Тэма: Вялікая літара ў словах. Замацаванне Мэта: замацоўваць уменне пісаць уласныя імёны з вялікай літары. Задачы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер52.32 Kb.
Урок беларускай мовы ў 4 класе дапаможнай школы першага аддзялення

Тэма: Вялікая літара ў словах. Замацаванне
Мэта: замацоўваць уменне пісаць уласныя імёны з вялікай літары.
Задачы: замацоўваць практычныя навыкі ў напісанні слоў з вялікай літары, удасканальваць вусную і пісьмовую мову дзяцей, узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей, садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, памяці, назіральнасці; развіваць уменне аналізаваць і кантраляваць сваю дзейнасць, выхоўваць любоў да сяброў нашых меншых.
Абсталяванне:

  • Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 4 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з беларускай мовай навучання.У дзвюх частках – Ч.2./ Т.Л.Ляшчынская, А.Л.Чэркас. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2011. – 128 с. : іл. ;

  • Электронная прэзентацыя;

  • Картачкі для індывідуальнай работы дзяцей.


Ход урока
І. Арганізацыйнымомант

Слова настаўніка.

  Празвінеў званок вясёлы,

  Мы ўрок пачаць гатовы.

  Добра будзем працаваць,

  А гасцям хвілін прыемных

  Разам з наміадчуваць.


  • Уладкуйцеся зручней і паўтарайце ўслед за мной. (Слайд 1)

• Пачынаецца ўрок беларускай мовы.

• Увага мая расце.

• Памяць становіцца лепшай.

• Я вельмі хачу вучыцца.

• Я гатовы да работы.


  • Давайце успомнім, якая зараз пара года, які месяц. Назавіце сёняшнюю дату.

  • Запішыце дату ў сшыткі.

  • На ўроку мы адправімся ў падарожжа ў вёску, якая называецца Прастаквашына. (Слайд 2 )


ІІ. Актуалізацыя ведаў

1. Паўтарэнне (Слайд 3 )

Паедзем мы на цягніку. А каб атрымаць білет і заняць свае месцы нам неабходна напісаць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку на білетах. (Слайд 4)
2. Пісьмо пад дыктоўку (Слайд 5-6)

З намі паедуць яшчэ некалькі пасажыраў. Мы даведаемся як іх завуць, калі напішам словы пад дыктоўку.

Тарас, Соня, Тузік, Мурзік.

Праверка па слайдзе


ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока (Слайд 7)

Падумай і назаві тэму нашага ўрока, веды па якой нам спатрэбяцца ў нашым падарожжы.


“Вялікая літара ў словах”

  • Сёння мы будзем замацоўваць уменне пісаць вялікую літару ў словах.


IV. Асноўная частка

1. Праблемнае пытанне (Слайд 8)

Чытаючы кнігу, я бачыла, што слова галінка напісана з маленькай літары, а потым сустрэла слова Галінка, напісанае з вялікай літары. Ці магло быць такое? Чаму?



  • Якія словы пішуцца з вялікай літары? (З вялікай літары пішуцца словы, якія абазначаюць імёны, прозвішчы, імёны па бацьку, мянушкі жывёл, назвы вёсак, гарадоў, плошчаў, вуліц, рэк, азёр.) (Слайд 9)


2. Практыкаванні ў знаходжванні і напісанні слоў з вялікай літары

а). Работа над словам (Слайд 10)

А зараз наш цягнік праязджае станцыю “Думай-ка”

На экране вы бачыце словазлучэнні, якія неабходна спісаць, раскрываючы дужкі і добра падумаць, якія літары вы будзеце пісаць.
кветка васілёк

хлопчык Васілёк

грыб рыжык

кот Рыжык

сабака Сняжок

першы сняжок
б).Фізкультхвілінка

-Як мы прачынаемся? (Вось так, вось так).

- Як зарадку робім? (Вось так, вось так).

- Як мы апрынаемся? (Вось так, вось так).

- У школу як спяшаемся? (Вось так, вось так).

- Як у школе вучымся? (Вось так, вось так).

- А настрой у нас які? (Вось так, вось так).
А зараз мы трошкі адпачнём і пагуляем у гульню

“Пішам з вялікай хлопай, з маленькай – топай”

Сабака, Дружок, карова, Мурка, вёска, Асавец, рэчка, прозвішча, Іваноў, Алег, Іванавіч, заяц, мядзведзь, Мінк, возера.
в). Работа над сказам (Слайд 11)

Мы праязджаем вёску Састаўляйкіна. Што ты бачыш на экране? (словы)



  • Што можна скласці са слоў? (Сказ)

  • Прачытай першую групу слоў, складзі сказ.

На небе свеціць прыгожая зорка.

Карова зорка дае малако.



  • Якія правілы напісання сказаў вы ведаеце?

  • (Пачатак сказа пішацца з вялікай літары, у канцы сказа ставіцца кропка.)

  • Што вы можаце сказаць аб словах у сказах, якія вымаўляюцца аднолькава?

  • Запішы сказы ў сшытак.


г). Работа над тэкстам(Слайд 12)

І вось мы пад’язджаем да вёскі Прастаквашына і нас сустракаюць сябры. Назаві іх.



  • Што вы можаце сказаць пра хлопчыка дзядзю Фёдара? Які ён? (Добры, клапатлівы, ветлівы, ён любіць жывёл, умее з імі сябраваць).

  • І вы павінны памятаць пра нашых меншых сяброў і клапаціцца пра іх.

  • Сябры прапануюць вам выканаць заданне на картачцы. На картачцы запісаны тэкст, у якім патрэбна закрэсліць у дужках лішнюю літару.

У (В, в)ёсцы (П, п)растаквашына жывуць сябры. Нас сустракае дзядзя (Ф, ф)ёдар. Яго сябар (К, к)от (М, м)атроскін п’е малако. Добры (С, с)абака (Ш, ш)арык гатуе пірог. А (П, п)ачтальён (П,п)ечкін разносіць пісьмы і паштоўкі.
V. Дамашняе заданне (слайд 13)

Старонка 18, практыкаванне 26.


VI. Падвядзенне вынікаў урока. (слайд 14)

- Наша падарожжа заканчваецца. Вы вельмі добра працавалі. Давайце ўспомнім, чым мы займаліся на ўроку? Што асабліва запомнілася? Якую адзнаку ты сёння атрымаў?


Чаму ж мы з табой

пішам с буквы прапісной:

коцік Васька і Пушок;

сабакаШарык і Дружок;

дзеці – Поля і Антон;

дзядзя Коля, дзедСямён;

гарады- Любань, Жлобін,

Салігорск;

Рэкі – Днепр, Нёман, Сож?
VІІ.Рэфлексія

- Уладкуйцеся зручней і змяніце сказ, які я вам назаву.

•Пачынаецца ўрок роднай мовы. (Заканчваецца).

•Увага мая расце. (На ўроку я быў уважлівы).



•Я вельмі хачу вучыцца. ( Я навучыўся пісаць словы з вялікай літары. )

  • З якім настроем вы заканчваеце ўрок?

- Малайцы. Урок закончаны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка