Тэма: вялікая французская рэвалюцыя. Другі перыяд




Дата канвертавання21.03.2016
Памер74.59 Kb.
ТЭМА: ВЯЛІКАЯ ФРАНЦУЗСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ. ДРУГІ ПЕРЫЯД
1. Дзейнасць заканадаўчага сходу. Пачатак рэвалюцыйных войнаў/

2. Звяржэнне манархіі/

3. Рэвалюцыйны канвент. Барацьба Жыронды і Гары.

Літаратура:


Адо А.В. Крестьяне и великая французская революция. Крестьянское движение в 1789-1794г. – М., 1987.

Гордон А.В. «Падение жирондистов». – М., 1988.

Манфред А.З. Великая Французская буржуазная революция ХVIII в. – М., 1983г.

Ревуненков В.Г. Очерки по истории Великой Французской Революции Т. 1 – 2. – Лн., 1989.



История Европы: в 8 т. Т. 5. – М., 2004.

1. 30 верасня Устаноўчы сход разышоўся і у адпаведнасці з Канстытуцыяй—выбары ў Заканадаўчы сход. Канстытуцыя ўсталявала падзел улады: заканадаўчая ўлада належыла 1-на палатнаму Заканадаўчаму сходу, выканаўчая –каралю . Каралю належыла права адтэтміноўчага вета. Ствараецца незалежная судовая ўлада. Утваранцца суд прысяжных. Канстытуцыя была цэнзавай. Усе грамадзяне Францыі падзелены на “актыўных”—хто меў выбарчае права і “пасіўных”—тых, хто яго не меў.1 кастрычніка 1791г. сабраўся Заканадаўчы сход – абрана 745 дэпутатаў, 400 – адвакаты, не адзін дэпутат Устаноўчага сходу не трапіў у Заканадаўчы сход. У ім ужо не было крайніх раялістаў, пануючая партыя канстытуцыяналістаў (клуб Фельянаў ці Фейанаў) – правае крыло. Левае крыло – рэспубліканцы (Якабінцы), рэвалюцыю неабходна працягваць. Сярод левых вылучаецца Брысо, Кандарсэ,Вернье, Гадэ, іх сталі называць брысанцінцы, ці жырандзісты. Яны адлюстроўвалі інтарэсы буйнай і сярэдняй буржуазіі. Сярод іх вылучаюцца крайне левыя (інтарэсы народа) – Кутон, Карно.16 лістапада 1791 г. –выбары мэра Парыжа. Новы мэр Парыжа – Пеціон (жырандзіст). Людовік ХVІ узяў курс, каб сканцэнтраваць у руках усю магчымую ўладу, разлічваў на дапамогу эмігрантаў. Першая спрэчка караля і Заканадаўчага схода з-за эмігрантаў і непрысягнуўшых свяшчэннікаў.Адбываюцца хваляванні ў правінцыі Вандэйя. Заканадаўчы сход прымае новы рэпрэсійны закон – абавязаць вярнуць у Парыж гр. Праванса , пагроза адняць у эмігрантаў маемасць, пенсіі, калі яны не вернуцца ў Францыю; арэшт і турма непрысягнуўшым свяшчэннікам; апошнія два закона кароль не падпісаў.У канцы 1791 года пачынае пагаршацца міжнароднае становішча. Спачатку еўрапейскіх манархаў не зацікавіла сітуацыя ў Францыі. 27 жніўня 1791г. Фрыдрых-Вільгельм ІІ і Леапольд ІІ падпісваюць Пільніцкую декларацыю (захаванне французскага абсалютызму). Фельяны былі супраць вайны з еўрапейскімі дзяржавамі, т.ч. пагроза стварэння ладу. Крайне левыя (мантаньяры - гара) – займалі самыя высокія скамейкі ў Заканадаўчым сходзе – яны лічылі, што вайна не патрыбна; трэба спачатку разграміць контррэвалюцыяністаў унутры Францыі; да іх прымыкае Рабісп’ер. За вайну былі жырандзісты, вайна – спосаб звяржэння манархіі. Гара і жырандзісты – якабінскі клуб. Люты 1792г. Якабінскі клуб дае заклік “Нацыя патрабуе вайны”. Рабісп’ер быў супраць, але ён яшчэ не гаворыць аб рэспубліцы. Кароль быў за вайну (ён выйграе ў любым выпадку). Еўрапейскія манархі: 7 лютага 1792г. Аўстрыя і Прусія заключылі дагавор супраць Францыі, пачынаецца дыпламатычная перапіска. Унутры Францыі правячае кола спадзяецца, што вайна адцягне ўвагу народа ад цяжкага ўнутранага становішча (перабоі з хлебам, рост цэн). Парыжскі плебс вылучае лозунг: фіксіраваць цэны на хлеб, беспарадкі ў Парыжы. Нарастанне канфлікту паміж буржуазіяй і простым народам. Выступленні ў Паўдневай і Цэнтральнай Францыі сялян. Мантаньяры запатрабавалі перагледзіць законы аб выкупе павіннасцей сялянамі на карысць сялянам. Дэкрэт па якому сяляне атрымалі магчымасць не плаціць плацяжы ў выпадку пераходу цэнзівы. Але гэтага было мала. Сакавік 1792г. Урадавы крызіс; кароль прызначае новае міністэрства (жырандзісты – за вайну). Ралан – міністр унутраных спраў. 18 сакавіка – нота у Берлін і Вену не склікае кангрэс Герм. дзярж. 20 красавіка 1792г. Людовік ХVІ абвяшчае аўстрыйскую вайну. Супраць вайны былі 12 дэпутатаў з 745. Пачынаецца эпоха рэвалюцыйных войнаў. Жозеф дэ Лім напісаў Марсельезу. Францыя выстаўляе моцную армію: Поўнач (48 тысяч), Цэнтр (50), Рэйнск (42). У аўстрыйцаў – 40 тысяч.Французская армія была з 2-х частак: 1) лінейныя палкі, 2)валанцеры. Але французская армія была слабая ўнутры, ½ афіцэраў эмігранты, значную колькасць складалі валанцёры (дрэнна ўзброеныя); недавер афіцэрам.У лінейных палках нізкая дысцыпліна. У валанцераў –высокі баявы дух, але нізкая вывучка і дысцыпліна. Частка войск дэзірціравала і перайшла на бок аўстрыйцаў.Сталі адчувацца недахоп зброі, амуніцыі, харчавання. Французская армія ўступіла ў Бельгію, частка афіцэраў пераходзіць на бок Аўстрыі, салдацкія хваляванні (генерал Дзілон). Недахоп зброі, харчавання. Правал французскай арміі. Аўстрыя пераходзіць у контрнаступленне. Гэта прывяло да абвастрэння палітычнай барацьбы – крытыка жырандзістаў. Яны спрабавалі прадпрыняць меры. Дэкрэт 27 мая – высылка непрысягнуўшых свяшчэннікаў па затрабаванні 20 актыўных грамадзян. Роспуск каралеўскай гвардыі. Пад Парыжам ствараецца лагер для федэратаў (нацыянальная гвардыя) – можна выкарыстоўваць супраць контррэвалюцыяністаў і інтэрвентаў. Людовік ХVІ 13 чэрвеня падпісаў толькі дэкрэт аб роспуску каралеўскай гвардыі. Канфлікт з жырандзістамі. Адстаўка міністэрства. Новыя міністэрства з фельянаў. Адной з трох армій камандаваў Лафайет, ён вырашыў умяшацца ва ўнутраную барацьбу. 16 чэрвеня ён накіроўвае пісьмо ў Заканадаўчы сход (адмена дэкрэтаў супраць эмігрантаў, барацьбы з мяцежнымі зборышчамі, роспуск рэвалюцыйных клубаў). Крытыка Лафайета ў Заканадаўчым сходзе супраць выступленняў і народа – 20 чэрвеня – маніфест “Далой вето, няма больш свяшчэннікаў, вярніце міністраў - патрыётаў”. Народ уварваўся ў Тюэльры. Лафайет 28 чэрвеня прыбывае ў Парыж каб прыняць меры супраць хваляванняў, яго абвінавачваюць у здрадзе. Ён вяртаецца ў армію (звержаны). Ліпень 1792г. на беразе ракі Рэйн з’яўляецца пруская армія (герцаг Браўншвейгскі) + дваранскія эмігранты + Сардзінская каралева. Рэальная пагроза інтэрвенцыі. 11 ліпеня Заканадаўчы сход прымае дэкрэт “Айчына ў небяспецы” (нацыянальныя гвардыйцы павінны быць гатовы выступіць). На месцах сталі запісвацца не толькі “актыўныя”, але і “пасіўныя” грамадзяне у нацыянальную гвардыю. Ствараецца клуб “Федэратаў” – неабходна нізлажэнне караля, пагроза паўстання.2. Жырандзісты былі супраць паўстання, апасаліся пагрозы ўласнасці. Рабісп’ер лічыў, што галоўнае захаваць правы і свабоды чалавека; прапанаваў выбары ў Нацыянальны канвент (мае права змяняць канстытуцыю – змяньшаць паўнамоцтвы караля, ліквідаваць дзяленне на актыўных і пасіўных грамадзян. За нізлажэнне караля – “Камуна Парыжа”, федэраты; камуна адкрыла доступ беднаты ў нацыянальную гвардыю. Герцаг Браўншвейгскі 25 ліпеня 1792г. абнародваў маніфест (пагроза Францыі, калі яны пасягнуць на караля), гэта падштурхнула парыжан да паўстання. Секцыі Парыжскай камуны адказаліся прызнаць Людовіка ХVІ каралем і скліканне Нацыянальнага канвента. Заканадаўчы сход павінен быў абмеркаваць гэта 9 жніўня. У ноч з 9 на 10 жніўня сталі збірацца камісары секцый і аб’явілі сябе новай уладай, так узнікла Рэвалюцыйная камуна – арганізатар паўстання. Да паўстання прымкнула большасць мантаньяраў (саюз). 10 жніўня быў узят Тюэльры, ахвяры з боку двара, які абараняў палац. Заканадаўчы сход прыняў дэкрэт аб адхіленні Людовіка ад улады і скліканне Нацыянальнага канвента, быў сфарміраваны часовы выканаўчы савет (жырандзісты, Дантан – ад мантаньяраў). 11 жніўня – адмена дзялення на актыўных і пасіўных грамадзян. Заканадаўчы сход прымае законы. 17 жніўня ствараецца Надзвычайны трыбунал (справы ворагаў рэвалюцыі). 21 жніўня – першыя смяротныя пакаранні па палітычных матывах. У арміі значная частка выступае супраць паўстання (генерал Лафайет), ён спрабаваў павярнуць армію на Парыж (няўдала), схоплен у палон аўстрыйцамі. Заканадаўчы сход спрабуе аслабіць сацыяльнае напружанне, прапануе аграрныя законы: закон аб падзеле абшчыных зямель, рашаюць прадаваць землі канфіскаваныя ў эмігрантаў дробнымі ўчасткамі, выкуп феадальных павіннасцей не факультатыўны, а абавязковы.

3. У Францыі рухнула канстытуцыйная манархія, звяржэнне манархіі ў неспрыяльных знешнепалітычных умовах. Парыжская камуна рэзка ўзмацняе рэпрэсіі (супраць непрысягнуўшых свяшчэннікаў), пачатак верасня – массавыя забойствы ў турмах (некалькі тысяч чалавек). Камуна фарміруе атрады валанцераў, якія напраўляліся на фронт. 20 верасня 1792г. ля Вальмі армія рэспублікі атрымала перамогу над герцагам Браўншвейгскім; 20 верасня пачынае працу Нацыянальны канвент (750 дэпутатаў). Склалася новая растаноўка сіл: амаль зніклі фельяны, рэспубліканцы: найбольш моцнымі былі жырандзінцы (Брысо, Верньё, Кандарсэ); мантаньяры (найбольш радыкальныя) – Дантон, Марат, Рабісп’ер; большасць дэпутатаў не прымыкала к ніякай партыі. Спачатку яны падтрымлівалі жырандзістаў, гара (мантаньяры) – Манфрэд лічыў, што якабінцы ўяўляюць сабой сярэднюю і дробную буржуазію, сялян, гарадскіх плебеяў, яны імкнуцца да паглыблення рэвалюцыі. Рэвуненкаў лічыў, што якабінцы прадстаўляюць найбольш рэвалюцыйнае кола буржуазіі (якое разбагацела ў час рэвалюцыі), але якабінцы не зліваліся з народам; вярхушка дробная буржуазія – асноўная маса, для іх кампраміс з дваранствам не магчымы. Жырандзісты – ганндлёва-прамысловая і аграрная буржуазія, сярэдняя і правінцыйная (лічылі рэвалюцыю зкончанай, патрабавалі закону, парадку, за рэспубліку для ўласнікаў, яны гатовы на кампраміс з дваранствам і спасалі санкюлотаў). Восень 1792г. жырандзісты выходзяць з Якабінскага клубу. Першы закон Канвента – закон аб недатыкальнасці прыватнай уласнасці; закон аб ліквідаванні каралеўскай улады (21 верасня 1792г. – пачынаецца Першая Рэспубліка). Пачынаецца барацьба жырандзістаў супраць Парыжскай камуны. Марат прызнаваў імкненне мантаньяраў захапіць уладу з апорай на Парыжскую камуну. Жырандзісты дабіліся таго, што адбываюцца новыя выбары ў Камуну (лістапад), перамаглі памяркоўныя санкюлоты, правялі чыстку (45 дэпутатаў былі выдалены), якабінцы захавалі большасць у камуне. Шамет, Эбер у студзене 1793г. уступаюць у Якабінскі клуб. Французская армія атрымала пеамогу (6 лістапада генерал Дюмурье перамог пры Жэмапэ, французы ўступілі ў Бельгію). Пачынае распаўсюджвацца лозунг рэвалюцыйнай вайны “Мір хіжынам, вайна палацам”. Французская рэспубліка анэксіравала гэтыя тэрыторыі. Абвастрыліся адносіны паміж жырандай і гарой, выклікала пытанне аб судзе над каралем. Ідэю выдвінула Парыжская камуна. 3 снежня 1792г. – прымаецца рашэнне аб стварэнні суда над каралем. Лідар жырандзістаў Варье згадзіўся пачаць суд, але неабходна згода народа. 15-19 студзеня 1793г. галасаванне ў канвенце. Прысуд – смяротны. 21 студзеня 1793г. кароль быў пакараны (першая перамога над жырандзістамі). Пакаранне прывяло да пагаршэння знешнепалітычнай сітуацыі – пашыралася антыфранцузская кааліцыя (Галандыя, Англія і інш.). Сакавік 1793г. генерал Демурье церпіць шэраг паражэнняў. Ён здрадзіў і перайшоў да аўстрыйцаў (з герцагам Шартскім з дому Арлеанаў, будучы кароль Луі-Філіп І). Французы былі выбіты з Бельгіі. Канвент прымае дэкрэт ад 24 лютага аб наборы 300 тысяч салдат (сустрэча без інтузіязму), у Вандэі – паўстанне; вясной 1793г. раялістскі мяцеж у Вандэі; гэта канфлікт паміж мясцовымі сялянамі і новай буржуазіяй; тут яшчэ захоўваюцца патрыярхальныя адносіны паміж сялянамі і сеньорамі, моцнымі былі раялістскія настроі, сялян падтрымалі непрысягнуўшыя свяшчэннікі; дваранству ўдалося ўзяць кіраванне гэтым паўстаннем – вайна вескі супраць горада. Вясной 1793г. нарастаюць эканамічныя цяжкасці, растуць цэны, пачынаюцца народныя хваляванні з патрабаваннем таксацыі (фіксіраваныя цэны). З 9 на 10 сакавіка левыя дзеючай камуны спрабуюць узняць паўстанне супраць Канвента; Канвент пачынае эпоху арганізаванага тэрору з 10 сакавіка 1793г. калі быў арганізаваны надзвычайны крымінальны трыбунал. 19 сакавіка – закон аб пакаранні мяцежнікаў. Меры па цэнтралізацыі ўлады; 6 красавіка ствараецца камітэт грамадскага выратавання (выканаўчая ўлада), уводзіцца інстытут камісараў канвента. Санкюлота патрабавалі фіксіраваных цэн, канвент 4 мая прымае закон аб максімуме на зерне. 20 мая закон аб прымусным займе ў 1 млрд. ліраў. Жырандзісты спрабуюць пачаць справу супраць Парыжскай камуны (падтрымка якабінцаў). Барацьба Гары і Жыронды будзе вырашацца Парыжскай камунай 31 мая – 2 чэрвеня.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка