Тэма: Звесткі аб жыцці і творчасці Я. Янішчыц. Тэматычная палітра паэзіі паэтэсы




Дата канвертавання18.05.2016
Памер39.34 Kb.
Тэма: Звесткі аб жыцці і творчасці Я. Янішчыц. Тэматычная палітра паэзіі паэтэсы

Мэты:


1) пашырыць уяўленне пра жыццё і творчасць Я. Янішчыц, стварыць умовы для зацікаўлення падлеткаў яе лірычнымі творамі;

2) выявіць тэматычнае багацце паэтычнай спадчыны паэтэсы;

3) выклікаць захапленне асобай Я. Янішчыц, яе высокай паэтычнай культурай і талентам, садзейнічаць выхаванню асобы ўдумлівага, свядомага чытача.
Ход урока
Прытча пра мудраца.

Падумайце, што хацеў сцвердзіць ў ёй аўтар?


Адказ: усё ў вашых руках, асабліва будучае, ваша вучоба, любоў да Радзімы, да свайго народа, да роднай мовы, да бацькоў. Гэты скарб ніхто і ніколі не зможа ў вас адабраць яго.
Эпіграф.

Сярод зімы сняжыстай,

Сярод зімы вятрыстай

Я вырасла, каб сэрцам

Адчуць цяпло зямлі.

Я. Янішчыц

– Якая сувязь паміж прытчай і эпіграфам да ўрока?

Адказ:


(жыццё складанае, з цяжкасцямі, перашкодамі, але цесна звязанае з народам сваім, з радзімай)

  • На якія словы вы звярнулі ўвагу, чаму? Аб чым яны нам гавораць, якія марфемы указваюць нам на гэта? Ці маюць яны ступень параўнання?

Адказ:

(складаная форма ступеней параўнання)


Слова настаўнака.

У сучаснай беларуская паэзіі імя Я. Янішчыц добра вядома. Яно ўжо даўно трывала ўвайшло ў гісторыю нацыянальнай літаратуры. Шматлікія даследаванні па творчасці паэтэсы, артыкулы пра яе, надрукаваныя і змешчаныя на старонках часопісаў, дазваляюць зрабіць высновы, што паэтычная спадчына Я. Янішчыц – гэта непаўторнае бачанне ў ёй свету і чалавечай асобы.

Звярнемся да ўспамінаў. Вось словы Валянціны Коўтун. (стар.109) Тут мы сустраем шмат дакладных назіранняў аб харатары, сутнасці паэзіі Янішчыц.

У іншых артыкулах нашых даследчыкаў, напрыклад Анатоля Бутэвіча, Дзмітрыя Бугаёва, Анатоля Бельскага вылучаюцца галоўныя лейтматывы яе творчасці: любоў да роднай зямлі, да роднай прыроды, да свайго палескага краю, да мовы беларускай, да свайго народа.


Фізкультхвілінка

І Прэзентацыя:

– Гады вучобы, дзяцінства. Я. Янішчыц
Уся творчасць Я. Янішчыц падзяляецца на чатыры перыяды,якія звязаны з выхадам яе зборнікаў:
І перыяд – пачынаецца выхадам у свет зборніка “Снежныя грамніцы” (1970г.)

Вершы:


“Непрыручаная ластаўка”

“Чаму ніколі не баюся я”

Тут узнесла паэтызуецца родны край, радасна і рамантычна матыў першага кахання, юначага і светлага.
ІІ перыяд – пачынаецца зборнікам “Ясельда” (1978г.)

Вершы:


“Балада вернасці”

“Не воблака, а проста аблачынка”

У вершах паглыблены тэмы бацькоўскага парога, любові да малой Радзімы, маці, мацярынства, кахання. Узмацніліся і філасофскія тэмы.
ІІІ перыяд – пачынаецца кнігай “На беразе пляча”(1980г.)

Вершы:


“Свет адкрыты і босы” (с 76)

“Помню, помню праз гады” (с 98)

У зборніку на першы план выходзіць тэма грамадзянская, але побач ідуць тэмы маці і Радзімы, кахання.
ІV перыяд – сюды ўваходзяць кнігі “Пара любові і жалю” (1983г.),

“Каліна зімы” (1987г.), “У шуме жытняга святла” (1988г.)

Вершы:

“Любоў мая” (с 191)



“Слоў медзякі, пачуццяў бранзалеткі”

Вершы гэтых зборнікаў прасякнуты матывамі болю і радасці жыцця, пастаяннага змагання і барацьбы, сутнасці жыцця.


Пытанні:


  • Якія пачуцці выклікалі ў вас прачытаныя вершы?

Яшчэ раз звярнемся да тэм, якія раскравае Я.Янішчыц у сваіх вершах (увага на экран), прэзентацыя
А цяпер папрацуем у групах.
Заданні: аналіз вершаў

1гр. – “Чаму ніколі не баюся я”

2гр. – “Помню, помню праз гады”
Вершы Я. Янішчыц вылучаюцца натуральнасцю, шчырасцю пачуццяў і маладосцю. У іх яна прадбачыла і свой уласны адыход з жыцця. Яе даймалі адчай і мука. А да нас яна звярталася з просьбай берагчы ўсё самае светлае, прыгожае, напоўніць жыццё высокім гуманістычным сэнсам.

Як запавет нам гучаць яе радкі з вершаў.


Чытаецца верш “І прыйдуць іншыя”
І прыйдуць іншыя, Узаемна

Уславім дзён сэрцабіццё.

Пара мне знаць, што недарэмна

Па кроплі траціцца жыццё


Я не магу сёння не даць слова тым, каму запалі ў душу вершы паэтэсы, і хто вывучыў іх на памяць.

(чытанне вершаў Я. Янішчыц)



Пытанні:
Якія пачуцці выклікалі ў вас прачытаныя вершы?

Якой паўстае ў гэтых творах паэтка?

Да каго яна звяртаецца ў сваіх вершах?
Рэфлексія

Склаці сінквейн

І група словы
Радасць і боль.

Кантрастнае, патрэбнае, таямнічае.

Вучыць, заварожвае, засцерагае.

Імкнуся гэта зразумець.

Дабро і зло

ІІ група

Любоў

Прыгожая, прачулая, высакародная.



Дапамагае, вучыць, узнімае.

Кожнаму чалавеку патрэбна



Дабрыня

На дом:


  1. Падрыхтаваць выразнае чытанне і аналіз двух вершаў.

  2. Падрыхтавацца да літаратурнага дыктанта па творчасці Я. Янішчыц


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка