Тэст 2 Варыянт 3/1
1. На поўначы Беларусі , у Віцебскай вобласці і суседніх з ею раёнах Магілёўскай вобласці, на Смаленшчыне знаходзіліся плямёны наступнай археалагічнай культуры:
1) зарубінецкай 2) мілаградскай 3) днепра-дзвінскай 4) днепра-данецкай
2. У ІХ-ХІ стст. адным з напрамкаў маёмаснага расслаення ў сельскай абшчыне з'яўлялася (-уся):
1) знікненне родаплемянной знаці 2) зараджэнне вясковага рамяства
3) станаўленне беларускага этнасу 4) паступовы пераход зямлі ў прыватную ўласнасць абшчыннікаў
3. Ці правільна што, асабліва густа размешчаны назвы рэк, звязаныя з балтамі, у:
а) басейнах рэк Дняпра і Нёмана.
Б) басейнах рэк Бярэзіны і Сожа
1) правільна а 2) правільна б
3) абодва сцвярджэнні правільныя 4) абодва сцвярджэнні неправільныя
4. Полацкае княства ў Х-ХІ стст. займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала з землямі:
1) Галіцка-Валынскімі 2) Чарнігаўскімі 3) Наўгародскімі 4) лета-літоўскімі
5. Ігнацій, Іаакім, Лаўрэнцій – гэта …
1) тураўскія епіскапы 2) хрысціянскія святыя
3) аўтары летапісаў 4) усходнеславянскія асветнікі.
6. Невялікі рэлігійны твор, які мае павучальны характар, называецца:
1) жыціе 2) слова 3) прытча 4) хроніка.
7. Для феадальнага ладу характэрна:
-
усеагульнасць і абавязкавасць працы
-
надзяленне непасрэднага вытворцы зямлёй з прымацаваннем яго да зямлі
-
грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці 4) панаванне таварна-грашовых адносін.
8. Рэзідэнцыя мітрапаліта праваслаўнай царквы ў ХІ ст. знаходзілася ў горадзе:
1) Кіеве 2) Тураве 3) Полацку 4) Любечы
1. Звесткі аб заснаванні Тураўскай епархіі захаваліся ў такім пісьмовым помніку, як:
1) Ніканаўскі летапіс 2) Цвярскі летапіс 3) Кіеўскі Пацярык 4) “Аповесць мінулых часоў”
9. Словы “Калі б я раздаваў у царкве мёд і пітво, як бы вы хутка ішлі сюды, наперагонкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае, якое лепшае за піва і мёд” належаць:
1) Аўрааму Смаленскаму 2) Кліменту Смаленскаму
3) Кірылу Тураўскаму 4) Францыску Скарыне
10. Згодна з паданнем, першым хрысціянскім манастыром у Тураўскай зямлі з’яўляўся:
1) Варварынскі 2) Лешчанскі 3) Кіева-Пячорскі 4) Барысаглебскі
11. Епархія ў Тураве была заснаванаў:
1) 1005 г 2) 998 г 3) 1101 г 4) 992 г
12. Згодна з летапіснымі звесткамі, першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве сталі:
1) Усяслаў Чарадзей 2) Рагнеда 3) Ізяслаў 4) Глеб
13. Трэці па ліку Сафійскі сабор ва ўсходнеславянскіх землях быў пабудаваны ў:
1) Віцебску 2) Тураве 3) Полацку 4) Смаленску
14. Свецкае імя Ефрасінні Полацкай:
1) Вольга 2) Анастасія 3) Прадслава 4) Гарыслава
15. Згодна з паданнем усталяванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі суправаджалася “крывавымі падзеямі” у горадзе:
1) Полацку 2) Тураве 3) Менску 4) Наваградку
16. Вызначце правільную паслядоўнасць ячэек грамадства ад самай вялікай да самай маленькай:
а) “дым” б) воласць в) княства г) верв __________________
17. Вызначце правільную паслядоўнасць:
А) плужнае земляробства ____________________
Б) здабыча крэменю шахтным спосабам ________________________
В) першабытныя прылады працы каля в. Падлужжа ______________
Г) вынаходніцтва лука і стрэл _________________________________ _____________________
18. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей з гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў:
а) бітва на рацэ Судамір ________________
б) удзел палачан у паходах на Візантыю _______________________
в) самая працяглая асада Турава войскамі паўднёва-рускіх князёў ______________________
г) бітва на рацэ Нямізе _________________________ ________________
19. Вызначце правільную паслядоўнасць княжання тураўскіх князёў:
а) Тур __________________
б) Уладзімір Манамах __________________
в) Святаполк ___________________
г) Юры Яраславіч ___________________ ___________________
20. Вызначце правільную паслядоўнасць:
А) утварэнне епархіі ў Полацку ________________
Б) хрышчэнне кіеўлян і князя Уладзіміра грэчаскімі святарамі ___________________
В) захоп Уладзімірам Святаславічам Полацка ____________________
Г) першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк ____________________ _____________________
21. Суаднясіце элементы двух мностваў:
1) Полацкае княства 2) Тураўскае княства 3) Смаленскае княства 4) Чарнігаўскае княства
а) Гомель і Чачэрск в) Слуцк і Клецк
б) Мсціслаў і Крычаў г) Мінск і Друцк _______________________
22. Суаднясіце элементы двух мностваў:
1) “людзі” 2) “чэлядзь” 3) халопы 4) закупы
а) сяляне, якія трапілі ў залежнасць, узяўшы ў пазыку ў багатых людзей
б) свабодныя сяляне-абшчыннікі
в) сяляне, якія поўнасцю згубілі сваю асабістую свабоду
г) усе людзі, якія былі залежныя ад гаспадара, жылі пры яго двары і выконвалі гаспадарчую работу.
________________________________
23. Суаднясіце элементы двух мностваў:
А) бог сонечнага святла _________________________ 1) Мокаш
Б) багіня вясны, апякунка шлюбу і сям’і ___________ 2) Лада
В) жаночае бажаство ўрадлівасці _________________ 3) Юрый
Г) бог ветра ___________________________________ 4) Дажбог
Е) земляробчае свята першага выгану кароў ___________ ______________________
24. Суаднясіце элементы двух мностваў:
А) смаленскі царкоўны дзеяч _________________________ 1) Фама
Б) тураўскі епіскап __________________________ 2) Сімяон
В) полацкі дойлід __________________________ 3) Аўраам
Г) майстар-ювелір ___________________________________ 4) Лазар
Д) полацкі епіскап ___________________________________ _______________________
Тэст В
В1. У ранняй родавай абшчыне лічэнне роднасці вялося па ____________________________________________ лініі.
В2. Вусныя апавяданні з фантастычнымі, дзівоснымі вобразамі называюцца ______________________________
В3. Частка чэлядзі, якая поўнасцю згубіла сваю асабістую свабоду, у “Рускай Праўдзе” называецца _______________
В4. Абрады, таямнічыя дзеянні, заклінанні з мэтай уплыву на істоты, прадметы і з’явы навакольнага свету – гэта ____
В5 Летапіс атрымаў назву ад славянскага слова ___________________
В6. Кіраўніком гарадскога апалчэння ў Тураве з’яўляўся ____________________________
В7. Першым мінскім князем з’яўляўся князь _______________________
В8. Найбольш ранні горад беларускага Падняпроўя і Пасожжа _____________________________
В9. Хрысціянства пачало пранікаць на беларускія землі прыкладна ў ________________________
В10. Выкапнёвая смала, важны прадмет імпарту на Беларусь у эпоху бронзы __________________
В11. Паміж Полацкам і Кіевам больш чым 100 гадоў ішла барацьба за Ноўгарад, ________________________________
|