Терия и история права «развіццё мясцовага самакіравання ў вялікім княстве літоўскім»




Дата канвертавання17.03.2016
Памер50.28 Kb.
БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКОНМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ



ТЕРИЯ И ИСТОРИЯ ПРАВА

«РАЗВІЦЦЁ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ»


ЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ПРАВО

«ПРАВОВОЕ РЕГУЛИРОВАНИЕ КОНЦЕССИЙ ЗЕМЕЛЬНЫХ УЧАСТКОВ»

СТОТИК ТАТЬЯНА АЛЕКСАНДРОВА, 4-й КУРС, ДНЕВНОЕ ОТДЕЛЕНИЕ

МИНСК 2009



РАЗВІЦЦЕ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ
У дадзены момант у нашай краіне дзейнічае разгалінованная сістэма органаў кіравання і самакіравання. Асноўным дакументам, які рэгламентуе дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ў Рэспубліке Беларусь, з’яўляецца закон “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”. Закон вызначае сістэму і эканамічную базу мясцовага кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь, замацоўвае асновы прававога становішча органаў мясцовага кіравання і самакіравання, формы непасрэднай дэмакратыі.

Але інстытут самакіравання для Рэспублікі Беларусь з’яўляецца далека не новым. Існавала некалькі ўзроўняў самакіравання ў Вялікім княсіве Літоўскім. На наш погляд, адным з найцікавейшых, з’яўляецца гарадское самакіраванне, якое складвалася пад уплывам Магдэбурскага права.

Магдэбурскае, ці майдэборскае, як яго часцей называлі нашы продкі, права ўзнікла ва ўсходне-нямецкім горадзе Магдэбургу ў ХІІ ст. і ўяўляла звод правоў і прывілеяў жыхароў яўрэйскага феадальнага гораду. Юрыдычныя нормы, замацаваныя ў магдэбургскім праве, спрыялі развіццю эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасці гаражан, вызначалі іх стан і маёмасныя правы. Пазней яно распаўсюдзілася на розныя гарады Паўночнай Еўропы і Прыбалтыкі, паступова з’явілася на тэрыторыі Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага.

Першым з сучасных беларускіх гарадоў магдэбургскае права атрымала старажытнае Бярэсце (1390 г.)

За некалькі гадоў да гэтай падзеі, у 1387 г., Ягайла адпаведным прывілеем надаў магдэбургскае права сталіцы ВКЛ – гораду Вільні.

Городня і Коўна атрымалі магдэбургскае права ў 1391 г., Дарагічын – 1429 г., Бельск – 1430 г., Луцк-Каменец – 1438 г., Менск – 1499 г. і інш.

Гарады з магдэбургскім правам выдзяляліся са складу воласці і набывалі асобнае гаспадарча-адміністрацыйнае значэнне. Мяшчане вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцяў, ад суда ваявод, стараст і дзяржаўцаў, мелі ўласную юрысдыкцыю па магдэбургскаму праву, атрымлівалі права клапаціцца аб гарадскім дабрабыце, развіцці гандлю і прамысловасці. [1]

Горад, які атрымліваў магдэбургскае права, меў магчымасць ствараць выбарны орган самакіравання – магістрат. Магістрат кіраваў жыццем у горадзе і месціўся ў спецыяльным будынку – ратушы.

Ратуша ў перакладзе з нямецкага азначае “дом сходаў”. Будынкі ратушы, звычайна прастакутнай формы, будаваліся ў цэнтры гораду, пасярэдзіне плошчы, дзе адбываліся кірмашы. Галоўным памяшканнем ратушы была зала паседжанняў магістрату.[2]

На чале гарадской адміністрацыі і суда быў войт, прызначаны ўрадам з ліку феадалаў або гаражан. Ён сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, за захаваннем правілаў гандлю, клапаціўся аб абароне інтарэсаў мяшчан перед урадам і ў канфліктах з асобнымі феадаламі, сачыў за своечасовым зборам падаткаў з мяшчан, ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацелямі) правасуддзе. Войт мог прызначаць сабе намесніка – лендвойта. Памочнікамі войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, як правіла два. Бурмістры прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской Рады. Бурмістры ў асноўным вырашалі бягучыя справы па гарадскому кіраванню: пытанні гандлю, рамяства, гарадскога добраўпарадкавання. Яны клапаціліся аб належным утрыманні гарадскіх абаронных збудаванняў, нясенні вартавай службы насельніцтвам і выкананні іншых павіннасцей.

Гарадская Рада ў большасці беларускіх гарадоў складалася прыкладна з 6-20 чалавек. У адных гарадах выбіралася мяшчанамі, у другіх - сам войт камплектаваў Раду. Як правіла, у Раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, цэхмістры - кіраўнікі рамесных цэхаў і багатыя майстры-рамеснікі. Гарадская Рада вызначала галоўны кірунак развіцця гарадской гаспадаркі, кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, выносіла рашэнне аб зборы з насельніцтва неабходны сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыцяўляла кантроль за іх расходаваннем, члены гарадской Рады ўдзельнічалі ў ажыццяўленні правасуддзя сумесна з войтам або бурмістрамі. Функцыі ніжэйшых службовых асоб у гарадах па збору падаткаў, кантролю за дзейнасцю гандляроў і рамеснікаў, за падтрыманнем парадку выконвалі соцкія, дзесяцкія і “слугі месцкія”, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні ў войта і бурмістраў.

У веданні Рады знаходзіліся: паліцыя, грамадская маёмасць і грамадкая мараль.[3]

Магдэбургскае права дакладна вызначыла характар тых павіннасцей, якое гарадское насельніцтва павінна было адбываць. Мяшчане мелі свае даходныя крыніцы: крамніцу, збожжавыя яткі, камору пастрыгальную, бочку мерную, мядніцу медную. Гарады таксама мелі права праводзіць некальні разоў у год кірмашы і мець штотыднёвыя тарговыя дні. Найбольш буйныя гарады карысталіся правам склада, куды памяшчалі тавары прыехаўшых у горад інагародніх ці іншаземных купцоў. У сваю чаргу магдэбургскае права рэзка адасобіла гарадское насельніцтва ад іншых катэгорый насельніцтва воласці.

Адбыліся значныя змены і ў судовай сістэме пасля атрымання гарадамі магдэбургскага права. Пачалі стварацца войтаўска-лаўнічыя і бурмістраўскія суды.

Войтаўска-лаўнічаму суду быліпадсудны як крымінальныя так і грамадзянскія справы. Гэты суд складаўся з войта, яго намесніка ленд-войта і лаўнікаў, якія выбіраліся мяшчанамі. На суд войта можна было апеляваць да вялікага князя. Дробныя і нязначныя праванарушэнні і спрэчкі сярод мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры.

Стварэнне выбарных, незалежных ад адміністрацыі судоў, хаця б толькі для некаторых саслоўяў, сведчыла пра новы этап ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да паступовага ўстанаўлення прававога парадку ў дзяржаве.[4]

Трэба адзначыць, што толькі тыя гарады Вялікага княства Літоўскага мелі сапраўднае самакіравання, дзе пасада войта прызначалася не па рашэнню князя, а была выбарнай. Гэта права гарады маглі выкупліваць.

Такім чынам, магдэбургскае права дала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, права валодаць зямлей, льготы ў рамесных і гандлевых справах, вызваліла ад некаторых дзяржаўных павіннасцяў.



СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ


  1. Пічэта У.І. Гісторыя Беларусі. – Мн. : Выд. цэнтр БДУ, 2005. – 179.

  2. Трусаў А.Г. Сімвалы самакіравання / /Спадчына № 1, 2003. – 48-51.

  3. Юхо Я.А. Гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. / Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 352.




  1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дапам. / А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003 – 319.

  2. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. – Мн.: БелСЭ. – 1989. – 573.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка