Трафімчык Анатоль Віктаравіч




Дата канвертавання18.03.2016
Памер8.18 Kb.

Трафімчык Анатоль Віктаравіч. Кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1976 г. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны.

Працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. З нядаўняга часу працуе на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.



Займаецца пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследуе праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Выступае ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Мае больш за 80 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі і інш.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка