Тлумачальная запіска




Дата канвертавання13.06.2016
Памер124.84 Kb.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Аркестравы клас (ансамбль) — найважнейшая дысцыпліна ў падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне народна-інструментальнай творчасці. Калектыўнае музіцыраванне з'яўляецца адметнай рысай традыцыйнай народна-інструментальнай культуры Беларусі. У XX стагоддзі яно эфектыўна развівалася ў двух напрамках: самадзейнае і прафесійнае аркестравае выканальніцтва. Пры гэтым яно працягвала чэрпаць моц у фальклоры, бытавым музіцыраванні. У канцы XX — пач. XXI стагоддзя беларускія народна-інструментальныя калектывы атрымалі высокую ацэнку за мяжой (Германія, Францыя, Карэя, Полыпча, Італія, Фінляндыя і інш.).

Ігра ў аркестры (ансамблі), як паказвае практыка і сацыялагічнае даследаванне, з"яўляецца любімым відам дзейнасці музыканта-выканальніка. Гэтая цікавасць праяўляецца ўжо ў дзіцячым узросце. 3 цягам часу жаданне іграць у аркестры ці ансамблі ўзмацняецца. Такія характарыстыкі аркестра народных інструментаў, як нацыянальныя вытокі народна-інструментальнай музыкі, дэмакратызм жанру, багаты сучасны рэпертуар, ста-вяць яго на адно з вядучых месцаў у справе выхавання моладзі. У аркестры праяўляюцца ўсе існасныя сілы чалавека, яго ўвага, памяць, валявыя якасці, рэалізуюцца яго прыродныя задаткі, творчыя здольнасці.

Мэта дысцыпліны "Аркестравы клас" — падрыхтоўка кваліфікаванага спецыяліста ў жанры народна-інструментальнай творчасці, кіраўніка аркестра (ансамбля) народных інструментаў. Мастацкае кірауніцтва вучэбнымі аркестрамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, як правіла, ажыццяўляюць вядучыя педагогі, якія маюць дырыжорскую кваліфікацыю, дасканала валодаюць сваёй прафесіяй, творча падыходзяць да сваіх абавязкаў. Вучэбны працэс прадугледжвае рэалізацыю наступных выхаваўчых, развіваючых і адукацыйных задач:



  • фарміраванне духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры;

  • фарміраванне асобы музыканта-выканальніка, яго мастацкага густу, вобразнага і музычнага мыслення;

  • выхаванне любові і цікавасці да прафесіі;

  • псіхолага-педагагічная падрыхтоўка да прафесійнай дзейнасці кіраўніка аркестра (ансамбля) народных інструментаў;

  • выхаванне волі, самадысцыпліны і арганізацыйных здольнасцей;

  • выхаванне камунікатыўных якасцей;

  • развіццё прафесійных музычна-выканальніцкіх якасцей;

  • тэхнічнае ўдасканаленне ігры на аркестравым інструменце;

  • вобразнае бачанне музычнага твора ў цэлым;

  • развіццё пачуцця ансамбля, інтэлектуальнай і эмацыянальнай уключанасці ў агульнае гучанне аркестра;

  • вывучэнне аркестравай музыкі.

У аркестравым калектыве ствараюцца спрыяльныя ўмовы для выхавання асобы музыканта, фарміравання яго маральна-эстэтычнай культуры, развіцця музычна-вобразнага мыслення, інтэлекту. Акрамя таго, аркестр садзейнічае фарміраванню адказнасці, арганізаванасці, волі, самадысцыпліны. Выконваючы адзіныя мастацкія задачы, аркестранты адточваюць сваё выканальніцкае майстэрства. Актыўнае канцэртнае жыццё калектыву стымулюе жаданне авалодаць як мага лепш музычным інструментам, удасканаліць тэхніку ігры на ім. Творчая рэпетыцыйная дзейнасць аркестравага калектыву з"яўляецца фактарам, які ўплывае на працаздольнасць. Ігра ў аркестры прывівае любоў да музыкі, развівае слых і музычную памяць, артыстычныя здольнасці музыкантаў, пачуццё павагі да іншых выканаўцаў, спрыяе фарміраванню камунікатыўных навыкаў.

Аркестравы клас звязаны практычна з усімі прадметамі музычна-тэарэтычнага цыкла. Веды, атрыманыя на ўроках сальфеджыо, тэорыі музыкі, гармоніі рэалізуюцца пры чытанні нот з ліста, выкананні на інструменце сваёй партыі. У аркестры атрымліваюць свае далейшае развіццё ладава-гарманічны, дынамічны (пачуццё гукавога балансу), мелодыка-інтанацыйны, тэмбравы слых. Дырыжоры выдзяляюць "распластанный слух", як здольнасць музыканта і дырыжора чуць у дадзены момант усю фактуру.

Дакладная рэалізацыя аўтарскага тэксту немагчыма без прымянення выканальніцкіх навыкаў, атрыманых на занятках па дысцыпліне "Спецыяльны музычны інструмент". Аркестравы клас, у сваю чаргу, стымулюе іх удасканаленне. Аркестравы клас выступае як база для агучвання інструментовак навучэнцаў, дапамагае засваенню прыёмаў інструментоўкі, выразных магчымасцей аркестра.

Сувязь паміж навучальнымі прадметамі "Аркестравы клас" і "Дырыжыраванне" самая цесная. Творы, якія вывучаюцца ў класе па дырыжыраванню, паўстаюць у жывым гучанні аркестра, з яго колерамі, шматтэмбравай фактурай, ў выкананні саміх уд-зельнікаў аркестра.

У аркестры навучэнцы вывучаюць музыку розных эпох, стыляў, аўтараў: беларускіх, рускіх, замежных кампазітараў. Гэтаму спрыяюць заняткі па дысцыпліне "Сусветная і беларуская музычная літаратура". Акрамя таго, у аркестры выконваюцца творы, заснаваныя на народным матэрыяле, гучыць народная музыка, аўтэнтычны і другасны (апрацаваны) фальклор. Дысцыпліна "Фальклор і асновы этнаграфіі" дапамагае знаёміцца з музычным фальклорам.

Клас ансамбля, які дадае некаторыя навыкі сумеснай ігры, не падмяняе аркестр. Хутчэй ён з"яўляецца пачатковай ступенню выканальніцтва ў калектыве і рыхтуе да ігры ў вялікім аркестры.

Аркестравы клас пашырае музычны кругагляд навучэнцаў. Рэпертуар складае аснову дзейнасці аркестра і вызначае стыль яго работы. У аркестры выконваюцца творы стваральнікаў аркестра народных інструментаў, апрацоўкі народных мелодый, арыгінальныя сачыненні беларускіх, рускіх, савецкіх, зарубежных кампазітараў, пералажэнні класікі. У аркестравым класе пажадана выконваць тыя пералажэнні твораў класікаў, у якіх мова, характар і стыль музыкі арганічна роднасныя гучанню народных інструментаў.

Неабходна ўключаць у вучэбны рэпертуар творы для салістаў у суправаджэнні аркестра. Работа над вакальным творам развівае ўменне акампаніраваць салісту, вакальнаму ансамблю, хору. У працэсе гэтай работы навучэнцы знаёмяцца з дыяпазонам пеўчых галасоў хору, спевакоў (бас, барытон, тэнар, мецца-сапрана, сапрана); вучацца працаваць над дыханнем, паэтьгчным тэкстам, дыкцыяй; знаёмяцца з асаблівасцямі выканальніцкай манеры вакаліста, ствараюць сумесную трактоўку твора з дырыжорам хору.

Трэба ведаць спецыфіку акампанементу салісту-інструменталісту. Навучэнцы авалодваюць мастацтвам тонкага, карэктнага суправаджэння, вывучаючы індывідуальны выканальніцкі стыль саліста. Навучэнцы паўстаюць перад неабходнасцю захаваць цэласнасць мастацкага вобраза і адзінства ансамбля. Яны дабіваюцца гукавога балансу паміж салістам і аркестрам.

У Беларусі ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах культуры і мастацтваў склалася пэўная сістэма вучэбных (курсавых) аркестраў народных інструментаў.

Па інструментальным складзе ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах Беларусі існуюць аркестры рускіх народных інструментаў, баянна-акардэонныя, цымбальныя, фальклорныя, народных духавых інструментаў. Навучэнцы павінны ведаць тэарэтычна кожны аркестр, умець аркестраваць для іх творы, таму добра, калі яны іграюць у некалькіх калектывах.

Рэпетыцыя як асноўная форма заняткаў займае самую вялікую колькасць вучэбных гадзін. У залежнасці ад задач, якія ставіць дырыжор, рэпетыцыі могуць быць наступных відаў: заняткі-рэпетыцыі па групах, агульнааркестравыя, зводныя (з хорам, салістамі, танцгрупай, дэкламатарамі і г.д.), прагонныя (робяцца, як правіла, перад канцэртамі).


ПРЫКЛАДНЫ РАЗЛІК ВУЧЭБНЫХ ГАДЗІН


Вучэбны год

Семестр

Колькасць вучэб. тыдняў

Колькасць вучэб. гадзін

1

1

19

40

2

20

40

2

3

18

108

4

20

120

3

5

18

108

6

15

90

4

7

18

108

8

14

84

Усяго: 698 698


ЗМЕСТ КУРСА
Выканаўца аркестравай партыі з першых заняткаў павінен імкнуцца да дакладнага выканання ўказанняў нотнага тэксту і патрабаванняў дырыжора. Для гэтага неабходна валоданне на-ступнымі ведамі, прафесійнымі ўменнямі і спецыяльнымі навы-камі. Веданне аркестравага запісу партытуры і галасоў (партый):

а) ключоў — басовага, скрыпічнага, альтовага;

б) знакаў альтэрацыі, скарачэнняў, абазначэнняў тэмпавых, метранамічных, дынамічных і характару музыкі;

в) абазначэнняў фразіроўкі, цэзуры, фермат, рэпрызы, вольт;

г) штрыхоў, выканальніцкіх прыёмаў для розных аркестравых інструментаў;

д) агагічных змяненняў;

е) транспануючых інструментаў, актаўных пераносаў, і г.д.

ж) акордаў, разнастайных рытмавых груповак, змены размераў.

У працэсе засваення гэтых ведаў фарміруюцца ўменні і навыкі чытання нот з ліста, г.зн. візуальнага (зрокавага) чытання нотнага запісу і ўнутраным слыхам і рэалізаванага на музычным інструменце.

На занятках аркестравага класа неабходна фарміраваць уменні:



  • чуць усе галасы аркестра, вызначаць месца свайго голасу ў агульным гучанні аркестра, а таксама яго функцыянальную ролю ў фактуры музычнага твора (гэтае ўменне фарміруецца паступова);

  • уменне іграць у ансамблі: а) рытмічным, б) дынамічным, в) штрыхавым, г) агагічным, д) мелодыка-інтанацыйным;

— уменне вобразнага бачання музычнага твора ў цэлым, тэхнічныя навыкі:

— ігры на інструменце: медыятарам, палачкамі, кісцю, пальцамі, гукавядзенне, мехавядзенне, смыкавядзенне, для духавых інструментаў — правільнага дыхання, бегласці пальцаў, пазіцыйнай ігры і г.д.;

— навыкі "чытання" рукі дырыжора. Сюды ўваходзіць веданне элементаў дырыжорскай тэхнікі, візуальны і эмацыянальны кантакт з дырыжорам.

Аркестравы клас — гэта не лекцыйны курс, а творчая дысцыпліна, дзе галоўнай формай заняткаў з'яўляюцца рэпетыцыі. Таму вызначэнне тэматычнага плана па аркестраваму класу і зместу курса па семестрах уяўляецца вельмі складанай задачай. Аднак можна вызначыць прыкладны тэматычны план, які ўводзіць у кола неабходных задач, што садзейнічаюць мэтанакіраванаму свядомаму навучальнаму працэсу, яго логіцы і дыдактычным прынцыпам.

Пасля заканчэння вучобы навучэнцы павінны быць падрыхтаванымі да працы ў якасці кіраўніка і дырыжора аркестра, выконваць важныя задачы педагога-выхавацеля, музыканта-выканаўцы, папулярызатара музыкі.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

I - II СЕМЕСТР

/. Арганізацыя курсавога аркестра

1. Фарміраванне інструментальнага і колькаснага саставу


аркестра

2. Размеркаванне па інструментальных групах

3. Размяшчэнне аркестра, пасадка аркестрантаў, настройка інструментаў

II. Станаўленне аркестравага калектыву


  1. Работа над нескладанымі калектыўнымі практыкаваннямі

  2. Вывучэнне п"ес простай формы і фактуры

  3. Работа над чысцынёй тэксту

III. Развіццё задаткаў калектыўнага музіцыравання

  1. Фарміраванне ўмення чытаць нотны запіс (у павольным тэмпе)

  2. Выпрацоўка ўмення чуць гучанне мелодыі, акампанементу, баса

  3. Выкананне патрабаванняў дырыжора


III СЕМЕСТР

IV. Работа над якасцю гуку

1. Удасканаленне асноўных прыёмаў ігры на аркестравых


інструментах

  1. Выпрацоўка навыкаў ансамблевага ўступу і зняцця гуку

  2. Засваенне фразіровачнай дынамікі і штрыхоў

V. Развіццё музычных здольнасцей аркестравага выканальніцтва
1. Фарміраванне навыкаў чытання нот з ліста ( умераны тэмп)

2. Выпрацоўка зрокавага навыка кіравання мануальнай тэхнікай дырыжора


3. Развіццё слыхавага кантролю за дынамічным балансам паміж аркестравымі групамі


IV СЕМЕСТР

VI. Удасканаленне ансамблевых якасцей аркестрантаў

1. Работа над штрыхавым ансамблем: група аднародных інструментаў, група функцыянальна-аднародных інструментаў (меладьгчныя, акампаніруючыя)


2. Дынамічны ансамбль

3. Рытмічны ансамбль



VII. Развіццё музычных здольнасцей

  1. Выпрацоўка ўмення чуць спалучэнне дзвюх ці некалькіх партый з рознымі аркестравымі функцыямі (бас — гарманічная педаль, мелодыя — кантрапункт і г.д.)

  2. Удасканаленне навыкаў чытання нотнага запісу

  3. Засваенне нескладаных акампанементаў


V СЕМЕСТР

VIII. Удасканаленне тэхнічных навыкаў ігры на аркестравым інструменце
1. Развіццё бегласці пальцаў, вывучэнне новых выканальніцкіх прыёмаў, тушэ і г.д.

2. Фарміраванне навыкаў раптоўнага змянення дынамікі

IX. Фарміраванне здольнасцей функцыянальнага аналізу партый у агульным гучанні аркестра
1. Развіццё тэхнікі перадачы меладычнага малюнка ад адных аркестравых галасоў да іншых


  1. Выкананне элементаў фактуры канкрэтнымі аркестравымі групамі, сувязь аркестравых функцый

3. Выраўноўванне агульнааркестравага гучання
VI СЕМЕСТР

X. Работа над творамі больш складаных форм

  1. Удасканаленне тэмпа-рытмавага ансамблю ў працэсе выканання агагічных змяненняў

  2. Выяўленне асноўных тэматычных ліній у паліфанічнай фактуры

3. Уключэнне ў рэпетыцыйную работу канцэртаў для фартэпіяна, баяна, балалайкі і іншых інструментаў (па выбару)

XI. Развіццё ўменняў тэмбравых супастаўленняў і спецыфіка іх увасаблення.

1. Увядзенне поўнай групы ўдарных інструментаў

2. Работа над тэмбравай афарбоўкай гуку ў залежнасці ад характару і стылю твора
3. Работа над дынамічнай дыферэнцыяцыяй галасоў

VII СЕМЕСТР

XII. Рэпетыцыйная тэхніка


  1. Работа навучэнцаў над музычнымі творамі

  2. Развіццё ў навучэнцаў навыкаў рэпетыцыйнай работы

3. Метадычная дапамога навучэнцам з боку выкладчыкаў па дырыжыраванню, аранжыроўцы (інструментоўцы) і мастацкіх кіраўнікоў аркестра

XIII. Развіццё музычна-вобразнага мыслення

  1. Засваенне аўтарскага стылю (музычнага стылю)

  2. Мастацка-вобразнае ўвасабленне задумы твора

3. Развіццё навыкаў зрокава-слыхавага успрымання ў яго цеснай узаемасувязі з тактыльна-рухальнымі адчуваннямі


VIII СЕМЕСТР

XIV. Удасканаленне выканальніцкага майстэрства

1. Развіццё аркестравага мыслення



  1. Выпрацоўка адзінага выканальніцкага стылю, стварэнне дырыжорска-выканальніцкай трактоўкі музычнага твора

  2. Удасканаленне артыстычных здольнасцей навучэнцаў (аркестрантаў і дырыжораў)

XV. Спецыфіка канцэртнай дзейнасці аркестра народных інструментаў

  1. Прагонныя і генеральныя рэпетыцыі

  2. Псіхалагічная падрыхтоўка да канцэртнага выканання

  3. Творчая і арганізацыйная дысцыпліна



ПРЫКЛАДНЫ РЭПЕРТУАРНЫ СПІС МУЗЫЧНЫХ ТВОРАЎ

(для аркестра баянаў)

НОТНАЯ ЛІТАРАТУРА (Спіс рэпертуарных зборнікаў)

РЭКАМЕНДУЕМАЯ ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка