Турнір знаўцаў роднай мовы для вучняў 9-11 класаў




Дата канвертавання01.05.2016
Памер36.95 Kb.
Турнір знаўцаў роднай мовы для вучняў 9-11 класаў

Распрацавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Падольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Качкан Т.І.



Мэта: папулярызаваць беларускую мову; садзейнічаць развіццю ў вучняў інтэлектуальных здольнасцей, умення працаваць у камандзе; выхоўваць любоў да роднага слова.

І. Размінка “ Веру не веру”

1. Ці верыце вы, што небоскреб па-беларуску хмарачос? (Так)

2. Ці верыце вы, што ў сказе Гусь шчыпаў траву. няма памылак? (Не. Гусь – назоўнік ж.р.)

3. Ці верыце вы, што слова медальён запазычана з англійскай мовы. (Не. З французскай)

4. Ці верыце вы, што дюймовочка па-беларуску цалёвачка? (Так. Цаля, па-руску дюйм --гэта мера даўжыні, роўная 2,54 см.)

5. Ці верыце вы, што фразеалагізм хоць на воўка ўзлезь мае значэнне зусім нічога не відаць з-за цемры? (Так.)

6. Ці верыце вы, што трагедыя (грэч. Tragōdia) літаральна азначае казліная песня? (Так, ад tragos казёл і ōdē — песня. Адсюль і назва.)

7. Ці верыце вы, што слова білінгвізм па-беларуску азначае трохмоўе? (Не, двухмоўе)

8. Ці верыце вы, што ў сказе Сабака выла ўсю ноч. няма памылак? (Не. Сабака – назоўнік м.р.)

9. Ці верыце вы, што канікулы даўней называліся вакацыі?(Так)



10. Ці верыце вы, што падасінавік на Палессі называюць абабак?(Не, так на Палессі называюць іншы грыб – падбярозавік)

ІІ. Асноўны тур

(табліца сектараў размяшчаецца на дошцы)

Сектар № 1.

Марфалогія

5 балаў

10 балаў

15 балаў

20 балаў

Сектар № 2.

Лексіка і фразеалогія

5 балаў

10 балаў

15 балаў

20 балаў

Сектар № 3.

Фанетыка

5 балаў

10 балаў

15 балаў

20 балаў

Сектар № 1. Марфалогія.

5 балаў. Да якога разраду па значэнні адносіцца займеннік сябе?

10 балаў. Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца словы двойка і пяцімільённы?

15 балаў. Вызначце род назоўнікаў шымпанзэ, Чылі і Саматракі. (Саматракі – гэта востраў у Грэцыі)

20 балаў. Якую з'яву ў лінгвістыцы называюць суплетывізм?

Сектар № 2. Лексіка і фразеалогія.

5 балаў. Якія ўстарэлыя словы называюцца гістарызмамі, а якія --архаізмамі?

10 балаў. Якое значэнне мае фразеалагізм у свіныя галасы?

15 балаў. Як называюцца амонімы, якія пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму? (амафоны)

20 балаў. З якой мовы запазычана слова паштамт? (з нямецкай – die Post)

Сектар №3. Фанетыка.

5 балаў. Ад якога англійскага слова ўтварылася назва гэтага раздзела мовазнаўства?

10 балаў. Што такое асіміляцыя? Якой яна бывае? Прыклад.

15 балаў. Назавіце 5 фанетычных асаблівасцей беларускай мовы.

20 балаў. Прывядзіце прыклады чатырох слоў, у якіх літара г абазначае розныя гукі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка