Тэма: як вырашаць мясцовыя праблемы? Мэты: навучыць навыкам працы метадам пракетаў, працы ў групе Матэрыялы




Дата канвертавання05.06.2016
Памер70.84 Kb.
ТЭМА: ЯК ВЫРАШАЦЬ МЯСЦОВЫЯ ПРАБЛЕМЫ?
МЭТЫ: навучыць навыкам працы метадам пракетаў, працы ў групе
Матэрыялы: фліпчарт, аркушы паперы, каляровыя фламастэры, блокі клейкай паперы для нататак, фатакопіі дапаможных матэрыялаў.
Методыка і тэхніка працы:

Праца ў групе развівае адну з самых важных грамадзянскіх кампетэнцый – супрацоўніцтва. Найлепей навучанне адбываецца ў групах па 3-5 чалавек. Найбольш аптымальнай групай з’яўляецца група з 4 чалавек. Менавіта такія групы я прапаную на гэтыя трэнінгі. Падчас вызначэння колькасці і складу групы трэба памятаць, што самая эфектыўная група - гэта група, дзе знаходзяцца разнастайныя ўдзельнікі. Спачатку можна дазволіць, каб удзельнікі самі збіраліся ў групы, пазней, калі ўдзельнікі пачнуць больш давяраць адно аднаму, вядучы можа выкарыстоўваць розныя методыкі фармавання групаў. Падчас працы ў групе трэба памятаць, што ў кожнай групе будуць з’яўляцца тыповыя групавыя ролі: як пазітыўныя, так і негатыўныя. Таму на пачатку працы можна вызначыць, хто будзе лідэрам групы, сакратаром, адказным за справаздачу, кантралёрам, які пільнуе час і да т.п. Таксама можна вызначыць нормы групавой працы.

Мазгавы штурм з'яўляецца тэхнікай, якая дазваляе за кароткі час атрымаць вялікую колькасць разнастайных адказаў. Яна складаецца з наступных элементаў: вядучы прадстаўляе праблему, тлумачыць прычыны, чаму неабходна заняцца гэтай тэмай (праблемай), знаёміць з асноўнымі правіламі, прадстаўляе і запісвае ідэі, выказаныя ўдзельнікамі, задае пытанні, патрабуе тлумачэнняў, аналізуе і ацэньвае прадстаўленыя ідэі і прапанаваныя вырашэнні (аналіз і ацэнка адбываецца толькі на апошнім этапе).

Самыя галоўныя правілы, згодна з якімі павінны працаваць удзельнікі падчас мазгавога штурму: не каментуем і не крытыкуем агучаныя ідэі; кожная ідэя добрая, таму запісваем усе прапановы, у такой форме, як іх агучыў аўтар; асноўнае значэнне мае колькасць ідэяў, а не якасць; можна развіваць і паглыбляць ідэі, якія былі агучаныя раней іншымі ўдзельнікамі; усе ўдзельнікі групы маюць аднолькавыя правы; выказваемся толькі з дазволу вядучага; час прадстаўлення вашай ідэі абмежаваны, напрыклад, да 10 хвілін.

Працэс трэнінгу:

  1. Дзелім удзельнікаў на дзве групы. Кожная група атрымоўвае па 4 крэслы. Потым вядоўца просіць удзельнікаў: Пабудуйце ў гэтым пакоі найвышэйшую вежу з крэслаў, што вы атрымалі. Удзельнікі атрымоўваюць 5 хвілін, каб скончыць будаўніцтва. Хутчэй за ўсё пабудуюць дзве вежы. Вядучы пасля заканчэння гэтага задання пытаецца ўдзельнікаў пра іх пачуцці падчас выканання гэтага практыкавання. Прыкладныя пытанні для ўдзельнікаў, каб яны паразважалі:

Што адбывалася падчас падрыхтоўкі /падчас рэалізацыі задання /у стасунках з іншай групай? Што магло паспрыяць лепшаму выкананню гэтага задання? Чаму вы не пабудавалі адну вежу? Потым запісвае адказы ўдзельнікаў на кожнае пытанне на дошцы або на фліпчарце.

Робячы высновы, вядучы звяртае ўвагу на тое, што вельмі часта ў такіх сітуацыях, мы маем устаноўку на суперніцтва, а не на супрацоўніцтва.



  1. Потым, абапіраючыся на досвед першай часткі заняткаў, вядучы выкарыстоўвае методыку “мазгавога штурму” і просіць удзельнікаў адказаць на пытанне: Якія ўмовы патрэбныя для добрага супрацоўніцтва? Удзельнікі разважаюць пра ўмовы, а вядоўца запісвае ўсё на аркушы паперы. Пасля заканчэння працы ён робіць высновы і адзначае каштоўнасці/правілы, якія ўплываюць на супрацоўніцтва. Пасля гэтых развагаў вядоўца просіць удзельнікаў заняткаў падумаць пра тое, што дапамагае мясцовай грамадскасці супарцоўнічаць? Адказы вядучы запісвае на аркушы паперы, напрыканцы робіць высновы, звяртаючы ўвагу на мэту і яе супольную рэалізацыю, інтэграцыю.

  2. Наступны этап занятка вядучы прысвячае паказу таго, што з дапамогай метаду праектаў мы можам навучыцца супрацоўнічаць у групе, а таксама інфармуе ўдзельнікаў сустрэчы, што яны будуць зараз распрацоўваць канкрэтны праект, будуючы яго паслядоўныя этапы.

Вядучы раздае ўдзельнікам па два або тры аркушы клейкай паперы для нататак. Потым ён просіць, каб удзельнікі выпісалі на іх праблемы іх групы, або мясцовай супольнасці.

Увага: Трэба вызначыць мэтавую групу ў залежнасці ад таго, для якога калектыву праводзяцца заняткі. Таксама можна для вызначэння мэтавай групы праекта задаць удзельнікам пытанне: Для якой групы вы хочаце падрыхтаваць праект?

Пасля напісання праблем удзельнікі прыклейваюць гэтыя аркушыкі на адным вялікім аркушы паперы (па сярэдзіне гэтага аркуша вядучы напіша “Праблемы”. Далей усе чытаюць сабраную такім чынам інфармацыю. Вядучы можа сам сабраць вынікі працы груп, упарадкаваць і прадставіць іх усім удзельнікам.

Потым удзельнікі дзеляцца на чацьвёркі і выбіраюць адну з вызначаных праблем. Выбар павінен быць зроблены на карысць праблемы, якая з’яўляецца актуальнай для гэтай групы (мясцовасці, грамадства).

Пасля таго, як удзельнікі зробяць выбар праблемы, вядучы раздае ўдзельнікам Дапаможны матэрыал № 1 і просіць запоўніць яго. Каб выканаць гэтае заданне, удзельнікі маюць 10 хвілін. За гэты час яны разам адказваюць на зададзеныя пытанні.



Пасля заканчэння працы кожная група прадстаўляе свае вынікі. Яны могуць быць зроблены ў форме плакатаў.

  1. У наступнай частцы трэнінгу ў дадатак да выбраных праблем, якія будуць асновай праекта, удзельнікі вызначаюць: мэту, адрасную групу (карыстальнікаў), саюзнікаў, графік і план дзеянняў, магчымасці прэзентацыі праекта. Пасля выканання задання кожная група прадстаўляе вынікі сваёй працы пры дапамозе плакатаў, або ў любой іншай выбранай групай форме.

Вядучы можа сам патлумачыць некаторыя часткі задання з дапаможнага матэрыалу №2, а групы зробяць толькі фрагмент. Напрыклад, вызначаць мэты і графік дзеянняў. Тут выбар залежыць ад таго, колькі вядучы мае часу на выканане практыкавання.

Увага: Удзельнікі працуюць у тых самых групах, як і падчас папярэдняй часткі заняткаў.

  1. На заканчэнне вядоўца знаёміць удзельнікаў з метадамі ацэнкі выніковасці праектаў на аснове Дапаможнага матэрыалу № 3, a напрыканцы праводзіць ацэнку выніковасці заняткаў.

Вядучы на аркушах паперы апісвае кожны этап заняткаў, напрыклад, “Трэнінг-Вежа”; “Мазгавы штурм”; “Якія ўмовы патрэбныя для добрага супрацоўніцтва”; “Праца ў групах” „ПРАБЛЕМА-ДЗЕЯННЕ-СІТУАЦЫЯ”; „ПРАЕКТ ДЛЯ МЯСЦОВАЙ ГРАМАДСКАСЦІ”. Вядучы просіць ўдзельнікаў, каб яны сталі каля тых аркушоў паперы, якія азначаюць тыя часткі заняткаў, якія ім найбольш спадабаліся. Потым просіць адказаць на пытанне: Чаму вы спыніліся ў гэтам месцы? (Кожны выказваецца добраахвотна.) Апошні крок ацэнкі палягае ў тым, што вядучы збірае заўвагі ад удзельнікаў і робіць кароткае падсумаванне ўсяго трэнінгу.

ДАПАМОЖНЫ МАТЭРЫАЛ № 1 якія праблемы зможа вырашыць наш праект


Сітуацыя – Як будзе?


ДАПАМОЖНЫ МАТЭРЫАЛ № 2 Рыхтуем праект.

Тэма праекта:……………………………………………………………………………………………………………………………………

  1. Мэта:

  2. Адрасная група (атрымальнікі):

  3. Саюзнікі:

  4. Графік і план дзеянняў:

    Назва дзяння

    Час

    Вынікі

    Рэсурсы

    Ад

    Да

    HARD”

    SOFT”

    Уласныя

    Чужыя

    № 1 ……………………….



















    № 2 ……………………….


















































































    Апошняе



















  5. Прэзентацыя:


ДАПАМОЖНЫ МАТЭРЫАЛ № 3 Ацэнка выніковасці.

Ацэнка выніковасці з’яўляецца праверкай таго, ці ў выніку выканання праекта (напрыклад канкрэтных дзеянняў, справаў) дасягнутыя планаваныя вынікі, і таксама ці паўплывалі гэтыя вынікі на дасягненне вызначаных мэтаў. Пры ацэньванні праекта нам трэба вызначыць: мэты ацэнкі (навошта мы ацэньваем эфектыўнасць?), аб’ект ацэнкі (што будзем ацэньваць?), галоўныя пытанні, крытэрыі ацэнкі, паказчыкі, метады збору дадзеных (анкета, інтервью…), а таксама вызначыць групу асобаў, каго трэба апытаць. Напрыклад, метадам ацэнкі можа быць: апытанне ўдзельнікаў з дапамогай анкет, інтэрв’ю ўдзельнікаў. Пры правядзенні ацэнкі выніковасці можа быць выкарыстаны метад вывучэння канкрэтнага выпадку (case study – часта абапіраецца на паглыбленае інтэрв’ю), назіранне, размовы з экспертамі, вывучэнне дакументаў праекта, інтэрв’ю групы ўдзельнікаў (Focus Groups).



Падрыхтавана на аснове „Падручніка кіравання мяккімі праектамі ў кантэксце Еўрапейскага грамадскага фонду”, Міністэрства Рэгіянальнага развіцця, Варшава 2006.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка