Тэст 2 Варыянт 1




Дата канвертавання23.03.2016
Памер39.73 Kb.
Тэст 2 Варыянт 1.1


  1. Плямёны банцараўскай, калочынскай і паморскай археалагічных культур на тэрыторыі Беларусі належаць да археалагічных культур

  1. датуемых У-У111 стст. н.э.

  2. датуемых У-У111 стст. да н.э.

  3. перыяду славянізацыі тэрыторыі Беларусі

  4. бронзавага веку




  1. Форма арганізацыі грамадства і яго кіравання, якія грунтаваліся на суіснаванні ваеннай улады родаплемянной знаці і народнага схода, родавых і мілітарысцкіх каштоўнасцях – гэта

1) ваенная дэмакратыя; 2) веча; 3) дзяржава;

4) неабмежаваная манархія; 5) саслоўна-прадстаўнічая манархія.




  1. Паводле меркаванняў вучоных славяне сфарміраваліся ў міжрэччы рэк

1) Одры (Одэра) і Віслы; 2) Дняпра і Заходняй Дзвіны;

3) Волгі і Акі; 4) Прыпяці і Сожа




  1. Прарадзіма славян па меркаванні вучоных – гэта

1) паўночныя схілы Усходніх Карпат; 2) паўночная Еўропа; 3) Малая Азія

4) Скандынаўскі паўвостраў; 5) Усходняя Афрыка.




  1. Аўтарам старажытнага гістарычнага трактата, каштоўнай крыніцы па гісторыі старажытных славян у У1ст. “Страцегікон” з’яўляецца, па меркаваннях гісторыкаў

1) арабскі падарожнік Ібн-Фадлан; 2) гоцкі епіскап Іардан;

3) візантыйскі гісторык Пракоп Кесарыйскі; 5) візантыйскі імператар Маўрыкій;

4) візантыйскі імператар Канстанцін УII.


  1. У 1845 г. упершыню этнонім “балты” у навуковы ўжытак увёў

1) М.Баброўскі; 2) І.Грыгаровіч; 3) З. Даленга-Хадакоўскі;

4) Г.Несельман; 5) Я.Тышкевіч.




  1. Па меркаваннях вучоных прынадлежнасцямі балтаў з’яўляюцца

  1. ачаг у цэнтры жытла; 7) культ вужа

  2. вуглавое знаходжанне печы ў інтэр’еры 8) намітка

  3. доўгія курганы 9) арыентацыя нябожчыка на ўсход.

  4. жорны

  5. зерняцёркі

  6. круглыя, паўсферычныя курганы.




  1. Па меркаваннях вучоных прыналежнасцямі славян з’яўляюцца

1) ачаг у цэнтры жытла; 2) вуглавое знаходжанне печы ў інтэр’еры;

3) доўгія курганы; 4) жорны; 5) зерняцёркі;

6) круглыя, паўсферычныя курганы; 7) культ вужа; 8) намітка;


  1. арыентацыя нябожчыка ў гістарычна позніх пахаваннях на ўсход;

  2. арыентацыя нябожчыка ў гістарычна позніх пахаваннях на захад.




  1. Паводле сведчанняў візантыйскіх аўтараў, у славянскім грамадстве УI-УIIстст. вызначаліся сацыяльныя групы

1) мяшчане; 2) пляменная знаць; 3) рабы; 4) свабодныя абшчыннікі; 5) святары.


  1. Тэрыторыі рассялення славян на Беларусі –

1) міжрэчча Віслы і Дуная; 2) міжрэчча Прыпяці, Дняпра, Заходняй Дзвіны;

3) басейны Нёмана, Буга, Сожа; 4) паўночныя схілы ўсходніх Карпат.



  1. Крывічы, паводле летапіснага паведамлення 859-862 гг. плацілі даніну

1) полаўцам; 2) варагам; 3) хазарам; 4) волжскім булгарам; 5) яцвягам.


  1. На 859 год у гісторыі беларускіх зямель прыпадае

  1. першыя летапісныя звесткі пра племянны саюз крывічаў

  2. першыя летапісныя звесткі пра Смаленск як адзін з цэнтраў крывічаў

  3. першае прыгадванне ў “Аповесці мінулых гадоў” Полацка

  4. першае летапіснае прыгадванне Турава

  5. паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў.




  1. Ваенны паход у 865 (867) г. на крывічоў здзейснілі кіеўскія князі

1) Аскольд; 2) Дзір; 3) Ігар; 4) Святаслаў; 5) Уладзімір.


  1. Цюркамоўны народ, жыўшы ў УII-Х стст. у Заходне-Прыкаспійскім стэпе, утварыўшы уласную дзяржаву – каганат і атрымліваўшы даніну з радзімічаў –

1) авары; 2) скіфы; 3) неўры; 4) полаўцы; 5) хазары.


  1. Прадстаўнікі балцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі

3) В. Сядоў; 4) У. Пічэта; 5) Г. Штыхаў.




  1. Прадстаўнікі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі;

3) Я. Карнейчык; 4) Я. Карскі; 5) У. Пічэта.




  1. Прадстаўнік старажытнарускай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі;

3) Я. Карнейчык; 4) У. Пічэта; 5) Г. Штыхаў.




  1. Прадстаўнік фінскай канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Грынблат; 2) М. Доўнар-Запольскі;

3) Я. Карнейчык; 4) І. Ласкоў; 5) У. Пічэта.




  1. Прадстаўнікі польскай (вялікапольскай) канцэпцыі этнагенезу беларусаў –

1) М. Каяловіч; 2) Л. Галембоўскі;

3) А. Рыпіньскі 4) А. Сабалеўскі; 5) І. Сразнеўскі.




  1. Прадоўжыце пералік:

  1. Наконт паходжання назвы “Русь” гісторыкі выказваюць некалькі гіпотез. Назавіце іх.

  2. Жанчыны-крывічанкі былі вялікімі модніцамі. Яны ўпляталі ў косы падвескі, якія называліся _______________________________

  3. Гэту прыладу працы славяне ладзілі з моцнага сука. Назавіце яе._________________

  4. Гэтая ваенная гульня ці спаборніцтвы на самай справе ў славян былі развітаннем са знакамітым нябожчыкам _______________________________

  5. Пра бацьку і маці гэтай юнай багіні ніхто нічога не ведае. Ведома толькі пра дзядулю яе. Назавіце багіню. _______________________

8) Славяне насілі шыйныя ўпрыгожванні – грыўну. Грыўне надаваўся асаблівы сэнс – ахоўны. А што павінна была ахоўваць грыўна?____________________________________

____________________________________________________________________________


Заданні для вуснага адказу:

  1. Што дае падставы лічыць Полацкае княства першым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Беларусі?

  2. Якія асаблівасці мела Тураўскае княства?

  3. Якія падзеі адбыліся ў наступныя гады: 862, 882, 980, 1067 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка