Ты яшчэ не пасадзіў сваё дрэва?




Дата канвертавання11.06.2016
Памер9.34 Kb.
Ты яшчэ не пасадзіў сваё дрэва?

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з 2 па 9 красавіка 2016 года па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і на Астравеччыне, пройдзе традыцыйная добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу - 2016”, падчас якой кожны жадаючы зможа пасадзіць дрэва, і не адно. Сёлета яна прымеркавана да 30-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сёлета асноўная мэта акцыі – прыцягненне грамадскай увагі да экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Ужо распачата папярэдняя рэгістрацыя валанцёраў і ўдзельнікаў акцыі. На сайце Астравецкага лясгаса ці па тэлефоне 22-0-61 усе жадаючыя могуць азнаёміцца са спісам аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны мерапрыемствы па пасадцы лесу, умовамі і тэрмінамі акцыі.

Акрамя пасадкі дрэў, у гэты перыяд некаторыя групы валанцёраў будуць займацца ачысткай лесу ад несанкцыяваных звалак, добраўпарадкаваннем ляснога пітомніка і закладкай дэндрапаркаў.



Варта адзначыць, што неабходны інвентар, механізмы і пасадачны матэрыял будзе прадастаўлены Астравецкім лясгасам, таксама будзе арганізаваны падвоз удзельнікаў акцыі на лясныя аб’екты.

Вы яшчэ не пасадзілі сваё дрэва? Тады далучайцеся да добраахвотнай агульнарэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу-2016”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка