Трыялет Мне доўгае расстаньне з Вамі Чарней ад Вашых чорных кос. Чаму ж нядобры час прынёс Мне доўгае расстаньне з Вамі? Я пабляднеў ад горкіх сьлёз I трыялет пачаў славамі: Мне доўгае расстаньне з Вамі Чарней ад Вашых чорных кос




Дата канвертавання11.06.2016
Памер5.57 Kb.
Трыялет

Мне доўгае расстаньне з Вамі


Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
I трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

(1910)



Трыялет

Калісь глядзеў на сонца я,


Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць.
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.

(1912)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка