Тлумачальная запіска




старонка5/14
Дата канвертавання13.03.2016
Памер2.43 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

Працуем з гістарычнай інфармацыяй.

1. Ці можна лічыць падрыхтоўку да вайны эканамічным сродкам вырашэння праблемы, адзначанай у мемарандуме германскага кіраўніцтва ад 1936 г.? Дайце маральную ацэнку намерам германскага фюрэра. 2. Чаму Гітлеру ўдалося атрымаць падтрымку ў асяроддзі германскага грамадства ? Выкарыстайце змест мемарандума 1936 г. 3. Вызначце, якія фактары паўплывалі на вынікі грамадскага апытання ў Саарскай вобласці ? 4.Дакажыце, што выступленне германскага фюрэра ў рэйхстагу з'яўляецца дэмагагічна-прапагандысцкай прамовай. 5. Растлумачце змест фразы I. В. Сталіна ў час выступлення на XVIII з'ездзе УКП (б) «Толькі распачніце і вайну з бальшавікамі —і ўсё будзе як трэба». 6. Параўнайце прычыны і вынікі заключэння мюнхенскага пакта і падпісання савецка-германскага дагавора аб ненападзенні з пункту гледжання палітычнай практыкі і маралі 1930-хгг.



Працуем з гістарычнымі дакументамі.

Вытрымкі з даклада начальніка штаба аператыўнага кіраўніцтва вермахта генерал-палкоўніка А. Йодля на нарадзе рэйхсляйтэраў і гаўляйтэраў у Мюнхене 7 лістапада 1943 г.

"Необходимость и целеустановка этой войны были понятны каждому еще тогда, когда мы вступили в великогерманскую освободительную борьбу и своим агрессивным ведением войны воспрепятствовали той опасности, которая столь зинмо грозила нам со стороны Польши и западных держав...

2. С приходом [нацистов] к власти обозначаются прежде всего возвращение военной суверенности (всеобщая вониская повинность, занятие Рейнской области) н начало нового вооружения...

3. Аншлюс Австрни принес не только осуществление старой национальной цели, но и наряду с возрастанием нашей военной силы значительное улучшенне нашего стратегического положення. Если до тех пор чехословацкий район угрожающим образом вклинивался в территорню Германни (служа осиным гнездом для Франции и авиационной базой для союзннков, особенно для России), то теперь Чехия оказалась зажатой в клещи. Ее собственное стратегическое положенне стало настолько неблагоприятным, что она должна была пасть жертвой энергичного нападення раньше, чем получит действенную помощь от Запада.

6. Главный результат ... успеха заключался, однако, в том, что восточного противника больше не существовало и проблема второго фронта на основании соглашений с Россией поначалу могла рассматриваться как решенная раз и навсегда.

7. Тем самым центр тяжести ведення войны естественным образом переместился на Запад, где в качестве самой первоочередной задачи вырисовалась защита Рурской области от вторження англичан и французов в Голландию...

12. Одновременно росло осознание все более приблнжающейся опасности с большевистского Востока, которую в Германии видели слишком мало и из дипломатических соображений до последнего момента сознательно замалчивали. Однако сам фюрер эту опасность постоянно из виду не упускал".

1 .Выкажыце ўласныя адносіны да тлумачэння германскім ваенным кіраўніцтвам прычын Другой сусветнай вайны. 2.Чаму праблема другога фронта перапачаткова разглядалася германскім ваенным кіраўніцтвам як вырашаная назаўсёды ?


Тэма 2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі. Вучэбныя задачы.

Даказаць, што пачатак другой сусветнай вайны быў абумоўлены палітыкай заходніх дзяржаў і геапалітычнай стратэгіяй Германіі ў 1920 - 30-ыя гг.

Ахарактарызаваць вынікі ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР і гістарычнае значэнне гэтай падзеі.

Другая сусветная вайна. Другая сусветная вайна ў 1939 - 1945 гг. — найбольш маштабная і кравапралітная ў гісторыі чалавецтва. У яе было ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Палітычнае кіраўніцтва краін Захаду і Усходу не змаглі выпрацаваць сумеснай пазіцыі па стрымліванню агрэсіўных намераў Германіі. Прычым, Англія, Францыя, Польшча, ды і Савецкі Саюз аддалі перавагу кампрамісу з агрэсарам, замест сілавога процістаяння, а ў выніку абраклі сябе на ваеннае выпрабаванне ў больш складаных умовах.

Адсутнасць ўзгодненай дзейнасці ўсіх удзельнікаў прывёў да таго, што перадваенны палітычны крызіс паміж буйнейшымі краінамі перарос у вайну, развязанную Германіяй. Несумненна, што вядучую ролю ў распальванні ваеннага канфлікту адыгралі таталітарныя рэжымы Італіі, Японіі і перш за ўсе, - нацысцкай Германіі.

У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

Першы перыяд (1 верасня 1939 - 21 чэрвеня 1941 г.): пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы.

Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 - 18 лістапада 1942 гг.): напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны, крах германскіх планаў "маланкавай вайны".

Трэці перыяд (19 лістапада 1942 — 31 снежня 1943 гг.): карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне, прыпыненне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераход стратэгічнай ініцыятывы да краін антыптлераўскай кааліцыі.

Чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 - 9 мая 1945 гг.): разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войск з тэрыторыі СССР, адкрыццё 2-га фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад

германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыя Германіі.



Пяты перыяд (9 мая — 2 верасня 1945 г.): разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў, заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія супраць Польшчы была задумана германскімі стратэгамі задоўга да падпісання савецка-германскага пагаднення. Пакуль Германія была занята Аўстрыяй і Чэхаславакіяй у бок Польшчы чуліся завярэнні аб сяброўскіх адносінах. Так, 16 лютага 1937 г. Г. Герынг пры наведванні Варшавы заявіў прадстаўнікам польскага урада, што з боку "'...Германии. намерения лишить Польшу, какой бы то ны было части ее территории. вовсе нет. Германия вполне примирилась со своим теперешним территориальным состоянем. Германия не будет атаковать и, не имеет намерения захватить польский "коридор." Яшчэ больш пераканаўча гучалі завярэнні з вуснаў Гітлера, якІ заверыў 5 лістапада 1937 г. польскага пасла ў Германіі аб тым, што "не будет ныкаких перемен в юрилдическом и политическом положении Данцига. "

Ужо праз тыдзень пасля знікнення з палітычнай карты Чэхаславакіі, увага нацысцкага кіраўніцтва была накіравана на Польшчу. Падрыхтоўка да нападзення ажыццяўлялася, як заўсёды, па трох галоўных напрамках:

ваеннаму, палітычнаму і дыпламатычнаму. Германская дыпламатыя актыўна ўключылася ў работу і хутка разагрэла германска-польскія адносіны да "кіпення". Нацысцкае кіраўніцтва дзейнічала актыўна і беспаваротна. Пад палітычным прыкрыццём актыўна рыхтаваліся да нападзення ўзброеныя сілы. Ужо 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацьвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - "план Вайс" (Белы), а 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб'явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзенні, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г. На сакрэтным паседжанні вярхушкі германскага генералітэта, якое адбылося ў Імперскай канцылярыі 23 мая 1939 г. Гітлер у канцэнтраваным выглядзе выклаў ідэі знешнепалітычных намаганняў германскага кіраўніцтва на бліжэйшую перспектыву. "... Для решення проблем требуется мужество. Нн в коем случае нельзя прндержйваться прннцнпа, будто прнспособленнем к обстоятельствам можно уклоннться от решення этнх проблем. Наоборот, надо обстоятельства прнспособнть к нашнм требованням. Без вторженйя в нностранные государства юш нападення на чужую собственность это невозможно,"-недвузначна заявіў фюрэр.

Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была закончана. Дзеля пастаноўкі канкрэтных задач Гітлер правёў 22 жніўня 1939 г. нараду вышэйшага каманднага складу, дзе выступіў з прамовай. 3 прысут-ным яму запалам і дэмагагічнай рыторыкай ён не толькі ахарактэрызаваў склаўшуюся сітуацыю міждзяржаўных адносін, але і абрысаваў перспектыву іх магчымага развіцця ў бліжэйшыя гады. "...Отношения с Польшей стали невыносимыми, - настойваў германскі фюрэр. Моя политика в отношении Польши, проводившаяся до сих пор, противоречила воззренням нашего народа. Принятию моих предложений Польшей (Данциг, коридор) препятствовало вмешательство Англии. Польша сменила свой тон по отношению к нам. Состояние напряженности на длительный срок нетерпимо.Инциатива не должна перейти в другие руки. ... Нельзя же вечно стоять друг против друга с винтовкой на боевом взводе. Предложенное нами компромиссное решение потребовало бы от нас изменения нашего мнровоззрения, жестов доброй воли. С нами снова заговорили бы на языке Версаля. Возникла опасность потери престижа. Вероятность того, что Запад не выступит против нас, еще велика..."

Завышаная самаацэнка, празмерная самаўпэўненасць, паталагічная безкампраміснасць і запраграміраванасць на барацьбу, на вырашэнне ідэі сусветнага панавання германскай нацыі падштурхоўвалі Гітлера да прыняцця крымінальна-небяспечных рашэнняў. 31 жніўня 1939 г. ён падпісаў дырэктыву аб нападзе на Польшчу.

У ноч, з 31 жніўня на Іверасня 1939 г., калі ўся "ваенная машына" Германіі была гатова да рыўку на Польшчу германскія спецслужбы правялі правакацыйныю аперацыю "Гіммлер." Пераадзетыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні кантрацыйных лагераў, якія валодалі польскай мовай, "захапілі" радыёстанцыю ў германскум горадзе Глейвіц (цяпер польскі Глівіцэ). Непасрэдным выканаўцам аперацыі з'яўляўся штурмбанфюрар СС А. Науйокс. Быццам бы з захопленай радыёстанцыі прагучаў зварот на польскай мове, у якім быў прызыў "аб'ядноўвацца і біць немцаў." Раніцой Гітлер звярнуўся да германскага народа, у яком уся віна за развязванне ваеннага канфлікта была ўскладзена на польскі бок.

1 верасня 1939 г. Германія абрушыла ўсю стальную моц вермахта на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. У першы перыяд вайны асноўныя падзеі разгортваліся на Захадзе еўрапейскага кантынента. Англія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Полыпчай, абвясцілі 3 верасня вайну Германіі. Такія ж заявы зрабілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна прыняла сусветны характар.

Аднак баявых дзеянняў і неабходнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны не распачалі. Нагадаем, што французская армія павінна была на 15 дзень пасля нападу Германіі на Польшчу перайсці ў наступленне. Ваенныя магчымасці Англіі і Францыі па прысячэнню германскай агрэсіі былі больш чым значныя. Разам з Польшчай, на пачатак баявых дзеянняў яны мелі: 172 дывізіі, каля 4 000 танкаў, звыш 7 600 самалётаў, да 36 000 гармат і мінаметаў. Германія ў той час мела 103 дывізіі, 3 200 танкаў, звыш 4 000 самалётаў і 26 000 гармат і мінамётаў. Як бачна пры рашымасці саюзнікаў іх удар на захадзе мог бы карэнным чынам памяняць ход ваенных падзей. У гэтай сувязі начальнік штаба аператыўнага кіраўніцтва ўзброеных сіл Германіі генерал-палкоўнік А. Йодль на Нюрбергскум трыбунале заявіў: « ...есиы мы еще в 1939 г. не потерпели поражения, то это только потому, что примерно 110 французских и английских дивизий, стоявших во время нашей войны с Польшей на Западе против 23 германских дивизий, оставались совершенно бездеятельными ».

Польскае кіраўніцтва спачатку паверыла, што з уступленнем у вайну брытанскія і французскія саюзнікі распачнуць выконваць свае абавязкі. Насельніцтва Польшчы з энтузіязмам сустрэла вестку аб рашэннях Англіі і Францыі ўступіць у вайну, грамадскаць разлічвала, што саюзнікі выканаюць свае абавязкі. Перш за ўсё патрабавалася неадкладная падтрымка авіяцыяй. Але час ішоў, а саюзная авіяцыя ў польскім небе так і не з'явілася.

Германскія войскі ў складзе двух армій "Поўнач" і "Поўдзень," якія абрушыліся на Польшчу, налічвалі 1,6 млн. чалавек, 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, звыш 100 караблеў, каля 6 000 гармат і мінамётаў, якія былі аб'яднаныя у 62 дывізіі, у тым ліку 7 танкавых і 4 матарызованых. Ім процістаялі шэсць польскіх армій: «Модлін», «Паможэ», «Познань», «Лодзь», «Кракаў», «Карпаты», якія былі разгорнуты на мяжы з Германіяй і адна армія «Прусы» - ў тыле, дзве аператыўныя группы: «Нарэў», «Вышкуў» і група «Піскор». Польскія войскі налічвалі каля 1 млн. чалавек, 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалетаў і 13 ввенных караблёў, аб'яднаныя ў 39 дывізій: 16 кавалерыйскіх, 2 бронематарызаваныя і 3 горнастралковыя брыгады. Як бачна, суадносіны сіл былі на баку немцаў: па пяхоце — 1,8 : 1, па артылерыі — 3 : 1, па танках — 4 : 1, па авіяцыі — 5 : 1. Да таго ж поль-скае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне арміі. Калі немцы мелі ў поўнай гатоўнасці 95% сваіх сіл, то палякі - каля 49%.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, валодаючы вялікай ваеннай перавагай акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на "лінію Керзана"- прыкладную мяжу рассялення палякаў, з аднаго боку, і украінцаў і беларусаў з другога, якая была вызначана Пражскай мірнай канферэнцыяй яшчэ ў 1919г. Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан. Многія польскія патрыёты, застаўшыяся вернымі прысязе, працягвалі змагацца, выконваючы свой вайсковы абавязак. Асабліва гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, якія толькі 27 верасня капітуліравалі. Агульнае становішча польскіх войск аказалася катастрафічным. У другой палове верасня польскай арміі- як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тысяч воінаў, прыкладна 140 тысяч былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, якія склалі 16,4 тысяч забітымі, 27,6 тысяч параненымі, было знішчана 933 танкі і бронемашыны, 6 046 аўтамабілі, 360 гармат і мінамётаў, каля 60 самалётаў. Некаторыя аналітыкі лічаць, што вынікі германскіх страт надоўга затрымалі пачатак германскага наступлення на Францыю.

Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнія вобласці Беларусі 1 Украшы. Кіраўніцтва Германіі не толькі ўважліва сачыла за развіццём сітуацыі ў СССР, але і зандзіравала яго гатоўнасць выступіць супраць Польшчы, нават усяляк падштурхоўвала савецкае кіраўніцтва да актыўных дзеянняў. Ужо 3 верасня германскі пасол у СССР Шуленбург высвятляў у В. М. Молатава пазіцыю СССР аб увядзенні войск Чырвонай Арміі ў зону уплыву, акрэсленую германска-савецкім пактам аб ненападзенні. Між тым дзейнасць палітычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза ў гэты перыяд была даволі асцярожнай. Націск германскага боку пастаянна ўзрастаў, які імкнуўся хутчэй уцягнуць СССР у ваенны канфлікт з Польшчай. Нацысцкае кіраўніцтва пастаянна давала знаць, што чакае актыўных дзеянняў: «Мы уверены, - падкрэслівалася ў чарговым германскім пасланні, - что разобьем польскую армню в теченнн одной неделн. Однако в таком случае под германской оккупацней окажутся террнторнн, которые определены в Москве как сфера влняння СССР... Не счнтает возможным Советскнй Союз выступнть протнв польскнх снл н занять этн террнторйн».

У Маскве ўсяляк імкнуліся адцягнуць час, каб не быць улічанай міжнароднай супольнасцю ў прамой падтрымцы германскай агрэсіўнай палітыкі. 5 верасня В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР «считает, что время ещё не наступило... Чрезмерная поспешность может принести нам вред и, содействовать объединению наших врагов». Аднак, нацыстскія лідэры працягвалі падштурхоўваць Савецккі Саюз да актыўных ваенных дзеянняў.

Прыбягаючы да дыпламатычнага лавіравання і запэўнівання, аб неабходнасці падрыхтоўкі войск Чырвонай Арміі, што СССР не чакаў такога імклівага наступлення вермахта, адцягваўся ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны СССР. На чарговай сустрэчы Молотава і Шуленбурга 10 верасня савецкі міністр адзначыў, што « советское правнтельство имеет намерение воспользоваться дальнейшим продвиженнем немецких войск, чтобы заявить, что Польша разваливается на куски, и вследствие этого Советский Союз должен прийтн на помоіць украинцам и белорусам, которым угрожает Германия».1 Заява прадэманстравала, што для СССР баявыя дзеянні супраць польскай арміі не з'ўляюцца галоўнымі, важненшай задачай - ажыццявіць узэяднанне этнічных тэрыторый, на якіх пражывалі ў сваёй большасці беларусы і ўкраінцы.

Сродкі масавай інфармацыі СССР, БССР, УССР разгарнулі шырокую агітацыйна-прапагандысцскую апрацоўку насельніцтва. У цэнтральных газетах «Правда» і «Нзвестня», а таксама ў рэспубліканскіх «Звязда» і «Советская Белоруссня» сталі рэгулярна змяшчацца матэрыялы аб цяжкім лёсе беларусаў на акупіраванай Польшчай тэрыторыі. Рабілася шмат, каб падрыхтаваць жыхароў да ўвядзення войск Чырвонай Арміі ў заходнія рэгіюны СССР.

11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб'яўлена мабілізацыя рэзервістаў. Але і гэтыя дзеянні савецкага боку не задавальнялі германскіх "партнёраў". Каб прымусіць СССР выконваць дасягнутыя дамоўленасці нацысцкія лідэры прыбеглі да палітычнага шантажу. У Маскву было накіравана пасланне, у якім гаварылася, што Германія прыпыніць наступленне супраць Польшчы, а на яе ўсходніх землях будуць створаны буферныя дзяржавы ( беларускую, украінскую, пальскую). У адказ у Берлін была накіравана таксама жорсткая заява, у якой падкрэслівалася, што ў выпадку прыняцце германскім бокам такога рашэння, Савецкі Саюз наогул не начне ваенных дзеянняў.

Развіццё падзей вымушала СССР да прыняцця больш актыўных ваенна-палітычных рашэнняў. Ужо 16 верасня арміі Беларускага (камандуючы М. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С. Цімашэнка). франтоў былі разгорнуты і падрыхтаваны для вызваляльнага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю 2 421 300 чалавек, 5 467 сярэдніх і цяжкіх.гармат, 6 096 танкаў і 3 727 самалетаў.



17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 - Гродна, 21 —Пінск, 22 - Беласток і Брэст. Нарэшце, пасля 20 гадовай акупацыі, сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, працоўныя заходніх абласцей Украіны і Беларусі атрымалі магчымасць уз'яднання.

Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю.У гарадах і весках узнікалі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб'екты.

Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. Савецкія войскі занялі тэрыторыю прыкладна 190 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была адсунута на захад на 200-300 км. Польская дзяржава перастала існаваць. Германія атрымала агульную мяжу з Савецкім Саюзам. У перыяд з 17 по 30 сентября 1939 г. страты войск Беларускага 4)ронту склалі 996 чалавек загінуўшымі і 2002 параненым. Лінія размяшчэння савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з "Лініяй Керзана". Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. і былі уключаны ў склад Украіны і Беларусі. Уз'яднанне народаў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў адзіных дзяржавах з'явілася актам гістарычнай справядлівасці.

Ужо 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй пагадненне "аб сяброўстве і мяжы", па якому паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэкам Нарэв, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змяненні ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву. Заўважым, што польскі эміграцыйны ўрад, створаны 30 верасня 1939 г. В. Сікорскім, кваліфакаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта гаварылася аб непрызнанні і незаконнасці любых акупантаў (савецкіх і германскіх -аут.) і барацьбе разам з саюзнікамі Польшчы за поўнае ўзнаўленне сувернітэту і незалежнасці Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.


Узяднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. Не чакаючы заканадаўчых

актаў, сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перададзена 14 тыс. коней і 33,4 тыс.кароў, а таксама зерне на песеў. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы.

У гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю. Наведаўшы заходніх рэгіёнах Беларусі сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ў дасланым на імя I. В. Сталіна пісьме, так харатэрызаваў становішча : "...Хочу поделиться некоторыми впечатлениями от своих поездок в Западную Белоруссню. Мне пришлось посетить Столбцы, Мир, Тур, Кареличи, Новогрудок, Несвиж, Слоним, Барановичи, Волковыск и много сел и деревень. Белорусский крестьяннн-бедняк, часто и середняк, гол и раздет... Белорусское крестьянство настроено прекрасно, поддерживает во всем, чем может, Красную Армню.. .Прекрасно все говорят по-русски, даже молодежь...

За Белостокам население встречает наши войска более сдержанно, русский язык знают меньше, чаще раздаются выстрелы из-за угла, и из лесу по красноармейцам, командирам..."

Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў, хоць яе прысутнасць не магла не ўплываць на становішча ў краі.

На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 2672 тыс.чалавек, што складала 96,7% выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў было аддадзена 90,7% галасоў. 3 926 абраных дэпутатаў Народнага сходу 363 былі з сялян, пераважна беднякоў і парабкаў, 197 - з рабочых, 166 - з інтэлігенцыі і іншых пластоў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.

Народны сход абраў паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, выслухаўшы заяву паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць просьбу прадстаўнікоў Народнага сходу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз'яднаннем іх з Беларускай ССР.

У склад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, насельніцтва - з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек.

Яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6900 кв.км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні. Пасля перадачы Літве часткі беларускіх зямель плошча рэспублікі склала 223 тыс. кв. км, насельніцтва - 10,2 млн. чалавек. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская.

Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве. Болыл чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, а т'зрыторыя пашырылася на 400 тыс. кв. км. Паводле данных на 22 чэрвеня 1941 г. тэрыторыю БССР складалі 10 абласцей і 188 раёнаў агульнан плошчай 225,7 тыс. кв. км., на якой пражывала 10 млн 528 тыс. чалавек. Палітычную аснову ў БССР як і ў СССР складала таталітарная сітэма ўлады са сваім культам асобы ў абліччы Сталіна.

У студзені-сакавіку 1940 г. ствараліся мясцовыя органы савецкай улады. У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей было накіравана 4 500 камуністаў. Абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі забяспечвалі арганізацыю грамадска-палітычнага жыцця і гаспадарчую дзейнасць. Ужо ў пачатку 1941 г. мелася 1 232 пярвічныя партарганізацыі, якія аб'ядноўвалі 16 лютага 1937 г. 16948 камуністаў.

Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіравана 6 00 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі. Ужо ў верасні 1940 г. дзейнічала 2 041 пярвічная камсамольская арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 23 611 камсамольцаў, у тым ліку, звыш 8 770 мясцовых юнакоў і дзяўчат.

Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням Народнага сходу.

Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі. У 1940 г. у заходніх абласцях было нарыхтавана каля 43% усяго аб'ёму драўніны Беларусі , 49% піламатэрыялаў, 54% цэменту, 40% шкіпідару, 98% шарсцяных тканін.

Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабочых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.

Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. - 1115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі,іншымі сельскагаспадарчымі машынамі, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяржавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.

Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.

Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы выклікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія выступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Варта заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шырокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падпол-ля, якое вяло барацьбу за захаванне Полылчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва неле-гальныя арганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў болышасці буйных насе-леных пунктаў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспі-ратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 падпольных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі антысавецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мерапрыемствы Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раены Савецкага Саюза.

Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях было толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 урачоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучальным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове абучалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускан, польскай, яўрэйскай 1 літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці.

У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.

Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. 3 гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Элаізы Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.

Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх - А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і многія іншыя.

Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.

Становішча v ісраінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай €ХЛ\ Намнога складаней адбываліся сацыяльныя пераўтварэнні ў Прыбалтыцы і Малдавіі. Асвятленне гэтых працэсаў празмерна заблытана, савецкай афіцыйнай гістарыяграфіяй, а таксама сучаснымі суб'ектывісцкімі ацэнкамі. Нельга не адзначыць таго, што ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны Беларусі і Украіны, садзейнічаў ўзмацненню націску СССР на прыбалтыйскія краіны. Імкнучыся забяспечыць бяспеку пауночна-заходняй мяжы, Савецкі Саюз дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз. Пачаліся інтэнсіўныя перамовы, якія закончыліся падпісаннем дагавораў. Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй быў падпісаны 28 варасня 1939 г., а 5 кастрычніка з Латвіяй, 10 з Літвой. Савецкі Саюз атрымаў права размясціць на тэрыторыі гэтых краін свае ваенныя базы і воінскія гарнізоны.

Сёння вельмі папулярнае ў некаторых палітычных дзеячаў прыбалтыйскіх рэспублік слова "акупацыя", якое не адпавядае фактам мінулага. Па-першае, Чырвоная Армія імкнулася захоўваць нейтралітэт у адносінах да ўнутраных спраў Прыбалтыйскіх краін. Па-другое, што вельмі важна, савецкай акупацыйнай адміністрацыі на гэтых тэрыторыях не было. Народ ствараў свае органы самакіравання ў паветах, гарадах і абласцях. Па-трэцяе, уваходжанне прыбалтыйскіх рэспублік у склад СССР адбылося ў 1940 г. паводле рашэння нацыянальных устаноўчых органаў, створаных на аснове праведзеных выбараў. Гэты акт быў прызнаны вялікімі дзяржавамі законным у 1945 г на Патсдамскай канферэнцыі, а таксама і 35 краінамі ў 1975 г. на Хельсінскай канференцыі.

Прысутнасць Чырвонай Арміі прыдавала прыхільнікам сацыялі-стычнай ідэі смеласці і рашучасці. Напрыклад, у Рызе, насельніцтва якой налічвала каля 350 тыс. чалавек, у антыўрадавых дэманстрацыях і мітынгах удзельнічала больш за 100 тыс.чалавек. У выбарах у Сейм у ліпені 1940 г. прыняло ўдзел 94,8% выбаршчыкаў. За кандыдатаў блоку працоў-нага народа прагаласавала 97,8%, супраць - толькі 2,2%. Дэпутатамі Сейма сталі 52 камуністы і 48 беспартыйных.

Ва ўмовах прысутнасці часцей Чырвонай Арміі адбывалася радыка-лізацыя некаторай часткі жыхароў прыбалтыйскіх краін, ўзрастала рэакцыйнасць кіраўніцтва, што выявілася ў імкненні стварыць ваенна-палітычны саюз "Прыбалтыйская канфедэрацыя", якая была накіравана супраць уз'яднання з СССР. У адказ на гэта, у чэрвені 1940 г. былі значна ўзмоцнены гарнізоны савецкіх войск ў Прыбалтыцы.



Утварэнне Малдаўскай ССР у жніўні 1940 г. адбылося ў выніку вяртання СССР, па яго патрабаванні, Бесарабіі і Букавіны, якія былі захоплены Румыніяй ад маладой Савецкай рэспублікі ў гады грамадзянскай вайны, і ўз'яднання іх з Малдаўскай аўтаномнай рэспублікай, якая ў гэты час ўваходзіла ў склад Украінскай ССР.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка