Тэставыя заданні па гісторыі беларусі тэма “першабытнае грамадства” варыянт 1 Заданні формы А




Дата канвертавання30.03.2016
Памер46.28 Kb.
ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

ТЭМА “ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА”

ВАРЫЯНТ 1
Заданні формы А
1. Калі на тэрыторыі Беларусі пачаўся неаліт?

А) У канцы III тысячагоддзя да н. э.

Б) У канцы V тысячагоддзя да н. э

В) У канцы IV тысячагоддзя да н. э

Г) У пачатку V тысячагоддзя да н. э
2. Што было асноўнай крыніцай існавання людзей усіх эпох палеаліту?

А) Збіральніцтва.

Б) Паляванне.

В) Земляробства.


Г) Правільныя адказы А і Б.
3. Дзе на тэрыторыі Беларусі знойдзы найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье?

А) Каля в. Свяцілавічы на Гомельшчыне.

Б) Каля в. Падлужжа на Гомельшчыне.

В) Каля в. Абідавічы на Магілёўшчыне.

Г) Правільныя ўсе адказы.
4. Калі на тэрыторыі Беларусі ўтварылася першае сталае (аўтахоннае) насельніцтва?

А) 7-8 тыс. таму назад.

Б) 5-6 тыс. таму назад.

В) 3-4 тыс. таму назад.


Г) 15-16 тыс. таму назад.
5. Якія назвы выкарыстоўваюць археолагі для абазначэння плямён індаеўрапейцаў?

А) Культура лейкападобных кубкаў.

Б) Культура баявых сякер.

В) Культура шнуравой керамікі.


Г) Правільныя адказы Б і В.
6. Калі на тэрыторыі Беларусі, на думку археолагаў, насельніцтва навучылася здабываць жалеза з балотных руд і вырабляць з яго прылады працы, зброю?

А) У X- IX ст. да н. э.

Б) У XII- IX ст. да н. э.

В) У VII- VI ст. да н. э.

Г) У V- IV ст. да н. э.
7. На аснове якіх прыкмет вучоныя вызначаюць розніцу паміж археалагічнымі культурамі ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі?

А) Тыпы жылля.

Б) Гліняны посуд.

В) Жаночыя ўпрыгажэнні.

Г) Правільныя ўсе адказы.

8. Дзе на тэрыторыі Беларусі жылі плямёны днепра – дзвінскай культуры?

А) У Віцебскай вобласці.

Б) На Палессі.

В) На тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Г) Правільныя адказы А і В.


9. Якая назва славян самая старажытная?

А) Анты.


Б) Склавіны.

В) Венеды.

Г) Дулебы.
10. Як, згодна з “Аповесцю мінулых часоў”, называліся славянскія плямёны, што аселі паміж Прыпяццю і Дзвіной?

А) Паляне.

Б) Дрыгавічы.

В) Палачане.

Г) Крывічы.

Заданні формы Б
1. У канцы III, пачатку II тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі скончыўся неаліт і пачаўся_____________________век.
2. Сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей(родаў) і пэўным відам жывёл, раслін___________.
3. Вера ў існаванне душ і духаў – фантастычных істот, якія надзелены свядомасцю, волей і іншымі ўласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць ў жывой і нежывой прыродзе, - ___________________.
4. Умацаванае паселішча ранняга жаленага веку на Беларусі – гэта______________________.
5. Найбольш значны горад у землях радзімічаў - ___________________________.

ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

ТЭМА “ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА”

ВАРЫЯНТ 1
Заданні формы А
1. У якую эпоху на тэрыторыі Беларусі ў плямён паўсюдна распаўсюдзіліся лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі?

А) У эпоху палеаліту.

Б) У эпоху мезаліту.

В) У эпоху неаліту.

Г) Няма правільнага адказу.
2. Якая жывёла была прыручана чалавекам першай?

А) Карова.

Б) Конь.

В) Сабака.

Г) Кошка.
3. Дзе на тэрыторыі Беларусі выяўлены шахты па здабычы крэменю?

А) Каля в. Краснае Сяло на Гродзеншчыне.

Б) Каля в. Падлужжа на Гомельшчыне.

В) Каля в. Абідавічы на Магілёўшчыне.

Г) Каля в. Свяцілавічы на Гомельшчыне.
4. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся:

А) У канцы III – пач. II тысячагоддзя да н. э.

Б) 5 -6 тыс. таму назад.

В) 3-4 тыс. таму назад.


Г) 15-16 тыс. таму назад.
5. Што найперш характарызуе “неалітычную рэвалюцыю”?

А) На змену прысвойваючай гаспадарц прыйшла вытворчая.

Б) Знішчэнне мамантаў.

В) Вынаходжанне здабывання агню.

Г) Узнікненне першых дзяржаў.
6. Што прымушала індаеўрапейцаў увесь час перасяляцца на новыя землі?

А) Неабходнасць весці захопніцкія войны.

Б) Павелічэнне колькасці насельніцтва.

В) Пагаршэнне ўмоў для жывёлагадоўлі.


Г) Правільныя адказы Б і В.
7. Якія меркаванні наконт плямён мілаградскай культуры на тэрыторыі Беларусі?

А) Гэта былі неўры, пра якіх пісаў Герадот.

Б) Гэта былі старажытныя славяне.

В) Гэта былі балты – продкі літоўцаў і латышоў.

Г) Правільныя ўсе адказы.

8. Дзе на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны плямёны мілаградскай культуры?

А) У Сярэднім Падняпроўі.

Б) У Сярэдняй Беларусі.

В) У Верхнім Падняпроўі.

Г) Правільныя адказы А і В.


9. Да якога года адносіцца ў “Аповесці мінулых часоў” першае ўспамінанне радзімічаў?

А) 859г.


Б) 882г.

В) 885г.


Г) 986г.
10. Што такое “лунніца”?

А) Жаночае ўпрыгожанне.

Б) Прылада працы.

В) Від стравы старажытных людзей.



Г) Абрад.
Заданні формы Б
1. Пераходная эпоха паміж палеалітам і неалітам - _______________________.
2. Самае вялікае аб’яднанне славянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі ў Раннім сярэднявякоўі, якое жыло ў вярхоўях Дняпра і Заходняй Дзвіны, - _________________________________.
3. З пераходам ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі ў земляробаў на першае месца выходзіць культ ______________________________.
4. Вера ў здольнасць чалавека асаблівым чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды - _________________________________.
5. Культ неадушаўлённых прадметаў(камянёў, дрэў), надзеляных, паводле ўяўленняў веруючых, звышнатуральнымі ўласцівасцямі, - ____________________.


ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

ТЭМА “ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА”

Адказы

ВАРЫЯНТ 1
Заданні формы А Заданні формы Б


  1. Б 1 бронзавы

  2. Г 2 татэмізм

  3. Г 3 магія

  4. А 4 гарадзішча

  5. Г 5 Гомель

  6. В

  7. Г

  8. Г

  9. В

  10. Б


ВАРЫЯНТ 2
Заданні формы А Заданні формы Б


  1. Б 1 мезаліт

  2. В 2 крывічы

  3. А 3 сонца

  4. А 4 магія

  5. А 5 фетышызм

  6. Г

  7. Г

  8. Г

  9. В

  10. А


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка