Тэсты па сучаснай беларускай мове (сінтаксіс І пунктуацыя) Руская філалогія, 2 курс варыянт 1 а 1




Дата канвертавання30.03.2016
Памер192.55 Kb.
ТЭСТЫ ПА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ (сінтаксіс і пунктуацыя)

Руская філалогія, 2 курс
ВАРЫЯНТ 1

А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Ліпень __ месяц, калі цвітуць і духмяняць ліпы.

2) Валя з маленства лічыла, што яе маці __ самая добрая і самая разумная.

3) Ехаць па лесе __ адно задавальненне.

4) Вясенні луг __ што выстаўка народнага мастацтва.

5) Адвечнае дрэва __ дуб.


А 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Адлегласць паміж паўднёвай і паўночнай межамі Белавежскай пушчы __ шэсцьдзесят пяць кіламетраў.

2) Фальклор __ невычэрпная крыніца, якая жывіць нацыянальнаю паэзію.

3) Дзед Талаш __ не проста праваднік у Букрэевай разведцы.

4) Прачытаць “Новую зямлю” __ ўзбагаціцца родным словам.

5) Бяроза __ як лёс чалавечы: надсекі, надломы, святло і туга.


А 3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Паэзія __ гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары.

2) Уладзік зараз __ шмыг у дзверы!

3) Ты __ мой госць.

4) Гаспадарку весці __ не лапці плесці.

5) Палонкі на возеры __ як вокны ў падводнае царства.


А 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Паэзія __ гэта адвечная цяга вяршынь да нябёсаў.

2) Сям'я __ сем ратоў.

3) Старасць __ не радасць, і доўг _ не карысць.

4) Ісці і ўсміхацца __ вось раскоша.

5) Максім, шчыра кажучы, __ чалавек не вельмі добразычлівы.


А 5. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Чытаю кнігі, працую і адгукаюся душой на кожную новую прыкмету вясны.

2) Вы заўважыце на снезе самыя мудрагелістыя сляды і ланцужкі, і крыжыкі,

і дробныя пацеркі.

3) Натхнёна і горда, і смела вальс сонечны ў Вене гучаў.

4) Не маўчыць, не сціхае, супакою не мае, ходзіць рэха, блукае, выйсця з лесу

шукае.

5) Душу сціскае болем не то смутак, не то жаль.


А6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) З даўніх часоў бяроза надзяляецца ўласцівасцямі спрыяць добраму ўраджаю, прадказваць лёс __ ды лячыць людзей і жывёлу.

2) І бальшак, і лес __ усё спавіта душнаю зялёнаю смугой.

3) Цёплая __ веснавая ноч апранула зямлю.

4) Лірыка кахання – адзіны род паэзіі, дзе заўсёды адчуваеш нават у сцятым дыханні і шчырасць __ і адкрытасць паэтычнага пачуцця.

5) Не заві песняй песню, якая не суцішыць ні болю __ ні смагі.


А7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Чалавек павінен ведаць тую зямлю, на якой нарадзіўся, яе гісторыю __ і легенды,

і мову яе.

2) Разносіць гоман вечар, гаварлівы __ вясёлы.

3) І пах агню, і пах свежага хлеба, і пах антонавак __ усё гэта ад зямлі.

4) Палянкі змяняліся то стройным баравым __ то нізкім балотным лесам.

5) Але хто, жывучы каля вады, не завядзе лодкі __ ды вуды?
А8. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку азначэнні:

1) Поўны хвалявання і асаблівай ахвоты на самыя чыстыя і шчырыя словы я

ў думках высноўваю пісьмо да цябе.

2) На голлі бярозкі адчуўшы вясну жвавей заварушыліся вераб'і і сініцы.

3) Мне штосьці падабалася ў яе твары адкрытым і вясёлым.

4) Ласі, алені і дзікі, калі натрапяць на палетак аўса, ядуць яго стоячы, а

мядзведзь — седзячы.

5) Дзікае паляванне магло запужаць любога апрача Андрэя.


А 9. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Марусаў выйшаў са сталовай і звярнуўшы ў вузкую вулачку пайшоў ёю ўніз.

2) На загарэлым, спаласаваным маршчынамі твары блукала цёплая, як чэрвеньскі дзень, усмешка.

3) Сонцу карцела спусціцца туды, дзе ў нізіне дыхала халадком балота ўсеянае багуном і журавіннікам.

4) Воўк авечку бярэ не выбіраючы.

5) Зімой рэкі Заходняй Еўропы за выключэннем Одэра і Віслы амаль не пакрываюцца лёдам.


А 10. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Міхал ідзе туды, на поле, дзе Нёман выгнуўшыся дужкай абводзіць лес

прыгожай стужкай.

2) Забываючыся на паплавок, Уладзіслаў мог доўга слухаць, як на ахінутым туманам беразе ранняя зязюля санліва лічыць нечыя гады.

3) Сонечныя промні прабіваліся праз зялёны альшэўнік і лашчылі зямлю мокрую пасля ўчарашняга ліўня.

4) Розуму не прыдбаеш гуляючы.

5) Ці ж яму гарэзе ўсядзець на месцы?


ВАРЫЯНТ 2
А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Журавіны на зялёным імху _ што пацеркі.

2) Цёплыя, сардэчныя ўспаміны _ самы лепшы помнік на зямлі.

3) Найлепшы для чалавека доктар _ лес.

4) Жыць з бацькамі ў згодзе _ прызначэнне лёсу.

5) Летняе неба _ ў дымнай смузе.


А 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Жывая мова _ багацейшая за любы, нават самы поўны слоўнік.

2) Яблыні ў маі _ нібы нявесты.

3) Пчальнік _ гэта месца, дзе стаяць вуллі з пчоламі.

4) Ужо немаладога веку чалавек _ наш доктар.

5) Вудзіць рыбу зімовым марозным днём на скаванай лёдам рацэ _ цікавы занятак.


А 3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Паляванне на грыбы _ прыемнае правядзенне часу.

2) Лісце на дрэвах _ зялёнае, жывое.

3) У гэтай красуні зубы _ як стада белых авец.

4) Жнівень _ месяц зарніц, лясной цішыні.

5) Маё вялікае і даўняе жаданне _ ва ўсім будзённым бачыць хараство.


А 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Трэба няспынна ісці_ ды ісці, несці скарбы ў жыццё, каб іх мець у жыцці.

2) Не толькі радасць і духмяны мёд прыносілі пчолы_але і шмат клопатаў.

3) Восенню дождж пахне бульбоўнікам_ і яблыкамі, і пераспелымі слівамі.

4) За густой заслонай дажджу не было відаць ні сасонніку_ ні дубоў каля рэчкі.

5) Легла ўсё да сэрца блізка_ колас, важкі і тугі, і ўсмешка, і калыска, і асеннія стагі.


А 5. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Вясной кожны раз усё іначай пахне і свеціць, і плыве.

2) Дзікі перарылі ўсю паляну ў пошуках ежы раслін, каранёў, насякомых і лічынак.

3) Абяцаў я калісьці табе падарыць усе мары і сны, усе скарбы і кветкі зямлі.

4) Мядзведзь павярнуўся і скаціўся з дарогі ў густы зарослы крапівою і маліннікам,

перавіты хмелем алешнік.

5) Над паплавамі слаўся шызы, настоены на водары атавы і спелага жыта туман.
А6. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Усё навокал тое ж, як і ў кожную вясну і адліга, і лужыны, і ласкава-зябкая свежасць сакавіцкіх вятроў.

2) Абагнуў сяброў ручай, выслізнуў з-пад самых ног, знік, прапаў, зашыўся ў мох.

3) Замірае, сціхае мая залатая дуброва, асыпае, скідае на дол свой задумлівы ўбор.

4) Хлопцу ўсё часцей успаміналася роднае сяло ды клён пад акном бацькавай хаты, ды цёплыя рукі матулі.

5) Сонечная, ясная звонкая ад спеву птушак раніца.


А7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Дзяцінства _ ды юнацтва найбольш грунтоўна фарміруюць асобу чалавека.

2) Стройныя _ зялёныя бярозкі расплялі танюсенькія коскі.

3) Я люблю легенд дасціпны сказ і народ свой, кемлівы _ і здольны.

4) Дзеці вераць шчыра чалавеку _ і дрэву, і зверу.

5) То выблісне маланка на міг адзіны _ то зыркне, хоць пагляд хавай.


А8. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку акалічнасці:

1) Завіруха гула не змаўкаючы.

2) Вільготная свежасць паветра настоена на водары начных прыгажунь белых фіялак.

3) Бадзёрая, з дажджынкамі на вейках прыходзіш ты да мяне ў адведкі.

4) Трактар дайшоў да канца палетка і завярнуўшыся заняў новыя барозны.

5) Мінула ноч – і цемра расплылася рассунуўшы прасторы над зямлёй.


А 9. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку прыдаткі:

1) На самым пачатку вераснёўскай раніцы мяне сустрэлі выбегшы з бору крэпкія чорнагаловыя баравікі.

2) Дзесяцігодка для яе яшчэ нявопытнай настаўніцы – гэта нешта таемнае, нязведанае.

3) Ліда пляменніца за якія тры-чатыры гады стала дарослай дзяўчынай.

4) У калядныя вечары людзі апрача дробязных, неістотных хатніх спраў нічога не рабілі.

5) Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына сын купца з Полацка.


А 10. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Святло быццам бы нараджалася ў самой хаце і не змяшчаючыся там белымі

слупамі стаяла ў вокнах.

2) Безліччу зорак-іскрынак пералівалася на сонцы гладкая, ледзь-ледзь зацярушаная макраватым снегам крыга.

3) Увесь месяц за выключэннем сямі-васьмі дзён ішлі халодныя дажджы.

4) Міця самы старэйшы сын нарадзіўся яшчэ на дзедавай сялібе.

5) Нумар кватэры Марыя запомніла і не запісаўшы яго.
ВАРЫЯНТ 2
А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Журавіны на зялёным імху _ што пацеркі.

2) Цёплыя, сардэчныя ўспаміны _ самы лепшы помнік на зямлі.

3) Найлепшы для чалавека доктар _ лес.

4) Жыць з бацькамі ў згодзе _ прызначэнне лёсу.

5) Летняе неба _ ў дымнай смузе.


А 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Жывая мова _ багацейшая за любы, нават самы поўны слоўнік.

2) Яблыні ў маі _ нібы нявесты.

3) Пчальнік _ гэта месца, дзе стаяць вуллі з пчоламі.

4) Ужо немаладога веку чалавек _ наш доктар.

5) Вудзіць рыбу зімовым марозным днём на скаванай лёдам рацэ _ цікавы занятак.


А 3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Паляванне на грыбы _ прыемнае правядзенне часу.

2) Лісце на дрэвах _ зялёнае, жывое.

3) У гэтай красуні зубы _ як стада белых авец.

4) Жнівень _ месяц зарніц, лясной цішыні.

5) Маё вялікае і даўняе жаданне _ ва ўсім будзённым бачыць хараство.


А 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Трэба няспынна ісці_ ды ісці, несці скарбы ў жыццё, каб іх мець у жыцці.

2) Не толькі радасць і духмяны мёд прыносілі пчолы_але і шмат клопатаў.

3) Восенню дождж пахне бульбоўнікам_ і яблыкамі, і пераспелымі слівамі.

4) За густой заслонай дажджу не было відаць ні сасонніку_ ні дубоў каля рэчкі.

5) Легла ўсё да сэрца блізка_ колас, важкі і тугі, і ўсмсшка, і калыска, і асеннія стагі.


А 5. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Вясной кожны раз усё іначай пахне і свеціць, і плыве.

2) Дзікі перарылі ўсю паляну ў пошуках ежы раслін, каранёў, насякомых і лічынак.

3) Абяцаў я калісьці табе падарыць усе мары і сны, усе скарбы і кветкі зямлі.

4) Мядзведзь павярнуўся і скаціўся з дарогі ў густы зарослы крапівою і маліннікам,

перавіты хмелем алешнік.

5) Над паплавамі слаўся шызы, настоены на водары атавы і спелага жыта туман.
А6. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Усё навокал тое ж, як і ў кожную вясну і адліга, і лужыны, і ласкава-зябкая свежасць сакавіцкіх вятроў.

2) Абагнуў сяброў ручай, выслізнуў з-пад самых ног, знік, прапаў, зашыўся ў мох.

3) Замірае, сціхае мая залатая дуброва, асыпае, скідае на дол свой задумлівы ўбор.

4) Хлопцу ўсё часцей успаміналася роднае сяло ды клён пад акном бацькавай хаты, ды цёплыя рукі матулі.

5) Сонечная, ясная звонкая ад спеву птушак раніца.


А7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Дзяцінства _ ды юнацтва найбольш грунтоўна фарміруюць асобу чалавека.

2) Стройныя _ зялёныя бярозкі расплялі танюсенькія коскі.

3) Я люблю легенд дасціпны сказ і народ свой, кемлівы _ і здольны.

4) Дзеці вераць шчыра чалавеку _ і дрэву, і зверу.

5) То выблісне маланка на міг адзіны _ то зыркне, хоць пагляд хавай.


А8. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакам і прыпынку акалічнасці:

1) Завіруха гула не змаўкаючы.

2) Вільготная свежасць паветра настоена на водары начных прыгажунь белых фіялак.

3) Бадзёрая, з дажджынкамі на вейках прыходзіш ты да мяне ў адведкі.

4) Трактар дайшоў да канца палетка і завярнуўшыся заняў новыя барозны.

5) Мінула ноч – і цемра расплылася рассунуўшы прасторы над зямлёй.


А 9. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку прыдаткі:

1) На самым пачатку вераснёўскай раніцы мяне сустрэлі выбегшы з бору крэпкія чорнагаловыя баравікі.

2) Дзесяцігодка для яе яшчэ нявопытнай настаўніцы – гэта нешта таемнае, нязведанае.

3) Ліда пляменніца за якія тры-чатыры гады стала дарослай дзяўчынай.

4) У калядныя вечары людзі апрача дробязных, неістотных хатніх спраў нічога не рабілі.

5) Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына сын купца з Полацка.


А 10. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Святло быццам бы нараджалася ў самой хаце і не змяшчаючыся там белымі

слупамі стаяла ў вокнах.

2) Безліччу зорак-іскрынак пералівалася на сонцы гладкая, ледзь-ледзь зацярушаная макраватым снегам крыга.

3) Увесь месяц за выключэннем сямі-васьмі дзён ішлі халодныя дажджы.

4) Міця самы старэйшы сын нарадзіўся яшчэ на дзедавай сялібе.

5) Нумар кватэры Марыя запомніла і не запісаўшы яго.

ВАРЫЯНТ 3
А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Я _ не з баязлівага дзесятка.

2) Мова народа _ адзін з найвялікшых скарбаў.

3) Васіль Пятровіч, безумоўна, _ выдатны гісторык і краязнавец.

4) Выйсці замуж _ не дожджык перачакаць.

5) Тры гады _ вялікі час у чалавечым веку.


А 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Маланка з-за хмары_блісь!

2) На паплавах заўсёды трава _ добрая.

3) Іржышча _ як рыжы вожык.

4) Вострая дзюба _ ўвесь інструмент дзятла.

5) Век зжыць _ не мех сшыць.


А 3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Нядобры знак _ гэтая забітая птушка.

2) Паспяхова здаць экзамены _ задача сур'ёзная.

3) Нашы лясы _ невычарпальны калодзеж даброт і багаццяў.

4) Гады _ як рачная плынь.

5) Справа егераў і палясоўшчыкаў _ штодзённа чытаць кнігу лесу, занатоўваць

у ёй усе змены.
А 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Ружовыя водсветы дрыжалі на мёрзлай зямлі, на імшыстым куп'і_ ды на сіняй вадзе.

2) На ганку стаяў чалавек, высокі_ маладжавы з твару.

3) Усё павінна быць для дзяцей_ і сонца да самага позняга вечара, і шчырая ласка праз круглыя суткі.

4) Зямлёй_ і травой, і кустамі з табою мы некалі станем.

5) То вальсуюць_ то імклівую лявоніху танцуюць аблокі.


А 5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Дзень павекі разамкне_ ды агледзіць наваколле.

2) Зорны сіні плашч адзеў на плечы і спакойна на сады ідзе беларускі_ добры вечар.

3) Крытэрыі маральнасці галоўныя і ў грамадстве_ і ў пісьменніцкім асяроддзі.

4) Ні парастак бярозкі_ ні цаглінка самі ў горад не прыйшлі.

5) Берасцянкі, дразды, зелянушкі_ ўсё гэта нашы звычайныя птушкі.


А6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Маўчаць асеннія лясы_ і луг, і поле, ды толькі нашы галасы чуваць у школе.

2) Сонечная, іскрыстая_ ў пушыстым снезе дарога ўсё глыбей і глыбей вяла Андрэя ў лес.

3) У пачатку лістапада вымытая ад пылу_ ды бруду прырода заззяла нейкай

сарамлівай, сцішанай прыгажосцю.

4) Дажджу прасіла ўсё пад небам_ бары, патрэсканая глеба і абмялелая рака.

5) То чаруе_ то варожыць шаўкавістая трава.
А7. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Святло быццам бы нараджалася ў самой хаце і не змяшчаючыся там белымі слупамі стаяла ў вокнах.

2) Безліччу зорак-іскрынак пералівалася на сонцы гладкая, ледзь-ледзь зацярушаная

макраватым снегам крыга.

3) Увесь месяц за выключэннем сямі-васьмі дзён ішлі халодныя дажджы.

4) Міця самы старэйшы сын нарадзіўся яшчэ на дзедавай сялібе.

5) Нумар кватэры Марыя запомніла і не запісаўшы яго.


А8. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) У палісадніках пазвешвалі галовы пабітыя дажджом і раннімі прымаразкамі

вяргіні.

2) Бабка Малання не зважаючы на свае семдзесят была ў руху, у клопатах, уся ў

заўтрашнім дні.

3) Галубы абляцелі вакол дома і памкнуліся на вышкі, дзе была галубятня, але



спуджаныя свістам зноў узвіліся ўгору.

4) Косця пайшоў на працу не паснедаўшы.

5) Станіслава акрамя бальных танцаў больш нічым не захаплялася.
А 9. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Дарога зусім не замерзла, толькі запарушаная снегам застыла, бы студзень.

2) Пан падлоўчы хадзіў перавальваючыся.

3) Піліп замест адказу толькі рукамі развёў.

4) Беркут ці горны арол зранку насіўся па паветры.

5) Пасля бяссоннай ночы і не еўшы працаваць было цяжка.


А 10. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Ігнат маўчаў зубы сцяўшы.

2) Да абеду было цэлыя дзве гадзіны, і Ляўшун прынёсшы лыжы надумаўся крыху пахадзіць па лесе.

3) Міцька звярнуў каня з дарогі ў лагчыну сівую ад расы і ніцага туману.

4) Іван чакаў, пакуль ячмень жывое золата зямлі пальецца з бункера камбайна ў кузаў.

5) Нейкі час мы нічога не бачылі каля сябе апроч цьмяна-снежнага поля.



ВАРЫЯНТ 4
А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Ганак _ маё любімае месца.

2) Кожная мова _ гэта неацэнны скарб, які належыць не толькі аднаму народу,

а ўсяму чалавецтву.

3) На Беларусі пчолы _ як гусі.

4) Наш Мікола цяпер _ студэнт.

5) Вясна сёлета _ позняя.
А 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Тройчы сем _ дваццаць адзін.

2) Жыць без кахання _ гэта значыць есці яблык без соку.

3) Я табе _ не заступніца.

4) Ты _ сын зямлі, нашчадак хлебаробаў.

5) Ноч _ ясная, зорная, хочацца пастаяць, паглядзець у зорную далячынь.


А 3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Тры і тры _ шэсць.

2) Час _ непадкупны і справядлівы суддзя!

3) Жыць _ гэта піць крынічную ваду і ўмывацца гаючымі росамі.

4) Мы _ нашчадкі тых, хто бараніў нашу Бацькаўшчыну.

5) Летняя ноч _ як зайцаў хвост.


А 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Справа вольха кіне цень, злева – лозы _ ці асіны.

2) Калі камянёў набралася цэлыя горы, іх рассартавалі па памерах, па колеры _ ды

пачалі ўзводзіць сцены Лоскага замка-крэпасці.

3) Добрае _ ласкавае сонца выклікала да жыцця малую хвойку.

4) Анатоль нешта хацеў сказаць _ аднак стрымаўся.

5) Давер'е заслужыць не лёгка _ і не проста, і не хутка.
А 5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Сонца апякала аратага_ і зямлю, і травы.

2) Крот не толькі жыве зімою, але і робіць наканаваную лёсам нялёгкую_ земляную

работу.


3) Слова бярэ паэт са святла бяроз, звону лёну_ ды расы каля хаты.

4) Блакітная сукенка, блакітныя вочы, ласкавы позірк_ усё гэта называлася некалі

шчасцем.

5) То разбяжыцца_ то пухам засцелецца_ то заспявае мяцеліца.


А6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Праз акно закацілася ў печ нашу сонца_ і просіцца адтуль, нават матчыны рукі цалуе.

2) Быў Яська майстар як да сярпа_ так і да кнігі.

3) Вішні, слівы, яблыні і грушы_ ўсе гэтыя дрэвы раслі ў нашым садку.

4) Колькі прыволля_ і хараства, і дабрыні на прасторах тваіх, Беларусь!

5) Шустрыя_ з пісклявым галаском восы ўвесь дзень завіхаліся, пераляталі

з кветкі на кветку.
А7. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) На маім акне для вавёркі была заўсёды насыпана горачка сланечнікавых семечак, ляжаў драбок цукру і знарок засушаны пернік.

2) Сцежка караткаватая, не болей як на паўкіламетра бегла ад рэчкі пад

серабрыстыя купчастыя вербы.

3) Раптам самалёт, у якім ляцелі мы нядаўнія студэнты, быццам дакрануўся

крылом да воблака.

4) Стоячы ў глыбокім снезе на прасветленым полі адчуваеш сябе, як на зямлі

першароднай.

5) Алена ехала дадому хвалюючыся.
А8. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Зранку хмары ўсё яшчэ цёмныя ішлі з мора на горы.

2) Кацер узняўшы над ціхай вадою гордыя грудзі памчаў нас, як белая птушка.

3) Барыс маўчаў як мыла з'еўшы.

4) Усё сваё жыццё жаўна ці чорны дзяцел праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле.

5) Акрамя індывідуальных заплываў у чэрвені іншых спаборніцтваў не праводзілася.


А 9. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Вада гадамі падточвае жоўтыя пласты пяску, які абсоўваецца здрадліва агольваючы карэнне самых смелых соснаў.

2) Адрыян схлусіў не міргнуўшы вокам.

3) Дрэвы насцярожана драмалі, гледзячы праз сон у празрыстую ваду пакрытую лёгкім вэлюмам туману.

4) Цётка Антону была замест маці.

5) Гудуць вячэрняю парой дубы старыя бандурысты.


А 10. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Няхай сустрэнуць буры і нягоды, дажджы і грымоты, але на Сорак пакутнікаў



ці інакш – на Саракі жураўлі будуць дома.

2) Пад мяккім павевам ветру лёгка заківаліся гатовыя раскрыцца белыя гарлачыкі, каб цэлы дзень піць крамянымі кветкамі шчодрае ліпеньскае сонца.

3) Поўныя і тугія каласы важка пагойдваюцца пад гарачым павевам ветру пругка выгінаючы спелыя сцябліны.

4) З рыльца адсунутага на прыпечак чайніка струменьчыкам пыхкала пара.

5) Сяджу на ніжняй палубе, стуліўшыся каля акна, і стомлены трыма

суткамі турысцкай бегатні акунаюся ў лёгкую, салодкую дрымоту.

ВАРЫЯНТ 5
А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Снег _ як пух.

2) Сцежкі дубровы _ самыя ціхія, родныя гукі _ самыя звонкія.

3) Спакойны і далікатны чалавек _ наш настаўнік.

4) Кніга _ крыніца мудрасці, ведаў.

5) Пісаць пра мінулае _ не крочыць назад.



А 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Парог _ незвычайнае месца ў хаце: з ім звязана мноства народных звычаяў, прыкмет.

2) Веснія воды _ самыя раннія, цені змяркання _ самыя познія.

3) Найвышэйшы абавязак бацькоў _ узгадаваць і выхаваць дзяцей.

4) Дзень _ нібы прысак, і ад гарачыні заціх у голлі птах.

5) Найлепшы доктар чалавеку _ час.



А 3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Даволі рэдкая ў Беларусі птушка _ шчур.

2) Вясна _ пара надзей і спадзяванняў.

3) Лясная цішыня _ падманлівая.

4) Асноўны клопат пісьменніка _ знайсці водгук у сэрцы чытача.

5) Летняя ночка _ як матчына ласка – прыемная, цёплая, спакойная і жаданая.



А 4. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Беларускае слова раскашуе ў творах Васіля Віткі, узбагачае дзяцей духоўна эма-

цыянальна.

2) Усё бывала на маім вяку ўдачы, поспехі і нараканні.

3) Бяда хоць мучыць, але жыць вучыць.

4) Я малым хлапчуком палюбіў твае пушчы і нівы, і блакітныя рэкі, і мора зялёных

лугоў.

5) Над зямлёю плыла светлая прыпарушаная лёгкай смугою, напоўненая ціхай



урачыстасцю ноч.

А 5. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Чалавек робіць пэўнае прозвішча, надае яму вагу, значнасць, стварае свой імідж.

2) Лістападу радуйся і снежню, і вятрам асеннім, і снягам.

3) Наіўнае захапленне навакольным светам, радаснае хваляванне, раптоўныя

прылівы радасці і сумненняў усё гэта поўніла Максіма.

4) Падае ў зямлю зерне, прарастае, дае ўсходы і новае зерне.

5) Пыл клубіцца ўслед за машынай, асядае на прыдарожнай выпаленай

сонцам траве.




А6. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Вывучаючы родную мову, паданні, павер’і і казкі беларускага народа, мы вывучаем мову, паняцці і вераванні сваіх продкаў.

2) Кніга нам замяніла ўсё і тэатр, і кіно, і радыё, і тэлебачанне.

3) Ночка сёння не гайдала ні галінкі, ні куточка, ні былінкі, ні хваінкі, ні на ніве

каласочка.

4) Насталі кароткія, туманныя па-асенняму халодныя дні.

5) У кожнай маці свая дабрыня і ласка, свая строгасць і чуласць свае песні і

асабісты кодэкс выхавання.


А7. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку акалічнасці:

1) Тонкая сіняватая смуга поўная цеплыні і ласкі песціла далёкія лясы і купчастыя бярозы.

2) Першай прачнулася вярба руплівая маладзіца.

3) Па дарозе можна было ехаць і не кіруючы канём.

4) Многа гадоў назад Мінск прыняў мяне на свае вуліцы і падгадаваўшы крыху кінуў

у самы вір гарачай работы.

5) Мая гаспадыня была ўвішная, рухавая кабета нягледзячы на свае пяць дзесяткаў гадоў.
А8. Адзначце сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку:

1) Нашы прашчуры напрыдумлялі сакавіку шмат нечаканых і ласкава

захапляльных назваў зімабор, светазар, кропельнік, веснавей, пазімнік, санцалюб.

2) Любоў да роднага краю і натхняла і акрыляла, і падымала над крыўдамі і

нягодамі.

3) Пойдзем рэха шукаць, град арэхаў збіраць, дні юнацтва гукаць.

4) Людзі сена сушаць, косяць ды пагоды ў неба просяць.

5) Да калодзежа падышоў рослы, загарэлы з чырвонай зоркай на пілотцы

салдат.
А 9. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку азначэнні:

1) Ліпа счарнелая ад агню каторы год стаяла пасярод апусцелай вуліцы і здавалася нежывой.

2) Старэючы не падаў дзядзька духам.

3) Вакол вогнішча стаіць начны змрок густы, душны.

4) Яны шчаслівыя ўпэўнена пойдуць дарогай сваіх бацькоў.

5) Адразу за вёскай пачыналася жоўтае ад іржышча поле.


А 10. Адзначце сказы, у якіх неабходна выдзеліць знакамі прыпынку акалічнасці:

1) Цёплыя кароткія дажджы спрыяюць росту грыбоў і таму атрымалі такую

паэтычную назву грыбныя дажджы.

2) Зноў была вясна прыгожая, маладая.

3) Прыйдзі да Вечнага агню і моўчкі стаўшы на калені правер агнём сваё

сумленне на праўду і на чысціню.



4) Гаспадыня частуючы гасцей ветліва ўсміхалася.

5) Танкі ішлі грукочучы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка