Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў




Дата канвертавання15.05.2016
Памер19.45 Kb.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў.

Адплаціць за добрае я рады,

Абавязак просты прада мною,

Закрываць ад куль і ад снарадаў,

Тое, што лічу сваёй зямлёю.

(А. Сербантовіч)

Больш за пяцьдзесят гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага

часу пякучым болем адзываецца яна ў сэрцы кожнага чалавека.

Дваццаць другога сакавіка тысяча дзевятсот сорак трэцяга года атрад карнікаў акружыў лясную вёску Хатынь. Звярынай лютасцю фашысты выганялі жанчын, дзяцей і старых з хат.Іх сагналі ў хлеў, аблілі будынак бензінам і падпалілі.У жахлівым полымі загінула сто сорак дзевяць жыхароў Хатыні, з іх семдзесят шэсць дзяцей. Выбрацца з захопленнага полымем хлява удалося толькі аднаму – Іосіфу Камінскаму.

Больш за дзевяць тысяч дзвесце вёсак былі спалены фашыстамі за гады акупацыі. Сто восемдзесят з іх назаўсёды, як і Хатынь, зніклі з твару зямлі. Зямля, ўзятая з гэтых вогненных брацкіх магіл, ляжыць цяпер на сімвалічных брацкіх могілках, якія з’яўляюцца часткай мемарыяльнага комплекса.

Вялікім подзвігам была абарона Брэсцкай крэпасці. Ён стаў сімвалам мужнасці і стойкасці народа.

Сёння над Брэстам яснае неба. Час залячыў раны вайны. Зніклі з твару зямлі варонкі ад бомб і снарадаў. Там дзе грымелі ўзрывы ў ранішняй цішыне спяваюць птушкі. Але памяць аб подзвігу савецкага салдата-вечна.

Біаграфію Брэста цяжка уявіць без легендарнай Крэпасці- героя. Упартасць абаронцаў крэпасці прыводзіла ў страх гітлерауцаў. Воіны працягвалі весці бой да апошняй кулі, да апошняй кроплі крыві.У тысяча дзевяцьсот шэсцьдзесят сёмым годзе Брэсцкай крэпасці прысвоена назва “Крэпасць-герой”.

Да тэмы вайны звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага так і малодшага пакаленняў.”Жураўліны крык” В. Быкаў,”Маці”Я. Брыль,”Бульба” Ташнікаў і т.д. Тэма Вялікай Айчыннай вайны выразна раскрываецца ў аповесці С. Аляксеевай “У вайны не жаночае аблічча”. У ім сабраны боль за дзвесце жаночых галасоў. Яны расказваюць як у 41-ым годзе дзяўчаты, якія марылі стаць нявестамі станавіліся салдатамі. А для жанчыны вайна- сапраўднае людаетства. Жаночая памяць пра вайну-гэта самая страшная памяць.

“Няўжо ў вайну можна рабіць што заўгодна- забіваць, паліць, катоваць- вінаватых і не вінаватых- і за гэта ніколі ні перад кім не адказваць?.. Будзь жа пракляты да канца дзён сваіх той, хто выдумаў вайну, хто прыдумаў гэта бязлітаснае слова- вайна!”

Б. Сачанка “Апошняе і першае”



Мы, дзеці 21-ага стагоддзя, не павінны забываць пра жахі вайны , пра смерць і пакуты людзей. Помніць аб тых, хто змагаўся з ворагам, ратаваў Радзіму,-гэта значыць змагацца за мір.

Слоним, 2003 год


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка