Турыстычны маршрут




Дата канвертавання20.03.2016
Памер33.33 Kb.
Турыстычны маршрут





autoshape 63


Школьны музей -Царква св. Георгія - Кацярынінскі тракт-Месца, дзе быў дом Сікорскіх - Дом Панасенкаў - Хата, дзе жыў Міхась Пянкрат - Сустрэча з цікавым чалавекам ”Тая самая Аленка” - Магіла Міхася Пянкрата - Магіла партызана Г. Сікорскага

Від маршрута: пешы

Працягласць маршрута: 2,5 км.

Час: 1,5г
Мэта: Паглыбленне ведаў вучняў пра гісторыю роднага краю, яго культуру, выхоўванне пачуццяў патрыятызму, гонару за сваю малую радзіму.
Задачы:

1. Папулярызаваць краязнаўчыя веды,прыцягнуць больш вучняў да краязнаўства.

2. Пазнаѐміць навучэнцаў з помнікамі гісторыі і культуры на маршруце.

3. Выхоўваць свядомых грамадзян Беларусі сродкамі краязнаўств
Аб’екты наведвання:

Шautoshape 8кольны музей

Пачаць падарожжа па родным краі

лепш за ўсё з наведвання школьнага

краязнаўчага музея, які быў створаны

30 жніўня 2003 года. У музеі сабраны

шматлікі матэрыял пра гісторыю вёскі

Ведрыца, пра гісторыю школы, пра

таленавітых і знакамітых людзей

нашага краю , пра землякоў- удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама захоўваюцца шматлiкiя экспанаты.

. autoshape 9

Царква св. Георгія

Ведрыцкая царква, як успамінаў старэйшы жыхар вёскі Грыбко К.П., была адной з лепшых у раёне. Узводзілася яна яшчэ у 19 стагоддзі. Пабудавалі прыходскую царкву імя Святога вялікамучаніка Георгія, ці як яе яшчэ называлі Юравіцкай, грэчаскія майстры. Лес на яе будаўніцтва, як і на школу, выдаў са сваіх уладанняў памешчык Шэвіч Іван Ягоравіч. На вялікі жаль, гэты выдатны помнік драўлянага дойлідства 19 стагоддзя не захаваўся. У пачатку 30-х гадоў ён быў па- вар’яцку разграблены.
Кautoshape 10ацярынінскі тракт. Месца, дзе быў дом Сікорскіх.

Вёска Ведрыца знаходзілася на

бойкім месцы. Каля яе пралягаў

Кацярынінскі тракт, частка якога

захавалася да нашых дзён. Да Вялікай

Айчыннай вайны ў маляўнічым куточку,

паміж рэчкай Ведрычка і Кацярынінскім

трактам, стаяў утульны дом, у якім жылі настаўнікі Сікорскія.

autoshape 11


Дом Панасенкаў

Сведкамі тых гадоў з’яўляюцца два дамы, якія захаваліся да нашых дзён. Гэта частка будынка Юравіцкага народнага вучылішча (зараз гэта жылы дом) і “Дом Панасенкаў”, які раней належаў царкве. У ім жыў дзяк па прозвішчу Лапцёнак. Пасля ў гэтым доме пасяліўся настаўнік Дзмітрый Сяргеевіч Панасенка. Любоў да педагагічнай працы ён перадаў сваім дзецям.Усе пяцёра сталі настаўнікамі. Сёння настаўніцкая дынастыя Панасенкаў налічвае 26 педагогаў.
autoshape 12 Хата, дзе жыў Міхась Пянкрат

Адным з самых вядомых выпускнікоў

нашай школы з’яўляецца Міхась

Пянкрат – слаўны сын хутарскай зямлі,член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У кожнага чалавека ёсць любы і запаветны куток, дзе ён упершыню пазнаў жыццё і навакольны свет. Такім для пісьменніка Міхася Пянкрата з’яўляецца вёска Карпілаўка, дзе ён нарадзіўся 28 жніўня 1918 года ў беднай сялянскай сям’і. Пазней сям’я пераехала ў Ведрыцу. Тут прайшло басаногае дзяцінства і школьныя гады пісьменніка-земляка.
Сautoshape 13устрэча з цікавым чалавекам ”Тая самая Аленка”

Значнае месца ў творчасці паэта

займае тэма кахання. У вёсцы Ведрыца

і зараз жыве жанчына, якую ён моцна

кахаў у маладосці.

Гэта - Кушнер Алена Сцяпанаўна. Алена Сцяпанаўна – старэйшы жыхарХутаршчыны (92 гады), былая настаўніца Хутарскай школы, сведка вайны, партызанская сувязная. Яна ведае адказы амаль на ўсе пытанні аб гісторыі Ведрыцы і гісторыі нашай школы.

Мiхась Пянкрат прысвяціў ёй вершы:“Не такое ты маё каханне”, “Мяцеліца”, “Ах, дзяўчынка-журавінка”, “Алёнка”,

Сцяжынка” .
Нautoshape 14аведванне могілак. Ускладанне кветак.

Магіла Міхася Пянкрата

Паэт хацеў, каб яго пахавалі на роднай

бацькоўскай зямлі. Запавет гэты здзейснены.

23 лістапада 2001 года жыхары Хутаршчыны правялі ў апошні шлях свайго шаноўнага земляка, грамадзяніна, пісьменніка.

autoshape 15


Магіла партызана Г. Сікорскага


autoshape 62


Кантактная інфармацыя:

ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Хутарскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Адрас: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Хутар, вул. ул 60 лет Октября, д.10 Тэл: +375(1714)33260


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка