Традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Выкарыстоўвалася і для іншых мэт. На Беларусі была пашырана ручная ступа




Дата канвертавання06.07.2016
Памер5.6 Kb.
Ступа
Традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Выкарыстоўвалася і для іншых мэт. На Беларусі была пашырана ручная ступа. Русную ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба часам таполі або ліпы вышынёю 110-120см. У ствале выдзёўбвалі або вапальвалі конусападобную выемку глыбінёй 40-50см і дыяметрам у верхняй частцы 35-40см. Зерне у ступе таўклі таўкачом, тоўстай выструганай палкай з паўкруглымі канцамі, даўжыня якой дасягала 90-110см; для зручнасці трымання ў сярэдняй яго частцы рабілі выемку. Часта таўклі ў два таўкачы. Зерне перад апрацоўкай сушылі, а ў працесе таўчэння для таго, каб лепш аддзялялася шалупенне крыху змочвалі вадой.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка