Трэба памяць берагчы – І ў снапы збіраць калоссе, І ў гаючыя ключы Успамінаў незабыўных Дзень наступны акунаць




Дата канвертавання01.05.2016
Памер164.86 Kb.
У с т у п .
Каб што-небудзь засталося,

Трэба памяць берагчы –

І ў снапы збіраць калоссе,

І ў гаючыя ключы

Успамінаў незабыўных

Дзень наступны акунаць:

Што было – ўсё будзе дзіўным…
Вось і сёння пачынаць

Буду новую гаворку,

Вершаваны свой раман.

М і к о л а .
Пазаўчора надвячоркам

Да мяне заходзіў пан:

Пан Яцкоў1 - паэт, музыка,

Старажытны сябра мой.

Дай, - крычыць, - з твайго арыка



Мне глытнуць! І пэндзаль2 свой

Падрыхтуй, бо праца будзе –

Зараз што табе скажу!..”
Сеў, прыняў сто грам на грудзі,

Каб пазбегнуць мандражу3,

І пачаў апавяданне –

І цягнулася да рання

Гэта нізка дзіўных слоў…


Ш ч о д р а с ц ь .
Братка, ведаеш – адмоў

Не люблю я: калі просяць,

Я, як той, блін, піянер4 !

Скажаш “не” – дык вокам косяць,

Абгаворваюць, паносяць

І псуюць увесь пленэр5.
Песень дзесьці незлічона

Я рассыпаў6 – хай пяюць!

У фінансах – як варона:

Ні капейкі не даюць
Праўда, сябра мой Капланаў7

Адслюмачвае заўжды

Вельмі шчодра, без падману –

Ну, дык то ж яны, дзяды!

Там сумленне – на узроўні

І слановая там косць!

І на іх падобнай роўні

Я не бачу зараз штось.

С е л і в о н .
Ну, дык вось, браток: аднойчы,

Скажам так, бліжэй да ночы,

Зазвінеў мой тэлефон:

Я – Святлана Селівон8 !



Мне Мікуліч9 расказала,

Вашы песні паказала –

Да спадобы мне яны!

Усё не тыя “ай-ны-ны!”,

Што мы чуем кожным разам!

Дайце штосьці мне папець!

Заманалі ж пераказы –

Трэба й аўтарскае10 мець!”…
А мне што – няхай спрабуе!

Мо капейку дзе надзьмуе…

Эх, святая прастата!

Малады быў – цемната!..
І запела Света песні.

Помню, “Белага каня”11

Ахрысціла ў лёс.

Хоць трэсні!

Вось такая, брат, х..йня…
Потым знікла ненамнога,

А не так даўно ізноў

Нашы стрэліся дарогі, -

Ой, Панас, не маю слоў:

Засадзілі нашу Свету

У прадзюсерскі цэнтрал!

Варты ён вянка санетаў –

Той ці табар, ці кагал12.

П р а д з ю с е р ы .
Там Шаўчэнка13 гоіць раны

І Ярковіч14 побач з ім,

Люба-Дорага” Святланы



І – гурт “Краскі” над усім.
Лезе шчэ туды і Грыня

Павароцці-Палішчук15,-

Не ўзарваўся б ён на міне!

І куды палез, дундук16 ?..
Бо абдураць хлопцы тыя, -

Ой, прадзюсераў пільнуй:

Абяцанкі – залатыя,

Як да справы – вось вам х..й.
Ну, Ярковіч – той прасцейшы:

І абдыме, і усцешыць,

Будзе “Technics” абяцаць;

Зваў кантракты падпісаць,

Ды Шаўчэнка не дазволіў –

Пасмяяўся нам у твар:

Вунь - у РУПІСе17 вам воля!



Там ваш будзе ганарар!”…
Крыўдна: песень узялі ладна

Ды мільёны жа грабуць!

Ну, скажы ты мне, - не гады?!

А мазгі жа як ..буць!
Ну, вядома ж, славы хочуць

Незямной – і ўдзень, і ноччу:

Вунь касэту18 накляпали

(Ні капейкі зноў не далі),

Па ўсіх радыё пяюць,

Тэлебачанне клююць –

У Магілёве асабліва:

Тут – Яцкоў і трэба – тут.
І ўчапіліся – на дзіва!

І праклалі свой маршрут.

У “Ранёханька”19 спачатку

Зазывалі йны мяне:

Усё, - казалі, - будзе гладка!



Слава Вас не абміне –

Вобласць цэлая пабачыць

Кампазітара свайго!

Трэба Вам на педарачу!

А-га-га ды о-го-го!”…
А навошта?” – я падумаў, -

Абыдуцца без мяне.

Тут як-небудзь ды без тлуму

Пагляджу іх у кіне.

Т э л е п е р а д а ч а .
Ледзь падняўся раніцою:

Сем гадзін! Ой, Божа ж мой! –

Сплю я шчэ такой парою,

Мой ты вечны неспакой!..
Panasonic” пхнуў у плечы –

Ну, паказвай, давай!

О, дзяўчыначка шчабеча,

Ды натхнёна так аб нечым

Непаўторным, добрым, вечным!

Не гаворка – чысты рай!..
Братка мой, гляджу: вылазіць

Пан Шаўчэнка з-за куліс –

Саматужным гэткім князем,

І глядзіць з прыжмурам, ліс!
І за словам цягне слова,

І, вядома ж, пра Яцкова

Выціскае штось з сябе,

Сам з сабой у барацьбе –

Бо няма ж мяне там побач,

Хоць і быў “Прыйсці!” загад.
Ну, а што, калі хвароба?

Ці мяне пабіў дзе град?..
Тут вядучая паціху

Ды за плечы гэта ліха –

І паночка пхнула вон.
Праз імгненне Селівон

З нейкім парубкам патлатым20 -

Ці то сонным, ці паддатым –

Заляцела ў тую хату,

На канапу ды ў галоп,

І адразу – прама ў лоб:

Самы лепшы кампазітар –



Ну, вядома ж, ваш Яцкоў!”

А вядучая: “Ідзі ты!” –

Селівон: “Ja, ja!21 Без слоў!”
І запела “Маму з татай”22:

Першай фразы, блін, няма!

Патаптала мае грады!

Працаваў я што – дарма?!
А народу – да спадобы:

У вядучай слёзы, бач, -

Адчувальная асоба

На чале тых перадач.

Хто ты, дзеўчына-зазноба?

Тут пачуў: “Аксана Ткач”23.
А тым часам перадача

Набыла свой паталок –

Селівон з лахматым мачо24

Прадудзелі “Грабяшок”25

І пабеглі. Ну і ладна!

Вось бывае як, браток!..”
Тут Мікола змоўк дакладна,

Кавы выхлебаў глыток,

Пасядзеў, падумаў трошкі,

Уздыхнуў: “Мае вы мошкі!..”

І прадоўжыў песню зноў.

П р а п а н о в а .
Знаеш, браце, ад высноў

Я цягну ўсё гэта роўна –

Каб ты лепей зразумеў.

Ну, а зараз – аб галоўным.
Азірнуцца не паспеў –

Тэлефон узвіўся зыкам:

Добры дзень! Аксана Ткач!



Ой, зрабіць мне трэба з шыкам

Перадачу! Хоць ты плач!..

Люба-Дорага” сказала,



Што Вас ведаюць шчэ мала

Й да іх табара-кагала

Трэба Вас, блін, падключаць!

А ці можам мы сустрэцца –

Вершам, песняю сагрэцца

І на камеру ўсё зняць?”
Чаму нельга? Калі ласка!

Праўда, тут ужо была

З Бардзілоўскай26 ператраска –

Вёска, помню, ой гула!..
Ну, дамовіліся ладам.

Ды з-за тых любімых гадаў

Пераносілі не раз:

То гастрольныя прынады,

То ў Ярковіча як раз

З Прэзыдэнтам перамовы;

То не дояцца каровы,

То не лепшыя умовы,

То – глядзі ты! – у Яцковых

Выступленне у шпіталі27
Ну, мяне вы, блін, дасталі! –

Ўжо Аксана лямантуе, -

І нашто я ўлезла ў тую

Авантуру для дурных?!”
Хутка, праўда, выпаў міг:

Усё, дамова – мы і “Люба”,

І вада з агнём, і трубы,

І грамы фанфараў тых!..
Ну, з дрыжэннем у каленях,

На сабаках ды аленях

Паляцелі мы з Брылёў

Прама ў стольны Магілёў.
Т э л е с т у д ы я .
Тэлебачання будынак28.

Дзверы. Дзядзька з кабурой:

Так: стаяць! А ну, куды вы?



Не шуткуйце тут са мной!

Да Аксаны? Хто такая?

А-а, з “Ранёханькі”? Лады!

Пачакайце – пагукаю.

Прыйдзе – пойдзеце тады!”
Пазваніў. Бяжыць дзяўчына –

Да высокая, аднак!

Зараз будзе нам учынак –

Гэта ж вам не проста так!..
На другім паверсе. Мама! –

Колькі ж фэйсаў дарагіх!

Нібы тэлепанарама

Вунь і тых, і тых - жывых!

Можна нават іх памацаць

І гаворку з імі збацаць, --

Во, Панас, куды я ўлез,

У які, ты глянь, працэс!..
Тут адзін з іх адарваўся

Ад камп’ютарнай гульні:

Ксана, чуеш – без ху..ні



Дзень твой сёння не застаўся:

Там Ярковіч абкрычаўся –

Паляцелі рамяні.

І сядзяць сярод Бялыніч,

Недзе там машыну чыняць,

Са спазненнем будуць тут.”

Я падумаў: о, зэр гут29!

Нешта з імі сустракацца

І ізноў перасякацца –

Ну, ніякага жадання!

Мо таму, што на падмане

Не збудуеш – а ні-ні!

Трэба ж правілаў гульні

Хоць прытрымлівацца неяк,

А то, хлопцы, прападзём:

Так застудзіць ды завее,

Што й шляхоў не разбяром…

П а д р ы х т о ў к а .
Ну, дык вось. Унізе – зала,

Усяго жа там навалам –

Тэлекамер, правадоў,-

Аж заблыталася Ала30,

Покуль лезла да стулоў;

Нават з “плазмай” тая хата –

Вунь экран тырчыць які!
Лепшы з лепшых аператар

(Так сказалі!) усё заўзята

(Што здзіўляе – і без мата!)

Аглядае з-пад рукі.
Гэта сам Сяргей Вішнеўскі31 -

Супер – пупер – экстра – клас!

Так, - глядзіць, - куды брылеўскіх



Мы запхнём на гэты раз?

Можа, тут вось – на канапе?

Не, вось тут: пад сіні фон

Добра будка ў кадр патрапіць!

Так, чапляйце мікрафон!”
Прышпандорылі “пятлічку”

(“Раз-раз-раз – і на матрац!”),

Усіх зрабілі пераклічку –

Усе на месцах. У добры час!

З а п і с .
Белакрылыя пытанні

Паляцелі да мяне:

Пра высокае абранне,

Пра культурнае ўзніманне,

Пра надзеі, спадзяванні

На радзіннай старане…
У гэта ўсё зачаравана

Углядалася Аксана, -

І было мне добра бачна,

Што ўзнікае перадача,

Што скразной драматургіі

Вымалёўваецца шлях;

Што адказы ўсе даўгія

І занадта ўжо ліхія

Будуць рэзацца. Ой, жах!..
Зіхацеў бы шчэ бясконца,

Нібы чэрвеньскае сонца,

Нібы той сівенькі круль,

Але ёсць расклад, дарэчы, -

Ён пачаў піхаць у плечы

І пагнаў усіх адтуль.

Р а з м о в а .
Доўга шчэ мы размаўлялі

Каля лесвіцы крутой

Пра жыццёвыя каралі

Пад адвечнаю слатой –

І ніяк нагаварыцца,

Словам, думкай наталіцца

Не маглі. Бывае ж так!..
І галоўнае – мастак

Узяў у рукі справу гэту!

Вось якія ў нас кабеты!..
А ты кажаш: “Бабы, бабы!”, –

Так узвіцца ў неба нам бы!

То ж – багіні! Паглядзі!

А не бачыш – дык сядзі!”…
Уздыхнуў Мікола з густам,

Варухнуў ссівелым вусам,

Паўхвіліны памаўчаў

І ізноў рыпець пачаў:
Ты ж, мой братка, разумееш,

Што вось гэта ўсё – падзея,

Што адной размовы мала,

Што для добрага фіналу

Трэба бачыць і Брылі32 -

Дзе бярозкі, хаткі, сала,

А ў нябёсах – жураўлі33.
А ў кішэнях – вецер свішча,

Як гавораць – хоць шаром.

Дзе б знайсці якую тышчу,

Каб гасцям сказаць: “Шалом!”34 ?
От, жыццё якое, братка!

І куды нас завядуць?..
А назаўтра ненаглядка

Ў Магілёў дарогай гладкай

Паляцела: мо, дадуць

Хоць якіх капейчын трохі?..
Не дарэмна біла ногі –

Нешта ўсё ж такі далі!

Г о с ц і .
А тым часам загулі

Ўсе брылеўцы: “Едуць, едуць! –

Вунь пабіты “Рафік”35 прэ!”…

І бягуць, як чуркі36, следам, -

Чорт іх сам не разбярэ!
Вось і госці дарагія!

З імі – Ала, з ёй – тугія

Хатулі: абедаць будзем!

Ёсць жа Бог на свеце, людзі!..
Вунь Аксана сваім вокам

Выбірае магістраль;

Лезе вунь з машыны бокам

Аляксеенка Віталь37 -

Цягне стос апаратуры;

І Мікола тут – шафёр.

Д о м к у л ь т у р ы .
Расчыніўся Дом культуры,

А на сцэне – слаўны хор38:

Беларускія ўсе строі,

Хваляванне і імпэт.
Й пачалося: “Усіх пастроіць!

Ой, такіх не бачыў свет:

Усміхайцеся хоць троху –

Так жа нельга камянець!

Ды каб смех быў, а не рогат!

Ды і часу ў нас нямнога –

Трэба шмат чаго паспець!”…
І круціўся безупынна

Артыстычны той віхур, -

Усё было належным чынам,

І Аксана, нібы з гліны,

Вырабляла свой ажур39.
Ну, а потым – наваколле,

І бярозкі, і палі, -

Усё адыгрывае ролю,

Бо патрэбна, каб Брылі

Абазначыліся пэўна

У кантэксце тым напеўным,-

То ж кіно, браток ты мой!..
Х а т а .
Напаследак за сабой

Павялі да хаты роднай

Праз аблуплены пад’езд,

Праз суседскі інтарэс:

Ды на то ж яны суседзі –

Каб усё, як след, агледзець,

Каб усіх абгаварыць,-

Маць іх так іці ядрыць!
Тут яшчэ сабака мой40

Паказаў хрыпаты голас –

Аж збялеў шафёр Мікола:

Убярыце псіну! Ой!..”


Ну, насілу адцягнулі

Ваўкадава ад яго –

І з палёгкай уздыхнулі,

І ізноўку да ўсяго,

Што патрэбна, прыступілі:

Паглядзелі, пахадзілі,

Абышлі “іканастас”41,

Тэлекамеру ўключылі

Вось ужо ў каторы раз.
Алу добра так здымалі,

Усё пытаннямі пыталі –

Ледзь адбілася ад іх.

Потым гэтым вось народам

Смачна елі бутэрброды –

І бясконцым быў той міг…
А напрыканцы імпрэзы

Паказалі “Гронку бэзу”42;

Пад слупом, што ля дарогі,

Пастаялі, нібы пні,

І да сонечнай аблогі,

У далёкія агні

Паляцелі лёгкім ветрам…

К о д а .
Братка, нават цяжка ўпетрыць,

Што здымалася кіно,

Што пакруціцца яно

На дзяржаўных двух каналах!..
Во брылеўцам шчэ навала –

Як ім гэта перажыць?..

Ну, а нам што? Будзем жыць!..”
І замоўк сівы музыка,

І ўздыхнула цішыня,

Зачапіўшыся за зыкі

Адыходзячага дня,

Увабраўшы голас гэты

З інтанацыяй паэта, -

Нешта ж чоркае хлапец…
Вось і ўсё, сябры.

Канец.
14 – 21 чэрвеня 2003 г.


З а ў в а г і і т л у м а ч э н н і

1 Мікола Адамавіч Яцкоў – кампазітар і паэт, дырэктар Брылеў-

скага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна.



2


 Пэндзаль – пучок шчаціння, валасоў або шэрсці, прымацаваны да

ручкі, які служыць для нанясення фарбы, клею і падобнага на па-

верхню чаго-небудзь.


3


 Леў Мільяненкаў у сваёй кнізе “По ту сторону закона. Энцикло -

педия преступного мира” вызначае так: Мандраж – испуг; страх



быть разоблачённым.

4


 Ад французскага pionnier – першапраходзец, пачынальнік, той,

хто пракладвае новыя шляхі ў якой-небудзь вобласці дзейнасці.



5


 Ад французскага plein air вольнае паветра – жывапіс на адкры-

тым паветры (у супрацьлегласць жывапісу ў майстэрні); пленэр-

ным жывапісам называецца звычайна жывапіс, які імкнецца да

перадачы натуральнага асвятлення і вольнага асяроддзя і ўтвара-

ючы рэальныя адценні колеру, непасрэдна назіраемыя ў прыро-

дзе.


6


 На момант разгарнуўшыся падзей Мікола Яцкоў напісаў каля

650 песен на вершы шматлікіх паэтаў.



7


 Ізмаіл Львовіч Капланаў – кампазітар.

8


 Святлана Селівон – спявачка, салістка ансамбля “Люба-Дорага”.

9


 Надзея Анатольеўна Мікуліч – спявачка, заслужаная артыстка

Рэспублікі Беларусь, выканаўца песні М.Яцкова “Адчапіся ад мяне” (словы Івана Басецкага).



10


 С.Селівон спявала выключна народныя песні, і менавіта песні

М.Яцкова былі першымі аўтарскімі ў яе рэпертуары.



11


 Песня на верш Сцяпана Сяргея.

12


 І цыганскі табар, і жыдоўскі кагал тут вельмі дакладныя для

характарыстыкі сутнасці пазначанага прадзюсерскага цэнтра.



13


 Валеры Ігаравіч Шаўчэнка – кіраўнік прадзюсерскага цэнтра

“Группа “Краски”.



14


 Аляксандр Леанідавіч Ярковіч – дырэктар прадзюсерскага цэнтра

“Группа “Краски”.



15


 Рыгор Ізяслававіч Палішчук – спявак.

16


 Леў Мільяненкаў у сваёй кнізе “По ту сторону закона. Энцикло-

педия преступного мира” вызначае так: дундук – бестолковый



человек.

17


 “Республиканское Унитарное Предприятие Интеллектуальной

Собственности” па ахове аўтарскіх правоў.



18


 Аўдыёкасэта “Вечеринка «Любо-Дорого»”, куды ўвайшлі тры

песні Міколы Яцкова на словы Пятра Сырадоева: «Ах, гармонь!»,

«Весною в счастье верится» и «Заветные слова».


19


 Ранішняя праграма Магілёўскага абласнога тэлебачання.

20


 Ігар Волкаў – гітарыст і баяніст ансамбля “Люба-Дорага”.

21


 З нямецкага: “Так, так!”

22


 Песня Міколы Яцкова на верш Леаніда Пранчака.

23


 Аксана Ткач – вядучая праграмы “Ранёхонько”.

24


 Слова, якое прыйшло аднекуль з іспанскай мовы, і абазначае

мужчыну, які заўсёды праяўляе свае мужчынскія якасці – муж-

насць, прыгажосць, моц, розум і г.д.


25


 Песня Л.Шурмана на словы М.Цвятаевай.

26


 Маецца на ўвазе перадача Магілёўскага абласнога тэлебачання,

якую ў 1999 годзе здымала ў Брылях Наталля Ўладзіміраўна Бардзілоўская.



27


 Маецца на ўвазе выступленне Алы і Міколы Яцковых 12 чэр-

веня 2003 г. ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.



28


 Магілёўскае абласное тэлерадыёаб’яднанне месціцца па адра-

су: г.Магілёў, вул.Першамайская, 83. Склад аб’яднання: тэлека-

нал “Магілёў – 1”, радыёстанцыя “Радыё Магілёў”. Аб’ём вяш-

чання: ТК “Магілёў – 1” – 12 гадзін вяшчання кождзённа па Магі-

лёўскай вобласці з ахопам часткі раёнаў Гомельскай, Віцебскай

і Мінскай абласцей; РС “Радыё Магілёў” – 15 гадзін вяшчання

кождзённа па Магілёўскай вобласці, а таксама памежным раёнам

іншых абласцей Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.



29


 Нямецкае Sehr gut! - Вельмі добра!

30


 Ала Міхайлаўна Яцкова – жонка Міколы Яцкова.

31


 Сяргей Вішнеўскі – аператар Магілёўскага абласнога тэлебачан-

ня, муж А.Ткач.



32


 Вёска ў Магілёўскім раёне, дзе жывуць і працуюць Ала і Міко-

ла Яцковы.



33


 Тут гучаць матывы верша Міколы Яцкова “Мая вёска”:

Не на ўсіх яна картах ёсць –

Гэта вёсачка з назвай ціхай,

Дзе прабегла мая маладосць, Дзе ўсяму я вучыўся пакрыху,

Дзе гарыць васільковае неба

І ў прасторы плывуць жураўлі…

Мне, здаецца, нічога не трэба,

Бо ўжо ёсць у мяне Брылі.

34

 Жыдоўскае “Шалом” - “Вітаю” - שלרם

35


 «RAF» - вядомая ў савецкія часы марка мікрааўтобусаў, выпускаліся ў г.Рызе (Латвія).

36


 Не вельмі добрая мянушка прадстаўнікоў усходніх народаў.

37


 Віталь Аляксеенка – аператар Магілёўскага абласнога тэлеба-

чання.


38


 Фальклорны ансамбль “Зараначка” Брылеўскага СДК.

39


 Леў Мільяненкаў у сваёй кнізе “По ту сторону закона. Энцикло-

педия преступного мира” вызначае так: ажур – всё хорошо, поря-



док..

40


 Чак, сабака пароды “нямецкая аўчарка”.

41


 Фотаздымкі на сцяне аднаго з пакояў у кватэры Яцковых, на якіх

Мікола і Ала сфатаграфаваныя з рознымі вядомымі дзеячамі бе-



ларускай культуры і палітыкі.

42


 Песня Міколы Яцкова на верш Тамаша Ляшонка.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка