Тэма: Вусны часопiс «Матчына душа»




Дата канвертавання13.05.2016
Памер98.6 Kb.

Тэма: Вусны часопiс «Матчына душа»



Мэты: Сродкамi мастацкай лiтаратуры раскрыць значнасць тэмы, цiкавасць розных прадстаŷнiкоŷ мастацтва да вобраза жанчыны-мацi, развiваць уменне слухаць мастацкi тэкст.

Садзейнiчаць выхаванню высокiх маральных якасцей сродкамi мастацтва


Дэвiз: «Да такой тэмы падыходзiць нялёгка i не проста. Патрэбны адпаведны настрой. Калi яго адчуваеш, то проста не хапае сумлення брацца за работу.»

Я. Брыль.


Плакат: I колькi я разоŷ не вяртаŷся ŷ творчасцi да вобраза старой, па-народнаму мудрай жанчыны – мацi, перш за ŷсiх успамiналася свая, любая,нястомная, добрая.

Я. Брыль.


Запiсы на дошцы:

Вусны часопiс «Матчына душа»




Змест
«Увага – цiкавы твор!» стр.1

«У свеце жывапiсу» стр.2

«Хвiлiнкi таленту» стр.3


Ход урока
I. Арганiзацыйны момант.
Сённяшнi урок мы правядзём у форме вуснага часопiса.

А так як ён прысвечаны жанчыне, мацi, то i вокдадку ён мае сваеасаблiвую «Матчына душа».

Перачытаŷшы – паслухаŷшы старонкi часопiса, вы здагадаецеся чаму.

Задачы, якiя мы з вамi павiнны вырашыц наступныя:




  1. Хочацца, каб мы заŷседы разумелi значнасць тэмы.

  2. Убачылi цiкавасць розных прадстаŷнiкоŷ мастацтва да вобраза жанчыны .

  3. Развiваць сваё ŷменне слухаць мастацкi тэкст.

  4. Выказвайце свае думкi паслядоŷна, выразна, эмацыянальна.


II. Выступленне вучняŷ з назваю i зместам часопiса.
Першы вучань:

Увага! Вокладка. Вусны часопiс «Матчына душа», нумар другi. Дэвiз – пажаданне.

Настаŷнiца чытае на памяць словы Я. Брыля, запiсаные на плакаце.
Другi вучань:

Мамка, мамачка, матуля, мамулька, мамулечка. Колькi ласкавых форм можнаутварыць ад гэтага найдаражэйшага слова – мацi.


Трэцi вучань:

Цi пачуŷ бы я поклiч жыцця ŷ пошуме дрэŷ, у птушыным шматгалоссi, калi б не звязала мяне з жыццем матчына песня?


Першы вучань:

Цi зразумеŷ бы я мову, прыроды, мову наваколля, калi б не дала мне сваю мову мацi?

( чытае на памяць)
Вы, што мацi душу забылi ,

Без яе пажадалi пражыць,

Што вы варты без гэтай магiлы,

(У. Караткевiч «Матчына душа».)
Другi вучань:

Старонка першая

Увага — цiкавы твор!
Настаŷнiк:

Вы атрымалi заданне намаляваць славесны партрэт мацi з апавядання «Мацi» Я. Брыля. Раскажыце, калi ласка, якой вы ŷбачылi жанчыну, звяртайце ŷвагу на дэталi, што дапамагаюць намаляваць партрэт сялянкi. (Вучнi адказываюць усе астатнiя слухаюць, пасля кожнага выступлення робяць рацэнзiю.)


Вучанiца (прыкладны адказ)

Мацi была занята цяжкай працай i, вяртаючыся да дому, ледзь перастаŷляла ногi, яе пабляклые вочы глядзелi на свет з-пад нiзка насунутай хусткi, здаецца, зусiм абыякава – так пiша пра мацi Я. Брыль. Але у час працы мацi здаецца не толькi зтомленай. Яна умее жартаваць. Я лiчу, ей спадабалася, што невялiкi мэндлiк жыта вытрымаŷ моцны вецер, не ŷпаŷ. Пiсменнiк пiша : «Яна амаль таксама Улюблена ŷ жыццё, як у маладосцi». Мы бачылi, што радасць яе кароткая, таму што iдзе вайна…


Настаŷнiк.

Калi ŷпершыню прагучалi трагiчныя ноты ŷ творы? Калi ласка, зачытайце. (стр.252)


Настаŷнiк.

Прачытаем па асобах урывак, дзе мацi верыць, што нiхто з вескi не паслухае фашыстаŷ. ( стр. 252)


Настаŷнiк.

Дзякуй вам. Нават у нотках голасу было чуваць, што сын любiць i паважае мацi. Трывогай за жыцце сына прадыктаваны словы мацi. А якое партрэтнае апiсанне дае пiсменнiк мацi ŷ другой частцы твора?


Вучань.

Мацi добря ведала, што яе чакае, яе рукi дрыжалi, калi адкрывала дзверы байцам. Яна ŷспамiнала тэлефонны слуп са страшным гудзеннем, паперку, што парваŷ Васiль. Я зразумеŷ так, што мацi зрабiла подзвiг, бо ŷ канцы апавядання пiсменнiк гаворыць: «Твар мацi ясны». Я лiчу, што твар у сялянкi ясны таму, што у яе чыстая душа, чыстае сумленне. I байцоŷ яна шкадуе, нiбы сваiх дзяцей, але не можа дапамагчы. Яна молiцца сваей малiтвай. Мацi проста iдзе на смерць бо ведае, што на баку фашыстаŷ сiла. Мацi не ведала, што яе ŷчынак стане подзвiгам…


Настаŷнiк.

Як жа аŷтар адносiцца да гераiнi?

Аŷтар шкадуе мацi, ён ведае, хто яна. Гэта вiдаць у апошнiм абзацы. Я лiчу, што гэта жанчына паступiла па – геройску.

(чытае апошнi абзац)


Настаŷнiк.

Зробiм кароткi вывад, якая для вас гэта жанчына



  • Чыстая

  • Цярпялiвая

  • Радасная i сумная




  • Добрая з чыстай душой

  • Герой

  • Сялянка

  • Працавiтая

  • Без iменi, таму што многiя жанчыны у гады вайны так сябе паводзiлi.

  • Стомленная

  • З паблекшымi вачыма

  • З ясным тварам

  • Спагатлiвая

  • Чалавечная

  • Адважная

  • Бясстрашная

  • Гераiчная

  • Рашучая


Настаŷнiк.

Дзякуй усiм. Такой вам бачыцца гераiня апавядання Я. Брыля «Мацi».


3-цi вучань.

Увага! Старонка другая «У свеце жывапiсу»

(чытае на памяць)
Каб стаць чалавекам,

Учас наш суровы, Помнi жыцця асновы

Гаварыла, як вучыла мацi,

Рабi як вучыŷ бацька

Жывi як добрыя людзi.

П. Панчанка


Настаŷнiк.

Як выглядала жанчына калi вялi яе на смерць? Такую iлюстрацыю да твора кожны намаляваŷ па своему. Я лiчу, што Алене ŷдалося найбольш перадаць ярка i дакладна. Паглядзiце на i люстрацiю ŷважлiва паслухаем.


Вучань.

У паветры душна. Па дарозе iдуць людзi. Наперадзе старая жанчына, мацi. Яна трымае рукi разам. Рукi у яе звязаны. Яе твар ясны. Ён асветляны сонцам. А на твары копяцца слёзы. Побач iдуць фашысты з аŷчаркамi. Аŷтаматы паблiскваюць чорнай сталлю. Гудуць тэлеграфныя слупы.


Настаŷнiк.

Так сваiмi паводзiнамii мацi навучыла сына быць чалавекам. Мацi, жанчына, мадона. (звярт. да газеты «Музей новых слоŷ», словы мадона, рэпрадукцыя.



Настаŷнiк працягвае.

Многа мадон прадстаŷлена мастакамi старажытнасцi да нашых дзён. У кожнага часу свае мадоны. Свая яна i ŷ кожнага мастака, мадона – абазначае – святая, з гэтым значэннем вобраз мацярынства як уяуленне аб прыгожай жанчыне. Перад намi рапрадукцыя карцiны народнага мастацтва Беларусi М. Савiцкага «Партызанская мадона». М. Савiцкi напiсаŷ яе ŷ 1987г. У цэнтры карцiны – вобраз маладой сялянкi мацi з дужымi босымi нагамi. Iконная прыгажосць колеру дапоŷнена колерам зямлi. Мадонна пяшчотна прыцiсквае да сябе хлопчыка. Согнутыя спiны жанчын ствараюцьпаŷкруг. Можна заŷважыць, што такi паŷкруг паŷтараецца ŷ адлюстраваннi маладой мацi, у плаŷнасцi яе постацi. Яна i зямля – адзiны вобраз гармонii жыцця. Але сурова паказана чорныя штыкi вiнтовак. Гэта ŷжо iншыя рытмы. Быццам скаляннела ŷ глубокiм роздуме жанчына. Я лiчу, што авiцкi гэтай карцiнай здолеŷ паказаць жыццё i смерць, дабро i зло, цану чалавечага жыцця. Аŷтар лiчыць, што мiнавiта жанчына вартуе свет. Таму прыклад, гераiня з апавядання Я. Брыля «Мацi» самае вялiкаен пажаданне кожнай мацi бачыць сваiх дзяцей шчаслiвымi. Для гэтага неабходна адзiнае – мiр на Зямлi! Добра, што вы ведаеце вайну толькi па апавяданнях.


Настаŷнiк чытае на памяць верш.

С. Гракоŷскага «Мама».

Гутарка з класам.


  1. Назавiце галоŷную думку верша. (Трэба любiць i паважаць мацi.

  2. Што хвалюе паэта, чым ён засмучаны?

  3. Якiя радкi сведчаць, што доля мацi была нялёгкай?

  4. Як мацi адносiлася да сына?



Праца на картках
К.1. Падбярыце сiнонiмы да слова мацi, эпiтэты да яго.

К.2. Растлумачце сэнс наступных слоŷ метафарычных выразаŷ.

«У сны прышло дзявочае iмя»

«падала ад змору галава»

« у час жнiва зусiм не чула ноч»

Праверым д/з


1 група.

Чытаюць 1,2,3 стр. спачуваннем да мацi чужой.



2 група.

4 страфа з сумам, болем каб перадаць сумныя ŷспамiны сына.



3 група.

5страфа з пачуццём пяшчоты да мацi.


4 група.

6 страфа з прозьбай сына.


5 група.

З адчаем.


Другi вучань чытае на памяць «Мацярынскi наказ» Л. Якубовiч.

Якою далёкай не будзе дарога,

Якiм бы шырокiм не здаŷся працяг,–

Вяртауся сюды, да святога народа

Адсюль твой пачатак, i тут твой працяг.
Старонка трэцяя «Хвiлiнку таленту»
Вы атрымалi заданне расказаць некалькi эпiзодаŷ з жыцця сваiх матуль, адрасаваць словы самаму дарагому чалавеку на свеце.
Вучань паштальён раздае дзецям лiсты.


  1. Прыйшлi лiсты, лiсты прыйшлi!

Лiсты ад родных i каханых

  1. I мне тут нешта быць павiнна («Лiст з дому» Р. Барадулiна)

  2. Бабуля мая пiша (Ф. Янкоŷскi)

Матчына слова. Вы пачулi як яна смяецца, жартуе, злуецца.

А якiя словы прысвяцiлi вы сваёй матулi…

Мне здаецца, што кожны ŷ думках звяртаŷся да сваёй мацi, пытаŷ сябе: «А цi ŷсё раблю, каб самы дарагi чалавек – матуля, быŷ шчаслiвы.». Н. Мацяж.


Каменцiраванне i тлумачэнне дамашняга задання.

Каменцiраванне адзнак.

Тэма: Васiль Быкаŷ «Незагойная рана»
Мэта:

1. Пазнаёмiць вучняŷ з асобай В. Быкава, паказать тэму вайны, як скразную ŷ творах пiсменнiка; данесцi да вучняŷ змест апавядання.

2. Вучыць бачыць, выдзяляць галоŷнае ŷ творы, прывiваць навыкi дзялення твора на часткi.

3. Выказвываць пачуццi беражлiвых адносiн да старэйшага пакалення, фармiраваць уменне суперажываць чужому гору, уменне бачыць боль таго, хто побач i спагадаць яму.


Абсталяванне:


  1. Партрэт В. Быкава.

  2. Выстаŷка кнiг Васiля Быкава.


Эпiграф:
Незмерна цажка нам было,

А вочы мацi захавалi

У матчынай любвi святло

I сум па тых, хто ŷ бiтвах палi.

(А. Зарыцкi)

Дэвiз:
Аж неба сiняя жахалася i блекла,

Калi гарэлi травы i лясы,

Калi ŷ агонь, у гэту зяпу пекла

Iшлi палкi, брыгады, карпусы

I не вярталiся…

Мая зямля ŷсё знае.

(А. Бачыла)

Ход урока.
Арганiцыйны момант.
Уступнае слова настаŷнiка.
Давайце, рабяты, уважлiва ŷчытаемся ŷ дэвiз нашага ŷрока.

Пра якi час так сказаŷ А. Бачыла?

Тады, у ваеннае лiхалецце, «Iшлi палкi, брыгады. I не вярталiся.». Чаму? Адказ просты – гiнулi. Сведкамi тых жахлiвых дзён быŷ i В.Быкаŷ, якi сам прайшоŷ франтавымi дарогамi. А яны былi вельмi цяжкiя. Я вам нагадаю толькi адну старонку бiяграфii пiсьменнiка: у кастрычнiку 1943 года пасля заканчэння вучылiща В. Быкаŷ — мадодшы лейтэнант. Што гэта азначае ŷ ваенных умовах? Вось што: заŷсёды побач з салдатамi. «Нiхто, нiякi маршал не зробiць за iх работу салдацкую… Радавыя заŷсёды перад тварамi смерцi. А побач заŷсёды iх узводны. У салдат i камандзiр адначасова». Вось таму, добра ведаючы вайну, В. Быкаŷ змог сказаць пра яе суровую праŷду. Гэтая праŷда — у ваенных апавясцях i апавяданнях. Услухайцеся, рабяты, у гучанне загалоŷкаŷ твораŷ Быкава: «Здрада», «Трэцяя ракета», «Пастка», «Абелiск», «Дажыць да свiтання». Што вы адчулi? Абчым гавораць загалоŷкi твораŷ?

Так, гэта ваенные аповесцi, i сюжэт iх заŷсёды напружаны, суровы i праŷдзiвы, дзе герой часам застаецца сам – насам са сваiм сумленнем. У гэты – увесь Быкаŷ.

З ваеннай бiяграфii пiсменнiка вядомы яшчэ i такi факт. У 1944 годзе мацi атрымала пахаронку. Але Быкаŷ застаŷся жыць. Ён быŷ паранены, фашыскi танк паŷцюжыŷ полы шыналя… — Як вы думаеце, што перажыла мацi пiсменнiка, атрымаŷшы такую жахлiвую вестку пра сына?

Так, рабяты, але ŷвесь боль страты самага дарагога, што есць у мацi — свайго сына — перадаць можа толькi той, хто праз гэта прайшоŷ. А толькi iх, салдацкiх мацi, з надзеямi ŷглядалiся ŷ бясконцыя шляхi – дарогi, з якой надзеяй (страхам) чакалi паштальёна, спаздзеючыся на добрыя весткi, але…


(Гучыць магнiтафон. Запiс «На мамаевом кургане тiшiна»
Чытаю апавяданне «Незагойная рана»

Работа па пытаннях:


  1. Калi адбываюцца падзеi, апiсанныя ŷ апавяданнi? (16 год)

  2. Хто герой гэтага апавядання, хто ŷ цэнтры ŷвагi пiсменнiка? (Тэкля)

  3. У якiх двух планах разгортваюцца падзеi ŷ творы. (рэальнасць i ŷспамiны)

  4. Якiя эпiзоды вы запомнiлi?

  5. А зараз скажыце, цi адступае аŷтар ад жыццёвай паслядоŷнасцi дзеяння. (адступае)



А зараз давайце разам, успамiнаючы апавяданне, складзем план.

Прыкладны план.


  1. Апiсанне восеньскага дня.

  2. Непасiльная, цяжкая праца Тэклi.

  3. Несцерпнае жаданне хутчэй сустрэцца з паштальёнам.

  4. Надзея згасла.

  5. Успамiн пра ростань з сынам.

  6. Шаснаццаць год веры i чакання.

  7. Цяжкiя думкi у цiшы i змроку.

  8. Спраба Ульянкi суцешыць старую.

  9. Успамiн пра маленства Васiлька.

  10. Цяжкае забыцце i сон пра сына.

  11. Нясцерпная вера ŷбачыць сына на дарозе i марнаць надзей.

  12. Помнiк ля дарогi. Нямы крык матчынага сэрца.



А зараз, калi мы пазнаёмiлiся са зместам апавядання, давайце вызначым тэму i iдэю гэтага твора.



  • Гэта апавяданне пра старую жанчыну Тэклю, якая доŷгiх шаснаццаць год чакае сына, што не прыйшоŷ з вайны.

  • А iдэя?

  • Паказаць трагедыю матак, удоŷ, да якiх не вярнулiся з вайны родныя; вынесцi праклён вайне i фашызму.



Заключнае слова.

Я хачу, каб гэтае апавяданне навучыла нас быць дабрэйшымi, быць уважлiвымi, бачыць чужы боль i чутка адносiцца да таго, хто побач.


Цi ажыццявiма маё жаданне?

Дамашняя заданне.
Яшчэ раз учытайцеся ŷ апавяданне, знайдзiце моманты апiсання прыроды i супастаŷце iх з перажываннямi Тэклi, у гэты момант падумайце, як ахарктэрызаваць астататнiх персанажаŷ твора з пункту глежання дабра i зла, чаму зменена жыццёвая паслядоŷнасць Дзеяння?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка