Тэсты па гiсторыi Беларусi для цт 1 блок ІХ –хііі стст




старонка1/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1 Mb.
  1   2   3   4



Тэсты па гiсторыi Беларусi для ЦТ

1 блок ІХ –ХІІІ стст.

Для феадальнага ладу характэрна

1) усеагульнасць і абавязковасць працы

2) надзяленне непасрэднага вытворцы зямлей з прымацаваннем яго да зямлі

3) грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці

4) панаванне таварна – грашовых адносін


З эканамічных укладаў, якія суіснавалі ў грамадстве ўсходніх славян, у IX – XI стст. толькі нараджаўся

1) першабытны

2) феадальны

3) рабаўладальніцкі

4) раннебуржуазны
Асіміляцыя – гэта

1) аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку

2) гістарычна склаўшаяся група людзей, якія звязаны агульнасцю тэрыторыі пражывання, мовы, культуры

3) працэс зліцця аднаго народа з другім ў выніку засваення ім чужой мовы і культуры, паступовай страты самабытнасці

4) працэс этнічнай кансалідацыі
Помнікам полацкай архітэктурнай школы XII ст. з’яўляецца

1) Спаская царква

2) Дзесяцінная царква

3) Каложская царква

4) Троіцкая царква
Умацаваны цэнтр усходнеславянскага горада называецца

1) пасад


2) торг

3) гарадзішча

4) дзядзінец
У суседскай абшчыне прылады працы належалі

1) феадалу

2) кожнай сям’і

3) абшчыне

4) старэйшыну
Русь хрысцілася падчас праўлення Вялікага князя Кіеўскага

1) Святаслава

2) Уладзіміра Святаслававіча

3) Ігара


4) Яраслава Мудрага
Свабоднымі сялянамі – абшчыннікамі былі

1) закупы

2) халопы

3) радовічы

4) “людзі”
Слова “сафія” азначае

1) глыбокая вера

2) мудрасць

3) благадаць

4) прыгажосць
Першым полацкім князем – хрысціянінам быў

1) Рагвалод

2) Брачыслаў Ізяславіч

3) Ізяслаў Уладзіміравіч

4) Усяслаў Брачыславіч
Кіраўніком гарадскога апалчэння ў старажытных беларускіх гарадах з’яўляўся

1) пасаднік

2) гетман

3) тысяцкі

4) бурмістр

Сельская абшчына ва ўсходніх славян у эпоху Старажытнай Русі называлася

1) грамада

2) верв


3) сяло

4) пагост.


Ніжэйшым структурным элементам праваслаўнай царкоўнай арганізацыі з’яўляецца

1) парафія

2) кансісторыя

3) курыя


4) прыход
Якую сістэму земляробства называлі ляднай?

1) двухпольную

2) падсечна – агнявую

3) агародную

4) такой сістэмы не існавала
Што такое бортніцтва?

1) від рамяства

2) від палявання

3) від збору мёду

4) від земляробства
Першае летапіснае ўпамінанне аб Полацку

1) 862 г.

2) 882 г.

3) 982 г.

4) 988 г.
Усяслаў Брачыславіч княжыў у Полацку ў

1) 1145 – 1199 гг.

2) 1144 – 1201 гг.

3) 1046 – 1101 гг.

4) 1044 – 1101 гг.
Збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыі ў ІХ – ХІ стст. называўся

1) дань


2) кармленне

3) палюддзе

4) аброк
Агульны сход мужоў на землях Русі, дзе вырашаліся важнейшыя грамадскія і дзяржаўныя справы, ў Х – ХІІ стст. называўся

1) сходка

2) з’езд;

3) веча


4) сейм
Натуральная гаспадарка – гэта

1) гаспадарка, у якой усё неабходнае вырабляецца і спажываецца самімі ўладальнікамі

2) гаспадарка, дзе займаюцца толькі земляробствам

3) гаспадарка, дзе подаці гаспадару, князю, дзяржаве выплачваюць толькі прадуктамі харчавання

4) гаспадарка, дзе займаюцца толькі промысламі
Полацк змагаўся за Віцебск у канцы XII ст. з княствам

1) Кіеўскім

2) Пскоўскім

3) Смаленскім

4) Галіцка – Валынскім
Якое княства, што вылучылася ў пачатку XII ст. з Полацкай зямлі, было мацнейшым?

1) Браслаўскае

2) Віцебскае

3) Мінскае

4) Друцкае
Назавіце імя першага мінскага князя, заснавальніка дынастыі ў ХІІ ст.

1) Барыс


2) Усяслаў

3) Глеб


4) Іаан
Тып крыжова – купальнага храма сфарміраваўся

1) у ІV – V стст. у Заходняй Еўропе

2) у V – VI стст. у Візантыі

3) у XI – XII стст. на Русі

4) у XI – XII стст. у Візантыі
Усходнеславянскія плямёны, якія рассяляліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі

1) паляне, ільменскія славяне, вяцічы

2) дрыгавічы, крывічы, радзімічы

3) кашубы, харваты, бужане

4) улічы, ціверцы, валыняне
Крывічы займалі тэрыторыю

1) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці

2) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера

3) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная цэнтральная Беларусь

4) паўднёвыя схілы Карпат
Дрыгавічы займалі тэрыторыю

1) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці

2) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера

3) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь

4) паўднёвыя схілы Карпат
Радзімічы займалі тэрыторыю

1) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскаі і Магілёўскай вобласці

2) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера

3) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь

4) паўднёвыя схілы Карпат
Найбольш значны горад у землях радзімічаў на тэрыторыі Беларусі – гэта

1) Берасце

2) Гомель

3) Тураў


4) Полацк
Найбольш значны горад у землях дрыгавічоў – гэта

1) Берасце

2) Гомель

3) Тураў


4) Полацк
Найбольш значны горад у землях крывічоў на тэрыторыі Беларусі – гэта

1) Берасце

2) Гомель

3) Тураў


4) Полацк
Канцэпцыя этнагенэзу беларусаў, згодна якой продкамі беларусаў былі балты, асіміляваныя пазней славянамі

1) фінская (фіна – угорская)

2) балцкая

3) старажытнаруская

4) крывіцка – дрыгавіцка – радзіміцкая
Канцэпцыя этнагенэзу беларусаў, згодна якой продкамі беларусаў былі фіна – угры, асіміляваныя пазней старажытнымі балтамі

1) фінская (фіна – угорская)

2) балцкая

3) старажытнаруская

4) крывіцка – дрыгавіцка – радзіміцкая
Уласнік буйнога зямельнага надзелу, буйны землеўладальнік – гэта

1) закуп


2) пасаднік

3) феадал

4) радовіч
Старажытны закон ўсходніх славян – гэта

1) купа


2) віра

3) куніца

4) праўда
Першы звод законаў на ўсходнеславянскіх землях

1) Статут ВКЛ

2) Руская Праўда

3) Хартыя вольнасці

4) Канстытуцыя
“Чэлядзь” ва ўсходніх славян, згодна пісьмовых крыніц XII ст. – гэта

1) воіны княжацкай дружыны

2) форма феадальнай рэнты

3) залежныя сяляне

4) назва засцерагалыіага ўзбраення
Катэгорыя залежных сялян, прыслуга феадала – гэта

1) закупы

2) ізгоі

3) радовічы

4) чэлядзь нявольная
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, узяўшых ссуду (пазыку) , – гэта

1) закупы

2) ізгоі

3) радовічы

4) халопы
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, трапіўшых у залежнасць на падставе дагавора, – гэта

1) закупы

2) ізгоі

3) радовічы

4) халопы
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, якія выплочваюць даніну феадалу, – гэта

1) даннікі

2) закупы

3) прошчанікі

4) пушчанікі
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, поўнасцю страціўшых свае правы, – гэта

1) даннікі

2) закупы

3) прошчанікі

4) халопы
Ва ўсходніх славян выбыўшыя са свайго сацыяльнага асяродзя людзі, якія знаходзяцца пад апекай царквы; прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў, якія не мелі правоў на вялікакняжацкі прастол – гэта

1) закупы

2) ізгоі

3) нобілі

4) халопы
Месца найвялікшага збліжэння судаходных рэк, па якому ператасквалі караблі з адной рачной сістэмы ў іншую – гэта

1) вайнаг

2) волак

3) вотчына

4) валока
Веча – гэта

1) гарадское самакіраванне

2) судовая ўстанова па вырашэнню грамадскіх і крымінальных спраў

3) агульны сход дарослых жыхароў горада (і воласці) для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў

4) рэлігійная ўстанова
Гарадское войска ў часы сярэднявечча – гэта

1) апалчэнне

2) віра

3) дружына



4) пяхота
Найвышэйшага развіцця Полацкая зямля (княств1) дасягнула пры

1) Рагвалодзе

2) Ізяславе Уладзіміравічы

3) Брачыславе Ізяслававічы

4) Усяславе Брачыслававічы (Чарадзее)
Усяслаў Чарадзей – правобраз быліннага героя

1) Баяна


2) Волха Усяславіча

3) Святагора

4) Мікулы Селянінавіча
Горад, дзе ўзнікла першая на Беларусі епархія

1) Полацк

2) Наваградак

3) Тураў


4) Менск
Старажытнейшая епархія на Беларусі ўзнікла ў Полацку ў

1) 988 г.

2) 992 г.

3) 1005 г.

4) 1105 г.
Першы летапісна дакладна вядомы полацкі епіскап, які прыгадваецца пад 1105 г.

1) Іаан


2) Іаакім

3) Міна


4) Нікіфар
Старажытная епархія на Беларусі ў Тураве ўзнікла ў

1) 988 г.

2) 992 г.

3) 1005 г.

4) 1105 г.
Першы летапісна вядомы епіскап у Тураве, які прыгадваецца пад 1005 г.

1) Іаан


2) Іаакім

3) Міна


4) Фама
Народная эпічная песня – казанне, складзеная галоўным чынам у ХІ – ХVІ стст. ва ўсходнеславянскім свеце

1) быліна

2) казка

3) сага


4) летапіс
Азбука трапіла на ўсходнеславянскія (у тым ліку і беларускія) землі, дзякуючы асветніцкай дзейнасці

1) Аўрамія Смаленскага

2) Ефрасінні Полацкай

3) Кірылы Тураўскага

4) Кірыла і Мяфодзія
Надпіс на крыжы Лазара Богшы зроблены

1) кірыліцай

2) глаголіцай

3) лацінкай

4) рунічным пісьмом
Галаснік у беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча – гэта

1) керамічны сасуд, замураваны ў храмавую сцяну

2) саліст – пеўчы ў храме

3) назва царкоўнага музычнага інструмента

4) пасада царкоўнага служкі
Вызначце прызначэнне галаснікоў у храмавых пабудовах гродзенскай архітэктурнай школы ў раннім сярэднявеччы

1) захаванне скарбаў

2) дэкаратыўнае аздабленне

3) захаванне ежы

4) паляпшэнне акустыкі
Плінфа ў беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча – гэта

1) керамічны сасуд, замураваны ў храмавую сцяну

2) саліст – пеўчы ў храме

3) назва царкоўнага музычнага інструмента

4) шырокая і плоская абпаленая цэгла
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў часы кіравання

1) Ізяслава

2) Рагвалода

3) Таўцівіла

4) Усяслава Чарадзея
Фрэскавы жывапіс – гэта

1) верхняя галерэя царквы

2) мастацтва малюнку вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы

3) мастацтва нанясення узору са смальты ці каляровых каменьчыкаў

4) паўкруглае завяршэнне часткі знешняй сцяны будынка
Адзіны храм XII ст. на Беларусі, ў якім да сёняшняга часу амаль цалкам ацалеў фрэскавы роспіс

1) Барысаглебская царква ў Бельчыцах

2) Камянецкая вежа

3) Спаса – Ефрасіннеўская царква ў Полацку

4) царква Параскевы Пятніцы ў Бельчыцах
Феадальная раздробленасць пачынаецца на беларускіх землях у

1) Х ст.


2) XII – першай палове XIII стст.

3) XIII ст.

4) ХІVст.
Незалежнае княства перыяду феадальнай раздробленасці – гэта

1) удзельнае княства (удзел)

2) кармленне

3) феадальны імунітэт

4) дзядзінец
Ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў

1) дружына

2) касцёл

3) ордэн


4) рада
Кіраўнік каталіцкага ордэна

1) валадар

2) князь

3) комтур

4) магістр
Назва горада – крэпасці, які стаў апорным пунктам Тэўтонскага ордэна ў працэсе пранікнення ва Усходнюю Прыбалтыку і на беларускія землі ў XIII ст.

1) Рыга


2) Кукенойс

3) Герцыке

4) Мальбарк
У якой падзее ўдзельнічаў і атрымаў княжацкую падзяку лоўчы наўгародскага князя Якаў Палачанін?

1) бітва на р. Няве 15 ліпеня 1240 г.

2) бітва на Чудскім возеры 5 красавіка 1242 г.

3) бітва ля возера Дурбе 13 ліпеня 1260 г.

4) бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 г.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка