Ты маеш права даваць згоду ў орган апекі на




Дата канвертавання10.05.2016
Памер15.57 Kb.

Ты нарадзіўся і адразу стаў сынам ці дачкой жанчыны і мужчыны, якія для цябе з’ўляюцца самымі дарагімі і блізкімі людзьмі на свеце – мамай і татам. У тваім, як і ў іхнім, жыцці ўвесь час адбываюцца змены, якія, на жаль, не заўсёды могуць быць станоўчыя і дадатныя. І ў гэтых сітуацыях табе на дапамогу прыйдзе Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбу і сям’і, у якім досыць дэталёва распісаны правы і абавязкі тваіх бацькоў у дачыненні да цябе, і твае ў дачыненні да іх (пасля таго, як ты станеш цалкам дзеяздольны).
Ужо ў свае 10 гадоў ты маеш права даваць згоду ў орган апекі на:

  1. змену прозвішча, імя і імя па бацьку (пры ўсынаўленні, уступленні

аднаго з бацькоў у паўторны шлюб і г.д.);

  1. перадачу цябе ў апеку;

  2. усынаўленне.


У 14 гадоў...

1. Ты маеш права самастойна ці праз прадстаўнікоў звярнуцца па абарону сваіх правоў у суд.

2. Над табой можа быць наладжана апека, калі ты застаўся без догляду бацькоў больш чым на 6 месяцаў (напрыклад, яны з’ехалі ў камандзіроўку ці захварэлі, пазбаўлены бацькоўскіх правоў, памерлі і іншае).

3. З дазволу органаў апекі ты маеш права пражываць асобна ад свайго апе-куна (калі жывеш з апекуном, а не з бацькамі) пры ўмове, што гэта не паўплы-вае адмоўна на тваё выхаванне і ахову тваіх правоў і інтарэсаў.


У 15 гадоў...

Ты маеш права браць шлюб пры пэўных умовах:



  1. нараджэнне сумеснага дзіця;

  2. наяўнасць даведкі аб пастаноўцы на ўлік па цяжарнасці, а таксама заха-

ванне іншых неабходных патрабаванняў (узаемная згода тых, хто бярэцца шлюбам, адсутнасць перашкодаў для заключэння шлюбу і г.д.). Згода бацькоў не патрабуецца ў выпадку цяжарнасці або нараджэння сумеснага дзіця.
У 16 гадоў...

1. Ты маеш права змяніць свае імя па бацьку і прозвішча на падставе аса-бістай заявы ў органы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.



2. Можаш браць шлюб і ўсынаўляць пры аб’яўленні цябе цалкам дзеяз-дольным.

3. Толькі з тваёй згоды ў цябе будзе зменена грамадзянства пры змене гра-мадзянства тваімі бацькамі, а таксама пры ўсынаўленні цябе грамадзянамі іншых краінаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка