Трыялет убачыў зорны я ланцуг у небе, сьсечаным вятрамі. У пералівах, ліхтарамі — Убачыў зорны я ланцуг… І хай я сьлепну. За дварамі Зазьзяў вясёлкай змрочны луг! Убачыў зорны я ланцуг у небе, сьсечаным вятрамі. Геній




Дата канвертавання27.05.2016
Памер11.94 Kb.
ТРЫЯЛЕТ

Убачыў зорны я ланцуг

У небе, сьсечаным вятрамі.

У пералівах, ліхтарамі —

Убачыў зорны я ланцуг…

І хай я сьлепну. За дварамі

Зазьзяў вясёлкай змрочны луг!

Убачыў зорны я ланцуг

У небе, сьсечаным вятрамі.

ГЕНІЙ

Вы не ўсьвядомілі, панове:

З глыбін, з пачварнае ральлі

Ён нарадзіўся — ад зямлі,

Але пакіне сьлед у Слове!

І будзе ён не “а палове”,

Не у натоўпе, дзе былі

Вершаскладаньня каралі…

Вы не ўсьвядомілі, панове, —

Ёсьць шлях: любоўю сьвет заліць…

І міласэрнасьцю зайграе

Душа — ягоная — жывая!..

Ёсьць шлях: любоўю сьвет заліць!

Дальбог, няма вышэй аздобы.

Хай азіятчына, Эўропа

Сабе будуюць закуткі…

А ён… суцэльны на вякі!

***


Быў дзіўны вечар на зямлі:
Аблокі шэрыя сышлі,
Стаміўся дождж і вецер сціх,
У зорках толькі маладзік
Свяціў хвалюючым агнём
На цёмны лес, на сад і дом...
І гнаў у багну змрок і цень —
Каб абвясціць нарэшце дзень.

Да бога

О слаўны Божа, дай нам веры


І душы нашы акрылі,
Каб страшнай смерці і хімеры
Не знаць на бацькавай зямлі.

Каб цяжкі крыж выпрабаванняў


Пранесці з чыстаю душой,
І дачакацца злітавання
І справядлівасці Тваёй.

Матылёк

Матылёк узлятае пад неба


І, бязважкі, ляціць з вышыні
У чароўныя летнія дні,
На палеткі шумлівага хлеба.

Ён паклоніцца жытняму полю


І спрадвечным натоліць душу,
Ды наноў узляціць за мяжу,
Дзе няма ні раздраю, ні болю.

***


У незваротнасці, між слоў і слёз,
Калі адчай нахлыне безвыходны,
Ёсць мілы вобраз і нязнаны лёс —
І вера светлая ў край свой родны...



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка