Турысцка экскурсійная дзейнасць як сродак фарміравання прафесійнай накіраванасці навучэнцаў




Дата канвертавання12.05.2016
Памер146.36 Kb.


Установа адукацыі

“Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”



Турысцка - экскурсійная дзейнасць

як сродак фарміравання прафесійнай накіраванасці навучэнцаў

З вопыту работы куратараў вучэбных груп

спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”

Выканаўцы :

Ладзята Аксана Міхайлаўна, выкладчык біялогіі, куратар вучэбнай групы;

Яўланава Галіна Уладзіміраўна, выкладчык педагогікі, куратар вучэбнай групы

Нясвіж, 2015

Анатацыя
Турысцка-экскурсійная дзейнасць – гэта састаўная частка адукацыйнага працэсу, які забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў у сферы турызму і гасціннасці.

У якасці інструменту рэалізацыі выхаваўчага аспекту навучання турысцка-экскурсійная дзейнасць накіравана на працэс развіцця сістэмы ведаў, на фарміраванне ў навучэнцаў адносін да навакольнага свету з каштоўнаснага пункту гледжання, на ўзбраенне іх вопытам творчай прафесійнай дзейнасці.

У дадзенай рабоце аўтары дзеляцца вопытам мадэліравання выхаваўчай работы з групай навучэнцаў праз арганізацыю турысцка-экскурсійнай дзейнасці. Арганізацыйныя мерапрыемствы па ажыццяўленні экскурсійных паездак прадстаўлены ў рабоце як сродак фарміравання прафесійнай цікаўнасці навучэнцаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца фундаментам для развіцця культуры адпачынку і рэалізацыі адной з найважнейшых задач адукацыйнага працэсу – сацыялізацыі асобы навучэнца.



Змест


Змест 3

Уводзіны 4

Наш адпачынак – наша прафесія 5

Заключэнне 11

Спіс літаратуры 12



Уводзіны


У педагога сёння ёсць рознабаковы спектр функцый, галоўнай з якіх з’яўляецца выхаванне чалавека ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. І калі мы гаворым пра выхаванне, то, у першую чаргу, маем на ўвазе змястоўную дзейнасць куратара. Арганізацыя выхаваўчай і развіваючай дзейнасці – першы аб’ект увагі куратара, адна з асноўных задач, якую яму неабходна вырашыць. Куратар нясе адказнасць за мэтанакіраваную выхаваўчую работу ў калектыве, мадэліруе, арганізуе і стымулюе развіццё асобы кожнага навучэнца. Куратар з’яўляецца пасрэднікам паміж соцыумам і навучэнцамі, арганізуе сістэму зносін праз разнастайныя віды дзейнасці свайго калектыву, стварае ўмовы для развіцця кожнай асобы, раскрыцця яе патэнцыяльных здольнасцей, абароны яе інтарэсаў.

Асоба фарміруецца і развіваецца ў дзейнасці. І чым больш багатай і змястоўнай будзе дзейнасць, арганізаваная куратарам, тым больш ствараецца магчымасцей для мэтанакіраванага ўздзяння на станаўленне сацыяльна каштоўных адносін навучэнцаў да з’яў рэчаіснасці, на фарміраванне іх самасвядомасці, на самавыхаванне, асэнсаванне духоўных патрэб. Куратар у рабоце з навучэнцамі надае ўвагу пытанням прафесійнага самавызначэння, фарміраванню грамадскай накіраванасці асобы, прафесійнай зацікаўленасці. У сваей дзейнасці куратар выкарыстоўвае розныя метады і формы выхаваўчай работы. Гэта штотыднёвыя выхаваўчыя гадзіны, гутаркі за "круглым сталом", дыскусіі, калектыўныя творчыя справы, конкурсы і экскурсіі.

Адна з эфектыўных форм арганізацыі пазаўрочнай адукацыйнай дзейнасці – экскурсія, якая ўздзейнічае на асобу чалавека рознабакова. Яна дае магчымасць павышэння інтэлектуальнага ўзроўню навучэнцаў, развіцця ў іх назіральнасці, здольнасці ўспрымаць прыгажосць навакольнага свету, а таксама садзейнічае фарміраванню прафесійнай зацікаўленасці. На гэтых ідэях і заснавана сістэма выхаваўчай работы з групай навучэнцаў, якая будзе апісана ў гэтым артыкуле.

Мэта работы: раскрыць магчымасць турысцка - эскурсійнай дзейнасці ў фарміраванні прафесійнай зацікаўленасці навучэнцаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”.




Наш адпачынак – наша прафесія

Асаблівай сацыяльнай стратай пры трансфармацыйных зменах, якія адбываюцца ў грамадстве, з'яўляецца моладзь у сілу псіхалагічных, сацыяльных асаблівасцей. Дадзеная асаблівасць заўсёды стварала, стварае і будзе доўга ствараць пэўныя праблемы як у арганізацыі выхаваўчага працэсу, так і ў сферы арганізацыі вольнага часу навучэнцаў.

Якім чынам аб’яднаць моладзь, сфарміраваць цікаўнасць да каштоўнасцей, якімі валодалі папярэднія пакаленні, развіць духоўна-маральную культуру будучага спецыяліста і грамадзяніна?

У сучасным зменлівым свеце культура з уласцівай для яе мараллю павінна сцвердзіць сябе як пануючая сіла грамадства.

Дапаможа ў вырашэнні гэтых пытанняў, калі гутарка ідзе аб падрыхтоўцы кваліфікаванага спецыяліста ў вобласці сферы турызму і гасціннасці, турысцка - экскурсійная дзейнасць.

Імкненне да ведаў заўсёды было адной з галоўных рыс чалавека. Сумяшчэнне адпачынку з пазнаннем жыцця, гісторыі і культуры – адна з задач, якую ў поўнай меры здольная вырашыць турысцка - экскурсійная дзейнасць. Знаёмства з культурай узбагачае духоўны свет чалавека. У духоўную вобласць уваходзяць навука, веды, мараль, мастацтва, традыцыі, звычаі народа і рэлігія.

Неабходна адзначыць, што турысцка - экскурсійная дзейнасць па сваёй сутнасці цалкам здольная стаць важнейшым элементам культуры вольнага часу навучэнцаў. Яна носіць карысны пазнавальны характар, які задавальняе духоўныя патрэбы асобы.

У аснове ажыццяўлення турысцка – экскурсійнай дзейнасці знаходзіцца экскурсія. Паводле Ю. А. Мацюхінай, «экскурсія - шырока распаўсюджаная форма кароткіх турысцкіх мерапрыемстваў і ва ўнутраным, і ў міжнародным турызме. Экскурсія адносіцца да пазнавальна-культурных мерапрыемстваў і выконвае функцыі атрымання інфармацыі, пашырэння кругагляду, арганізацыі культурнага вольнага часу і адпачынку» [2].

Найбольш распаўсюджанымі відамі экскурсій, якія выкарыстоўваюцца ў выхаваўчай дзейнасці, з’яўляюцца:

- культурна-мастацкія (наведванне мастацкіх музеяў, галерэй);

- адукацыйныя (пазнавальныя экскурсіі);

- прыродна-рэкрэацыйныя (экскурсіі па прыродных парках, экалагічныя туры);

- спартыўна-відовішчныя (экскурсіі з уключэннем наведванняў спартыўных мерапрыемстваў);

- аматарскія (хобі-туры, экскурсіі на прыроду з рыбалкай і паляваннем);

- забаўляльныя (тэатралізаваныя, інтэрактыўныя экскурсіі і экскурсіі з элементамі анімацыі).

Галоўная мэта экскурсій – развіццё асобы навучэнца. Гэта значыць, што методыка ажыццяўлення экскурсіі павінна быць распрацавана ў адпаведнасці з культуралагічным, дзейнасным, каштоўнасным, краязнаўчым і грамадзянскім падыходамі. У час экскурсіі навучэнец поўнасцю задзейнічаны эмацыянальна, візуальна, аўдыяльна і кінестатычна.

Для таго, каб максімальна выкарыстаць патэнцыял турысцка - экскурсійнай дзейнасці ў выхаваўчым працэсе з навучэнцамі спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” , куратарамі груп установы адукацыі “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” была створана мадэль выхаваўчай работы з групай на аснове турысцка - экскурсійнай дзейнасці.

Кампаненты дазенай мадэлі:



  • перспектыўны план турысцка-экскурсійнай дзейнасці на навучальны год;

  • алгарытм арганізацыі экскурсіі;

  • выбар відаў экскурсій;

  • рэалізацыя праграмы экскурсіі;

  • творчыя праекты навучэнцаў па выніках экскурсійнай дзейнасці;

  • асобныя мерапрыемствы ў межах супрацоўніцтва з музеем- запаведнікам “Нясвіж”.

З дапамогай дадзенай мадэлі пры ажыццяўленні турысцка - экскурсійнай дзейнасці можна вырашыць наступныя пытанні:



  • узгадніць і пашырыць змест і колькасць экскурсій у адпаведнасці з тыпавымі планамі падрыхтоўкі навучэнцаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”;

  • садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў праз творчыя праекты і супрацоўніцтва з музеем-запаведнікам “Нясвіж”;

  • разлічыць фінансавыя затраты і прыцягнуць спонсарскія фінансавыя сродкі;

  • своечасова ўносіць карэкціроўкі ў экскурсійную дзейнасць іншых навучальных груп;

  • абменьвацца вопытам з навучальнымі ўстановамі, якія займаюцца падрыхтоўкай навучэнцаў па спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”;

  • аператыўна ўключацца ў сферу сітуацыйнага і падзейнага турызму;

  • забяспечыць прыцягненне сродкаў у рамках пазабюджэтнай дзейнасці навучальнай установы.

Мадэль турысцка - экскурсійнай дзейнасці распрацавана і апрабіравана куратарамі установы адукацыі ў 2013/2014 навучальным годзе, і ў бягучым годзе работа па ёй працягваецца.

Цяжка ўявіць выхаваўчую дзейнасць куратараў без перспектыўнага плана работы, які складаецца на пэўны прамежак часу і акрэслівае змест запланаваных спраў, што адпавядае першаму кампаненту мадэлі (глядзі дадатак 1).

План дазваляе ажыццявіць тэхналагічны ланцужок дзеянняў, якія паслядоўна і сумесна выконваюць куратар і навучэнцы. Асноўнымі звёнамі гэтага ланцужка з’яўляюцца:



  1. пастаноўка выхаваўчых задач на вызначаны прамежак часу;

  2. вызначэнне парадку і тэрмінаў дзейнасці груп, ажыццяўленне калектыўнага планавання;

  3. удакладненне, карэкціроўка і канкрэтызацыя выхаваўчай задумы;

  4. вызначэнне формаў рэфлексійнай і прэзентацыйнай дзейнасці і аналіз экскурсіі.

Вядучая выхаваўчая мэта ў рабоце з навучэнцамі спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” – фарміраванне прафесійнай накіраванасці, што прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

    • раскрыццё сацыяльнай значнасці выбранай прафесіі;

    • вызначэнне мэты і напрамкаў дзейнасці па выбранай спецыяльнасці;

    • назапашванне асабістага вопыту экскурсійнай дзейнасці;

    • стварэнне сітуацый, якія патрабуюць пошуку дадатковай інфармацыі.

Пры стварэнні перспектыўнага плана турысцка - экскурсійнай дзейнасці на 2013/2014 навучальны год быў зроблены акцэнт на краязнаўчым аспекце, бо навучальная ўстанова “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” знаходзіцца ў горадзе з багатай культурнай і археалагічнай гісторыяй. Палацава – паркавы комплекс Радзівілаў у 2005 годзе атрымаў статус помніка Сусветнай спадчыны. Наш горад уключаны ў сетку міжнародных турыстычных маршрутаў, таму першым знакавым аб’ектам, які павінны наведаць навучэнцы, з’яўляецца музей-запаведнік “Нясвіж”. Мэта наведвання: знаёмства з экспазіцыямі музея, са спецыфікай дзейнасці экскурсавода, а таксама фарміраванне ўстойлівай цікаўнасці да помнікаў роднага краю, выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей праз узаемадзеянне з навуковымі сурацоўнікамі музея-запаведніка “Нясвіж”.

Другі напрамк турысцка - экскурсійнай дзейнасці – наведванне музеяў і аб’ектаў дойлідства, славутых мясцін роднай Беларусі, а таксама сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска і абласных гарадоў.

Трэці накірунак турысцка-экскурсійнай дзейнасці – удзел у вучэбна - адукацыйных праграмах, якія дазволяць пазнаёміцца з індустрыяй турызму і гасціннасці на прыкладзе краін Еўропы. Самастойна такія экскурсіі падрыхтаваць і ажыццявіць складана. Куратары груп супрацоўнічалі з ЧУП «Эду Трэвел Эдженси» і ГОРУП «Центр международных связей».

Алгарытм арганізацыі экскурсіі выглядае наступным чынам.

І этап – падрыхтоўчы. Ён уключае:


  1. Складанне спісу ўдзельнікаў экскурсіі.

  2. Вырашэнне араганізацыйных пытанняў (час збору групы; абмеркаванне неабходнай вопраткі ў адпаведнасці з кліматычнымі ўмовамі і характарам надвор’я; неабходнасць сухога пайка, пітной вады і інш.).

  3. Падрыхтоўку пакета дакументаў (у большасці для арганізацыі міжнародных экскурсій).

  4. Навучанне правілам бяспекі пры правядзенні экскурсій і карыстанні транспартам, арганізацыю праверкі ведаў навучэнцаў з запаўненнем адпаведнага пратакола.

  5. Гутарку аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, вывучэнне асаблівацей менталітэту і грамадскай культуры рэгіёна, у які ажыццяўляецца экскурсія.

ІІ этап - пагружэнне ў экскурсію:

  1. Знаёмства з маршрутам.

  2. Вызначэнне мэты экскурсіі.

  3. Пастаноўка праблемнага пытання.

  4. Прапанова творчых заданняў для навучэнцаў.

ІІІ этап – рэалізацыя праграмы экскурсіі.

Рэалізацыя праграмы экскурсіі – гэта непасрэднае наведванне пэўных аб’ектаў, помнікаў, паркаў і г.д. (глядзі дадатак 2).

ІV этап - праца над праектам з адлюстраваннем вынікаў на сайце навучальнай установы ў выглядзе фотарэпартажу”Падарожжа па знаёмым і незнаёмым родным краі”.

Кіраванне працэсам фарміравання прафесійнай цікаўнасці павінна быць асобасна арыентаваным, і таму па выніках экскурсіі навучэнцы ствараюць творчыя праекты, накіраваныя на адлюстраванне асабістага ўражання і сацыяльнага значэння атрыманага вопыту. Творчасць навучэнцаў праяўляецца ў створаным канчатковым прадукце (прыклады глядзі ў дадатаку 3). Змест творчых праектаў навучэнцаў дазваляе куратару зрабіць вывад аб наяўнасці прафесійнай зацікаўленасці, іх мэтанакіраванасці і самасвядомасці. Неабходна адзначыць, што як від самастойнай працы любы праект можна назваць інфармацыйным і творчым.

Для стымулявання дзейнасці навучэнцаў і прывіцця ім цікаўнасці, інфармацыя па выніках экскурсій рэгулярна змяшчаецца на сайце навучальнай установы (фотарэпартаж “Падарожжа па знаёмым і незнаёмым родным краі” (глядзі дадатакі 4 – 11)).

Развіваючы патэнцыял турысцка-экскурсійнай дзейнасці заключаецца ў тым, што тут аб’ядноўваюцца працэс навучання, сацыяльнае, прыроднае асяроддзе і навучэнец, які актыўна ўдзельнічае ў гэтым працэсе.

Значны ўплыў на гарманічнае развіццё асобы навучэнца, на фарміраванне прафесійнай зацікаўленасці аказвае ўзаемасувязь з навуковымі супрацоўнікамі музея-запаведніка “Нясвіж” (глядзі дадатак 12 ). Памятныя для навучэнцаў мерапрыемствы (глядзі дадатак 13), тэатралізаваныя дзеі (глядзі дадатак 14), сумесныя праекты (глядзі дадатак 15), актыўны ўдзел супрацоўнікаў музея ў прафесійным станаўленні нашых навучэнцаў ( глядзі дадатак 16) – усё гэта дазваляе гарманічна ўключыць навучэнца ў розную практычную, прафесійна накіраваную дзейнаснасць. Сумесная праца навучэнцаў установы адукацыі і супрацоўнікаў музея-запаведніка”Нясвіж” знайшла адлюстраванне не толькі на сайце навучальнай установы, але і ў сродках масавай інфармацыі і на першым нацыянальным канале тэлебачання Беларусі (глядзі дадатак 17).

Па словах Барчукова І.С., «Экскурсии, путешествия, круизы, туризм, как социально-культурная деятельность, позволяет знакомиться с достоянием культуры народа, памятниками истории и культуры; архитектурой и дизайном; сценическим, пластическим, музыкальном делом; художественными народными промыслами и ремеслами, народной культурой (языки, диалекты, говор, фольклор, обычаи и обряды, исторические топонимы)» [1].

Удзел у міжнародных вучэбна - адукацыйных праграмах, што адпавядае трэцяму накірунку турысцка – экскурсійнай дзейнасці згодна прапанаванай мадэлі, дазволіў акрэсліць камунікатыўную, пазнавальную і адукацыйную функцыі турысцка – экскурсійнай дзейнасці.

Выкладчыкі і навучэнцы каледжа спецыяльнасці”Турызм і гасціннасць” актыўна працавалі па выкананні вучэбна-адукацыйнай праграмы ”Гасцінічны бізнес на сучасным этапе развіцця. Перадавы вопыт. Практыка. Інавацыі”. Мэта праграмы – знаёмства з інавацыйнымі рашэннямі, якія прымяняюцца ў сферы турызму і адпачынку ў краінах Еўропы, а таксама знаёмства з нацыянальнай культурай, самабытнымі помнікамі архітэктуры і культуры. Праграма была рэалізавана з 5 па 9 красавіка 2014 года ў выніку наведвання гарадоў Брно, Вена, Прага, Дрэздэн, Варшава. Пазнаёміцца з уражаннямі ад паездкі можна на сайце навучальнай установы (глядзі дадатак 18).

Для таго, каб вызначыць эфектыўнасць прапанаванай мадэлі турысцка-экскурсійнай дзейнасці ў накірунку прафесійнага станаўлення, было праведзена сацыялагічнае апытанне 25 навучэнцаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” ( глядзі дадатак 19). Апрацоўка вынікаў анкетавання выглядае наступным чынам.

Адказваючы на пытанне “Чаму, па Вашым меркаванні, садзейнічаюць заняткі па турыстычнай дзейнасці?”, навучэнцы ў цэлым выявілі станоўчыя адносіны да турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Найбольшы працэнт навучэнцаў ( 80%) лічыць, што здзяйсненне турысцка-экскурсійнай дзейнасці садзейнічае знаёмству з акаляючым светам, са славутымі мясцінамі роднага краю; 64% навучэнцаў адзначылі, што турысцка-экскурсійная дзейнасць дапамагае набыць новыя веды; меншая колькасць навучэнцаў (44%) лічыць, што экскурсійны турызм садзейнічае адпачынку.

На пытанне “Для Вас удзел у турыстычнай паездцы – гэта “ навучэнцы адказалі наступным чынам:



  • 84% навучэнцаў лічаць, што турыстычная паездка – магчымасць атрымаць новыя веды, уменні і навыкі як будучаму спецыялісту ў вобласці турызму і гасціннасці;

  • 62% навучэнцаў разглядаюць турыстыную паездку як магчымасць спалучыць набыццё новых ведаў і адпачынак;

  • для 40% навучэнцаў турыстычная паездка – гэта зносіны за межамі навучальнай установы і магчымасць атрымаць новыя веды.

На пытанне “Ці ў дастатковай меры Вы валодаеце методыкай правядзення экскурсій для арганізацыі сваёй прафесійнай дзейнасці?” навучэнцы адказалі так: 92% навучэнцаў – не, патрэбна яшчэ вучыцца; 8% - не ўпэўненыя ў сваіх ведах.

На пытанне “Дзе Вы жадаеце працаваць пасля навучання?” навучэнцы адказалі наступным чынам: 42% навучэнцаў жадаюць у далейшым працаваць у турыстычных агенцтвах і тураператарскіх кампаніях; 37% навучэнцаў аддаюць перавагу гатэльнаму бізнесу; 14% бачаць сябе ў якасці экскурсаводаў; 7% навучэнцаў вабіць уласны бізнес (свой варыянт адказу).

Такім чынам, праведзенае апытанне прадэманстравала, што турысцка-экскурсійная дзейнасць вабіць навучэнцаў, дапамагае сфарміраваць прафесійную зацікаўленасць, рэалізаваць комплекс асабістых задач (зносіны, адпачынак, знаёмства з акаляючым светам), а таксама акрэсліць сферу прафесійнай дзейнасці пасля набыцця сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Заключэнне

На сучасным этапе менавіта турысцка – экскурсійная дзейнасць выступае як сваеасаблівы “выратавальны сродак” у пытаннях фарміравання прафесійнай цікаўнасці навучэнцаў, уплывае на духоўнае, культурнае, сацыяльнае і асобаснае развіццё маладога чалавека.

Паспяховасць работы куратараў у ажыццяўленні турысцка - экскурсійнай дзейнасці праз рэалізацыю прапанаванай мадэлі ў значнай ступені залежыць ад захавання адпаведных умоў, якія прадугледжваюць:

■ планаванне работы сумесна з навучэнцамі групы;

■ канструяванне адносін з групай у залежнасці ад педагагічнай сітуацыі з улікам індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў;

■ прыцягненне ўсіх навучэнцаў да грамадскіх спраў і адказнасць за іх;

■ дапамогу навучэнцам у выкананні многіх грамадскіх роляў;

■ прадухіленне абыякавасці, бескантрольнасці і неадказнасці;

■ садзейнічанне развіццю ў навучэнцаў самакіравання, ініцыятывы, грамадскай актыўнасці і прафесійнай накіраванасці.

У аснове мадэлі турысцка – экскурсійнай дзейнасці ляжаць ідэі гуманізацыі. Акцэнт робіцца на звароце да асобы навучэнца, на- кіраванні працэсам яго прафесійнага станаўлення. Турысцка – экскурсійная дзейнасць - гэта працэс развіцця сістэмы ведаў; фарміраванне ў чалавека адносін да акаляючага свету з каштоўнаснага пункту гледжання, узбраенне навучэнцаў вопытам творчай прафесійнай дзейнасці і пры гэтым умелая арганізацыя вольнага часу.

Усё гэта ў далейшым забяспечыць навучэнцу паспяховасць у жыцці, у прафесійным станаўленні, у вызначэнні сваёй асабістай грамадзянскай пазіцыі. Дзейнасць такіх спецыялістаў ў сферы турызму і гасціннасці будзе спрыяць поспеху ўсёй турыстычнай галіны і ў канечным выніку - прагрэсу дзяржавы.

Спіс літаратуры


1.Барчуков, И.С. Экскурсионная деятельность в индустрии гостепреимства: учеб. пособие для вузов/ И.С. Барчуков, Ю.Б. Башин, А.В. Зайцев, Л.В. Баумгартен; под общей ред. Ю.Б. Башина.- М.: НИЦ Инфра-М, 2012

2.Матюхина, Ю.А. Экскурсионная деятельность: учеб. пособие/ Ю.А. Матюхина, Е.Ю.Мигунова.-М:Альфа-М.,НИЦ Инфра-М, 2012

3.Ухтинская, М.В. Туристско-экскурсионная деятельность как одно из перспективных направлений формирования и развития духовно-нравстенной культуры школьников/ М.В. Ухтинская // Теория и практика современного образования- М., 2012- С.105-110

4.Центр образования и деятельности туризма [Электронный ресурс]- 2015.-Режим доступа: http: // edutravelagency/com/- Дата доступа: 3.02.2015





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка