я буду задаваць пытанні па біяграфіі і творчасці К. Крапівы, а вы павінны на іх правільна і змястоўна адказаць. За кожны правільны адказ вучань будзе атрымліваць ордэн які будзе прысуджаць наша шаноўнае журы. Па выніках першага тура мы вызначым тры “разумнікі і разумніцы” якія атрымаюць найбольшую колькасць ордэнаў, і выйдуць у другі тур, дзе будуць змагацца за званне лепшага “разумніка”.

У якасці суддзяў у нашай гульні мы папросім выступіць настаўнікаў - гасцей, якія прысутнічаюць на нашым уроку.
ІV. Трэніровачна-каррэкцыйны этап:
І так мы пачынаем першы тур. Як я ўжо сказала ўсе пытанні прысвечаны жыццю і творчасці К. Крапівы. Я буду чытаць пытанні, а вы, хто ведае правільны адказ, павінны падняць руку. Адказваць будзе вучань які першы падыме руку, а астатнія могуць дапаўняць адказ, калі журы палічыць адказ няправільным або няпоўным.
Пытанні І тура:


  1. Дзе і калі нарадзіўся К. Крапіва? (в. Нізок, Мінская вобласць, Уздзенскі раён, 5 сакавіка 1896 г.)

  2. Назавіце сапраўднае імя і прозвішча К. Крапівы, і псеўданімы, якія ў яго былі? (К.К. Атраховіч, “Астапчук”, “Доўгі”, “Дзед К.”)

  3. Дзе вучыўся К.Крапіва і якая ў яго спецыяльнасць? (Царкоўна-прыхадская школа, Уздзенская народнае вучылішча, Койданаўскае вучылішча, настаўнік)

  4. З якога твора гэтыя радкі:

“Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я – пякучка – крапіва”



Ці ведаеце вы ў якім годзе быў напісаны гэты верш? (1922)


  1. Якая сатырычная камедыя атрымала ўсенароднае прызнанне. Чаму? (П’еса “Хто смяецца апошнім”, бо выкрывала шантажыстаў, кар’ерыстаў, прыстасаванцаў і двурушнікаў)

  2. Пад уплывам каго і дзе пачаў пісаць свае першыя вершы К. Крапіва? (Пад уплывам М. Ю. Лермантава ў г. Койданаве)

  3. Пералічыце сатырычныя вершы і байкі якія вам найбольш запомніліся? Чым адрозніваецца сатырычны верш ад байкі? (Вершы: Плеткары,Грышка, Бацька і сын, Дай ды дай, Крапіва; Ад слова “баяці” – расказваць, паведамляць, “байка” – эпічны жанр, вастрыню байцы надае канфлікт, супярэчнасць, вакол якой групуюцца героі, байка складаецца з некалькіх частак: апісальнай, сцвярджальнай і маралі Усатырычных вершах усе называюцца сваімі іменамі. Гэта павучальныя выказванні, выкрываюць адмоўныя сацыяльныя і маральныя з’явы.)

  4. Рэдактарам якой ілюстраванай газеты-плаката ў 1943 г. быў К. Крапіва. (“Раздавім фашысцскую гадзіну»)

  5. Калі была напісана камедыя “Хто смяецца апошнім”, і дзе разгортваецца дзеянне камедыі? (У 1939 г., у навукова-даследчым інстытуце геалогіі)

  6. Што за папера прыйшла ў інстытут, і як Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру? (Папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара; шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклёпу)

  7. Як і калі К. Крапіва раскрывае невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага, і чыю працу ён абараняе? (Працу напісаную Тулягам; Тады калі на вучоным савеце слухаецца даклад “Новы від дагістарычнай жывёліны”)

  8. Хто з героеў п’есы, дапамагае Гарлахвацкаму, у дасягненні мэты? (Зелкін, падхалім і пляткар)

  9. Якому герою камедыі належаць наступныя словы:

    1. “А я адмяжуюся, скажу што ніякага ўдзелу ў працы не прымала, што прафесар хоча схавацца за мае вузкія плечы малодшага супрацоўніка” (Вера – Чарнавусу)

    2. “Веды то ён мае, але што за карысць! За ўсё жыццё ніводнага радка не не надрукаваў, баіцца, усяго баіцца. Кажуць што ён быў у Дзянікіна палкоўнікам” (Гаворыць Зёлкін пра Тулягу Гарлахвацкаму)

    3. “Так таварышы, за двурушнікаў і паклепнікаў мы цяпер возьмемся, па сапраўднаму. Калі прыгледзецца так і ў сваім асяроддзі мы знойдзем такіх, ім цяпер не паздаровіцца” (Так гаворыць Гарлахвацкі Чарнавусу і Веры)

    4. “Канкрэтных доказаў няма, я толькі ведаю што ён невук, у палеанталогіі нічога не разумее і не можа адрозніць косці выкапня ад звычайнай кароўяй косткі.” (Туляга – Левановічу)

  1. У чым заключаецца сэнс назвы камедыі “Хто смяецца апошнім?” (Апошнімі на шчасце смяюцца сумленныя вучоныя Чарнавус, Вера, Левановіч дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва)

  2. Растлумачце сэнс выслоўяў з баек Крапівы, якія сталі прыказкамі, і назавіце байку ў якой ёсць гэтыя словы?

    1. “Учужое проса не сунь носа” ()

    2. “Толькі й платы бедаку што мазоль на языку”

    3. “Баба з калес – каню лягчэй” (“Дзед і баба”)

  3. А зараз заданне-загадка розуму зарадка. Усе вы ведаеце, што есць словы, якія маюць некалькі значэнняў, яны называюцца мнагазначнымі. Выкарыстоўваючы такія словы К. Крапіва напісаў шмат загадак. Зараз я прапаную вам некалькі такіх загадак, а вы павінны знайсці мнагазначныя словы і растлумачыць у якіх значэннях яны ўжыты.

    1. “Бабкі”

Розных бабак шмат на свеце,

Тры з іх добра я прымеціў:

Біў адну я малатком,

Еў другую з малаком,

А трэцяя бабка карэньчык ды шапка.

(1. Маленька кавадла для кляпання касы



2. Бульбяная запяканка

3. Грыб падбярозавік)

    1. “Цыганка”

Мне цыганка варажыла –

Выцягала з мяне жылы.

Потым я сядзей на ганку

З апетытам еў “цыганку”

(1. Жанчына цыганскай народнасці

2. Сорт яблыкаў)


    1. “Каса”

Я касой траву кашу,

У зяленым лузе,

А другую я нашу

Пастаянна ў пузе.

Трэцюю я вам скажу,

Носіць мая дочка.

На чацвертай я ляжу –

Грэбся ў пясочку.



  1. Сельска-гаспадарчая прылада

    1. Падстраўнікавая залоза, селязёнка

3. Жаночая прычоска

4. Вузкая доўгая мель, пясчаная
17. Якую назву меў першы друкаваны твор К. Крапівы і ў якой газеце ён быў змешчаны?

(фельетон “жылі-былі”, у “Красноармейской правде” у 1922 г.)

18. На дошцы перад вамі п’есы К. Крапівы і іншых драматургаў, п’есы Крапівы пакінце а іншыя зніміце.


На гэтым першы тур нашай гульні закончаны. Падлічыце калі ласка атрыманыя ордэны. Тры вучні якія атрымалі найбольшую колькасць ордэнаў пераходзяць у ІІ тур гульні.

Перад тым як заняць месцы на сцяжынках вам патрэбна справіцца з творчым заданнем. Усе вы чыталі камедыю К. Крапівы

“Хто смяецца апошнім” і ведаеце яе галоўных герояў. Зараз вы паспрабуеце на хвілінку стаць адным з гэтых герояў і пастарацца ўпэўніць ў гэтым паважанае журы. А Вы паважанае журы уважліва слухайце і скажаце чый маналог быў лепшым.

Перад вамі каляровыя сцяжынкі. На зяленай 4 ступенькі, і на ёй вы можаце памыліцца 2 разы. На жоўтай 3 ступенькі, але памыліцца можна толькі адзін раз. А на самай кароткай чырвонай толькі 2 ступенькі, але памыляцца тут нельга. Выйграе ў нашай гульні той вучань, які першым пройдзе сваю сцяжынку. А пераможцу чакаюць вельмі каштоўныя прызы - добрыя адзнакі і дыпломы пераможцаў.

Вучань які перамог у творчым заданні становіцца першым на любую сцяжынку і г.д.
Пытанні ІІ тура:
1 пытанні:

Да якой байкі адносяцца гэтыя выслоўі, растлумачце іх сэнс.


Зяленая:

“Я раіў бы любому чалавеку, не захапляцца ўласным кукарэку”

Кукарэку”

Жоўтая:

“Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала”

Сава, асёл ды сонца”

Чырвоная:

“Як свінню не кліч, яе заўседы выдасць лыч”

Заява”

2 пытанні:

Зяленая:

“Рубель”


Узяў рубель, уціснуў воз,

Запрог кабылу і павез –

Ну як тут можна “біць рублем”?

Мы так каго насмерць заб’ем.

Каб лепш дабіцца пэўнай мэты,

Мы б’ем рублем, але не гэтым.

(1. Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць воз сена

2. Грашовая адзінка)
Жоўтая:

“Рогі”


У калгасе ўчора я

Бачыў рогі бугая.

Ну і рогі! Не дай бог

Трапіць вам на гэткі рог.

А мне кажуць цеткі дзве:

“На рагу каваль жыве”.

Уявіць я не магу,

Як сядзіць ён на рагу,

І хацеў бы хоць здаля

Паглядзець на каваля.

(1. Рог жывеліны

2. Рог вуліцы)

Чырвоная:

“Бугаі”


Вам вядома рэч такая,

Што бугай раве, рыкае,

А часамі бугаі растуць ціха ў гаі.

Здзівіць вас і вестка тая,

Што бугай яшчэ й лятае.

(1. Хатняя жывеліна



2. Ягады бугаі (дурніцы)

3. Балотная птушка)
3 пытанні:
Зяленая:

Уважліва паслухайце:

У адным сяле, не важна дзе

Хадзіў баран у чарадзе.

Разумных бараноў наогул жа нямнога,

А гэты дык дурней дурнога.

З якой байкі гэтыя словы. Успомніце апошнія радкі байкі ў якіх заключаецца мараль.

(Другі баран ні бэ ні мя



А любіць гучнае імя!)

Жоўтая:

Уважліва паслухайце:

Бывае праўда вочы коле...

Раз гнаў пастух свіней у поле.

Адзін вялізарны парсюк,

Які аббегаў вёску ўсю ....

З якой байкі гэтыя словы. Успомніце апошнія радкі байкі ў якіх заключаецца мараль.

(Парсюк не надта быў ахвочы



Глядзецца праўдзе ў вочы..)

4 пытанне:
Зяленая:
Крапіва ў сваіх байках выкарыстоўвае вобразы звяроў, жывёл і птушак, за якімі замацаваны пэўныя ўяўленні. Растлумачце, што ўвасабляе Баран і Парсюк у байках Крапівы. Абгрунтуйце свой адказ.
Пераможцам гульні “Разумнікі і разумніцы” стаў ..... Яму ўручаецца дыплом пераможцы.

Ацэньваюцца лепшыя вучні ў залежнасці ад заробленых ордэнаў.


  1. Рэфлексія:

На гэтым наша гульня закончана. Сённяшнім урокам мы заканчваем вывучэнне творчасці К. Крапівы. Яго байкі былі і застаюцца самабытнай з’явай у беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, а некаторыя наадварот, сталі прыказкамі, якімі і мы падчас карыстаемся. Я думаю, што пасля вывучэння твораў К. Крапівы, вы будзе думаць над сваімі ўчынкамі і паводзінамі, для таго, каб аднойчы не ўбачыць сябе сярод адмоўных герояў баек і камедый.

А зараз прапаную вам стварыць кветачку.

Кожны вучань падыходзіць да дошкі і каляровымі мялкамі замалеўвае пялёстак нашай прыгожай кветкі.
Жоўты колер азначае, што на уроку мне вельмі спадабалася.

Чырвоны – на ўроку было цікава.



Сіні – ўрок мне не спадабаўся.
Дзякуй за урок. На гэтым урок закончаны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка