Тэма: вада ў прыродзе, яе ўласцівасці І значэнне вучэбная мэта




Дата канвертавання07.05.2016
Памер61.46 Kb.




ТЭМА: ВАДА Ў ПРЫРОДЗЕ, ЯЕ ЎЛАСЦІВАСЦІ І ЗНАЧЭННЕ
Вучэбная мэта: мяркуецца, што ў канцы ўрока:

- вучні будуць ведаць асноўныя уласцівасці вады, значэнне вады ў прыродзе, правілы аховы вады;

- вучні будуць умець даследваць і вызначаць элементарныя ўласцівасці вады, рабіць неабходныя вывады і абагульненні.

Задачы выхавання і развіцця:

- стварыць умовы для фарміравання у вучняў ведаў аб значэнні вады ў прыродзе;

- развіваць элементарныя ўменні праводзіць эксперыменты;

- садзейнічаць выхаванню ў вучняў уважлівасці, назіральнасці; беражлівых адносін да вады як важнейшага багацця на Зямлі.

Абсталяванне: глобус; шклянкі з вадой, лыжкі; соль, цукар, пясок; малюнкі з адлюстраваннем ракі, вадаёма, пустыні; сурвэткі; мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя; буклет “Вада – краса прыроды”.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
ХОД УРОКА


  1. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ

Кожны дзень – заўсёды, усюды -

На занятках і ў гульні,

Смела, громка мы гаворым

Ціха-ціхенька сядзім.

Усё на месцы? Усё ў парадку?

Усе правільна сядзяць?

Усе ўважліва глядзяць?

2. АКТУАЛІЗАЦЫЯ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ

- Давайце ўспомнім, пра што мы гаварылі на мінулым уроку?

- Правядзем бліц-апытанне (адказваць хутка, дакладна і правільна):

1. Калі агонь для нас – сябар?

2. Калі агонь – вораг?

3. Якія прадметы могуць стаць прычынай пажару?

4. Па якім тэлефоне трэба званіць пры пажары?

5. Якога колеру пажарная машына? Чаму?

6. Што трэба рабіць, калі ў хаце нешта загарэлася?

7. Чым небяспечны дым?

8. Якое самае галоўнае правіла пажарнай бяспекі?

9. Што трэба рабіць, каб не ўзнік пажар?

10. Якія сродкі для тушэння пажару вы ведаеце?
3. ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ ЎРОКА

- Значыць, для тушэння пажару выкарыстоўваюць ваду. Гэта сведчыць аб тым, што вада – наш памочнік, сябар.

- Адгадайце, калі ласка, загадку і вы даведаецеся, пра што мы будзем гаварыць сення на ўроку.

Мяне п’юць,

Мяне льюць.

Усім патрэбна я,

Хто такая я? … (вада)

- Так. Тэма нашага ўрока “Вада ў прыродзе, яе ўласцівасці і значэнне. Ахова вады”. На ўроку вы даведаецеся шмат цікавага пра ваду, пра яе ўласцівасці і значэнне.


4. ЗАСВАЕННЕ НОВЫХ ВЕДАЎ

- На Зямлі многа вады. Вада напаўняе рэкі і азеры, моры і акіяны. Паглядзіце на глобус. Блакітны колер – гэта – вада. Воблакі, дажджды, туманы, сняжынкі, іней, раса – гэта ўсё вада. Вада знаходзіцца ўсюды – у глебе, пад зямлей, у паветры, у жывых арганізмах. Нават, у нас у целе таксама есць вада.

- Паглядзіце на малюнак. Дзе знаходзіцца вада? З якіх частак складаецца вада? (З кропелек).

Паслухайце, што гаворыць адна з вадзяных кропель:

Я і хмара, і туман,

Я ручай і акіян.

Я лятаю і бягу,

Нават шклянай быць магу.

- Скажыце, а дзе мы сустракаемся з вадой?

- Вядома, кожны дзень мы сустракаемся з вадой? Мыемся, п’ем ваду, выкрыстоўваем для прыгатавання ежы, бачым дождж ці снег.

- Нам здаецца, што пра ваду мы ведаем усё-усё. Але ў прыродзе не ўсё так проста. Есць яшчэ многа розных таямніц. І вучоныя стараюцца разгадаць іх.

- І сёння мы з вамі будзем вучонымі і працаваць у лабараторыях.

- Ці ведаеце, што такое лабараторыя?

ЛАБАРАТОРЫЯ – памяшканне са спецыяльным абсталяваннем для навуковых або вучэбных работ.

- Інакш кажучы, мы будзем праводзіць доследы і даведаемся шмат новага і цікавага пра ваду.

1 лабараторыя – “Сняжынка”

2 лабараторыя – “Расінка”

3 лабараторыя - “Ільдзінка”

- Як вы думаеце, чаму выбраны такія назвы?

- Дапамагаць нам будзе Кропелька, і за правільныя адказы вы будзеце атрымліваць адну з яе сястрычак.



5. ПРАКТЫЧНАЯ РАБОТА

1) Якую форму мае вада? (такую ж, як сасуд, ёмістасць, у якой яна знаходзіцца).

- Налі ваду ў шклянку. Чаму гэта можна зрабіць?
ВАДА ЦЯКУЧАЯ

2) Апусці ў шклянку з вадой лыжку.

- Ці бачна лыжка? Чаму?

ВАДА ПРАЗРЫСТАЯ

3) Параўнай колер вады з колерам чаю.

- Ці мае вада колер? Ці мае вада пах?

ВАДА НЕ МАЕ КОЛЕРУ І ПАХУ

4) У адну шклянку насып солі. У другую – пяску. Перамяшай лыжкай.

- Што заўважылі? Аб чым гэта гаворыць? Адны рэчывы раствараюцца ў вадзе, а другія – не.

ВАДА РАСТВАРАЛЬНІК

- Пра якія ўласцівасці вады мы даведаліся? (Паўтарыць пры дапамозе

апорных слоў, схемы)


6. ФІЗКУЛЬТМІНУТКА
7. РАБОТА З ПАДРУЧНІКАМ. ЗНАЧЭННЕ ВАДЫ Ў ЖЫЦЦІ

ЧАЛАВЕКА

- Навошта п’юць ваду? Здаецца, вельмі простае пытанне, але вельмі важнае. Таму, што без вады нельга жыць. Без яды чалавек можа пражыць некалькі тыдняў, а без вады – некалькі дзен.

Вада ў нашым арганізме заўседы расходуецца, і трэба папаўняць яе запасы. За суткі чалавек расходуе прыкладна 12 шклянак вады. Столькі ж трэба выпіць ці з’есць. А ваду ядзяць? Да, вада есць у агародніне, садавіне, мясе, хлебе, нават і ў крупах есць вада. Арбуз, агуркі амаль цалкам складаюцца з вады.

- Адкуль бяруць ваду для піцця?

У рэках і азерах вада прэсная (не саленая). У марах і акіянах вада горка-саленая.

- Якую ваду лепш піць і можна піць? (прэсную)

- Як думаеце, ці многа на Зямлі прэснай вады? Чаму?

- Як трэба адносіцца да вады?

Настаўнік прапануе заданні для кожнай “лабараторыі”:

1 лабараторыя – дзе знаходзіцца вада ў прыродзе;

2 лабараторыя - аб прэснай вадзе;

3 лабараторыя - уласцівасці вады.

Знайсці ў падручніку, прачытаць, зрабіць вывад і адказаць самае галоўнае.

Вучні кожнай лабараторыі адказваюць на пытанні
8. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ. РАБОТА Ў ГРУПАХ

Адгадванне крыжаванкі:


  1. Ад нябесаў да зямлі

сем сцяжынак праляглі. (вяселка)

2) Крышталевыя каралі

Ранкам на траве ляжалі.

Я сабраць хацела ўдзень,

Глянула – няма нідзе. (раса)

3) З цемнай хмары наўскасяк

Скочыў на зямлю басяк.

І пусціўся басанож,

Вы яго пазналі? … (дождж)


  1. Вакол вада, а з піццем бяда. (акіян)

Падбор аднакаранёвых слоў да слова вада: (вадзічка, вадзіца, вадзяны, падводны, вадалаз, вадаправод, вадапад, інш.)

Графічны дыктант “Так – не”

1. Без вады жыць можна -

2. Вада знаходзіцца ўсюды +

3. На Зямлі прэснай вады вельмі многа -

4. Вада празрыстая +

5. У вадзе ўсе рэчывы раствараюцца -

6. Прэсную ваду трэба берагчы +

7. Вада цякучая +

8. Вада мае колер і пах -

(Самаправерка графічнага дыктанта)

- Што здарыцца, калі знікне вада ці яе стане зусім мала? (усё жывое загіне, Зямля ператворыцца ў пустыню).

Разгляд малюнка пустыні, параўнанне.

Вы слыхали о воде?

Говорят, она везде!

В луже, в море, в океане

И в водопроводном кране.

Как сосулька, замерзает,

В лес туманом заползает,

Ледником в горах зовется,

Лентой серебристой вьется.

Мы привыкли, что вода –

Наша спутница всегда!

Без нее нам не умыться,

Не наесться, не напиться.

Смею вам я доложить:

Без нее нам не прожить!


Падрыхтаваная вучаніца знаеміць вучняў з буклетам «Вада – краса прыроды», чытае цікавыя звесткі, расказвае аб ахове вады.


ПРАГЛЯД ПРЭЗЕНТАЦЫІ «ВАДА»
9. ПАДЗВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА. РЭФЛЕКСІЯ

- Пра якія ўласцівасці вады вы даведаліся сёння на ўроку?

- Якое значэнне мае вада ў жыцці чалавека? у жыцці раслін і жывёл?

- Як трэба ахоўваць ваду?

- Што мы можам рабіць для аховы вады?

Ацэньванне работы ў групах.
Рэфлексія: на папяровых кропельках

намаляваць усмешку.


10. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ

Варыянты:

1. Прачытаць артыкул падручніка на с. 56-57, адказаць на пытанні.

2. Падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму “Значэнне вады ў прыродзе”.



3. Скласці памятку “Ахоўвайце ваду!”



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка