Тыдзень беларускай мовы І літаратуры на першай ступені агульнай адукацыі




Дата канвертавання13.05.2016
Памер411.61 Kb.
ВПК “БЕЛАГУРНАЎСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД – АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА”

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

НА ПЕРШАЙ СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

План правядзення нядзелі па беларускай мове і літаратурнаму чытанню Белагурнаўскага дзіцячага сада – базавай школы

на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі


п.п.

Назва мерапрыемства

Дата правядзення

Адказныя

1.

Падарожжа ў маю беларускую мову

“ А гэта вандроўка праз сёлы,

Праз край мой шырокі, вясёлы,

Бясконцыя нівы, дубровы –

У маю беларускую мову”


22.11.


Палубятка І.А.



2.

Конкурс на лепшы малюнак “Мой родны кут”

23.11.


Класныя кіраўнікі 1-4 класаў

3.

Турнір-віктарына “ Па краіне гукаў і літар”

24.11.

Вянско К.В.

4.

Конкурс на лепшага чытальніка вершаў аб Радзіме

25.11.


Класныя кіраўнікі 1-4 класаў

5.

Свята “Сустрэча з казкай”

Падвядзенне вынікаў нядзелі



26.11.

Салаш І.Я.

Зам. дырэктара па ВВР: ____________________/ В.А. Добыш/



Планы адкрытых мерапрыемстваў
1 дзень: Падарожжа ў маю беларускую мову

“ А гэта вандроўка праз сёлы,

Праз край мой шырокі, вясёлы,

Бясконцыя нівы, дубровы –

У маю беларускую мову”

Мэта: - прывіваць любоў да роднай мовы, каб аберагчы і ўзбагаціць

духоўны скарб свайго народа;



  • актывізаваць эмацыянальную сферу школьнікаў.

План: 1. Уступная гутарка аб падарожжы па неабсяжнай Краіне Мовазнавіі

2. Конкурс “Прыказкі”

3. Конкурс “Чатыры сакрэты”

4. Тэставыя заданні


2 дзень: Конкурс на лепшы малюнак “Мой родны кут”

Мэта: - развіваць творчыя ўяўленні і здольнасці дзяцей;

  • выхоўваць любоў да роднага краю, беражлівыя адносіны да прыроды

План: 1. Уступнае слова

2. Прызентацыя сваіх малюнкаў вучнямі

3. Падвядзенне вынікаў
3 дзень: Турнір-віктарына “ Па краіне гукаў і літар”

Мэта: - узбагаціць слоўнікавы запас малодшых школьнікаў, моўнае чуццё і

ўвагу да слова;



  • выхоўваць добрыя ўзаемаадносіны ў калектыве.

План: 1. Падрыхтоўка да віктарыны

2. Конкурсныя заданні:

а) Алфавіт

б) Колькі?

в) Склад – націск

г) Ловім гукі

д) Ланцужок

е) Конкурс скорагаворак

ж) Здагадайся
4 дзень: Конкурс на лепшага чытальніка вершаў аб Радзіме

Мэта: - развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў;


  • вызначыць узровень выразнага і правільнага чытання вершаў;

  • выхаванне патрыятычных пачуццяў.

План: 1. Уступная гутарка

2. Чытанне вершаў вучнямі

3. Падвядзенне вынікаў

5 дзень: Свята “Сустрэча з казкай”

Мэта: - актывізаваць маўленчую дзейнасць школьнікаў, эмацыянальную

сферу;


  • выхаваць добрыя ўзаемаадносіны ў калектыве.

План: 1. Уступнае слова настаўніка

2. Казкі сеюць зерне мудрасці:

а) Казкі чарадзейныя (першы вучань)

б) Казкі пра жывёл (другі вучань)

в) Сацыяльна-бытавыя казкі (трэці вучань)

г) Літаратурныя казкі (чацвёрты вучань)

д) Народныя казкі (пяты вучань)

3. Віктарына

4. Інсцэніроўка казкі “Рэпка”

5. Заключнае слова. Падвядзенне вынікаў


ПАДАРОЖЖА „У МАЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ"
„А ГЭТА - ВАНДРОЎКА ПРАЗ СЁЛЫ,
ПРАЗ КРАЙ МОЙ ШЫРОКі, ВЯСЁЛЫ,
БЯСКОНЦЫЯ НІВЫ, ДУБРОВЫ -
У МАЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ"

(Максім Танк)

Добры дзень, дзеці! Сёння мы зробім падарожжа па неабсяжнай Краіне Мовазнаўства, уладарка якой - спадарыня Мова. У адрозненне ад многіх казачных герояў яна не хавае багацце ад людзей, а, наадварот, шчодра дорыць ix кожнаму, хто толькі захоча ix мець. Спадарыня Мова яшчэ i старанная гаспадыня. У яе краіне наладжаны добры парадак: усё дарэчы, на cваix месцах, у кожнага свой абавязак. У яе ёсць i падначаленыя. Адна з ix i дапаможа нам падарожнічаць, але трэба адгадаць яе імя. А дапаможа нам верш:

„Ты не згаснеш,

Ясная зараначка,

Ты яшчэ асвеціш родны край".

Гаспадынька неабсяжнай Мовазнавіі-

Разам з намі шлях туды шукай.

Як вы ўжо здагадаліся, яе імя - Зараначка. (З'яўляецца дзяўчынка ў беларускім нацыянальным адзенні).


  • А зараз заплюшчыце вочкі i ўявіце раннюю ці вячэрнюю зорку, зарніцу яркага барвова-ружовага колеру, дадайце чырвона-белае ui залацістае абрамленне - i вось яна, заранка, зара­начка. Услухайцеся ў непаўторную прыгажосць гэтых гукаў. Можа, у ix вы пазнаеце спеў невялікай птушкі, якую таксама завуць заранкай?

  • Прывітанне ўсім! Я запрашаю cвaix гасцей у непаўторны свет роднай мовы, літаратуры i фальклору, але шлях будзе цяжкім. Калі вы пераадолееце ўсе перашкоды, то сустрэнецеся са спадарыняй Мовай. Вы згодны?

  • Так.

  • Тады пачнем.

1 КОНКУРС

Прыказкі”

- Я збіралася пачытаць вам прыказкі. Склала ў мяшок патрэбныя словы i пайшла. А мех быў дзіравы - словы i павысыпаліся. Так i ляжаць на дарозе па два (кожная пара са сваей прыказкі): слова - птушка, хлеб - праца, прыяцель - грошы, зямля - пярына. Дапамажыце мне скласці прыказкі.

Слова, як птушка: выпусціў - не вернеш. Найсмачнейшы хлеб ад сваей працы. Прыяцеля за грошы не купіш.

Родная зямля мякчэйшая за чужую пярыну. Малайцы!

2 КОНКУРС

„Чатыры сакрэты"

- Я прыхавала для вас чатыры сакрэты. Як у краіне Мовазнaвii называюцца гэтыя „сакрэты"?

1) На мне ты можаш напісаць.
Магу я з дрэва ападаць.

I можаш ты яшчэ па нотах

Мяне сыграць ці праспяваць.

(Л i с т)

2) Мы - зброя ў час вайны.

Мы каменнем бываем каштоўным

На поўдні ўбачыш, што мы

Плады там са смакам цудоўным.

Дзе мы яшчэ? Успомні пра спорт:

Спрытна кінь - i паставіш рэкорд!



(Гранаты)

3) 3 нaмі несліся коннікі

У жорсткіх баях.

Мы ў спорце цяпер,

І гульня мы твая.

(Шашкі)

4) У танцы рух - мой першы склад.
Другі ў жывёлы ты знаходзіш.

А цэлае ў руцэ шукай,

У хату праз мяне ўваходзіш.

(Парог)

- Сакрэты вы хутка раскрылі. Яны ў тым, што адно слова можа мець некалькі значэнняў. Я чытаю лічылку, а той, на кім скончу лічыць, задае загадку. Зразумелі? Тады пачнем.

Лічылкі

1)Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Выйшаў зайчык пагуляць,

А за зайцам - шэры воўк,

Воўк у зайцах знае толк.

2)Бегла ў лазню

Чарапаха,

Несла венічак

Пад пахай.

Бегла,бегла –

Ой, бяда!

Знікла ў бочцы

Уся вада.

(П.Сушко)

3)- Раз, два, тры, чатыры,

іска курачак лічыла,

Пяць, шэсць, сем, восем

Толью пер'е засталося.

(П. Сушко)

Дзве перашкоды мы ўжо пераадолель. Засталася яшчэ адна.

3 КОНКУРС

- А зараз умовы конкурсу. Я задаю пытанне i даю 3 адказы. На дошцы вы бачыце 3 карткі з лічбамі 1, 2, 3. Увесь клас устае i займае вароты пад тым нумарам, якому адпавядае правільны адказ. Вароты з правільным адказам - чарадзейныя. Яны адчыняюць нам шлях у Краіну Мовазнавіі.

Увага! Я задаю пытанне!

Беларускі народ вeльмi таленавіты. Шмат складзена загадак, прымавак, прыказак i, вядома, казак... Калі вы былі зусім маленькімі, бабулі i матул чыталі вам казкі, таму адказаць на мае пытанне будзе легка.

Якая з названых казак з'яуляецца беларускай?

1.Жар-птушка.

2.Коцік, пеўнік i ліса.

3. Ліса i шэры воўк.
(Прав
ільны адказ - пад нумарам 2)

Чарадзейныя вароты адчыніліся перад нaмi. Вы бачыце на падлозе сляды. На кожным з ix надрукавана заданне. Калі мы выканаем ix, тады яны прывядуць нас да спадарыні Мовы.



Заданне 1

-Праспяваць беларускую песню. Дзеці спяваюць песню „Родны горад". Словы У. Някляева, музыка В. Раінчыка, падрыхтаваную загадзя).

Песняй журлівай, крылом жураўліным,

Зорак суніцамі,

Першым спатканнем i першым расстаннем

Горад мой сніца мне.



Прыпеў: Родны мой горад, любоў мая,

Казка кахання чароўная,

Ты, калi ласка, чакай мяне

3 кожнай дарогі, са шляху растайнага.



Заданне 2

Адгадаць назвы казак.

1) Хутчэй наступіў бы ўжо вечар,

І зорак успыхнуў прыгожай карэце,

Каб мне ў прыгожай карэце,

Паехаць на казачны баль.

Адкуль я i хто я, у палацы

Багаты не ведае люд.

Баль скончыўся, трэба вяртацца

Зноў у нястачу i бруд.

(Ш. Перо„Папялушка" („Золушка")

2) Добрая дзяўчынка ў цёмны лес ідзе,

І яшчэ не ведае, што ўжо быць бядзе.

Трэба да бабулі ёй icцi хутчэй,

Але ў змроку свецяцца пары злых вачэй.

(Ш. Перо„Чырвоная шапачка")



Заданне 3

Назваць (прагаварыць) 5 скорагаворак.

1) Мілая мама мыла мылам малую Мілу.

2)Пайшла Паша з шышкамі па шашы за Сашам.


  1. Белы бусел 6aiў байку беламу зайку.

  2. Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

- Малайцы, дзеці! Вы пераадолелі ўсе перашкоды, добра ведаеце беларускія казкі, скорагаворкі, песні, таму нас чакае сустрэча са спадарыняй Мовай.

(Сляды прывялі да куфара. Настаўнік адчыняе куфар, дзе знаходзіца прыгожы малюнак спадарыні Мовы).

Мова: Зараначка прывяла вас да мяне. Я хачу вам сказаць, што задаволена вашымі ведамі. Часцей падарожнічайце па маёй Kpaiнe, тады будзеце добра ведаць сваю родную мову.

ТУРНІР-ВІКТАРЫНА

ПА KPAІHE ГУКАЎ І ЛІТАР"



1. Падрыхтоўка да віктарыны

Настаўнік за. тыдзень да заняткаў папярэджвае дзяцей аб правядзенні віктарыны. У працэсе падрыхтоўкі настаўнік:



  1. Дзеліць класы на дзве каманды з роўнай колькасцю дзяцей.

  2. Bыбірае разам з вучнямі класа капітанаў каманд.

3) Даручае аднаму чалавеку з каманды вывучаць верш аб беларускай мове або ўрывак з верша для прывітання.

Можна прапанаваць 1 камандзе ўрывак з верша А. Дзеружынскага „Роднае слова":

Прамяніся ярчэй i ярчэй

Ды звіні ўсё званчэй i званчэй

Наша простае шчырае слова - беларуская мова. Матчына слова.

2 камандзе - урывак з верша А. Бачылы „Матчына слова":

Жывое ў вяках беларускае слова–

Народа душа i народа хвала,

Цябе называлі „мужыцкаю мовай”,

А нам жа ты матчынай мовай была.



  1. Выбіраецца журы з трох чалавек.

  2. Рыхтуецца наглядны матэрыял да конкурсаў.

  3. Кабінет упрыгожваецца „вясёлымі” літарамі.

2. Typнір-віктарына

1. Настаўнік вітае каманды:

- Зараз мы пачнем нашу віктарыну, а журы вызначыць, якая з каманд лепш засвоіла тэму „Гукі i літары", больш глыбока ведае скарбы беларускай мовы i любіць яе, а таксама даведаемся, якая з каманд самая знаходлівая, актыўная, дружная.

2. Гучаць прывітанні каманд.

(Адзін чалавек з кожнай каманды чытае на памяць вывучаны раней верш аб роднай мове)

Члены каманд садзяцца на вызначаныя месцы.

3. Настаўнік паведамляе правілы правядзення турніра-віктарыны:

- Наша віктарына складаецца з некалькіх конкурсаў-заданняў. За кожны з ix каманды атрымліваюць па некалькі балаў у залежнасці ад правільнасці выканання. У канцы віктарыны журы падлічвае агульную колькасць балаў i вызначае пераможцаў.



3. Конкурсы-заданні.

а) Алфавіт

На стале раскладваюцца ў алфавітным парадку карткі з yciмi літарамі алфавіта. Удзельнікі папераменна з 1 і 2 каманды бяруць адну картку, называюць напісаную на ёй літару i адразуж 5 наступных за ёй літар.

Напрыклад: м - н, о, п, р, с, т.

Журы сочыць за правільнасцю адказаў, выпраўляе памылкі i ацэньвае вынікі па 5-бальнай сістэме.



б) Колькі?

Камандам даюцца катркі са словамі неабходна падлічыць колькі гукаў i літар у кожным слове.

1 каманда 2 каманда

восень мядзведзь

дождж пер'е

лье зайчык

Хвілінка-адпачынка. У час яе журы падлічвае колькасць балаў 1 i 2 каманды. Каманды адпачываюць пад музыку „Мелодыя". I. Жыновіча. (грамзапіс народнага аркестра Т. Бімя, I. Жыновіча).

в) Склад-націк

Настаўнік называе 2 лічбы: першая - колькасць складоў, другая - націскны склад. Каманда павінна назваць слова.

Напрыклад 3-2 карова 2-1 певень

3-2 авечка 3-1 курыца

2-2 баран 1 1-1 гусь

2-2 цялё 3-3 кураня



г) Наборшчык

Камандам даецца аднолькавае слова, з літар якога неабходна скласці як мага больш слоў. Напрыклад, маліна (м, а, л, i, н, а, ы).

- Ліна, нам, іл, iм, налі, Ніл, малы, Ані.

Можна прапанаваць словы - машына, граматыка.

д) Ловім гукі

Настаўнік чытае рад слоў або сказ. Каманды павінны падняць сігнальную картку, калі пачуюць у слове гук, які дамовіліся лавіць.

Ловім гук „т": Ластаўка для ластавачанят зляпіла хатку.

Ловім гук „с": Сонца, скарб, пасадзіць, сон, сом,

сам.

Ловім гук „ш": Шум, шаша, машына, Шура.



е) Ланцужок

Настаўнік называе слова. Першая каманда павінна назваць слова, першая літара якога была апошняй у папярэднім слове, названым настаўнікам. Наступнае слова называе другая каманда.

Напрыклад: Шум - малша, Аня, Язэп, палі - Іра, алфавіт, тыгр, рыба, адказ.

Хвілінка-адпачынка каманд пад грамзапіс песні „Спадчына" (словы Я. Купалы, музыка I. Лучанка). Журы падлічвае колькасць балаў кожнай каманды на 3, 4, 5, 6 заданні i называе агульную колькасць балаў.

Адзін вучань з першай каманды называе склад, а другі вучань з другой каманды называе двухскладовае слова з гэтым складам. Каманды папераменна мяняюцца ролямі:

Напрыклад: Hi - Ніна

да - дамы

ха - хата

лю -люты

сту - студзень

сне - снежань

ё) Конкурс скорагаворак
Чатыром вучням з кожнай каманды прапануецца прачытаць скорагаворкі, запісаныя на картках. Кожны вучань чытае скорагаворку, запамінае яе i расказвае, захоўваючы нормы правільнага маўлення.

Скорагаворкі

Што хвіліны на шашы

Шумна, як на кірмашы:

Шоргат, шорак, шум птушыны.

За машынаю машына

Нешта шэпча шына шыне.

Шэпча шустрая шаша:

- Не спяшайцеся, ша-ша! .
Калабок кащуся шустры.

Карабок яму насустрач.

Ад ваўкоў, ад перапуду


Тут да рання перабуду", - вырашы
ў

Ды бокам скок калабок у карабок
Каля лесу бегла ліска,

А насустрач лісцы Лыска.

Папрасша ліска Лыску:

- Палюляй, сусед, калыску...

Але Лыска ані блізка:

- Не люляў я лысянятак,

Што ж люляць мне лісянятак.

(Р. Барадулін)



Шпачок

Пайшоў шпак на падрыхтоўку,

Знайшоў хустку - кашміроўку,

А шпачыха завязала

І нічога не сказала.

Пайшоў шпак на пашу,

Знайшоў шапку малышу,

Харошая шапка, дзякуй табе, татка

Драч - рвач, зубны урач,

Што за крык, што за плач,

Што за гам - тарарам?

- Зубы рву камарам,

Каб не грызлі камары

Доктаравай дзетвары.
Капялюш

Лепш не кратай, лепш не руш

Мой дзіравы капялюш.

Падабаецца - надзень,
Але
толькі на дзень.

Раз надзень, два надзень,

Куды хочаш, туды дзень.

Скача цапля на балоце,

Чачотачка - у чароце,

А чубаты чачот,

Топча, топча агарод.

Я чачота падпільную,

Чапялою пачастую.
Воўк

Хвошча, хвошча дождж,

Воўк схаваўся ў хвошч.

Хвост пад хвашчом,

А сам пад дажджом.

(В. Вітка)

З бабранятамі бабры робяць грэблю ў бары.

Рады ўвесь бабрыны род: будзе грэбля цераз брод.

(X. Ляшкевіч)

ж) Здагадайся
Напрыклад: Кожнай камандзе даецца картка з табліцай. У яе патрэбна ўпісаць літары, каб атрымаліся словы. На ўсю ра­боту камандам даецца 5 хвілін

з

д ж. Сняжынка





а

г

а



д

а

й



с

я
Кожнай камандзе даецца картка са сняжынкай, у якую і трэба дапісаць, пачынаючы з цэнтра словы, якія пачынаюцца з літары „С".

Напрыклад: снежань, слоўнік, сажалка, спякота і інш.

Заключная частка.

Журы падлічвае колькасць 1 i 2 каманд, вызначае пераможцаў, уручае прыз - медаль „Мовазнаўца", які захоўваецца ў камандзе да наступнай віктарыны па беларускай мове.



СВЯТА „СУСТРЭЧА 3 КАЗКАЙ"

Настаўнік: Дзеці, сёння ў нас незвычайнае свята. Усе мы запрошаны на сустрэчу з казкай. Давайце з вамі прачытаем вось гэтыя паэтычныя радкі з верша М. Танка, напісаныя на плакаце:

... Усіх гадуюць нас матчыны казкі.

Яны вучаць родную мову любіць,

3 няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць

І аб недасяжным і сонечным марыць.

Сапраўды, з самых малых год казка ішла і жыла побач з намі. Яна захапляла нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычнага.

А што вы ведаеце пра казку?

Так, казка - адзін з відаў вуснай народнай творчасці. Казкі прайшлі вельмі доўгі i складаны шлях развіцця. У іx адбіліся працоўны вопыт, старажытныя ўяўленні i вераванні нашых далёкіх продкаў, жаданне зрабіць жыццё шчаслівым. Хто першы склаў тую ці іншую народную казку, невядома. Яна захавалася ў народнай памяці, бытавала ў вуснай перадачы, таму адна i тая ж казка ў розных мясцовасцях магла мець некалькі варыянтаў.

Мы любім казкі за тое, што ў іх заўсёды дабро перамагае над злом, мудрыя, мужныя, знаходлівыя людзі перамагаюць несумленных, нядобрых, ліхіх,

Казкі сеюць зерне мудрасці.



1 вучань: Сярод ycix казак ёсць чарадзейныя казкі, у якіх многа выдуманага, несапраўднага, але захапляючага і жаданага. Іх героі - асілкі - людзі мужныя i справядлівыя, незвычайнай сілы і здольнасці, змагары супраць варожых народу сіл, змагары за праўду, за лепшае жыццё. Змагацца са злом станоўчым героям дапамагае прырода, мудрасць продкаў.

Ці ёсць сярод нас героі чарадзейных казак?

Выходзяць героі чарадзейных казак (са зборніка „Беларускія народныя казкі" ў апрацоўцы Алеся Якімовіча) - станоўчыя (Удовін сын, Іван, Янка з казак „Удовін сын", „Бацькаў дар", „Ох і залатая табакерка”) і адмоўныя (Паганы Цмок, Кашчэй Бессмяротны, Баба Яга з казак „Пакаці-гарошак", „1ван Світнік”, “Піліпка-сынок".) Яны расказваюць, з якой казкі яны прыйшлі, якія чарадзейныя сілы iм дапамагаюць.

2 вучань: Казкі пра жывёл вельмі старажытныя па свайму паходжанню. Галоўнымі героямі ix з'яўляюцца жывёлы, птушкі, расліны, а ў некаторых казках - чалавек. У гэтых казках мы знаходзім вельмі трапныя назіранні чалавека за жывёламі, адлюстраванне ix выгляду, звычак, паводзін. Фантазія казак праявілася ў тым, што жывёлы, птушкі надзяляліся якасцямі i здольнасцямі чалавека, у тым ліку ўменнем размаўляць паміж сабой i з людзьмі.

Давайце пaклiчaм да нас герояў казак пра жывёл.

Выходзяць вучні ў касцюмах лісы з беларускай народнай кaзкi „Ліса i збанок", ваўка - з казкі „Лёгкі хлеб", зайца - з рускай народнай казкі „Заяц-хвалько", называюць казку, з якой прыйшлі, i расказваюць урывак з казкі.

3 вучань: Сацыяльна-бытавыя казкі паказваюць адносіны паміж людзьмі, высмейваюць гультайства, хітрасць, услаўляюць працавітасць, народную мудрасць, кемлівасць, вернасць слову, гатоўнасць абараніць слабога, дабрыню, спагаду, настойлівасць, спрыт у працы.

Ці ёсць сярод нас repoi гэтых казак?

Выходзяць вучні ў касцюмах Разумнай дачкі, папа, пана, мужыка з беларускіх народных казак у апрацоўцы А. Якімовіча („Разумная дачка", „Пану навука", „Поп i дзяк", „Як мужык царскага генерала правучыў"), называюць казку, з якой яны прыйшлі, i расказваюць урывак з казкі.

4 вучань: Акрамя народных казак, ёсць i літаратурныя казкі, створаныя пісьменнікам, імя якога вядома ўсім. Змест такіх казак нязменны.

- Якія літаратурныя казкі вам вядомы?

- Так, казкі Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, В. Biткi, Maксiмa Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Якімовіча, Ніны Мацяш i інш.

5 вучань: (Звяртаецца да выставы кніг.)

Паглядзіце, калі ласка, на нашай выставе 2 стэнды. На першым змешчаны кніжкі народных казак „3 рога ўсяго многа", „Беларускія народныя казкі", „Бацькаў дар", „Каток - залаты лабок", а на другім - зборнікі літаратурных казак: Якуба Ко­ласа „Рак-вусач", М. Танка „Казкі i легенды", Васіля Biткi “Казкі”, А. Якімовіча „Каваль Вярнідуб", У. Дубоўкі „Залатыя зярняты".

Усе гэтыя казкі цікавыя, i я раю ix прачытаць.

6 вучань: Бeлapycкiя мастакі ілюструюць літаратурныя i народныя казкі. На выставе вы знаёміліся з ix iмёнамi. Сярод ix выдатныя графікі - А. Кашкурэвіч, А. Дзямарын, Ю. Зайцаў, А. Лось, Н. Паплаўская i інш.

Настаўнік: Зараз праз эпідыяскоп я пакажу вам некалькі ілюстрацый, а вы павінны адказаць, да якой казкі яны зроблены, і расказаць эпізоды, да якіх адносяцца ілюстрацьі (паказвае 2-3 ілюстрацьі, называючы аўтара ілюстрацьі).

А цяпер я прадэманструю вашы малюнкі на сюжэты казак, а аўтары ix атрымліваюць права расказаць урывак, да якога яны падрыхтавалі ілюстрацыю.



Настаўнік: А зараз мы даведаемся, як добра вы ведаеце казкі, і правядзем вітарыну.

ВІКТАРЫНА

1.- Галінка-вярбінка, -
Прасіў верабей,

Мо пакалыхала б

Maix ты дзяцей?

(М. Танк „Галінка і верабей")

2.Сеў у полі на каменьчыку,
Узяў дуду на раменьчыку.
Ду, ду, ду - дуда гудзе,
Полем водгалас ідзе.
Надакучыла irpaць,
Каля дуба лёг паспаць.

(В. Biткa „Дударык")

3. Кідае Сонца кветкі з неба,
Яны лятуць на нашу глебу...
На ўсёй зямлі настала свята,
Яна красой уся абнята...

(У. Дубоўка „Kветкі - сонцавы дзеткі")

4. Чыя дачка неспадзявана
Перахітрыла ў казцы пана?

(Беларуская народная казка „Разумная дачка" ў апрацоўцы А. Якімовіча.)

5.Хто ў зямлю ўвайшоў глыбока,
Перамог ліхоха Цмока?

(Беларуская народная казка „Удовін сын".)

6. „Прайшоў дзед градку з капустай, прайшоў градку з бурач­камі, прайшоў градку з маркоўкай... А вось і рэпка. Толью нахіліўся дзед рэпку выцягнуць, а пад кустом хтосьці: „Ппы - ы - хх! Пп - ы - хх!"

(„Пых" - беларуская народная казка.)

Закончы казку („Каток - залаты лабок" у апрацоўцы А. Якімовіча).

Hacтaўнік: Я зараз пачну, казку, а вы павінны яе закончыць. „Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: нi насіць няма чаго, нi варыць.

Вось баба i кажа дзеду: „Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай i купі гарчык мукі. Спячом хлеб. Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы ду­бок..."



Настаўнік: Дзеці да нас сёння завіталі ў rocці repoi казкі, а з якой, вы даведаецеся, калі пaглядзiцe яе інсцэніроўку. Інсцэніроўка казкі „Зайкіна хатка".

Заключнае слова настаўніка.

Вось i закончылася наша цудадзейнае свята - свята сустрэчы з казкай. Мы яшчэ раз пераканаліся, якіяя вялікія i чароўныя магчымасці закладзены ў ёй. Яна, як гаварыў Максім Танк, вучыць нас любіць родную мову, змагацца са злом i няпраўдай, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні, які абавязкова наступіць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка