Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава “ Жураўліны крык” Якія творы, прыведзеныя ніжэй, належаць В. Быкаву




Дата канвертавання12.05.2016
Памер41.14 Kb.
Тэставыя заданні па аповесці В. Быкава “ Жураўліны крык”

  1. Якія творы, прыведзеныя ніжэй, належаць В. Быкаву:

а) “ Сваякі”, “ Незагойная рана”;

б)” Алені”, “ Нямоглы бацька;

в) “ Сірочы хлеб”, “ Мэры Кэт”.

2. “ Жураўліны крык”- гэта:

а) апавяданне;

б) аповесць;

в) раман;



3. Калі адбываюцца падзеі, апісаныя ў творы:

а) зімою 1943г. пад Магілевам;

б) летам 1943г. пад Масквою;

в) восенню 1941г. пад Смаленскам?



4. Які перыяд часу ахопліваюць падзеі, паказаныя ў аповесці;

а) амаль гадзіну;

б) няпоўныя суткі;

в) больш за тыдзень;

г) месяц?

5. З якімі байцамі знаеміць нас В. Быкаў?

а) Фішарам, Карпенкам;

б) Глечыкам, Аўсеевым;

в) Пшанічным, Свістам;

г) Смалячковым, Аўдзеевым?

6. Якую баявую задачу атрымала група Карпенкі:

а) раздабыць звесткі пра размяшчэнне нямецкіх войскаў;

б) перакрыць дарогу на суткі ля пераезда;

в) знішчыць нямецкі атрад?



7. Чаму В. Быкаў звяртаецца да мінулага сваіх герояў:

а) “ каб асвятліць чалавека знутры, дакапацца да скрытых спружын і матываў яго паводзін і ўчынкаў”

б) каб паказаць вытокі мужнасці і гераізму, трусасці і подласці?

8. Каму належаць словы:

“… хопіць мясіць гразь па гэтых разбітых дарогах, хопіць гібець на сцюжах, галадаць, хопіць пакутаваць ад страху, капаць - перакопваць зямлю, глухнуць у баях, дзе толькі кроў, раны і смерць…”:

а) Аўсееву; в) Глечыку;

б) Фішару; г) Пшанічнаму?



9. Пра каго В. Быкаў піша так:

“ Ен гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету. Ен рос ціхім, на па гадах сур’езным хлопчыкам. Пасля ен сам узяўся за пэндзаль і фарбы…І ен, не стаўшы мастаком, усе ж звязаў жыцце з мастацтвам…”:

а) пра Глечыка; в) пра Фішара;

б) пра Свіста; г) пра Аўсеева?



10. Хто з герояў аповесці пра сябе гаворыць так:

“ эх, позна - позна, і так рана - рана! Не так жыў! Многа памылак зрабіў! Каб давялося зноў пачаць жыцце, увесь час змагаўся б з подласцю людской. Змагаўся б за чалавека…”

а) Свіст в) Карпенка;

б) Аўсееў г) Пшанічны?



11. Хто з герояў мае “ падмочаную” біяграфію:

а) Пшанічны; в) Свіст;

б) Глечык; г) Фішар?

12. Колькі гадоў і дзе сядзеў у турме Свіст:

а) год на Сахаліне ў шахтах працаваў;

б) 2 гада ў Сібіры лес пілаваў;

в) 3 гады на Волзе быў плытагонам?



13. З якіх прадуктаў Свіст згатаваў вячэру:

а) Свіст даў паўпачкі пшонкі;

б) Глечык даў гарохавы канцэнтрат;

в) Фішар даў трохі грэчкі;

г) Свіст дастаў з мяшэчка Пшанічнага кавалак сала?

14. “ Толькі- сам сабе , сам для сябе, наперакор усім.” У каго такі жыццевы дэвіз:

а) у Фішара; г) у Свіста;

б) у Глечыка; д) у Аўсеева;

в) у Карпенкі; е) у Пшанічнага?



15. Хто ў аповесці падобны сваей маладушнасцю да Івана Пшанічнага:

а) Свіст; в) Аўсееў;

б) Глечык; г) Фішар?

16. Хто з герояў у палку жыў сам па сабе, не бачыў паблізу нікога вартага, лічыў сябе куды разумнейшым, вышэйшым густам, пачуццем, чым усе тыя, хто быў з ім побач:

а) Свіст; г) Глечык;

б) Карпенка; д) Аўсееў;

в) Пшанічны; е) Фішар?



17. Хто “спачатку ажно ўзрадаваўся, быў поўны рашучасці на які - небудзь геройскі ўчынак, усе карцела яму паказаць, на што ен здатны. Але ў першым жа баі яго аглушыла грымоццем страляніны, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. “ не, - сказаў ен сабе, - гэта не для мяне…”

а) Пшанічны; в) Аўсееў;

б) Глечык; г) Карпенка?

18. Хто забівае Аўсеева:

а) Глечык; г) Свіст;

б) Пшанічны; д) Фішар?

в) Карпенка;



19. Максім Горкі некальлі сказаў:” Есць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне. Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і скупыя - другую.”Да якой формы жыцця, паводле гэтага выказвання, адносіцца жыцце Пшанічнага і Аўсеева:

а) да гарэння; б) да гніення?

20. Што для Фішара было самым галоўным у жыцці:

а) смачна паесці і добра паспаць;

б) мастацтва;

в) навучыцца страляць?



21. Ці змяніліся погляды Фішара перад апошнім боем?

а) Не змяніліся , засталіся тымі ж самымі.

б) Змяніліся. Перад боем ен “ дакладна адчуў свій абавязак і ўжо набраўся рашучасці да канца выканаць яго”( абавязак абараніць Радзіму).

22.Ці можна сказаць, што Фішар, застрэліўшы ўсяго аднаго немца, здзейсніў подзвіг?

а) Не, гэта быў звычайны ўчынак. На яго месцы любы зрабіў бы гэтак жа.

б) Можна,бо на яго здзяйсненне спатрэбіліся ўсе сілы Фішара і нават само жыцце.

23. Спачатку Карпенка быў незадаволены Фішарам. Што прымусіла камбата па - іншаму паглядзець на гэтага байца:

а) яго ўзаемаадносіны з іншымі салдатамі;

б) яго захапленне мастацтвам;

в)тое, як самаахвярна павеў сябе Фішар у баі?



24. На каго Карпенка сказаў:

Глядзі ты, а вучоны наш як выстаяў, не збаяўся…А я на яго наракаў. А ен маладзец, глядзі ты”:

а) пра Фішара;

б) пра Свіста;

в) пра Глечыка?

25. У каго бацьку забіла токам. Маці неўзабаве выйшла замуж за другога…Ен праз некалькі дзен пасля гэтага едзе ў Віцебск і становіцца навучэнцам ФЗН. Пра каго ідзе размова:

а) пра Фішара; в) пра Свіста;

б) пра Глечыка; г) пра Аўсеева?

26. Хто з герояў, адслужыўшы тэрміновую памочнікам камандзіра ўзвода, застаўся яшчэ і год дзесяць служыў старшыной роты. А калі звольніўся ў запас, то быў прызначаны намеснікам дырэктара льнозавода?

а) Пшанічны; в) Карпенка;

б) Свіст; г) Фішар.

27.З якой думкай памірае Карпенка:

а) пра сябе;

б) пра сваю маладую цяжарную жонку;

в) пра тое, ці адбіта чарговая атака ворага?



28. Які герой аповесці найбольш блізкі В. Быкаву:

а) Карпенка; г) Аўсееў;

б)Фішар; д) Свіст;

в) Пшанічны; е) Глечык?

29. Праз вобразы якіх герояў аўтар уводзіць у твор факты са сваей біяграфіі:

а)праз віцебскую радаслоўную Глечыка;

б) праз Фішарава захапленне мастацтвам;

в) праз даваеннае жыцце Свіста ў Саратаве?



30. Уякой паслядоўнасці гінуць героі аповесці?

а) пшанічны, Свіст, Карпенка,Фішар, Аўсееў, Глечык;



б)Пшанічны, Фмшар, свіст, Карпенка і Аўсееў, Глечык;

в) Пшанічны, Аўсееў, Свіст, Фішар, Карпенка,Глечык.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка