Тры галоўныя выклікі новаму Рэктару егу 7 красавіка 2015




Дата канвертавання27.03.2016
Памер21.74 Kb.
Тры галоўныя выклікі новаму Рэктару ЕГУ

7 красавіка 2015

Наступны дакумент быў падрыхтаваны ў рамках Пошуковага камітэта. Дадзеная версія ўключае думкі, выказаныя ў ходзе пасяджэння Кіроўнай рады 30 сакавіка 2015 года.

Кіроўная рада Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прызнае, што ЕГУ сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі. Для таго, каб працягваць будаваць якасны ўніверсітэт, ЕГУ павінен вельмі тэрмінова звярнуцца да трох асноўных выклікаў:

1) з удзелам выкладчыкаў, адміністрацыйнага персаналу, студэнтаў і донараў заняцца карэктыроўкай сваёй будучай стратэгіі, 2) стварыць фінансава ўстойлівую ўстанову, 2) выканаць знешнія акрэдытацыйныя патрабаванні. Кіроўная рада разумее, што мы цяпер шмат чакаем ад новага кіраўніцтва, Сенату, студэнтаў і супрацоўнікаў ЕГУ, і абяцае зрабіць усё, што ад іх залежыць, каб падтрымаць дзейнасць і быць часткай гэтага працэсу.

Паспяховае вырашэнне гэтых задач мусіць уключаць старанна скаардынаванае планаванне дзеянняў з мэтаю іх сінхранізацыі. Рэалізацыя акадэмічных, культурных і палітычных місій ЕГУ залежыць ад плацежаздольнасці, акрэдытацыі, яснасці місіі і стратэгічнага кіравання.



  1. Члены супольнасці ЕГУ павінны граць важную ролю ў распрацоўцы будучай стратэгіі ўніверсітэта. Сенат і студэнтцтва будуць прадстаўленыя ў Кіроўнай радзе. Працоўныя групы мусяць быць створаныя, каб абмеркаваць розныя варыянты будучыні ўніверсітэта і падыходы да вырашэння праблем акрэдытацыі. Два пытанні, дзе погляды донараў будуць мець асаблівае значэнне: (1) выніковае пашырэнне набору студэнтаў з рускамоўных раёнаў за межамі Беларусі і (2) выніковае адкрыццё другога вучэбнага корпуса ў Беларусі.



  1. Бюджэт ЕГУ павінны быць збалансаваны. У гэтым годзе ўніверсітэт прыцягвае рэсурсы з Траставага фонду, якія перавышаюць гадавыя ахвяраванні донараў. Гэта не можа больш працягвацца. Балансіроўка той часткі бюджэту, якая напаўняеца праз Траставы фонд, павінна быць дасягнута да канца 2015-2016 бюджэтнага года.

Кіроўная рада ўстанаўлівае два кіруючыя прынцыпы для гэтага працэсу: 1) Значная частка неабходных зменаў павінна быць запланаваная цягам бягучага навучальнага года, але ўсе змены павінны строга прытрымлівацца нарматыўных кансультатыўных працэсаў ЕГУ і патрабаванняў Літоўскага заканадаўства па рэструктурызацыі/скарачэнні. 2) Для дасягнення ўзроўню неабходнага скарачэння ЕГУ мае патрэбу ў большай гарызантальнай адміністрацыйнай структуры без пазіцый прарэктараў, дзе паасобныя офісы маюць большыя паўнамоцтвы і адказнасць. Гэта нялёгкія змены, але стварэнне гарызантальнай структуры кіравання ўтварае значныя магчымасці для інавацый і творчасці.

  1. Пытанні акрэдытацыі і распрацоўка Стратэгічнага плана. Папярэднія кансультацыі аб працэсе стратэгічнага планавання варта пачынаць з вясны 2015 года з удзелам розных зацікаўленых груп і распрацоўкаю агульнай шкалы як для самога працэсу стратэгічнага планавання, так і для прамежкавых вынікаў і рэгулярнай зваротнай сувязі ў/з супольнасцю ЕГУ, а таксама Кіроўнаю радаю. Першы даклад аб гэтым працэсе павінны быць прадстаўлены на Асамблеі донараў у чэрвені 2015 года, а праект Стратэгіі мусіць быць завершаны да канца 2015 года. Да пачатку 2016-2017 навучальнага года Стратэгічны план павінен быць завершаны і стаць часткаю справаздачы па самаацэнцы, якая будзе прадстаўлена Літоўскаму цэнтру кантролю якасці вясною 2017 года.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка