Ты так спакусна клеіла канверты, я на цябе глядзеў бы цэлы дзень




Дата канвертавання13.06.2016
Памер5.31 Kb.
***

Ты так спакусна клеіла канверты,

Я на цябе глядзеў бы цэлы дзень –

Твой верны паж, твой легкадумны Вертэр,

Твой летуценна-неадступны цень.
Так язычком кранацца да паперы –

Табе адной падораны сакрэт.

О вучаніца дзіўная гетэры,

Як спакушальна ты глядзіш мне ўслед!


Ты плюшчыш вочкі, ты сама спакуса,

Сышла з мальберта на другі мальберт...



Няўжо аднойчы прытулю да вуснаў

Твой язычком заклеены канверт?..


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка