Турнір “Літаратурная спадчына




Дата канвертавання18.05.2016
Памер21.4 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смольгаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя У. Сыракомлі Любанскага раёна”


Турнір

Літаратурная спадчына



У. Сыракомлі”

Мэта: пашырыць светапоглядныя асновы ўспрымання вучнямі жыццёвага і творчага шляху Уладзіслава Сыракомлі
Задачы:

садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню вучняў;

узбагачаць вучняў ведамі аб гісторыі і культуры роднага краю;

спрыяць фарміраванню пачуцця павагі да культурных здабыткаў беларускага народа.


Месца правядзення: школьная бібліятэка
Колькасць удзельнікаў: 12 чалавек
Падзел вучняў на 2 каманды: “Знаўцы” і “Эксперты”.

Прадстаўленне журы.
Адказы на пытанні турніру.

1. Кім быў бацька Уладзіслава Сыракомлі?”

(арандатар)
2. Адкуль узяўся псеўданім “Сыракомля?”

(з фамільнага герба)


3. У якім горадзе закончыў школу паэт?

(у Навагрудку)


4. Назавіце першае месца працы Уладзіслава Сыракомлі.

(у канцэлярыі Радзівілаў у Нясві;ы)


5. Які верш У.Сыракомлі з’яўляецца самым вядомым?

(Паштальён)


6. Хто аўтар перакладу верша “ Паштальён” на рускую мову?

(Л. Трэфелеў)

7. Якое прозвішча меў сябар паэта?

(В.Каратынскі)

8. Якія вершы У. Сыракомлі, напісаныя на беларускай мове,

вам вядомыя?

(“Добрыя весці”, “Ужо птушкі пяюць усюды”)
9. Як называлі Уладзіслава Сыракомлю яго сучаснікі?

(Лірнік вясковы)


10. Хто галоўны герой паэзіі Уладзіслава Сыракомпі?

(сумленны просты народ)


11. Хто быў “музай” апошніх год жыцця У.Сыракомлі?

(Гелена Маеўская)


12. Назавіце паэтаў, якія перакладалі на беларускую мову

вершы У.Сыракомлі?

(Я.Купала, Я. Лучына, У. Дубоўка, У. Мархель)
13. Назавіце аўтараў, якія пісалі аб паэце?

(А. Мальдзіс, К. Цвірка, У. Мархель)


14. Як ушанавана імя У. Сыракомлі?

(у Барэйкаўшчыне пад Вільнюсам – музей-бібліятэка,

вуліцы ў Нясвіжы, Варшаве, у в.Смольгава, школа у в.Смольгава)
15. Якія творы Уладзіслава Сыракомлі вы ведаеце?
Падвядзенне вынікаў.

Вось і скончыўся наш турнір. Давайце яшчэ раз павіншуем пераможцаў. Дадзеныя вучні атрымаюць выдатныя адзнакі па беларускай літаратуры.



Рэфлексія


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка