Тэставыя пытанні І заданні па гісторыі беларусі для студэнтаў І курса завочнага аддзялення спецыяльнасці “справаводства” ( І семестр)




Дата канвертавання15.03.2016
Памер22.71 Kb.
ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ І КУРСА ЗАВОЧНАГА АДДЗЯЛЕННЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ “СПРАВАВОДСТВА” ( І семестр)



  1. Назавіце самую старажытную кнігу, знойдзеную на тэрыторыі Беларусі (2 балы)




    а) Аповесць мінулых часоў

    б) Тураўскае евангелле

    в) Друцкае евангелле



  2. Укажыце назву самага старажытнага беларуска-літоўскага летапіса (3 балы)




    а) Хроніка Быхаўца

    б) Іпацеўскі летапіс



    в) Летапіс вялікіх князёў літоўскіх

  3. У якім са статутаў Вялікага княства Літоўскага была зафіксавана норма запрыгонення селяніна на падставе 10-гадовага прынцыпа даўнасці? (3 балы)




    а) Першым

    б) Другім



    в) Трэцім

  4. Назавіце горад, які першым на Беларусі атрымаў магдэбургскае права? (1 бал)




    а) Брэст

    б) Гродна

    в) Полацк


  5. Назавіце помнік заканадаўства, які прадпісваў земскім пісарам Вялікага княства Літоўскага весці ўсю дакументацыю “па-руску” (па-старабеларуску) (1 бал)




    а) Акт Люблінскай уніі

    б) Генрыкавы артыкулы



    в) Статут ВКЛ 1588 г.

  6. Гісторыі якога беларускага горада прысвечана хроніка Сурты і Трубніцкага? (3 балы)




    а) Магілёва

    б) Віцебска

    в) Мінска


  7. У якім годзе сойм Рэчы Паспалітай быў упершыню сарваны праз выкарыстанне права “ліберум вета”? (2 балы)




    а) 1648

    б) 1651


    в) 1652

  8. У якім годзе было забаронена выкарыстанне старабеларускай мовы ў афіцыйным справаводстве Рэчы Паспалітай? (2 балы)




    а) 1686

    б) 1696

    в) 1701


  9. Укажыце перыяд дзяржаўнага існавання Рэчы Паспалітай (2 балы)




    а) 1569 – 1772

    б) 1569 – 1795

    в) 1588 - 1795



  10. Назавіце беларускія гарады, у якіх былі знойдзены берасцяныя граматы (2 балы)

Віцебск, Мсціслаў

11.Назавіце імя майстра і год вырабу крыжа Еўфрасінні Полацкай (1 бал)


Лазар Богша, 1161



  1. Укажыце назву юрыдычнага помніка, які з’яўляецца галоўнай крыніцай вывучэння старажытнарускага грамадства (1 бал)

“Руская Праўда”


  1. Пералічыце беларускія гарады, якія фігуруюць у дагаворы Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г. (2 балы)

Полацк, Віцебск


  1. Укажыце тэрмін, якім у Вялікім княстве Літоўскім абазначаліся даравальныя граматы (3 балы)

Прывілей


  1. Як называўся дакумент XVI – XIX стст., які фіксаваў павіннасці і падаткі сялян таго ці іншага маёнтка на Беларусі? (2 балы)

Інвентар


  1. Укажыце назву дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага (1 бал)

Метрыка Вялікага княства Літоўскага


  1. Назавіце імя вялікага князя і год выдання судзебніка Вялікага княства Літоўскага (2 балы)

Казімір, 1468


  1. Як перакладаецца слова “унія”? (1 бал)

Саюз


  1. Назавіце імя караля Рэчы Паспалітай, які зрабіў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Гродна? (2 балы)

Сэфан Баторый


  1. Назавіце юрыдычны помнік, у якім знайшлі найбольшае ўвасабленне рэформы Чатырохгадовага сойма (1 бал)

Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

Складальнік – старшы выкладчык В.А. Варонін



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка